- •I. Прынцыпы беларускага правапісу
- •II. Як ставіць навучаньне правапісу?
- •1. Правапіс літар і гукаў.
- •2. Правапіс знакаў прыпынку, або пунктацыі.
- •III. Увага да гэтага падручніка.
- •IV. Да другога выданьня.
- •V. Да выданьня чацьвертага, нанава пераробленага і дапоўненага.
- •VI. Да выданьня шостага, папраўленага і дапоўненага.
- •VII. Да выданьня восьмага.
- •§ 1. Вялікія літары.
- •§ 2. Перанос слова.
- •§ 3. Мяккі знак і апостроф.
- •§ 4. Літары у, й і прыдыханьне.
- •§ 5. Правапіс зычных гукаў.
- •1. Звонкія і глухія зычныя.
- •§ 6. Галосныя пасьля зацьвярдзелых зычных.
- •§ 7. Правапіс галосных.
- •1. Літары о, э.
- •2. Літары е, я.
- •3. Літара е ў складовых пасьля націску.
- •4. Склады ро, ло, ле.
- •§ 8. Падвойныя літары.
- •§ 9. Правапіс некаторых злучэньняў зычных.
- •§ 10. Правапіс прыназоўнікаў і прыставак.
- •§ 11. Правапіс адмоўных дапаможнікаў не, ні.
- •§ 12. Правапіс іменьнікаў.
- •1. А) Назоўны склон адзіночнага ліку.
- •2. А) Родны склон адзіночнага ліку.
- •3. Месны склон адзіночнага ліку.
- •4. Аканьне ў склонавых канчатках іменьнікаў.
- •5. Клічны склон.
- •6. Канчаткі памяншальна-ласкальных іменьнікаў.
- •§ 13. Правапіс прыметнікаў.
- •I. Канчаткі склонаў: 1. Назоўны склон.
- •2. Родны склон адзіночнага ліку.
- •3. Вінавальны склон адзіночнага ліку жаночага роду.
- •4. Творны і месны склон.
- •5. Аканьне ў канчатках прыметнікаў.
- •II. Прыметнікі памяншальныя і ласкальныя.
- •III. Ступені прыраўнаньня.
- •IV. Скарочаныя прыметнікі.
- •§ 14. Правапіс лічэбнікаў.
- •§ 15. Правапіс займеньнікаў.
- •§ 16. Правапіс дзеясловаў.
- •§ 17. Правапіс прыслоўяў.
- •§ 18. Правапіс злучнікаў і дапаможнікаў.
- •§ 19. Правапіс складаных слоў.
- •§ 20. Правапіс чужаземных слоў.
- •§ 21. Кароткі паўторны пытальнік.
- •§ 22. Матэрыялы для сьпісваньня і дыктовак.
- •1. На прадвесьне.
- •2. Воўчае жыцьцё.
- •3. Летні дзень.
- •4. Як выдумляюцца страхі.
- •5. Жыта.
- •6. Ластаўкі.
- •7. Лета.
- •8. Вучыся.
- •9. Горы.
- •10. Ідуць крыгі.
- •11. Прышла вясна.
- •12. Прырода гатуецца да сну.
- •13. Аратаю.
- •14. Верны прыяцель.
- •15. Восень.
- •16. Мурашкі.
- •18. Восень.
- •19. Прылёт птушак.
- •20. Навальніца.
- •21. Вожык.
- •22. Маладыя ліскі.
- •23. Рысь.
- •24. Сьвята Першага Мая.
- •§ 23. Пункт, клічнік і пытальнік.
- •§ 24. Працяжнік на месцы прапушчаных слоў і злучок.
- •§ 25. Знакі прыпынку пры прыдатках.
- •§ 26. Знакі прыпынку пры зваротках.
- •§ 27. Знакі прыпынку пры незалежных словах у сказе.
- •§ 28. Знакі прыпынку пры пабочных словах.
- •1. Родныя вобразы.
- •2. Песьня пры рабоце.
- •§ 29. Знакі прыпынку ў зьлітым сказе.
- •I. Коска.
- •II. Двукроп’е, працяжнік і кропка з коскай у зьлітым сказе.
- •§ 30. Знакі прыпынку ў складана-злучаным сказе.
- •§ 31. Знакі прыпынку ў складана-залежных сказах.
- •§ 32. Знакі прыпынку пры адасобленых часьцінах сказу.
- •§ 33. Знакі прыпынку пры пабочным сказе.
- •§ 34. Знакі прыпынку пры чужаслоўі.
- •§ 35. Кругасказ.
- •§ 36. Абагульненьне правіл аб ужываньні знакаў прыпынку.
- •1. Коска.
- •2. Двукроп’е.
- •3. Працяжнік і злучок (24, I).
- •4. Двукосьсе.
- •5. Дужкі.
- •6. Клічнік і пытальнік.
- •7. Трохкроп’е.
- •8. Кропка з коскай.
- •9. Пункт (кропка).
- •§ 37. Кароткі паўторны пытальнік.
- •§ 38. Матэрыялы для разбору, сьпісваньня і дыктовак.
- •1. Доля батрачкі.
- •2. Беларускаму люду.
- •3. На Палесьсі.
- •4. Нашыя гасьцінцы.
- •5. Скрыпач і ваўкі.
- •6. Мядзьведзь.
- •7. Птушкі—памочнікі чалавека.
- •8. Мурашкі і іх будова.
- •9. Лясны пожар.
- •10. Зямля, на каторай мы жывём.
- •11. Камень.
- •12. Навальніца.
- •13. Першае гора.
- •14. Наша дзяржава.
- •I. Прынцыпы беларускага правапісу
- •§ 11 Правапіс адмоўных дапаможнікаў не, ні
- •§ 12. Правапіс іменьнікаў
- •§ 13. Правапіс прыметнікаў
- •§ 14. Правапіс лічэбнікаў:
- •§ 15. Правапіс займеньнікаў
- •§ 17. Правапіс прыслоўяў
- •§ 18. Правапіс злучнікаў і дапаможнікаў
- •§ 19. Правапіс складаных слоў.
- •§ 20. Правапіс чужаземных слоў.
- •§ 21. Кароткі паўторны пытальнік
- •§ 22. Матэрыялы для сьпісваньня і дыктовак.
§ 19. Правапіс складаных слоў.
ПРАВІЛА 50. 1) У складаных словах злучальныя гукі о—е чуваць выразна толькі пад націскам, напр.: куродым, сыровадка, сухедні; не пад націскам будзе а—я, напр.: сенакос, пустацьвет, ліхалецьце, зямлятрус * ) і г. д.
У правапісе складаных слоў трэба кіравацца наступнымі правіламі:
2) Калі націск прыходзіцца на другую часьць складанага слова, то кожная часьць яго пішацца так, як яна пісалася-б асобна (падобна складаным лічэбнікам, бач. § 13), г. зн., што як у першай, так і ў другой часьці складанага слова застаюцца тыя самыя галосныя, што стаяць у васнове, калі слова ўжываецца асобна; напр.: бажаволіць (ад “бажаць-хацець”), белабокі, белабрысы, белагаловы, белапаясы, Беларусь; вестаноша, ветрагон, вялікадворац, вялікалюд, вялікаселец, вярбалоз; галавасек, голабокі, галаледзіца, голапяты, гарбаносы, горладзёр, гэтарочны (гэтага году); дзеньгубіць, дзеньдзівірыць (гультайстваваць), добрадзей, домаверка (аканомка), доўгавязы, доўгагрывы, доўганосы, доўгатрывалы, дробнарэзка; жоўтабрушка; касавокі, кашаланоша; Малібожка, (фамілія), марнатраўнасьць, мовазнаўства, новабранец, нямаведзь; пакацігарошак, паласказуб (паласкаць зубы,) прадзеньгубіць, прыродазнаўства, роўналетак, роўнапраўны; саломарэзка, самасейка, сарвігалава, сенажаць, сіваваронка, словавытварэньне, старарэчча, старцавод, сыраежка (грыб), сэрдабольны; табаканюх, торбатрос; чарваточына, чорнабыль, чорнагалоўка (трава), чорнабрывы, чорназём, чорнакніжнік; штодзенны, штодня; церасьсядзельнік.
Словы, зложаныя з “поў”, “паў” ці “палу”, ня маюць злучальных гукаў і беспасярэдна далучаюцца адно да другога: паўгода, паўчварта рублі, паўпята, паўшасты вярсты, паўвасьма, паўсяма, паўчвартаста, паўпудовік; “зажурыўся малойча ў паўдарожкі едучы”; “за маладога поўзалатога”; але гэтыя словы пішуцца з “а”, як—палукашак, палудзень, палуднаваць, дзе першая часьць мае форму “палу”, бо і “поў” асобна рэдка ўжываецца.
3) Калі націск прыходзіцца на першую часьць складанага слова або на злучальны гук, то другая часьць падлягае аканьню (е застаецца, як заўсёды, пасьля націску ў аснове), напр.: поўнач, поўгада, поўдзень, дабранач, дабрыдзень, ягомасьць, імасьць, палукашак, пакацігара, сыровадка, як “непагадзь” (непагода).
4) Калі ў тэй ці другой часьці складанага слова адбыліся фонэтычныя (гукавыя) зьмены, то такое складанае слова падлягае аканьню, напр.: галялёд (з “голалёд”), галаледзіца, санажаць (з “сенажаць”), бадай (“бог дай”), сваволя, сваволіць (але своявольнік), канавал, канавод (з “каня вадзіць”), кажамяка (вельмі старое слова, калі “ж” было яшчэ мяккае), селядоршы (другі пасьля старэйшага брата); начлег, мядзьведзь або вядзьмедзь; сюды трэба аднесьці словы: сяголета, сягодня, сягоньня, сёньня ці сёньні, бо слова “сей” цяпер асобна ніколі ня ўжываецца, а таксама: каламазь, чартапалох, Багдановіч, кашаплёт і падобн., бо тут складаныя часткі слова не выклікаюць прадстаўленьня цэлых слоў.
5) Калі складанае слова зложана з цэлых слоў, што азначаюць назву аднаго якога-небудзь прадмета, то гэтыя словы пішуцца з злучком; напр.: айцец-маці, айцец-матка (=бацькі), браточкі-сакалочкі, вясельле-разгул, груша-сіраціна, Дунай-рака; каліна-маліна, клён-дзярэўца; малодкі-лябёдкі, малыш-каратыш; папараць-кветка, пацеха-забава, песьня-дума, песьня-весялушка, паміж пустак-балот, пушча-лес; размай-зельле, рута-мята, рыба-плотка; салавей-птушка, струны-самагуды, сын-сірата, срэбра-злота; траўка-мураўка, трын-трава; узьвей-вецер; хвоя-веліч, хлеб-соль, хлопцы-малойцы; шатавіла-матавіла, шура-бура, шчучка-рыба і інш.
6) Таксама з злучком пішуцца:
а) падвойныя фаміліі: Дунін-Марцінкевіч, Лабко-Лабаноўскі, Дуж-Душэўскі, Сьвятаполк-Мірскі;
б) складаныя прыметнікі: сьнежна-белы, цёмна-сіні;
в) два дзеясловы, калі выражаюць адно дзеяньне: пацяклі-паплылі, узбудую-узьвяду, падхапілі-ўзялі;
г) складаныя прыназоўнікі: з-за стала, з-пад лому, па-над морам (бач. прав. 20, Б, 4);
і д) складаныя выклічнікі: ха-хаха! ого-го! дзын-дзын! іга-га-га! бом-бом!
