
- •Пытанні да экзамена па курсу "Гісторыя Беларусі" (для студэнтаў негістарычных факультэтаў).
- •2.Проблема первоначального заселения территории Беларуси и ее население в каменном веке.
- •5. Балты і славяне ў VI - VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.
- •6.Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.), іх палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё (X - першая палова хіп ст.).
- •7.Утварэнне і ўмацаванне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, рост яго тэрыторыі. (Міндоўг, Гедемін, Альгерд).
- •8.Дынастычная барацьба ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове XIV ст. Крэўская ўнія. (Ягайла, Вітаўт).
- •9.Палітычная і прававая сістэма. Статуты bkji.
- •10.Сельская гаспадарка і гарадское жыццё на беларускіх землях у XIV - першай палове XVI ст.
- •11.Знешняя палітыка bkji Барацьба з Тэўтонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
- •Царква і культура Беларусі ў X - першай палове хпі ст.
- •Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у вкл.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •15.3Нешняя палітыка Рэчы Паспалітай.
- •Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI - XVII стст. (Рэфармацыя і Контррэфармацыя).
- •Брэсцкая царкоўная унія.
- •Культура беларускага народа ў XVI-XVIII стст. (Адраджэнне і Асветніцтва.).
- •Фарміраванне беларускага этнасу (народнасці). Паходжанне тэрміна "Белая Русь".
- •Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове XIX
- •Беларусь у вайне 1812 г.
- •Паўстанне 1830-1831 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі: прычыны, ход і вынікі.
- •Адмена прыгоннага права ў Беларусі.
- •Буржуазныя рэформы (земская, гарадская, судовая і інш.) 60-70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.
- •Паўстанне 1863 - 1864 гг. І яго і яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •49. Подавление восстания 1863г. Причины поражения и его историческое значение
- •Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку XX ст. Беларускі нацыянальна- культурны рух.Газета "Наша Ніва".
- •Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •Беларусь у часы Першай сусветнай вайны.
- •Культура Беларусі ў другой палове XIX - пач. XX ст.
- •Акупацыя фашысцкай Германіяй Беяарусі. Акупацыйны рэжым.
- •Баявая дзейнасць партызан Беяарусі ў часы Вялікай Айчьшнай вайны.
- •Баявая дзейнасць падпольшчыкаўБеларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны.
- •Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
- •Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пасляваеннае пяцігоддзе. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі.
- •Знешнепалітычная дзейнасцьі міжнародныя сувязіБссРў 1945 - 1990 гг.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у другой палове 40-х - першай палове 80-х гг. XX ст.
- •51 .Грамадска-палітычнае жыццё ў ссср і бсср у другой палове 40-х - першай палове 80-х гг. XX ст.
- •Адукацыя, навука і культура ў бсср у 1945 - 1985 гг.
- •Палітыка перабудовы ў ссср. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў бсср.
- •Абвяшчэнне і ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.
- •Эвалюцыя палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь.
5. Балты і славяне ў VI - VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.
IV–VII стст. адбылося другое “вялікае перасяленне народаў”. Аднак яго храналагічныя Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень. Сёння гэта – балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход. Яны асімілявалі мясцовае балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Усходнія славяне сёння – гэта беларусы, рускія і ўкраінцы.У VI–VII стст. славяне пачынаюць пранікаць у балцкі арэал. У VIII–IX стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі крывічы, дрыгавічы, радзімічы – не непасрэдныя продкі беларусаў, а этнічныя супольнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX – першай палове XII ст
У сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н.э. у жыцці насельніцтва Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі адбываюцца значныя змены, якія выявіліся ў матэрыяльнай культуры. Культуры штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінская змяняюцца помнікамі тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны. Упершыню яны сталі вядомымі ў канцы 20-х гадоў па матэрыялах, атрыманых з верхняга культурнага гарызонту Банцараўскага гарадзішча пад Мінскам.
Фарміруецца асобная палітычная арганізацыя. Яе органы кіравання - вярхоўны правадыр, савет старэйшын, народны сход. Пры гэтым народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю. Такая форма арганізацыі грамадства і яго кіравання з часоў надрукавання вынікаў даследаванняў Люіса Моргана атрымала назву "ваеннай дэмакратыі" [7].
Эпоха ваеннай дэмакратыі - гэта час несупынных міжпляменных войнаў. Ваенныя сутыкненні заканчваліся рабаўніцтвам. Пераможцы захоплівалі жывёлу, зерне, футры і рабоў. Паўсядзённая пагроза ваеннага нападу з боку чужых плямён выклікала неабходнасць у абарончых збудаваннях. Пасёлкі размяшчаліся на мысах стромкага берага ракі і ўмацоўваліся з напольнага боку валам і ровам. Плошча ўмацаваных гарадзішчаў звычайна невялікая (45 х 85 м). На тэрыторыі Беларусі вядомы дзесяткі гарадзішчаў банцараўскай археалагічнай культуры V-VII стст., аб чым. гаварылася вышэй. Паўсюдна ваенная дэмакратыя была формай пераходнага перыяду да класавага грамадства, да ўтварэння дзяржавы. Месца ваеннай дэмакратыі ў агульнай перыядызацыі першабытнага грамадства знаходзіцца на яго заключным этапе, напярэдадні ўзнікнення дзяржавы.
Узнікалі племянныя органы кіравання, а з імі - племянная арыстакратыя. З яе асяроддзя вылучаліся правадыры, адной з галоўных функцый якіх становіцца кіраванне ваеннымі мерапрыемствамі. У племянных аб'яднаннях звычайна вылучаліся два тылы ваенных кіраўнікоў. У адных грамадствах імі былі племянныя правадыры. Яны выконвалі грамадзянскія, ваенныя, а таксама жрэчаскія функцыі. У іншых выпадках разам з грамадскім правадыром быў асобны - ваенны - кіраўнік. З цягам часу паміж старой арыстакратыяй, якая абапіралася на традыцыйныя інстытуты, і ваеннымі правадырамі ўзнікла барацьба за ўладу. Старая вярхушка часцей за ўсё аказвалася адсунутай на задні план. Вынік гэтай барацьбы ў многім вызначаў формы будучай дзяржаўнасці.
Некаторыя даныя аб грамадскім ладзе ў славян можна атрымаць з мовазнаўства. Мовазнаўцы лічаць, што распад праславянскай мовы адбываўся ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н.э. З гэтых даных вынікае, што ў часы Вялікага перасялення народаў у славян на чале роду стаяў рэальны старэйшына-самы стары, вопытны, а таму паважаны прадстаўнік роду. Магчыма, гэта быў дзед, а начале племя станавіўся правадыр ("вождь"). Вельмі верагодна, што такі галава першапачаткова выбіраўся на савеце ці вечы. Ён быў часовым правадыром для выканання якой-небудзь канкрэтнай заданы, напрыклад ваеннай.
Такім чынам, у славян VI-VIII стст. адбываўся распад родавых адносін. Яшчэ захоўваліся такія рэшткі родавых адносін, як, напрыклад, вялікая патрыярхальная сям'я. Аднак славянскія плямёны, як аб гэтым гавораць іх назвы, складваліся на тэрытарыяльнай аснове і былі аб'яднаннем тэрытарыяльных абшчын. Неаднаразова даследчыкі адзначалі, што ў параўнанні са старой родавай арганізацыяй дзяржава адрозніваецца перш-наперш падзелам падданых дзяржавы па тэрытарыяльных дзяленнях. Такі тэрытарыяльны падзел складаўся ў славян у выглядзе тэрытарыяльна-племянной арганізацыі, якая аб'ядноўвала суседскія сельскія абшчыны.