Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методыка бел мовы.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.36 Mб
Скачать

29. Вусныя і пісьмовыя пераказы

Вусны і пісьмовы пераказы на аснове тэкстаў узораў — гэта самы актыўны, самы надзейны, правераны масавай практыкай метад развіцця мовы і маўлення школьнікаў. У ходзе работы над пераказамі ў вучняў выпрацоўваюцца навыкі ўспрымання зместу тэкстаў розных стыляў, тыпаў і жанраў, асэнсавання і аналізу іх будовы, фармуюцца ўменні ствараць вусныя і пісьмовыя паведамленні, якія абслугоўваюць жыццёвыя маўленчьы сітуацыі і адрозніваюцца адно ад аднаго мэтанакіраванасцю, структурай, паўнатой і дасканаласцю выказвання думкі.  Падрыхтоўка да пераказаў пачынаецца падбор тэксту і чытанне,  гутарка ,план, слоўнікава-арфаграфічная праца 

Вусныя і пісьмовыя пераказы а)пераказы падрабязныя (змест зыходнага тэксту перадаецца поўна, з усімі падрабязнасцямі, захоўваецца тып тэксту, яго кампазіцыя і поўныя асаблівасці).  ўдасканальваюцца ўменні раскрываць тэму і асноўную думку выказвання, фарміруюцца ўменні збіраць і сістэматызаваць матэрыял , знаходзіць "свае" моўныя сродкі для сувязі адабранага матэрыяла. б) пераказ выбарачны (перадаецца не ўвесь тэкст, а якая-небудзь частка, звязаная з пэўнай тэмай; тып зыходнага тэксту, яго кампазіцыя, як павіла, змяняюцца); в) пераказы сціслыя (перадаецца галуўнае са зместу тэкста, падрабязнасці апускаюцца. Тып тэкста можа быць захоўван ці змяніцца ў залежнасці ад аб'ёму і характара сціскання). вучацца выдзеляць галоўнае ў выказванні г) пераказ з творчым заданнем (змены ў змесці ці кампазіцыі зыходнага тэксту – змена ліца расказчыка, дапаўненне тэкста, перастаноўка частак і інш. Тып тэкста, яго моўныя асаблівасці могуць захоўвацца ці змяняцца ад характара задання). самастойна вызначаць кампазіцыю выказвання, адбіраць і выкарыстоўваць моўныя сродкі, рыхтуюць да стварэння сваіх тэкстаў Моўныя памылкі і недахопы: а) лексіка-стылістычныя памылкі альбо слоўнікавыя: паўтарэнне аднаго і таго жа слова; недакладнасць ва ўжыванні слоў (Бабёр хутка (нязграбна) падскочыў і заспяшаўся да ракі); ужыванне лішніх слоў: але, ну, вось, тады, і; ужыванне слоў не ў тым значэнні, нечакана (неўзабаве) гукнуў; б) да групы марфолага-стылістычных памылак , няправільныя ўтварэнні слоў і форм слоў, няправільнае словаўтварэнне (вусы натапырваюцца (тапырацца)); утварэнне нелітаратурных форм (да грудзёў (грудзей), в) памылкі ў словазлучэннях і сказах - сінтаксічна–стылістычныя граматычныя):няправільны парадак слоў; няўменне вызначаць межы сказаў; няправільнае ўжыванне часоў дзеяслова; памылкі ў пабудове словазлучэнняў Памылкі ў змесцеа) тэма не раскрыта,няпоўна; б) прапушчаны важны момант в) значнае месца займае другаснаег) няма абгрунтавання падзей; д) не ўказаны час і месца дзеяння; е) есць скажэнне фактаў.Папярэджанне і выпраўленне п. характэрныя –праан-ць падрыхтоўку, падабраць прыклады памылак з работ вучняў, аналізу пераказу , настаўнік запісвае ў сшытак заўвагі. Падрыхтоўка да пераказу на працягу 5-6 ,работа над свабодным дыктантам. запіс цяжкіх слоў у слоўнікі, складанне з імі сказаў, правядзенне пісьмовых практыкаванняў, у якія ўключаюцца новыя словы, карыстанне арфаграфічным слоўнікам на ўроку. навучыць самаправерцы, запісаць і даць вучным памятку,   чарнавы варыянт, дапрацаваць пераказ і толькі тады выставіць адзнаку.