
- •I. Прынцыпы беларускага правапісу
- •II. Як ставіць навучаньне правапісу?
- •1. Правапіс літар і гукаў.
- •2. Правапіс знакаў прыпынку, або пунктацыі.
- •III. Увага да гэтага падручніка.
- •IV. Да другога выданьня.
- •V. Да выданьня чацьвертага, нанава пераробленага і дапоўненага.
- •VI. Да выданьня шостага, папраўленага і дапоўненага.
- •VII. Да выданьня восьмага.
- •§ 1. Вялікія літары.
- •§ 2. Перанос слова.
- •§ 3. Мяккі знак і апостроф.
- •§ 4. Літары у, й і прыдыханьне.
- •§ 5. Правапіс зычных гукаў.
- •1. Звонкія і глухія зычныя.
- •§ 6. Галосныя пасьля зацьвярдзелых зычных.
- •§ 7. Правапіс галосных.
- •1. Літары о, э.
- •2. Літары е, я.
- •3. Літара е ў складовых пасьля націску.
- •4. Склады ро, ло, ле.
- •§ 8. Падвойныя літары.
- •§ 9. Правапіс некаторых злучэньняў зычных.
- •§ 10. Правапіс прыназоўнікаў і прыставак.
- •§ 11. Правапіс адмоўных дапаможнікаў не, ні.
- •§ 12. Правапіс іменьнікаў.
- •1. А) Назоўны склон адзіночнага ліку.
- •2. А) Родны склон адзіночнага ліку.
- •3. Месны склон адзіночнага ліку.
- •4. Аканьне ў склонавых канчатках іменьнікаў.
- •5. Клічны склон.
- •6. Канчаткі памяншальна-ласкальных іменьнікаў.
- •§ 13. Правапіс прыметнікаў.
- •I. Канчаткі склонаў: 1. Назоўны склон.
- •2. Родны склон адзіночнага ліку.
- •3. Вінавальны склон адзіночнага ліку жаночага роду.
- •4. Творны і месны склон.
- •5. Аканьне ў канчатках прыметнікаў.
- •II. Прыметнікі памяншальныя і ласкальныя.
- •III. Ступені прыраўнаньня.
- •IV. Скарочаныя прыметнікі.
- •§ 14. Правапіс лічэбнікаў.
- •§ 15. Правапіс займеньнікаў.
- •§ 16. Правапіс дзеясловаў.
- •§ 17. Правапіс прыслоўяў.
- •§ 18. Правапіс злучнікаў і дапаможнікаў.
- •§ 19. Правапіс складаных слоў.
- •§ 20. Правапіс чужаземных слоў.
- •§ 21. Кароткі паўторны пытальнік.
- •§ 22. Матэрыялы для сьпісваньня і дыктовак.
- •1. На прадвесьне.
- •2. Воўчае жыцьцё.
- •3. Летні дзень.
- •4. Як выдумляюцца страхі.
- •5. Жыта.
- •6. Ластаўкі.
- •7. Лета.
- •8. Вучыся.
- •9. Горы.
- •10. Ідуць крыгі.
- •11. Прышла вясна.
- •12. Прырода гатуецца да сну.
- •13. Аратаю.
- •14. Верны прыяцель.
- •15. Восень.
- •16. Мурашкі.
- •18. Восень.
- •19. Прылёт птушак.
- •20. Навальніца.
- •21. Вожык.
- •22. Маладыя ліскі.
- •23. Рысь.
- •24. Сьвята Першага Мая.
- •§ 23. Пункт, клічнік і пытальнік.
- •§ 24. Працяжнік на месцы прапушчаных слоў і злучок.
- •§ 25. Знакі прыпынку пры прыдатках.
- •§ 26. Знакі прыпынку пры зваротках.
- •§ 27. Знакі прыпынку пры незалежных словах у сказе.
- •§ 28. Знакі прыпынку пры пабочных словах.
- •1. Родныя вобразы.
- •2. Песьня пры рабоце.
- •§ 29. Знакі прыпынку ў зьлітым сказе.
- •I. Коска.
- •II. Двукроп’е, працяжнік і кропка з коскай у зьлітым сказе.
- •§ 30. Знакі прыпынку ў складана-злучаным сказе.
- •§ 31. Знакі прыпынку ў складана-залежных сказах.
- •§ 32. Знакі прыпынку пры адасобленых часьцінах сказу.
- •§ 33. Знакі прыпынку пры пабочным сказе.
- •§ 34. Знакі прыпынку пры чужаслоўі.
- •§ 35. Кругасказ.
- •§ 36. Абагульненьне правіл аб ужываньні знакаў прыпынку.
- •1. Коска.
- •2. Двукроп’е.
- •3. Працяжнік і злучок (24, I).
- •4. Двукосьсе.
- •5. Дужкі.
- •6. Клічнік і пытальнік.
- •7. Трохкроп’е.
- •8. Кропка з коскай.
- •9. Пункт (кропка).
- •§ 37. Кароткі паўторны пытальнік.
- •§ 38. Матэрыялы для разбору, сьпісваньня і дыктовак.
- •1. Доля батрачкі.
- •2. Беларускаму люду.
- •3. На Палесьсі.
- •4. Нашыя гасьцінцы.
- •5. Скрыпач і ваўкі.
- •6. Мядзьведзь.
- •7. Птушкі—памочнікі чалавека.
- •8. Мурашкі і іх будова.
- •9. Лясны пожар.
- •10. Зямля, на каторай мы жывём.
- •11. Камень.
- •12. Навальніца.
- •13. Першае гора.
- •14. Наша дзяржава.
- •I. Прынцыпы беларускага правапісу
- •§ 11 Правапіс адмоўных дапаможнікаў не, ні
- •§ 12. Правапіс іменьнікаў
- •§ 13. Правапіс прыметнікаў
- •§ 14. Правапіс лічэбнікаў:
- •§ 15. Правапіс займеньнікаў
- •§ 17. Правапіс прыслоўяў
- •§ 18. Правапіс злучнікаў і дапаможнікаў
- •§ 19. Правапіс складаных слоў.
- •§ 20. Правапіс чужаземных слоў.
- •§ 21. Кароткі паўторны пытальнік
- •§ 22. Матэрыялы для сьпісваньня і дыктовак.
§ 15. Правапіс займеньнікаў.
ПРАВІЛА 41. Займеньнікі, за выключэньнем асабовых я, ты, мы і зваротнага сябе, скланяюцца сходна з прыметнікамі; напр.:
1) Назоўны склон займеньнікаў адзіночнага і множнага ліку мае тыя самыя канчаткі, што і прыметнікі: такі стол, такая кніга, такое поле; усякія сталы, усялякія кнігі, усякія пёркі.
2) Родны склон мужч. і ніякага роду мае канчаткі не пад націскам—ага: нашага стала, вашага дабра; а пад націскам—аго—яго: таго каня, таго акна; усяго дома, усяго цела.
Творны і месны склон тых-жа радоў канчаюцца на ым—ім: гэтым пяром, на гэтым кані; кім, пры кім; ім, пры ім; усякім чалавекам, на ўсякім акне.
3) Таксама родны, творны і месны склон жаночага роду адзіночнага ліку маюць аднакія канчаткі з прыметнікамі: нашае або нашай сястры, нашаю або нашай сястрою, пры нашай сястры.
4) Неазначальныя займеньнікі маюць прыстаўку не: нехта, нешта, неякі, неякісь, а адмоўныя—прыстаўку ні: ніхто, нішто, нічый, ніякі, ніводзін, ніводны. (бач. прав. 22, А, 4, і 23, Б, 1).
Але прыстаўкі не, ні пішуцца асобна, калі пасьля іх стане прыназоўнік: ні ў кога няма, не ў чым выйсьці, ні ў якім выпадку, не з кім парадзіцца.
Практыкаваньне 55. Некаторыя расьліны жывуць вельмі доўга. Нехта зламаў некалькі груш. Які сакавік, такі і красавік. Надаелі гэтыя сьпевы. На сваім кані, як хачу, скачу. На гэтым сьвеце, як у карэце. На чым стану—не адстану. Няма тае крамы, каб прадаваліся родныя мамы. Не такое яшчэ дзіва, што карова чорна, а малако сіва. Як хто хоча, так па сваім горы плача. Я знаём з ёю і з яе сястрою. Надвор’я нечага награваць. Не за што сказаць аці, калі няма чаго ў рот узяці. Не карайце нічым, калі капуста ні з чым. Што ў тэй чэсьці, калі нечага есьці. За намі ўсьлед шагае, да нам ні ў чым не памагае. Ніхто з дамашніх не згадае, чым рэчка Костуся займае, якая іх зьвязала сіла, і чым яна так хлопцу міла. Кожны ведае, што ў нашым целе ёсьць трубачкі-жылы. На пастаці нечага стаяці. Прылажэце руку да левага боку вашае грудзіны, і вы пачуеце, як б’ецца вашае сэрца: гэта сэрца разганяе кроў па ўсім нашым целе. Ні за што, ні пра што. Неба—гэта паветра, якое пакрывае з усіх бакоў зямлю. На далёкай вышыні, дзе зямное паветра канчаецца, пачынаецца бязьмежная, неўмагату халодная прастора, у якой ня можа жыць ніводнае зямное стварэньне.
Задачка 30-ая. Сьпісаць і паставіць прапушчаныя літары.
Надаелі гэт— сьпевы. На к—м скрупіцца, а на к—м зьмелецца. На гэт— лета добра і гэта. На нашы— ногі завысокі— іх парогі. На сва—м кані, як хачу, скачу. На св—м хлебе жывеш, калі хочаш, тады і жуеш. На т—м-жа месцы сеў. На ўсё сяло адзін вол, і т—й гол. На ч—м стану—не адстану. Нашто нам ты— пісталеты, калі страляць ня ўмеем? Няма та— крамы, каб прадаваліся родны— мамы. Не тако— яшчэ дзіва, што малако сіва. Па мне сабе хоць воўк траву еж. Сядзелі на гэт— нядзелі. На сва—м пляц— саджу—нікому не плачу. Хто на ч—м сядзіць, той таго і глядзіць. Таткава хата ўс—м багата. Хто з сабою носіць, т—й у друг— ня просіць. Чы— род, таго і рот. Які— мы самі, такі— нашы і сані. Яко— дзерава, так— і клін. Як пры т—м, так і без таго. Як хто хоча, так па сва—м бацьку плача.
Задачка 31-ая. Сьпісаць і дапісаць прапушчаныя літары.
Я знаём з ё— і з я— сястрою. Мы бачылі я— сам— і я— сястру. Надвор’— н—чаго награваць. На лета, да не на гэт—. На пастаці н—чаго стаяці. Не бярыся не за сваё дзела. Ня ўвесь сьвет, што ў аконцы. Ня ў тым сіла, што кабыла сіва, а што возу н— вязе. Не за што сказаць аці, калі няма чаго ў рот узяці. Не на тую нагу бот надзет. Н—чаго песьціцца, калі ёсьць дзе зьмесьціцца. Н—чаго тут варажыць, калі пад бокам ляжыць. Н—хто ня знае, што яго чакае. Н—шта вялікае ў лесе здохла. Рот н—кому не завяжаш. Само н—што ня прыходзіць у рукі. Сядзеўшы, н—чога ня выседзіш. Што ў т—й чэсьці, калі н—чаго есьці. За намі ўсьлед шагае, да нам ні ў ч—м не памагае. Ззаду ні ў кога вачэй ня бывае. Рэшатам золата мераць, а рэшата не за што купіць.