Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фарміраванне прафесійныхКБМ (Лазарева).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
246.27 Кб
Скачать

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ

КАФЕДРА ТЭОРЫІ І ГІСТОРЫІ ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАКУМЕНТНЫХ КАМУНІКАЦЫЙ

Фарміраванне прафесійных кампетэнцый

бібліятэкара-метадыста

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 5 курса факультэта iнфармацыйна-дакументных камунiкацый дзеннай формы навучання

Лазарава Іна Пятроўна

выкладчык

Мiнск 2012

Рабочая праграма

(зацверджана пратакол № 2 ад 19.10 2012г.)

УСТУП

Актуальнасць вывучэння дысцыпліны абумоўлена ўзрастаючай роллю працы метадыста ва ўдасканаленні і развіцці бібліятэчнай галіны Метадычныя кадры бібліятэк, якія на высокім узроўні валодаюць усімі ключавымі прафесійнымі кампетэнцыямі, з’яўляюцца рухаючай сілай прафесійных інавацый і павінны займаць вартае месца ў структуры бібліятэчнага персанала, і, адпаведна, метадычных цэнтраў

Праграма дысцыпліны “Фарміраванне прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста” распрацавана ў адпаведнасці з Дзяржаўным адукацыйным стандартам вышэйшай прафесійнай адукацыі па спецыяльнасці Е1–23.01.11 «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».

Задачы курса – фарміраванне ў студэнтаў комплексных ведаў аб прафесійных кампетэнцыях бібліятэкара-метадыста, іх складаючых і шляхах фарміравання.

У праграме ў лагічнай узаемасувязі вылучаны тэмы, якія раскрываюць спецыфіку прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста, сутнасць, кампаненты, формы і метады іх фарміравання, ролю ў прафесійнай дзейнасці.

Пры складанні праграмы ўлічваліся міжпрадметныя сувязі з дысцыплінамі “Бібліяграфазнаўства. Тэорыя”, “Бібліятэчны тэхналагічны менеджмент”, “Бібліятэказнаўства. Тэорыя”, “Дакументазнаўства”, Бібліятэчная статыстыка” і іншымі курсамі, якія служаць фундаментам у набыцці прафесійных ведаў па спецыялізацыі “бібліятэкар-метадыст”.

Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу курса. Студэнт павінен ведаць:

  • галоўныя прыярытэтныя напрамкі бібліятэчнай палітыкі дзяржавы;

  • сутнасць, функцыі, задачы дзейнасці бібліятэкара-метадыста на сучасным этапе развіцця бібліятэчнай справы;

  • актуальныя праблемы, якія стаяць перад метадыстам і метадычнай службай.

  • прафесійныя кампетэнцыі і іх сутнасць;

  • тыпалогію асобы метадыста;

  • сістэму павышэння кваліфікацыі бібліятэчных кадраў;

  • сістэму арганізацыйна-дарадчай дакументацыі;

  • прафесіяграму метадыста;

  • паказчыкі дзейнасці бібліятэкі;

  • патрабаванні да выдавецкай дзейнасці бібліятэкі;

  • выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій у метадычнай дзейнасці і павышэнні кваліфікацыі;

валодаць методыкамі:

  • выяўлення і ўкаранення інавацыйнага вопыту ў дзеqнасць бібліятэкі;

  • самаадукацыі;

  • распрацоўкі мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі;

  • стварэння метадычных дапаможнікаў;

  • складання метадычных рэкамендацый

  • стварэння іміджу бібліятэкара-метадыста:

  • распрацоўкі планаў і справаздач;

умець:

  • распрацоўваць статыстычныя табліцы;

  • запаўняць формы статыстычнай справаздачнасці;

  • прымяняць новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў павышэнні кваліфікацыі і арганізацыі працы;

  • наладжваць сувязі з грамадскасцю і арганізацыямі, установамі.

Выкарыстанне вучэбна-метадычнага комплекса па дысцыпліне, рэйтынгавай сістэмы ацэнкі вучэбнай і даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўных мадэлей кіруемай самастойнай работы садзейнічае арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці выкладчыка.

Пры правядзенні семінарскіх заняткаў па дысцыпліне мэтазгодна выкарыстоўваць дыскусійныя формы, методыкі актыўнага навучання, што будзе садзейнічаць фарміраванню сучасных сацыяльна-асабовых і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый будучых спецыялістаў.

У межах вывучэння курса праводзяцца розныя віды кантроля за самастойнай працай студэнтаў (ацэнка пісьмовых прац, тэстаў, вуснае субяседаванне і інш.). Завяршаецца вывучэнне курса экзаменам.

Прыкладны тэматычны план курса

Назва тэмы

Колькасць гадзін

усяго

лекц.

сем.

заняткі

практ.

заняткі

СРС

Уводзіны

0,5

0,5

Тэма 1. Сфера дзейнасці бібліятэкара-метадыста

12

2

10

10

Тэма 2. Мадэль прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста

2

2

2

Тэма 3. Імідж бібліятэкара-метадыста. Фактары прафесійнай абгрунтаванасці (пераканаўчасці)

4

2

2

2

Тэма 4. Камунікатыўная культура метадыста

6

2

2

6

Тэма 5. Карпаратыўная культура метадыста

7

1

2

4

2

Тэма 6. Дзейнасць бібліятэкара-метадыста ў рамках рэдакцыйна-выдавецкага працэса

4

2

2

6

Тэма 7. Тыпалогія асобы метадыста

1

1

2

Тэма 8. Арганізацыя працы бібліятэкара-метадыста

2

2

4

Тэма 9. Прымяненне новых інфармацыйных тэхналогій у метадычным забеспячэнні дзейнасці бібліятэкі

9,5

1,5

2

6

10

УСЯГО

48

16

10

22

42

Змест дысцыплiны Уводзіны

Прадмет і задачы курса. Месца курса ў сістэме падрыхтоўкі бібліятэчных спецыялістаў. Узаемасувязь курса з дысцыплінамі гуманітарнага комплекса, яго роля і месца ў цыкле бібліятэказнаўчых дысцыплін. Структура курса, формы навучальнай дзейнасці студэнтаў пры вывучэнні дысцыпліны, асноўная і дадатковая літаратура.

Тэма 1. Сфера дзейнасці бібліятэкара-метадыста

Навукова-метадычная дзейнасць: сутнасць і роля. Формы і метады навукова метадычнай работы на сучасным этапе. Бібліятэка як аб’ект навукова-метадычнага забеспячэння.: сістэмны і функцыянальны аспекты (падсістэмы бібліятэкі, базавыя паказчыкі). Бібліятэчная тэхналогія, яе кампаненты. Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне тэхналагічных працэсаў бібліятэкі. Якасць бібліятэчнай работы: колькасныя і якасныя крытэрыі, нарматывы. Прадукты і паслугі бібліятэкі, роля метадычнай службы ў іх пазіцыяніраванні. Вывучэнне дзейнасці бібліятэкі: аналіз, абследаванне, агляды дзейнасці. Метадычны маніторынг: арганізацыя, інструментарый. Статыстычныя даследаванні. Бібліятэчная статыстыка: статыстычная справаздачнасць бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры, формы дзяржаўнай статыстыкі, работа метадычных цэнтраў па іх удасканаленню. Кіраванне бібліятэчнымі інавацыямі: арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне. Сістэма “бібліятэкар – навацыя – метадыст – іннавацыя – бібліятэкар”: месца і роля кожнага элемента сістэмы ў дзейнасці бібліятэкі. Крытэрыі значнысці бібліятэчных інавацый. Каардынацыя і каапарацыя навукова-метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці. Выдавецкая дзейнасць, крытэрыі якасці.