
- •I. Прынцыпы беларускага правапісу
- •II. Як ставіць навучаньне правапісу?
- •1. Правапіс літар і гукаў.
- •2. Правапіс знакаў прыпынку, або пунктацыі.
- •III. Увага да гэтага падручніка.
- •IV. Да другога выданьня.
- •V. Да выданьня чацьвертага, нанава пераробленага і дапоўненага.
- •VI. Да выданьня шостага, папраўленага і дапоўненага.
- •VII. Да выданьня восьмага.
- •§ 1. Вялікія літары.
- •§ 2. Перанос слова.
- •§ 3. Мяккі знак і апостроф.
- •§ 4. Літары у, й і прыдыханьне.
- •§ 5. Правапіс зычных гукаў.
- •1. Звонкія і глухія зычныя.
- •§ 6. Галосныя пасьля зацьвярдзелых зычных.
- •§ 7. Правапіс галосных.
- •1. Літары о, э.
- •2. Літары е, я.
- •3. Літара е ў складовых пасьля націску.
- •4. Склады ро, ло, ле.
- •§ 8. Падвойныя літары.
- •§ 9. Правапіс некаторых злучэньняў зычных.
- •§ 10. Правапіс прыназоўнікаў і прыставак.
- •§ 11. Правапіс адмоўных дапаможнікаў не, ні.
- •§ 12. Правапіс іменьнікаў.
- •1. А) Назоўны склон адзіночнага ліку.
- •2. А) Родны склон адзіночнага ліку.
- •3. Месны склон адзіночнага ліку.
- •4. Аканьне ў склонавых канчатках іменьнікаў.
- •5. Клічны склон.
- •6. Канчаткі памяншальна-ласкальных іменьнікаў.
- •§ 13. Правапіс прыметнікаў.
- •I. Канчаткі склонаў: 1. Назоўны склон.
- •2. Родны склон адзіночнага ліку.
- •3. Вінавальны склон адзіночнага ліку жаночага роду.
- •4. Творны і месны склон.
- •5. Аканьне ў канчатках прыметнікаў.
- •II. Прыметнікі памяншальныя і ласкальныя.
- •III. Ступені прыраўнаньня.
- •IV. Скарочаныя прыметнікі.
- •§ 14. Правапіс лічэбнікаў.
- •§ 15. Правапіс займеньнікаў.
- •§ 16. Правапіс дзеясловаў.
- •§ 17. Правапіс прыслоўяў.
- •§ 18. Правапіс злучнікаў і дапаможнікаў.
- •§ 19. Правапіс складаных слоў.
- •§ 20. Правапіс чужаземных слоў.
- •§ 21. Кароткі паўторны пытальнік.
- •§ 22. Матэрыялы для сьпісваньня і дыктовак.
- •1. На прадвесьне.
- •2. Воўчае жыцьцё.
- •3. Летні дзень.
- •4. Як выдумляюцца страхі.
- •5. Жыта.
- •6. Ластаўкі.
- •7. Лета.
- •8. Вучыся.
- •9. Горы.
- •10. Ідуць крыгі.
- •11. Прышла вясна.
- •12. Прырода гатуецца да сну.
- •13. Аратаю.
- •14. Верны прыяцель.
- •15. Восень.
- •16. Мурашкі.
- •18. Восень.
- •19. Прылёт птушак.
- •20. Навальніца.
- •21. Вожык.
- •22. Маладыя ліскі.
- •23. Рысь.
- •24. Сьвята Першага Мая.
- •§ 23. Пункт, клічнік і пытальнік.
- •§ 24. Працяжнік на месцы прапушчаных слоў і злучок.
- •§ 25. Знакі прыпынку пры прыдатках.
- •§ 26. Знакі прыпынку пры зваротках.
- •§ 27. Знакі прыпынку пры незалежных словах у сказе.
- •§ 28. Знакі прыпынку пры пабочных словах.
- •1. Родныя вобразы.
- •2. Песьня пры рабоце.
- •§ 29. Знакі прыпынку ў зьлітым сказе.
- •I. Коска.
- •II. Двукроп’е, працяжнік і кропка з коскай у зьлітым сказе.
- •§ 30. Знакі прыпынку ў складана-злучаным сказе.
- •§ 31. Знакі прыпынку ў складана-залежных сказах.
- •§ 32. Знакі прыпынку пры адасобленых часьцінах сказу.
- •§ 33. Знакі прыпынку пры пабочным сказе.
- •§ 34. Знакі прыпынку пры чужаслоўі.
- •§ 35. Кругасказ.
- •§ 36. Абагульненьне правіл аб ужываньні знакаў прыпынку.
- •1. Коска.
- •2. Двукроп’е.
- •3. Працяжнік і злучок (24, I).
- •4. Двукосьсе.
- •5. Дужкі.
- •6. Клічнік і пытальнік.
- •7. Трохкроп’е.
- •8. Кропка з коскай.
- •9. Пункт (кропка).
- •§ 37. Кароткі паўторны пытальнік.
- •§ 38. Матэрыялы для разбору, сьпісваньня і дыктовак.
- •1. Доля батрачкі.
- •2. Беларускаму люду.
- •3. На Палесьсі.
- •4. Нашыя гасьцінцы.
- •5. Скрыпач і ваўкі.
- •6. Мядзьведзь.
- •7. Птушкі—памочнікі чалавека.
- •8. Мурашкі і іх будова.
- •9. Лясны пожар.
- •10. Зямля, на каторай мы жывём.
- •11. Камень.
- •12. Навальніца.
- •13. Першае гора.
- •14. Наша дзяржава.
- •I. Прынцыпы беларускага правапісу
- •§ 11 Правапіс адмоўных дапаможнікаў не, ні
- •§ 12. Правапіс іменьнікаў
- •§ 13. Правапіс прыметнікаў
- •§ 14. Правапіс лічэбнікаў:
- •§ 15. Правапіс займеньнікаў
- •§ 17. Правапіс прыслоўяў
- •§ 18. Правапіс злучнікаў і дапаможнікаў
- •§ 19. Правапіс складаных слоў.
- •§ 20. Правапіс чужаземных слоў.
- •§ 21. Кароткі паўторны пытальнік
- •§ 22. Матэрыялы для сьпісваньня і дыктовак.
VI. Да выданьня шостага, папраўленага і дапоўненага.
Гэтае выданьне надрукована з наступнымі зьменамі:
1) Зроблены значныя зьмены ў “Прадмове” як тэорытычнага, так і мэтодычнага характару.
2) У некаторых словах і сказах зроблены ортографічныя і сынтаксычныя папраўкі.
3) Унесены дапаўненьні і папраўкі рэдакцыйнага характару ў правілах I-ай часьці: 3, 6, 32, 33, 35, 39, 49 і ў II-ой часьці прав. 8, В; 9, 1) і к практыкаваньню 8, а таксама ў некаторых другіх правілах.
4) Нанава напісаны правілы: 6, 3); 16, 26, 27—II, 28, 48.
5) Дабаўлена правіла 281, і практыкаваньні 361 і 362.
6) §§ 5 і 6 разьдзелены на паасобныя тэмы, і зьменена нумарацыя §§-фаў, пачынаючы з 6-га.
7) Задачкі і практыкаваньні надрукованы курсыўным шрыфтам, які нагадвае рукапіснае пісьмо, што мае сваё значэньне пры навучаньні правільнаму пісьму.
VII. Да выданьня восьмага.
Восьмае выданьне выходзіць бяз зьмен, выкінуты толькі застарэлыя прыклады.
16/IV—29 г.
ЧАСЬЦЬ ПЕРШАЯ
ПРАВАПІС ЛІТАР І ГУКАЎ
§ 1. Вялікія літары.
ПРАВІЛА 1. Пісаць пачынаюць з вялікай літары. З вялікай літары пішуць і пасьля пункту. Апроч таго, з вялікай літары пішуцца іменьні людзей, іх прозьвішчы, назовы вёсак, сёл, гарадоў, мястэчак, рэчак, гор, краін, мясцовасьцяй, сьвят і інш. (Адам, Ксяневіч, Шчорсы, Нёман, Пажарніцы, Украіна, Купальле, Першае Мая).
Увага. У пісьмах (лістох) з вялікай літары пішуцца такія словы як Вы, Вас, Ягомасьць, Імасьць і іншыя словы, што замяняюць імя тае асобы, да каторай пішуць пісьмо.
Таксама з вялікай літары пішуцца назвы звычайных прадметаў, калі яны бываюць дзеячамі ў байках і падобных творах, напр.: Дуб і Чароціна, Сьвіньня і Салавей, Воўк і Авечка.
Практыкаваньне 1. У нашае Касі прыгожая сукенка. Каля Навасёлак цячэ рэчка Шчара. У мястэчку Берасьцечку каманда стаяла. Працоўны люд сьвяткуе Першае Мая. Не адзін Гаўрылка, што ў Полацку. У Марылі сшыткі заўсёды чыстыя. Язык Кіева дапытае. Менск стаіць на рэчцы Сьвіслачы. Навагрудзкі і Ашмянскі паветы сумежныя паміж сабою. Дняпро цячэ ў Чорнае мора. У Вільні засталося шмат старасьветчыны. Каля Вільні ідуць Панарскія горы. Беларусь ляжыць пасярэдзіне Эўропы. Наша старонка называецца Беларускаю Савецкаю Соцыялістычнаю Рэспублікаю. Вітайце дзень Першага Мая!
Практыкаваньне 2. Выпісаць спачатку прыклады з іменьнямі людзей, потым—з назовамі гарадоў, а нарэсьце—з назовамі рэчак і сёл.
Маленькі Грышка ўмее чытаць. У Касі чырвоная сукенка. У сяле Шчорсах таргуюць збожжам. Аўдзей усё між людзей. У Вільні жыве многа народу. Няпраўда, што ў Кузьмы грошы: хіба яму хто падкінуў. Рака Нёман цячэ ў мора. Язык Кіева дапытае. У горадзе Менску многа школ. Мой брат жыве ў Магілеве. Дзядзька Янкоўскі—стары ўжо чалавек. Сьвіслач—рэчка невялічка. Майстар з Міра: што цяў, то дзіра. Не адзін Гаўрылка, што ў Полацку. Рэчка Шчара цячэ ў Нёман. Я радзіўся ў засьценку Няйгертаве. У Гандзі сшыткі заўсёды чыстыя. Каля Навасёлак цячэ рэчка Гавязянка.
Задачка 1-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, пункты і вялікія літары.
Нахмурылася неба сенажаць ужо скошана жыта на полі зжата птушкі перасталі сьпяваць лісьце патроху асыпаецца туман закрывае сьвет веюць халодныя вятры ідзе дробны дожджык поле ўжо апусьцела кончана работа сярпа птушкі ляцяць у вырай чуваць крык жураўлёў настала вясна прыгрэла сонейка асушылі вятры зямельку хутка расьце жыта цешыцца сэрца працавітага селяніна ціхае поле залаціцца сьпелым збожжам кожны колас наліваецца зернем пара ўжо жаць прышлі жнеі з сярпамі пачалася работа кладзецца пад сярпом збожжа ў полі работа скончана трэба прымацца за малацьбу.