Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методыка бел мовы.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.36 Mб
Скачать

3. Сучасны гукавы аналітыка-сінтэтычны метад навычання грамаце

Метад навучання грамаце – сукупнасць розных відаў маўленч дзейнасці(слуханне, гаварэнне, чытанне, пісьмо), як выконваецца вучнямі пад кіраўніцт наст з мэтай авалодання элементамі чыт і пісьма.

У аснову буквара пакладзена сучасная сістэма навучання грамаце, якая грунтуецца на гукавым аналітыка-сінтэтычным метадзе.

Разгледзем, чаму метад называецца гукавым. Гукавы метад таму, што зыходным фактарам у працэсе навучання грамаце з’яўляецца гук мовы, што навучанне чытанню грунтуецца на навучанні кожнага новага гука, выдзеленнага са слова з наступным засваеннем літары, а ўжо потым чытанне складу і слоў з гэтай літарай. Асновай гукавога метаду з’яўляюцца слухавыя успрыманні.

Чаму гукавы метад называецца аналітыка – сінтэтычным і ў чым сутнасць аналізу і сінтэзу?

Аналітыка-сінтэтычны гэт метад называецца таму, што ў ім спалучаецца два працэсы: аналіз і сінтэз. Гук выдзеляецца са складоў, ці слова (аналіз), паказваецца адпаведная яму літара, а потым складаюцца склады і словы з новай і раней вывучанымі літарамі (сінтэз).

Аналіз – раскладанне сказаў на словы, слоў на склады, складаў на гукі. Аналіз патрэбен для таго, каб вучань усвядоміў гукавую будову слова і зразумеў, што друкаванне слова – гэта адлюстраванне ў літарах гукавой прыроды слова (чуць, адрозніваць, выдзяляць, вымаўляць, колькасць, месца, паслядоўнасць).

Задачы аналізу:

  • навучыць дзяцей чуць гукі ў словах,

  • адрозніваць і выдзяляць гэтыя гукі,

  • правільна вымаўляць іх

  • вызначаць колькаць гукаў с складзе ці слове

  • выяўляць месца гука, якое ен займае ў слове (пачатак, сярэдзіна, канец)

  • паслядоўнасць гукаў і складаў

Сінтэз – злучэнне гукаў у склады, складаў у словы, словы ў сказы.

Задачы сінтэзу:

  • развіваць навык пераўтвараць літаральныя знакі ў гукі жівога слова

У першыя дні букварнага перыяду сінтэз праводзіцца пасля аналізу слова, шляхам слыхавога ўспрымання. Першым чым чытаць слова, вучань павінен ведаць яго гукавы склад, бо пры чытанні ен аднаўляе гукавое значэнне асобных літар яшчэ больш выдавочна, што вучань не можа прачытаць слова не ведаючы адпаведнх літар. Трэба каб была асэнсавана і грунтоўна засвоена сувязь паміж гукамі і іх зрокавым адпаведкам (літарай). Толькі тады будуць утвораны неабходныя ўмовы для правільнага развіцця навыкаў чытання.

4. Урокі навучання грамаце ў падрыхтоўчы перыяд

Навучанне грамаце складаецца з трох перыядаў:

  • падрыхтоўчы (дабукварны)

  • асноўны (букварны)

  • паслябукварны

Мэта – арганізаваць дзіцячы калектыў і падрыхтаваць вучняў да успрымання граматы, г.з. да чытання і пісьма.

Гэты перыяд пачынае закладвацца ў дзяцей тыя уменні і навыкі, якія будуць развіваца на працягу ўсяго перыяду навучання. Тут вучні знаемяцца з першай вучэбнай кніжкай – букваром, са сшыткам, с пропісямі.

Настаўнік даведваецца хто з дзяцей умее чытаць, пісаць, як яны гэта робяць. Паказваючы літары алфавіта, некалькі прасцейшых слоў, настаўнік вызначае, хто веда літары, умее чытаць. У падрыхтоўчы перыяд ставіцца задачы: дзяліць мову на сказы, сказы на словы, абазначаць гэта графічнымі схемамі, прыдумванне сказаў с зададзенай колькасцю слоў з апорай на схемы.