Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методыка бел мовы.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.36 Mб
Скачать

9. Фарміраванне навыкаў чытання

Чытанне можа быць механічным (калі мы “гонімся” толькі за тэхнікай чытання), можа быць свядомым і выразным, правільным, беглым.

Пад свядомым чытаннем мы разумеем асэнсаванае чытанне цэлымі словамі з наступнай здольнасцю да разумення тэмы, асноўнай думкі, зместу твора, яго павучальнай сутнасці.

Чытанне мае сэнс толькі тады, калі чытальнік разумее тое, пра што ён чытае. Разуменне тэксту складаецца з разумення значэнняў асобных слоў, граматычных формаў, сказаў (разуменне на ўзроўні значэння) і разумення зместу тэкста (разуменне на ўзроўні сэнсу). Асноўным прыёмам, які забяспечвае развіццё свядомага чытання ў вучняў пачатковай школы, з’яўляецца неаднаразовы зварот да тэкста, перачытванне яго кожны раз з новым заданнем.

Віды работ над тэкстам:

1. Чытанне, дзяленне на часткі, састаўленне плана.

2. Чытанне, пошук урыўка да малюнка.

3. Знаходжанне ў тэксце ўрыўка, які дапаможа адказаць на пытанне.

4. Знаходжанне самага прыгожага месца ў апавяданні ці ў вершы.

5. Знаходжанне па дадзенаму пачатку ці канцы сказа ўсяго сказа.

6. Чытанне і знаходжанне сказаў, якія сталі прыказкамі і прымаўкамі.

7. Чытанне і знаходжанне ў тэксце слоў і выразаў, з дапамогай якіх можна намаляваць вусны партрэт героя.

8. Знаходжанне ўрыўка, які адлюстроўвае галоўную думку твора.

9. Знаходжанне сказа (урыўка), які мог бы прачытаць адзін з чалавечкаў – сумны, вясёлы, звычайны.

10. Хто хутчэй знойдзе ўрывак, прачытаны настаўнікам.

11. Знаходжанне самага доўгага слова ў тэксце.

12. Чытанне і абазначэнне незразумелых слоў.

Выразнасць чытання – гэта вобразная перадача тэксту чытачам у адпаведнасці з задумай пісьменніка. Яна цесна звязана са свядомым чытаннем. Каб выразна прачытаць, трэба перш за ўсё добра ўявіць сабе тое, аб чым чытаеш, зразумець галоўную думку, характэрныя асаблівасці герояў, адносіны аўтара да герояў. Сярод настаўнікаў бытуе думка, што выразнасць – паказчык свядомасці. У большасці выпадкаў такое сцверджанне справядліва.

Важнейшымі ўмовамі, пры якіх вучні паспяхова будуць авалодваць асновамі выразнага маўлення і чытання, лічацца:

1) Раўнамернае размеркаванне дыхання ў час маўлення, чытання.

2) Правільная артыкуляцыя кожнага гука і выразная дыкцыя.

Дыкцыя – гэта выразнае і правільнае вымаўленне асобных гукаў.

3) Захаванне норм літаратурнага вымаўлення.

4) Захаванне лагічнага (сэнсавага) націску.

5) Улік тэмпу і рытму чытання. 6) Выкарыстанне інтанацыі.

Галоўнай мэтай навучання дзяцей выразнаму чытанню з’яўляецца фарміраванне ўмення вызначаць задачу чытання ўслых: перадаць слухачам сваё разуменне зместу верша пры дапамозе выбраных сродкаў вуснай мовы.

Правільнае чытанне – чытанне без памылак і іскажэнняў.

Беглае чытанне – гэта чытанне, якое адпавядае тэмпу маўлення.

10. Працэс працы з мастацкім тэкстам у пачатковых класах

Разнастайнасць заняткаў пры аналізе тэксту. задачы, вызначаныя праграмай.  Большая частка ўрока адводзіцца чытанню і рабоце з тэкстам.  Чытанне як асноўны занятак на ўроку.   Першы этап (першы сінтэз). падрыхтоўка вучняў да ўспрымання мастацкага тво-ра, знаёмства з канкрэтным зместам, сюжэтнай лініяй. Выясненне эмацыянальнага ўздзеяння Другі этап (аналіз). устанаўленне прычынна-выніковых сувязен у развіцці сюжэта; выясненне матываў паводзін дзеючых асоб (чаму так зрабілі і як гэта іх характарызуе), раскрыццё кампазіцыі твора, аналіз выяўленчых сродкаў у адзін-стве з раскрыццём канкрэтнага зместу і ацэнкі матываў паводзін герояў Трэці этап (другі сінтэз). абагульненне характэрных рыс дзеючых асоб, супастаўлене герояў і ацэнка іх, выясненне ідэйнай накіраванасці твора, ацэнка мастацкага твора як крыніцы пазнання навакольнай рэчаіснасці і як твора мастацтва ,Змест і месца слоўнікавай працы. этапы:падрыхтоўка да ўспрымання твора; пашырыць уяўленні вучняў пра факты, падзеі, з'явы, пазнаёміць з жыццём пісьменніка,  падрыхтаваць   да эмацыянальнага ўспрымання твора; расказ (паведамленне) настаўніка, дэманстрацыя фільмаў, экскурсія, праслухоўванне музыкі, песень, партрэт пісь'менніка, выстаўка кніг, экскурсіі чытанне твора і правер-ка першага ўспрымання; --асэнсаваць задуму пісьменніка, характары і ўзаемаадносіны паміж персанажамі. выраз-нае чытанне настаўніка , падрыхтаванага вучня, праслухоўванне грамзапісу, чы-танне сам сабе паўторнае чытанне і аналіз твора, навучанне складанню плана прачытанага.  узаемазвязаны разгляд зместу і выяўленчых сродкаў твора. ўсвядомі-лі выказаныя ў творы думкі і лагічныя сувязі паміж імі (прасторавыя, часавыя, прычынныя), засвоілі канкрэт-ны змест (развіццё дзеяння, сюжэта), кампазіцыю твоР'а, матывы паводзін персанажаў і іх характэрныя рысы, выдзелілі асноўную думку і зрабілі абагульненне. раскрываюцца вобразныя выразы, вядуцца, віды работы з тэкстам--- выбарачнае чытанне(вусныя ці графічныя малюнкі і па-дабраныя з твора подпісы да іх), гутар-ка (па пытаннях настаўніка і вучняў), ілюстраванне тэксту, складанне плана, падрыхтоўка пераказу і апа-вядання пра героя. гутарка з мэтай вызначэння галоўнай думкі твора і ўстанаўлення адноін вучняў да прачытанага; падрых-тоўка да выразнага чытання і выразнае чытанне твора, падрыхтоўка пераказу ці апавядання пра героя. Віды пераказаў на ўроках чытання. Творчыя заданіі Вуснае маляваннена(графічнае маля-ванне, экранізацыя.:вызначаюць кадры, подпісы да іх і нават музыку). віды драматызацыі: чы-танне па ролях, чытанне дыялогаў, калектыўная дэкла-мацыя, пантаміма, інсцэніраванне.

 Этапы працы з мастац творам на уроках літ чыт. Разнастайнасць заняткаў пры аналізе.

Чытанне як асноўны занятак на ўроку.

Першы этап (першы сінтэз). падрыхтоўка вучняў да ўспрымання мастацкага твора, знаёмства з канкрэтным зместам,

Другі этап (аналіз). устанаўленне прычынна-выніковых сувязей у развіцці сюжэта; выясненне матываў паводзін дзеючых асоб, раскрыццё кампазіцыі твора.

Трэці этап (другі сінтэз). абагульненне характэрных рыс дзеючых асоб, супастаўлене герояў і ацэнка іх, выясненне ідэйнай накіраванасці твора,