
- •I. Прынцыпы беларускага правапісу
- •II. Як ставіць навучаньне правапісу?
- •1. Правапіс літар і гукаў.
- •2. Правапіс знакаў прыпынку, або пунктацыі.
- •III. Увага да гэтага падручніка.
- •IV. Да другога выданьня.
- •V. Да выданьня чацьвертага, нанава пераробленага і дапоўненага.
- •VI. Да выданьня шостага, папраўленага і дапоўненага.
- •VII. Да выданьня восьмага.
- •§ 1. Вялікія літары.
- •§ 2. Перанос слова.
- •§ 3. Мяккі знак і апостроф.
- •§ 4. Літары у, й і прыдыханьне.
- •§ 5. Правапіс зычных гукаў.
- •1. Звонкія і глухія зычныя.
- •§ 6. Галосныя пасьля зацьвярдзелых зычных.
- •§ 7. Правапіс галосных.
- •1. Літары о, э.
- •2. Літары е, я.
- •3. Літара е ў складовых пасьля націску.
- •4. Склады ро, ло, ле.
- •§ 8. Падвойныя літары.
- •§ 9. Правапіс некаторых злучэньняў зычных.
- •§ 10. Правапіс прыназоўнікаў і прыставак.
- •§ 11. Правапіс адмоўных дапаможнікаў не, ні.
- •§ 12. Правапіс іменьнікаў.
- •1. А) Назоўны склон адзіночнага ліку.
- •2. А) Родны склон адзіночнага ліку.
- •3. Месны склон адзіночнага ліку.
- •4. Аканьне ў склонавых канчатках іменьнікаў.
- •5. Клічны склон.
- •6. Канчаткі памяншальна-ласкальных іменьнікаў.
- •§ 13. Правапіс прыметнікаў.
- •I. Канчаткі склонаў: 1. Назоўны склон.
- •2. Родны склон адзіночнага ліку.
- •3. Вінавальны склон адзіночнага ліку жаночага роду.
- •4. Творны і месны склон.
- •5. Аканьне ў канчатках прыметнікаў.
- •II. Прыметнікі памяншальныя і ласкальныя.
- •III. Ступені прыраўнаньня.
- •IV. Скарочаныя прыметнікі.
- •§ 14. Правапіс лічэбнікаў.
- •§ 15. Правапіс займеньнікаў.
- •§ 16. Правапіс дзеясловаў.
- •§ 17. Правапіс прыслоўяў.
- •§ 18. Правапіс злучнікаў і дапаможнікаў.
- •§ 19. Правапіс складаных слоў.
- •§ 20. Правапіс чужаземных слоў.
- •§ 21. Кароткі паўторны пытальнік.
- •§ 22. Матэрыялы для сьпісваньня і дыктовак.
- •1. На прадвесьне.
- •2. Воўчае жыцьцё.
- •3. Летні дзень.
- •4. Як выдумляюцца страхі.
- •5. Жыта.
- •6. Ластаўкі.
- •7. Лета.
- •8. Вучыся.
- •9. Горы.
- •10. Ідуць крыгі.
- •11. Прышла вясна.
- •12. Прырода гатуецца да сну.
- •13. Аратаю.
- •14. Верны прыяцель.
- •15. Восень.
- •16. Мурашкі.
- •18. Восень.
- •19. Прылёт птушак.
- •20. Навальніца.
- •21. Вожык.
- •22. Маладыя ліскі.
- •23. Рысь.
- •24. Сьвята Першага Мая.
- •§ 23. Пункт, клічнік і пытальнік.
- •§ 24. Працяжнік на месцы прапушчаных слоў і злучок.
- •§ 25. Знакі прыпынку пры прыдатках.
- •§ 26. Знакі прыпынку пры зваротках.
- •§ 27. Знакі прыпынку пры незалежных словах у сказе.
- •§ 28. Знакі прыпынку пры пабочных словах.
- •1. Родныя вобразы.
- •2. Песьня пры рабоце.
- •§ 29. Знакі прыпынку ў зьлітым сказе.
- •I. Коска.
- •II. Двукроп’е, працяжнік і кропка з коскай у зьлітым сказе.
- •§ 30. Знакі прыпынку ў складана-злучаным сказе.
- •§ 31. Знакі прыпынку ў складана-залежных сказах.
- •§ 32. Знакі прыпынку пры адасобленых часьцінах сказу.
- •§ 33. Знакі прыпынку пры пабочным сказе.
- •§ 34. Знакі прыпынку пры чужаслоўі.
- •§ 35. Кругасказ.
- •§ 36. Абагульненьне правіл аб ужываньні знакаў прыпынку.
- •1. Коска.
- •2. Двукроп’е.
- •3. Працяжнік і злучок (24, I).
- •4. Двукосьсе.
- •5. Дужкі.
- •6. Клічнік і пытальнік.
- •7. Трохкроп’е.
- •8. Кропка з коскай.
- •9. Пункт (кропка).
- •§ 37. Кароткі паўторны пытальнік.
- •§ 38. Матэрыялы для разбору, сьпісваньня і дыктовак.
- •1. Доля батрачкі.
- •2. Беларускаму люду.
- •3. На Палесьсі.
- •4. Нашыя гасьцінцы.
- •5. Скрыпач і ваўкі.
- •6. Мядзьведзь.
- •7. Птушкі—памочнікі чалавека.
- •8. Мурашкі і іх будова.
- •9. Лясны пожар.
- •10. Зямля, на каторай мы жывём.
- •11. Камень.
- •12. Навальніца.
- •13. Першае гора.
- •14. Наша дзяржава.
- •I. Прынцыпы беларускага правапісу
- •§ 11 Правапіс адмоўных дапаможнікаў не, ні
- •§ 12. Правапіс іменьнікаў
- •§ 13. Правапіс прыметнікаў
- •§ 14. Правапіс лічэбнікаў:
- •§ 15. Правапіс займеньнікаў
- •§ 17. Правапіс прыслоўяў
- •§ 18. Правапіс злучнікаў і дапаможнікаў
- •§ 19. Правапіс складаных слоў.
- •§ 20. Правапіс чужаземных слоў.
- •§ 21. Кароткі паўторны пытальнік
- •§ 22. Матэрыялы для сьпісваньня і дыктовак.
2. Правапіс знакаў прыпынку, або пунктацыі.
А. Параўнаньне знакаў прыпынку на пісьме з нотамі ў сьпевах.
Знакі прыпынку на пісьме, сьцісла кажучы, ужываюцца не дзеля таго, каб выдзеліць тую ці іншую сынтаксычную форму, а дзеля таго, каб паказаць, як належыць зьмяняць інтонацыю голасу пры чытаньні, і якія трэба рабіць паўзы (перапынкі). З гэтага боку знакі прыпынку на пісьме можна параўнаць з нотамі ў сьпевах.
Як ведама, знакі прыпынку на пісьме маюць тое самае значэньне, што ноты ў сьпевах. Нотныя знакі паказваюць павышэньне ці паніжэньне голасу, большы ці меншы перапынак (паўзу), фортэ, п’яно і т. д.; гэтае-ж самае значэньне маюць і знакі прыпынку на пісьме; напрыклад: пункт паказвае паніжэньне голасу і найбольшы перапынак (паўзу) пры чытаньні; коска—найменшы перапынак з невялікім паніжэньнем голасу; кропка з коскай—сярэдні перапынак з сярэднім паніжэньнем голасу; трохкроп’е або недаказ паказвае, што мова на нейкі момант абрываецца без паніжэньня голасу; двухкроп’е азначае прыпынак і паніжэньне голасу з увагаю на тое, што далейшае пералічваецца або аб’ясьняецца тонам ніжэй. Клічнік можна прыраўнаць да фортэ, дужкі—да п’яно, працяжнік—гэта затрыманьне ўвагі і г. д.
Вось чаму вельмі пажадана, каб пры навучаньні правапісу знакаў прыпынку выкладчык выходзіў з прынцыпу параўнаньня гэтых знакаў на пісьме з нотамі ў сьпевах, асабліва ў тых выпадках, калі знакі прыпынку адзначаюць вельмі выразную інтонацыю вымаўленьня, як, напр.: коска ў зьлітым сказе, пры прыдатках, пры аддзяленьні даданага сказу ад галоўнага, а таксама клічнік і пытальнік альбо працяжнік, двукроп’е перад пералічэньнем і ў прычынным злучэньні сказаў. Наогул кажучы, можна навучыцца ставіць знакі прыпынку без граматычных правіл, паводле інтонацыі голасу, таксама, як песьня з голасу пераносіцца на ноты. Пры ўласьцівым разуменьні таго, што значаць знакі прыпынку на пісьме, сынтаксычныя правілы маглі-б мець толькі дапаможнае значэньне. Тут важна яшчэ і тое, што пры такой пастаноўцы справы разам з навучаньнем пунктацыі, дасягаецца выразнае і сьвядомае чытаньне.
Б. Знадворныя прыметы і граматычныя правілы знакаў прыпынку і іх значэньне.
Сынтакс у справе пастаноўкі знакаў прыпынку дае нам знадворныя прыметы (коска перад а, але, як, дзе, які, каторы), або лёгічныя, змыславыя, ці, лепш сказаць, граматычныя правілы (выдзяленьне прыдаткаў, пабочнага слова, залежных сказаў коскамі; двукроп’е перад пералічэньнем ці перад паясьненьнем), не зварачаючы ўвагі на ўласьцівае значэньне знакаў прыпынку.
Прымаючы пад увагу, што ў сучаснай пэдагогічнай літаратуры прынцыпы навучаньня правапісу знакаў прыпынку на аснове інтонацыі вымаўленьня стала не распрацованы, абаснаваць на іх усё навучаньне гэтым правілам, покі што, нельга. Вось чаму ў гэтай кніжцы правапіс знакаў прыпынку ідзе паводле сынтаксычных правіл, і гэтым правілам надаецца такое-ж значэньне, як і правілам правапісу літар (ортографіі). (Бач. 1, В).
Але трэба ўсё-ж такі падчыркнуць, што вельмі пажадана пры навучаньні правапісу знакаў прыпынку прымаць пад увагу інтонацыю вымаўленьня, асабліва ў тых выпадках, дзе яна выразна. (Бач. А). Гэта значна ажывіць самую работу і будзе мець добрыя вынікі ў справе навучаньня пунктацыі.