Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Язэп Лёсік. Беларускі правапіс. 1929.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.01 Mб
Скачать

5. Аканьне ў канчатках прыметнікаў.

(Бач. прав. 11).

ПРАВІЛА 36. Склонавыя канчаткі прыметнікаў усіх радоў падлягаюць аканьню, напр.:

1) Родны і давальны склон мужчынскага і ніякага роду адзіночнага ліку маюць канчаткі: ага—яга, аму—яму: добрага чалавека, новага акна; раньняга часу, сіняга неба; добраму чалавеку, новаму акну; раньняму часу, сіняму небу. (Бач. прав. 33).

2) Родны, давальны, творны і месны склон жаночага роду адзіночнага ліку маюць канчаткі: ае (ай)яе (яй), айяй, аю (ай)яю (яй): новае або новай хаты; сіняе або сіняй паперы; новай хаце, на новай хаце, к сіняй паперы, на сіняй паперы; новаю або новай хатаю, сіняю або сіняй папераю. (Бач. прав. 33 і 35).

Практыкаваньне 50. Аднаго хіба птушынага малака няма. Каля суседняга сяла было вялікае возера. Добрага сабаку на прывязі трымаюць. У сіняй далі слаўся туман. Сьціхлі песьні зімняй буры. Толькі дзе-ні-дзе жаўцее палоска позьняга аўсу ці ячменю. З поўначы цёмнае, з сіверу дальняга нудная восень прышла. Уляцела ластаўка ў гумно даведацца свайго даўнейшага леташняга доміка. Хто піў салодкае, той горкаму ня рад. К сіняму небу драбін не падставіш. Бяззубаму кепска. К добраму чалавеку можна ісьці на параду. Цякла крынічка чыстае халоднае вады. Рад любавацца я кветкай убогай. Шкода хаткі мне старэнькай з латанай страхою, што над Нёмнам пахілілась горкай сіратою. (Я. Кол.). Прывет з далёкай стараны нам радасна нясуць яны. Шчыраю рукою ўбрала лета ўвесь сьвет. На бітай дарозе трава не расьце. Сам Алесь васьмігадовы, як ліст, скалануўся, бо ў бацькавай прамове страх яму пачуўся. (Я. Кол.). Край неба блішчыць шырокаю чырвонаю стужкаю. Крыкі знаёмыя, крыкі пявучыя льлюцца вячэрняй парой. Раньняю вясною мы выехалі з гораду. Цячэ рэчка невялічка з вішнёвага саду.

II. Прыметнікі памяншальныя і ласкальныя.

ПРАВІЛА 37. 1) Прыметнікі памяншальныя і ласкальныя канчаюцца на енькі, дзе е, як пасьля націску ў аснове (бач. прав. 14): сіненькі, тоненькі, новенькі, як—маленькі.

2) Пасьля зацьвярдзелых зычных гукаў канчатак будзе анькі: харошанькі, прыгожанькі.

Практыкаваньне 51. Віднеліся палоскі гароху з харошанькімі чырвоненькімі ды сіненькімі кветачкамі. Ластаўкі вылепілі харошанькае кругленькае гнязьдзечка. Самічка-ластавачка несла там свае маленькія рабенькія яечкі. Пшаніца дае бялюсенькую муку. Відаць былі зялёненькія стужкі лёну з сіненькімі галоўкамі. Сіненька, маленька—увесь сьвет адзяе (іголка). Перапаўся, бедненькі, як мядзьвежая лапа. Прыляцелі тры пташачкі чорненькія, як галачкі (п.). Тоненька, сасонка, тоненька! (п.). Хвартушок бяленькі ад сьлёз макрэнькі (п.). Я млода-младзюсенька за табою прапала (п.). Ой, як ночанька ясьнютка! (Я. К.). Кажаны цьвіркаюць тоненькім піскам. Па траве лёталі беленькія і чырвоненькія матылёчкі. Маладзён едзе ў чысьценькім полі на вараненькім коні.

III. Ступені прыраўнаньня.

ПРАВІЛА 38. 1-я ступень—звычайнаямае канчаткі назоўнага склону адзіночнага ліку: зялёнызялёнаязялёнае; сінісіняясіняе; сьляпое.

2-ая ступень—вышэйшаямае канчаткі:

а) ейшыаяае (эйшыаяае): зялянейшызелянейшаязелянейшае, вастрэйшывастрэйшаявастрэйшае.

б)—шышаяшае: большыбольшаябольшае, шыршышыршаяшыршае.

3-яя ступень—найвышэйшаяасобных канчаткаў ня мае. Яна выводзіцца: а) з вышэйшай ступені цераз прыбаўленьне прыстаўкі най: найразумнейшыаяае; найзелянейшыаяае;

б) або цераз прыбаўленьне слоў: самы, за ўсіх, ад усіхда звычайнай і вышэйшай ступені: самы вялікі, самы зялёны; за ўсіх найзелянейшы, ад усіх разумнейшы.

Увага: Некаторыя прыметнікі маюць няправільныя ступені прыраўнаньня: добрылепшы—найлепшы; благі—горшы—найгоршы; малыменшы—найменшы.

Практыкаваньне 52. Іншае дараванае даражэйшае за куплёнае. Лепш з добрым згубіць, чымсі з дурным знайсьці. Лепей лычны мір, чымсі раменная справа. Хто дужэйшы, той пружэйшы. Няма лепшай вячэрачкі, як у мамкі за столікам з родным братам-саколікам (п.). Простая лінія—карацейшая адлегласьць. Увесну дні становяцца даўжэйшыя, а ночы карацейшыя. Суніца саладзейшая за чарніцу. Арол—найдужэйшая птушка. Найцяжэйшай дазнаўся я страты. Дуб—самая даўгавечная расьліна. Леў—самы дужшы зьвер на сьвеце. Тыгра трошкі меншы за лева. Слонь—самая большая і самая разумная жывёла ў сьвеце. Заднія ногі ў зайца даўжэйшыя за пярэднія. Самым шчасьлівым жыхаром быў тут камень. На поўначы зіма даўжэйшая і халаднейшая за нашу. Ёсьць такія месцы на поўдні, дзе зіма лічыцца самай прыемнай парою году. Сіняе неба стала яшчэ сінейшае. Кожная грамада птушак выбірала сабе лепшае, выгаднейшае месца. Зоры далёкія, зоры бліскучыя ціха гараць над зямлёй. Уляцела ластаўка ў гумно даведацца свайго даўнейшага леташняга доміка.