Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вопросы для ДЗ по планиметрии(Кузнецова) .doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
96.77 Кб
Скачать

15. Паняцце геометрычнай велічыні. Методыка вывучэння плошчы мнагавугольніка

  1. Паняцце геометрычнай велічыні. Азначэнне плошчы многавугольніка.

  2. Ці зручна адказваць па падручніку на пытанне: што называецца плошчай многавугольніка?

  3. Які падыход выкарыстаны для абгрунтавання формулы плошчы прамавугольніка?

  4. У якім парадку з'яўляюцца ў падручніку вывады формул плошчаў другіх фігур

  5. Гістарычныя і светапоглядныя звесткі па тэме.

16. Методыка вывучэння акружнасці і фігур, што апісаныя вакол акружнасці

  1. Па падручніках знайсці ў сістэматычныім курсе геаметрыі азначэнне акружнасці, яе элементаў і круга. Пералік тэм, дзе актыўна выкарыстоўваецца акружнасць.

  2. Ці сфармуляваны і дзе азначэнні фігур, што апісанныя вакол акружнасці? Калі не сфармуляваны, то як сфармулявана азначэнне трохвугольніка, апісаннага вакол акружнасці (тое самае пра чатырохвугольнік)?

  3. Як дадзена фармулёўка тэарэмы аб цэнтры акружнасці, ўпісаннай у трохвугольнік (у чатырохвугольнік)?

  4. Ці ёсць у падручніку тэарэма-прымета чатырохвугольніка, ў які можна ўпісаць акружнасць?

  5. Якія тэарэмы пра сякучыя і датычныя маюцца ў планіметрыі?

  6. Гістарычныя і светапоглядныя звесткі па тэме.

17. Методыка вывучэння трыганаметрычнага матэрыяла ў планiметрыi: рашэнне прамавугольных трохвугольнікаў

  1. У якім класе дадзены азначэнні sin, cos, tg, ctg вострага вугла?

  2. Ці вылучаны ў падручніку тэрмін «рашэнне прамавугольнага трохвугольніка»?

  3. Колькі выпадкаў рашэння прамавугольнага трохвугольніка разглядаецца?

  4. Ці ёсць славесныя фармулёўкі тыпу «каб знайсці катэт прамавугольнага трохвугольніка, трэба...»?

  5. Ці адпрацоўваюцца ў падручніку навыкі рашэння прамавугольнага трохвугольніка для розных размяшчэнняў фігур і розных літар?

  6. Гістарычныя і светапоглядныя звесткі па тэме.

18. Паняцце геаметрычнай велічыні. Методыка вывучэння даўжыні акружнасці і плошчы круга.

  1. Ці ёсць паняцце «геаметрычная велічыня» ў падручніку, ці гэтае паняцце прысутнічае толькі у канкрэтных праявах (мера вугла, даўжыня адрэзка, плошча фігуры)?

  2. Якія тлумачэнні па праблеме знаходжання даўжыні акружнасці дадзены ў падручніку?

  3. На чым будуецца абгрунтаванне формулы даўжыні акружнасці? Ці выкарыстаны у разважаннях у няяўным выглядзе лімітавыя пераходы (выпісаць адпаведныя словы)?

  4. Якія тлумачэнні дадзены па праблеме пошука плошчы круга? На чым будуецца абгрунтаванне формулы плошчы круга (выпісаць месцы, звязаныя з лімітавымі пераходамі)?

  5. Гістарычныя і светапоглядныя звесткі па тэме.

  1. Методыка вывучэння трыганаметрычнага матэрыяла ў планiметрыi (агляд)

  1. Методыка вывучэння акружнасці і фігур, што ўпісаныя ў акружнасць

  1. Па падручніках знайсці ў сістэматычным курсе геаметрыі азначэнне акружнасці, яе элементаў і круга. Пералік тэм, дзе актыўна выкарыстоўваецца акружнасць.

  2. Ці сфармуляваны і дзе азначэнні фігур упісанных у акружнасць? Калі не сфармуляваны, то як сфармулявана азначэнне трохвугольніка, упісаннага у акружнасць (тое самае пра чатырохвугольнік)?

  3. Як дадзена фармулёўка тэарэм аб цэнтры акружнасці, апісаннай вакол трохвугольніка (тое самае для чатырохвугольніка)?

  4. Ці ёсць у падручніку тэарэма-прымета ўпісанага чатырохвугольніка (калі сума процілеглых вуглоў у чатырохвугольніку роўна 180°, то вакол гэтага чатырохвугольніка можна апісаць акружнасць)?

  5. Якія тэарэмы пра сякучыя і датычныя маюцца ў планіметрыі?

  6. Гістарычныя і светапоглядныя звесткі па тэме.