Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методыка бел мовы.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.36 Mб
Скачать

6. Актуальныя праблемы пачатковага навучання мовы

У дапамогу настаўнікам пачатковых класаў у навукова-метадычных часопісах “Пачатковая школа” і “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” друкуюцца артыкулы па найбольш актуальных пытаннях і праблемах навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, метадычныя распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.

Сярод гэтых праблем можна вылучыць наступныя:

  • двухмоўе, уплыў адной дзяржаўнай мовы на другую (у межах вымаўлення некаторых гукаў, а таксама з боку граматыкі: напрыклад, несупадзенне родаў назоўнікаў)

  • цяжкасць засваення беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання, так як большасць прадметаў выкладаецца на рускай мове і беларуская мова для вучняў з’яўляецца іншамоўнай

  • неаднастайнасць у падыходах да выкладання той ці іншай тэмы праграмнага матэрыялу

  • шырокі выбар метадаў і прыемаў, якія не ў аднолькавай меры добра садзейнічаюць з-асваенню ведаў

  • недастатковая матэрыяльная база

  • недастатковая забяспечанасць метадычнай літаратурай па данным прадмеце.

7. Навучанне пісьму ў букварны перыяд Задачы навучання пісьму у перыяд навучання грамаце.

1.Дзеці вучацца правільна сядзець, трымаць сшытак, карыстацца ручкай.

2.Асэнсоўваць словы, успрынятыя на слых або зрокава, падзяляюць іх на гукі

3.Вучацца пісаць у адпаведнасці з пропісямі усе літары бел. Алфавіта: маленькія і вялікія, злучаюць літары паміж сабой, пераводзяць друкав. Тэкст у рукапісны.

4.Вучацца спісваць і пісаць пад дыктоўку словы, напісанне якіх не разыходзіцца з вымаўленнем.

5.Запісваць уласныя сказы, узятыя з вусна складзенага апавядання.

8. Развіцце маўлення і мыслення ў перыяд навучання грамаце

Для развіцця маўленне дзяцей у перыяд навучання грамаце неабходна дзейнічаць з 4 бакоў.

1)прывіваць навык гукавой культуры маўлення

2)узбагачаць слоўнік

3)вучыць правільна будаваць сказы

4)вучыць звязваць сказы паміж сабой у адзінае сэнсавае і граматычнае цэлае

Задачы па выхаванні гукавой культуры маўлення

-устраненне недахопаў у вымаўленні гукаў

-праца над правільным вымаўленні слоў і славеснага націску

-выпрацоўка літаратурнага арфаэпічна правільнага вымаўлення

-удасканаленне дыкцыі

-выпрацоўка правільнага тэмпу маўлення і якасці голасу

-навучанне выразнасці маўлення

Выпрацоўка дыафрагмальнага дыхання

-выпрацоўка культуры маўленчых зносін

На працягу ўсяго жыцця чалавек авалодвае маўленнем і ўдасканальвае яго. Асновай гэтага працэсу служыць моўная здольнасць, якая апіраецца на фізіялагічныя моўныя цэнтры і фарміруецца ў дзіцячым узросце. Развіццё маўлення — актуальная задача навучання ў пачатковай школе, таму што наша мова з’яўляецца асновай усякай разумовай дзейнасці і сродкам чалавечых зносін.

У сістэме работы па роднай мове ў пачатковых класах навучанне грамаце — надзвычай важны і адказны этап. Веды, уменні і навыкі, якія вучні набываюць на працягу гэтага этапа, неабходны для далейшай работы па ўсіх прадметах. Навучанне грамаце вядзецца аналітыка-сінтэтычным гукавым метадам.

Быў праведзены аналіз «Буквара»  А.Клышкі з мэтай высвятлення таго, якія віды работ па развіцці маўлення вучняў размешчаны на яго старонках. Вынікі аналізу дазваляюць сцвярджаць, што ў падручніку ўтрымліваюцца розныя прыёмы нагляднага паказу складовай будовы слова, увядзення гука, схемы слова і г.д., а таксама разнастайны наглядны і займальны матэрыял: табліцы, схемы алгарытму чытання, гульні і да т.п.

Тэксты, размешчаныя ў падручніку, даступныя для дзяцей дадзенага ўзросту і дазваляюць фарміраваць у вучняў навык чытання і развіваць іх маўленне. Значнае месца адводзіцца вуснай народнай творчасці — загадкам, казкам, прыказкам, небыліцам і інш. Усе гэтыя творы прызначаны актывізаваць увагу першакласнікаў, выхоўваць у іх цікавасць да мовы, развіваць іх маўленне і памяць.

Праведзены аналіз падручніка паказаў, што змест кнігі ў поўнай меры рэалізуе ідэі праграмы па літаратурныму чытанню. У аснову адбору навучальнага матэрыялу пакладзены наступныя прынцыпы: нацыянальна-культурная адметнасць матэрыялу, мастацка-эстэтычны, літаратуразнаўчы, прынцып пазнання мастацкага маўлення, адпаведнасць складанасці зместу вучэбным і узростава-псіхалагічным магчымасцям малодшага школьніка, а таксама аб’ёму і зместу навучання наяўнаму часу, які адводзіцца на прадмет. Да ўсіх твораў у падручніку ёсць каляровыя ілюстрацыі, што дазваляе вучням уявіць карціны прыроды, вобразы дзеючых асоб дакладна і выразна.

Навучанне мове і развіццю маўлення разглядаецца не толькі як авалоданне школьнікамі моўнымі навыкамі — фанетычнымі, граматычнымі, лексічнымі, але і авалоданне камунікатыўнымі ўменнямі. Важным з’яўляецца фарміраванне культуры маўлення, культуры зносін.

Навучанне грамаце пачынаецца з аналізу вуснай мовы. На кожным уроку дзеці вычляняюць з моўнага патоку сказы, дзеляць на словы, у словах вызначаюць склады. У дабукварны перыяд дзеці практычна авалодваюць уменнямі вылучаць сказы і дзяліць сказы на словы. Таму ў букварны перыяд немэтазгодна праводзіць на кожным уроку разгорнутую аналітычную дзейнасць: вылучаць у мове сказы, дзяліць сказы на словы, словы на склады, склады на гукі. Моўным матэрыялам можа быць адразу слова — назва прадмета, які намаляваны ў падручніку; адказ на пытанне настаўніка; слова-адгадка на загадку. Адзначым, што лексічнае значэнне гэтага слова павінна быць сугучна тэме ўрока .

З самага пачатку навучання грамаце ставіцца важная задача — развіццё вуснага маўлення дзіцяці. Гэта звычайна гаворка або размова па малюнках буквара, адказы вучняў на пытанні настаўніка адным словам ці сказам, складанне сказаў па малюнках і схемах да іх.