Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тадэвуш Станіслаў Грабоўскі (2).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
36.62 Кб
Скачать

Удзел у навуковых арганізацыях. Узнагароды

З 1936 года Габроўскі быў член-карэспандэнтам Варшаўскага навуковага таварыста (Towarzystwо Naukowe Warszawskie). У перыяд з 1961 па 1963 гады быў старшынёй Камісіі славяназнаўсква аддзелу Польскай Акадэміі Навук (Komisjа Słowianoznawstwa Oddziału PAN) у Кракаве. Таксама ўдзельнічаў у працы Славянскага таварыства (Towarzystwо Słowiańskie) ў Сафіі, Таварыства польска-чэшска-славацкага сяброўства (Towarzystwо Przyjaźni Polsko-Czesko-Słowackiej), Польска-лужыцкага таварыства (Towarzystwо Polsko-Łużyckie), Польска-балгарскага (Towarzystwо Polsko-Bułgarskie), Польскага філалагічнага таварыства (Polskie Towarzystwо Filologiczne), Польскага гістарычнага таварыства (Polskie Towarzystwо Historyczne), Польскага этналагічнага таварыства (Polskie Towarzystwо Ludoznawcze).

Тадэвуш Габроўскі быў удастоены многіх высокіх ушанаванняў розных краін, сярод якіх:

  • Балгарскі ордэн Кірыла і Мяфодзія (1963),

  • афіцэрскі крыж французскага ордэна Ганаровага легіёна,

  • бразільскі крыж Крузэйра-ду-Сул (Cruzeiro do Sul) I і II класа,

  • югаслаўскі ордэн Святога Савы I класа,

  • ордэн румынскай гвардыі II ступені,

  • чэхаславацкі ордэн Белага льва II класа.

Уклад у славістыку.

Грабоўскі даследаваў гісторыю паўднёваслваянскіх літаратур, гісторыяй літаратуры і культуры сербалужычан. Ён прадставіў шырокія абгрунтаванні культурных і ідэйных сувязяў польскага і балгарскага народаў. Адзін з заснавальнікаў часопіса “Польска-балгарскі агляд”. Унёс свой уклад у публікацыю перакладаў многіх твораў польскай літаратуры на балгарскую мову, зробленых Дорай Габэ (Dora Gabe).

Ён прааналізаваў творчасць Зыгмунта Красінскага на аснове славянскіх літаратур. Таксама разгледзеў парыжскія лекцыі Міцкевіча, прысвечаныя культуры і літаратуры паўднёвых, усходніх і заходніх славян. Грабоўскі цікавіўся сучаснай харвацкай, сербскай i славацкай літаратурамі. Даследваў справу гробу Уладзіслава Варненчыка (Władysław Warneńczyk). Падрыхтаваў для рэдактарскіх патрэб раней невядомыя Успаміны Уладзіслава Гаўронскага (Władysław Gawroński; член аддзелу казакоў султана карыстальніка Міхала Чайкоўскага (Michał Czajkowski) - Садыка Пашы). Даследваў сувязі выбітнага славіста і лужыцкага мовазнаўцы Арношта Караля Мукі (Arnošt Muka) з Кракаўскай акадэміяй навук з Кракаўскай акадэміі навук (Akademiа Umiejętności). Супрацоўнічаў з часопісамі "Славянскі свет” (Świat Słowiański) (1905-1914) і "Дзённік славянскі” (“Pamiętnik Słowiański) (1949-1952)…

„Зыгмунт Красінскі ў славянскіх літаратурах” („Zygmunt Krasiński w literaturach słowiańskich”)

Кніга падзяляецца на тры вялікія раздзелы: творчасць З. Красінскага ў літаратуры: 1) чэшскага, 2) сербалужыцкага і славацкага, 3) славенскага народаў. Раздзелам папярэднічае ўступ “Міцкевіч, Славацкі і Красінскі сярод славян” (“Mickiewicz, Słowacki a Krasiński wśród słowian”), у якім разглядаецца ўплыў рамантызма на літаратуру і нават на грамадска-палітычнае жыццё Славянчызны1 ХІХ ст. У гэтай прадмове адзначаюцца постаці Міцкевіча (Adam Mickiewicz), які даў палякам і ўсім славянам змест рамантызма – “kochać ojczyznę”; Славацкага (Juliusz Słowacki), які ўзбагаціў літаратурную форму рамантычнай паэзіі – навучыў śpiewać па-рамантычнаму; і Красінскага, які паказаў новы лад мыслення, уяўленні рамантыка. Аднак калі першыя два паэты больш-менш вядомы і даследваны ва ўсёй Славачызне, то апошні вядомы толькі ў Польшы і больш-меньш у Чэхіі2, бо яго “польскасць у спалучэнні з філасафічнай думкай і ўзлётамі рэлігійнага захаплення яшчэ не ўхвачаны і не зразумелы славянам”.

Мэтай даследвання Грабоўскага з’яўляецца апісанне літаратурных згадак пра польскага паэта ў іншых народаў-прадстаўнікоў Славачызны апроч полякаў. Вялікая ўвага аддаецца тут ролі Красінскага ў чэшскай літаратуры (амаль 4/5 усёй кнігі); значна менш – згадкам пра паэта ў сербалужычан і славякаў, ды славенцаў. Гэта вызначана тым, наколькі творчасць азначанага пісьменніка даследвана ў літаратуры таго ці іншага славянскага народа.

Першы раздзел – “Красінскі ў чэшскай літаратуры” (Kraśiński w literaturze czeskiej) – падае агляд перакладання З. Красінскага на чэшскую мову, бібліяграфію перакладаў, апісанне літаратуры пра асобу польскага пісьменніка і ўплывы яго творчасці на пісьменнікаў чэшскіх.

Другі раздзел - “Літаратура лужыцкая і славацкая” (Literatura łużycka i słowacka) - прадстаўлены ўсяго на дзве старонкі, што выклікана адсутнасцю распрацоўкі польскага аўтара ў згаданых народаў, бо “на Красінскага для славякаў і лужычан пара яшчэ не прыйшла”.

Трэці раздзел – “Літаратура словенская” („Literatura słowieńska”) – кажа пра тое, што праз наяўнасць праблем у развіцці ўласнай літаратуры, славенцы да навейшых часін3 не мелі ў сябе перакладаў Красінскага.

Напрыканцы кнігі Грабоўскі робіць пэўныя высновы адносна пашыранасці перакладаў З. Красінскага на іншыя славянскія мовы. Ён адзначае, што даследваў пастаўленную праблему толькі ў самых бліжэйшых да полякаў славянскіх народаў: у заходніх славян і самага блізкага да Польшы паўднёваславянскага народа. Даследванні перакладаў Красінскага ў іншых славянскіх супольнасцей ён ліча ўжо магчымай задачай на будучае.

Уласна я хацеў бы яшчэ дадаць, што зробленыя Грабоўскім агляды вельмі падрабязныя і па-літаратуразнаўчы дасканалыя4. Дадзеная кніга мае вузкую тэму даследвання, але разглядаецца на вялізнай тэрыторыі, што значна пашырае спектр агляду. Лічу, што пастаўленыя задачы, Грабоўскі выканаў бездакорна.