
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Беларускі Дзяржаўны Універсітэт
Філалагічны факультэт
Кафедра славянскіх літаратур
Тадэвуш Станіслаў Грабоўскі
Рэферат студэнта 2 курса
аддзялення славянскай філалогіі
Чарнышова Яўгена Валер'евіча
Навуковы кіраўнік дацэнт
Вострыкава Алёна Уладзіміраўна
Мінск-2013
Тадэвуш Станіслаў Грабоўскі Жыццё і дзейнасць.
Тадэвуш Станіслаў Грабоўскі (Tadeusz Stanisław Grabowski) – польскі гісторык славянскай літаратуры, публіцыст, прафесар Ягелонскага і Вроцлаўскага універсітэтаў, дыпламат.
Псеўданімы: Т. Барг (T. Barg), Земавіт Булава (Ziemowit Buława), Уладзіслаў Добромільскі (Władysław Dobromilski), Станко Караджова (Stanko Karadżow), Таў-Гама (Tau-Gama).
Нарадзіўся Тадэвуш 15 студзеня 1881 года ў Дабрамілю пад Пшэмышлем (Dobromil pod Przemyślem). Ён быў сынам Уладзіслава (юрыст) і Кацярыны Адэль з роду Хаўзэраў (ród Hauserów).
Будучы славіст вучыўся ў гуманітарнай гімназіі ў Яраслаўлю (Jarosław) да 1901. Затым вучыўся ва ўніверсітэтах Прагі, Заграбя (Zagrzeb) і Вене (1903-1907). Працягнуў вучобу ў універсітэтах Белграда, Сафіі, Санкт-Пецярбургу, Масквы, Казані і Кіева (1907-1908). У 1910 годзе ён абараніў у Венскім універсітэце кандыдатскую працу па харватскаму паэту Сільвіэ Краньчэвічу (Silvije Kranjčević) і яго паэзіі. У 1908-1915 гадах быў выкладчыкам славянскіх моў у Ягелонскім ўніверсітэце, а ў 1910-1918 выкладаў рускую і польскую мовы ў другой гімназіі ў Кракаве.
У наступныя гады Габроўскі быў уцягнуты ў палітычную і дыпламатычную дзейнасць. У 1915-1916 гг. працаваў рэпарцёрам славянскай прэсы ў Вайсковым аддзеле Вярхоўнага нацыянальнага камітэту (Departament Wojskowy Naczelnego Komitetu Narodowego). У 1916 годзе арганізаваў польскую прэс-службу ў Канстанцінопалі. У 1916-1918 гадах ён быў дэлегатам ад Дзяржаўнага Дэпартамента Каралеўства Польскага ў Сафіі (Departamentu Stanu Królestwa Polskiego), а ў затым (1918-1925) паўнамоцным міністр і надзвычайным пасланцам у Сафіі. Пасля вяртання ў Польшу кіраваў у 1925-1927 гг. факультэтам навукі Міністэрства замежных спраў (Wydział Nauki Ministerstwa Spraw Zagranicznych). У сувязі з прыцягненнем грамадскасці не прыняў кафедру славянскіх літаратур (Katedra Literatur Słowiańskich) Ягелонскага універсітэта. У 1927 годзе Грабоўскі вярнуўся да дыпламатыі - стаў паўнамоцным міністрам і надзвычайным пасланнікам ў Рыа-дэ-Жанейра, але ў 1938 годзе пакінуў дыпламатычныя справы пасля канфлікту з міністрам замежных спраў Юзэфам Бекам (Józef Beck). Некаторы час Габроўскі выкладаў гісторыю славянскай культуры ва ўніверсітэце Рыа-дэ-Жанейра (1935-1936). У 1939 годзе ён быў дырэктарам Польскага інстытута міжнародных адносін (Polski Instytut Współpracy z Zagranicą) у Варшаве.
Падчас нямецкай акупацыі польскі славіст удзельнічаў у таемным вучэнні насельніцтва ў Кракаве і Варшаве. Пасля вайны ён стаў прафесарам Ягелонскага універсітэта і загадчыкам кафедры новых славянскіх літаратур (Katedrа Nowszych Literatur Słowiańskich; да 1955). У 1955-1960 гады быў навуковым супрацоўнікам кафедры славянскай філалогіі (Katedrа Filologii Słowiańskiej). Таксама быў звязаны з Врацлаўскім універсітэтам (1946-1947 навуковы супрацоўнік кафедры славянскай філалогіі) і Варшаўскага універсітэта (1951-1953 выкладчык). Чытаў лекцыі па гісторыі сучасных балгарскіх, чэшскіх і сербска-харвацкіх літаратур.
Умёр ён 22 студзеня 1975 года ў Кракаве.