
- •I. Прынцыпы беларускага правапісу
- •II. Як ставіць навучаньне правапісу?
- •1. Правапіс літар і гукаў.
- •2. Правапіс знакаў прыпынку, або пунктацыі.
- •III. Увага да гэтага падручніка.
- •IV. Да другога выданьня.
- •V. Да выданьня чацьвертага, нанава пераробленага і дапоўненага.
- •VI. Да выданьня шостага, папраўленага і дапоўненага.
- •VII. Да выданьня восьмага.
- •§ 1. Вялікія літары.
- •§ 2. Перанос слова.
- •§ 3. Мяккі знак і апостроф.
- •§ 4. Літары у, й і прыдыханьне.
- •§ 5. Правапіс зычных гукаў.
- •1. Звонкія і глухія зычныя.
- •§ 6. Галосныя пасьля зацьвярдзелых зычных.
- •§ 7. Правапіс галосных.
- •1. Літары о, э.
- •2. Літары е, я.
- •3. Літара е ў складовых пасьля націску.
- •4. Склады ро, ло, ле.
- •§ 8. Падвойныя літары.
- •§ 9. Правапіс некаторых злучэньняў зычных.
- •§ 10. Правапіс прыназоўнікаў і прыставак.
- •§ 11. Правапіс адмоўных дапаможнікаў не, ні.
- •§ 12. Правапіс іменьнікаў.
- •1. А) Назоўны склон адзіночнага ліку.
- •2. А) Родны склон адзіночнага ліку.
- •3. Месны склон адзіночнага ліку.
- •4. Аканьне ў склонавых канчатках іменьнікаў.
- •5. Клічны склон.
- •6. Канчаткі памяншальна-ласкальных іменьнікаў.
- •§ 13. Правапіс прыметнікаў.
- •I. Канчаткі склонаў: 1. Назоўны склон.
- •2. Родны склон адзіночнага ліку.
- •3. Вінавальны склон адзіночнага ліку жаночага роду.
- •4. Творны і месны склон.
- •5. Аканьне ў канчатках прыметнікаў.
- •II. Прыметнікі памяншальныя і ласкальныя.
- •III. Ступені прыраўнаньня.
- •IV. Скарочаныя прыметнікі.
- •§ 14. Правапіс лічэбнікаў.
- •§ 15. Правапіс займеньнікаў.
- •§ 16. Правапіс дзеясловаў.
- •§ 17. Правапіс прыслоўяў.
- •§ 18. Правапіс злучнікаў і дапаможнікаў.
- •§ 19. Правапіс складаных слоў.
- •§ 20. Правапіс чужаземных слоў.
- •§ 21. Кароткі паўторны пытальнік.
- •§ 22. Матэрыялы для сьпісваньня і дыктовак.
- •1. На прадвесьне.
- •2. Воўчае жыцьцё.
- •3. Летні дзень.
- •4. Як выдумляюцца страхі.
- •5. Жыта.
- •6. Ластаўкі.
- •7. Лета.
- •8. Вучыся.
- •9. Горы.
- •10. Ідуць крыгі.
- •11. Прышла вясна.
- •12. Прырода гатуецца да сну.
- •13. Аратаю.
- •14. Верны прыяцель.
- •15. Восень.
- •16. Мурашкі.
- •18. Восень.
- •19. Прылёт птушак.
- •20. Навальніца.
- •21. Вожык.
- •22. Маладыя ліскі.
- •23. Рысь.
- •24. Сьвята Першага Мая.
- •§ 23. Пункт, клічнік і пытальнік.
- •§ 24. Працяжнік на месцы прапушчаных слоў і злучок.
- •§ 25. Знакі прыпынку пры прыдатках.
- •§ 26. Знакі прыпынку пры зваротках.
- •§ 27. Знакі прыпынку пры незалежных словах у сказе.
- •§ 28. Знакі прыпынку пры пабочных словах.
- •1. Родныя вобразы.
- •2. Песьня пры рабоце.
- •§ 29. Знакі прыпынку ў зьлітым сказе.
- •I. Коска.
- •II. Двукроп’е, працяжнік і кропка з коскай у зьлітым сказе.
- •§ 30. Знакі прыпынку ў складана-злучаным сказе.
- •§ 31. Знакі прыпынку ў складана-залежных сказах.
- •§ 32. Знакі прыпынку пры адасобленых часьцінах сказу.
- •§ 33. Знакі прыпынку пры пабочным сказе.
- •§ 34. Знакі прыпынку пры чужаслоўі.
- •§ 35. Кругасказ.
- •§ 36. Абагульненьне правіл аб ужываньні знакаў прыпынку.
- •1. Коска.
- •2. Двукроп’е.
- •3. Працяжнік і злучок (24, I).
- •4. Двукосьсе.
- •5. Дужкі.
- •6. Клічнік і пытальнік.
- •7. Трохкроп’е.
- •8. Кропка з коскай.
- •9. Пункт (кропка).
- •§ 37. Кароткі паўторны пытальнік.
- •§ 38. Матэрыялы для разбору, сьпісваньня і дыктовак.
- •1. Доля батрачкі.
- •2. Беларускаму люду.
- •3. На Палесьсі.
- •4. Нашыя гасьцінцы.
- •5. Скрыпач і ваўкі.
- •6. Мядзьведзь.
- •7. Птушкі—памочнікі чалавека.
- •8. Мурашкі і іх будова.
- •9. Лясны пожар.
- •10. Зямля, на каторай мы жывём.
- •11. Камень.
- •12. Навальніца.
- •13. Першае гора.
- •14. Наша дзяржава.
- •I. Прынцыпы беларускага правапісу
- •§ 11 Правапіс адмоўных дапаможнікаў не, ні
- •§ 12. Правапіс іменьнікаў
- •§ 13. Правапіс прыметнікаў
- •§ 14. Правапіс лічэбнікаў:
- •§ 15. Правапіс займеньнікаў
- •§ 17. Правапіс прыслоўяў
- •§ 18. Правапіс злучнікаў і дапаможнікаў
- •§ 19. Правапіс складаных слоў.
- •§ 20. Правапіс чужаземных слоў.
- •§ 21. Кароткі паўторны пытальнік
- •§ 22. Матэрыялы для сьпісваньня і дыктовак.
1. Родныя вобразы.
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае,
Чым так прыкованы я.
К вам, мае ўзгоркі роднага поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы-нядолі,
Поўныя сумнай красы?
Толькі я лягу і вочы закрыю—
Бачу я вас прад сабой:
Ціха праходзіце вы, як жывыя,
Зьзяючы мілай красой.
Чуецца говар мне сьпелае нівы,
Ціхая жальба палёў,
Лесу высокага гоман шчасьлівы,
Песьня магучых дубоў...
Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
Родныя вёскі і люд!
Песьні цягучыя, песьні пакутныя
Бачу і чую я тут.
Я. Колас.
2. Песьня пры рабоце.
Дружна з ахвотай,
Гэй, за работу,
Брацьця, скарэй!
З песьняю зычнай
У працы прывычнай
Будзе спраўней.
Гора з нядоляй
Ня знойдуць патолі
Доўга між нас.
Весела й хутка,
Мінюта ў мінютку
Сойдзе нам час.
У стуку і груку
Забудзем мы муку
Працы сваёй.
Шчыра і сьмела
Гайда да дзела
Цеснай сям’ёй!
Там, дзе цярпеньне,
Ў цемры гніеньне,
Стане расьці
Семя жывое;
Шчасьце сьвятое
Пасеем ў жыцьці.
Дружна з ахвотай,
Гэй, да работы,
Брацьця, скарэй!
Праца сьвятая
Хай прывітае
Нас ўсіх хутчэй!
Ц. Гартны.
§ 29. Знакі прыпынку ў зьлітым сказе.
I. Коска.
ПРАВІЛА 7. 1) Калі падобныя члены зьлітага сказу ня зьвязаны ніякімі злучнікамі, то аддзяляюцца коскамі, за выключэньнем апошняга члена, пасьля якога коска ня ставіцца; напр.: Кругом круціць завіруха, гуляе, шуміць. Восень халодная, чорная, хмурная сунецца ціха, нячутна штодня.
2) Але коска ня ставіцца, калі два падобныя члены зьвязваюцца злучнікам і альбо злучнікамі ды, да, або, ці, якія таксама можна замяніць злучнікам і; напр.: Перад ім цьвілі і пахлі лугі і нівы залатыя. Сонца высока стаіць на небе ды (=і) бяз жалю паліць землю. Прыляцела ластаўка з далёкага выраю ды (=і) зашчабятала. Жыў сабе дзед да (=і) баба. Жыта жнуць, вяжуць, сушаць, звозяць у гумны або (=і) складаюць у копы. Жыта сушаць на сонцы ці (=і) дома на печы ды (=і) мелюць у жорнах або (=і) ў мліне.
3) Коска ставіцца, калі аднакія члены зьвязаны злучнікамі: а, але, ды (=але), да (=але); напр.: Саха і барана самі не багаты, а ўвесь сьвет кормяць. Паехаў баранаваць, але да поля не даехаў. Жыта злажылі, ды (=але) не надоўга. Шырокі двор, да (=але) невялікі збор.
4) Таксама ставіцца коска, калі злучнікі паўтараюцца, напр.: Будуць ветры за вугламі выць і плакаць, і стагнаць. У раньнюю вясну ні ў полі, ні ў лесе няма ні ягад, ні кветак, ні грыбоў. Ні цьмы тэй, ні сьнегавай плесьні. То лясок, то луг, то поле, то лужок зялёны.
5) Калі другі выказьнік у зьлітым сказе выражае пазьнейшае дзеяньне або вынік з першага, то ставяць коску нават перад адным злучнікам і; напр.: З захаду насунулася цёмная хмара ды закрыла ад людзей гарачае сонца. Ідзе жняя, і еесела пяе. Я быў хворы, і ня мог прыйсьці на лекцыі.
Увага 1-ая. Трэба адрозьніваць злучнік і ў зьлітым сказе ад злучніка і, якім пачынаецца новы сказ з сваім асобным дзейнікам; тады перад і ставіцца коска. (Сонца прыгрэе, і сьнег растае. Хутка расьце жыта, і цешыцца сэрца працавітага гаспадара).
Увага 2-ая. Злучнік “і” можа быць памацняльным словам, напр.: Вот і ўсё. Вот і добра. І туз часам ваду возіць.
У такіх разох злучнік “і” часта мае значэньне прыслоўя “нават”, “таксама”, напр.: Няўжо-ж ты і (=нават) гэтага ня ведаеш? Прышло і (=таксама) лета.
Практыкаваньне 7. Сьпісаць ды заўважыць знакі прыпынку ў зьлітным сказе.
Конік, сошка і араты мерна йдуць па полі. Назіму абміраюць і вужакі, і жабы, і яшчаркі. Сонца даўно ўжо зьвярнула з поўдню, але сьвяціла яшчэ горача. Працуюць людзі, поту ня чуюць, аруць і сеюць, і барануюць. Песьні, крык і гоман слухаў дзед Завала. І зелень, і кветкі, і песьні, і неба вясёлая яснасьць. Тут былі і старыя, і малыя, бабы і дзеці. Вераб’і і вароны, і галкі любяць жывіцца атрускамі ад чалавечай яды. Адны вочы і плачуць, і сьмяюцца. Вербы і вольхі калышуцца глуха. Сінія хвалі шумяць і бурляць. Ляціць і бусел, і жураў, і дрозд запеў і засьвістаў.
Цьвёрдую глебу рэж, уздымай. Надышла хмара з громам, з маланкаю. Зацьвіла яблыня, сьліва і груша. Весела і хутка, мінюта ў мінютку сойдзе нам час. У стуку і груку забудзем мы муку працы свае. Ціха, важна, спакойна, густа і страшна пранёсься ў небе першы гром. Над лесам бліснула яркая, борздая маланка ды накрыж перасекла хмару.
Павеяў вецер, і пагнаў перад сабою пыл і сухое лісьце. Край неба блішчаў шырокаю чырвонаю стужкаю. Цемната ўсё гусьцела і гусьцела ды закрывала ад вачэй і поле, і лес. Зоркі блішчалі і пераліваліся дзіўным блескам. Круглы месяц запаліў ліхтарык ды ціха сьвяціў над чорнай зямлёю. Поле, луг і гай, і лес схаваліся ў цьме ночы. Дрэвы, гумны, хаты абліліся ціхім сьветам месяца.
Сядзіць наш дзядзька, пазіхае і служку-стоража чакае. Ляціць машына, грозна дыша і сівым дымам цяжка пыша. Чалавек бачыць вачыма, чуе вушамі, нюхае носам. З гліны людзі робяць цэглу, гаршкі, а з пяску—шкло. На чужыне птушкі гнёзд ня ўюць, песень не пяюць, а толькі цярпліва чакаюць, калі кончыцца наша зіма. Мор і голад, і паводкі іх спалохаць не маглі. Лес наступаў і расступаўся, лужком зялёным разрываўся. Садок быў, праўда, невялічкі: дзьве вярбіны да тры дзічкі. За хатай поле пачыналася, дзе рос авёс, ячмень і грэчка.