Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Язэп Лёсік. Беларускі правапіс. 1929.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.01 Mб
Скачать

IV. Скарочаныя прыметнікі.

ПРАВІЛА 39. 1) Калі аснова скарочанага прыметніка мужчынскага роду канчаецца на злучэньне двох зычных, то паміж гэтымі зычнымі зьяўляюцца не пад націскам галосныяае: горкі—горак, кожны—кожан, поўны—повен, годны—годзен, жадны—жадзен, вінны—вінен; тут ненаціскное е застаецца, як пасьля націску ў аснове (бач. прав. 14).

2) Але калі націск падае на канчатак, то паміж зычнымі зьяўляецца галосны гук о (ё): салодкі—саладок, кароткі—караток, мудзёр, хіцёр.

3) Прыметнікі прыналежныя на інын і на оў, аў (яў) ва ўсіх родах звычайна бываюць у няпоўнай форме, напр.: братаў карандаш, братава кніга, братава пяро; гаспадароў сын, гаспадарова дачка, гаспадарова дзіця; Янкаў брат, Янкава сястра, Янкава дзіця; цётчын агарод, цётчына хата, цётчына парася і г. далей.

Практыкаваньне 53. Сьпісаць і скарочаныя прыметнікі з устаўнымі гукамі а (о)е (ё) падчыркнуць.

Грозен, да ня боязен. Мудзер лях па шкодзе. Хоць бяздворан, да ўсюды праворан. Дзякуй за полудзень: я і так ня голадзен. Повен хлявец белых авец (зубы). Жадзен (ніхто) з нас няпойдзе туды. Ён нам не патрэбен. Сядзіць мой сакол смуцен, не вясёл. Чоран воран, да ня птах, шэсьць ног, да ня зьвер (жук). Урадзіўся канапель тонак, долаг, валакніст. Ня волен стаў яму белы сьвет. Ні думак, ні песень яго ніхто ня знаў і ня чуў ці не хацеў чуць. Удаўся гарох тонак і высок, і на лісьця шырок. Скажу, пан, табе бяз спорак: мне ўжо твой хлеб стаў горак. Хто абадраны і нагі, к таму ніякай увагі, а адзетага багата мае пан за панібрата. Знаюць, ён крутнёй разжыўся; знаюць, сьлёз людзкіх напіўся, да чэсьць ад усіх яму, калі прыдзе ён к каму. А бядняк душой будзь чэсьцен—ён і злодзей, і бясчэсьцен (з старасьвецкага народнага вершу).

§ 14. Правапіс лічэбнікаў.

ПРАВІЛА 40. 1) Лічэбнікі складаныя пішуцца так, як кожная часьць, калі яна ўжываецца асобна: семнаццаць, восемнаццаць, семдзесят, восемдзесят, дзевяцьдзесят, шэсьцьсот, восемсот, семсот.

Толькі шаснаццаць мае а заместа э, што чуваць у слове шэсьць.

2) Адны парадкавыя лічэбнікі маюць такія галосныя, якія ёсьць у лічных; напр.: дзевяцьдзевяты, дзесяцьдзесяты, семсемнаццаты, восемвосемнаццаты і г. д.

А другія парадкавыя зьмяняюць галосныя гукі лічных: трытрэці, шэсьцьшосты, семсёмы, сораксаракавы, дзьвесьцедвухсоты, трыстатрохсоты.

3) Зборныя лічэбнікі падлягаюць аканьню (бач. прав. 11):

шэсьцьшасьцёра, семсямёра, восемвасьмёра, таксама і ва ўсіх склонах: шасьцярох, васьмярох, шасьцяромвасьмяром і г. д.; шасьцёхсямёхвасьмёх, шасьцёмсямёмвасьмём і г. д., як і шасьці, сямі, васьмі.

4) Лічэбнікі, зложаныя з словам дзесяць у яго форме дцаць, маюць падвойнае цц (бач. прав. 17,3 і 19,2): адзінаццаць, дванаццаць, дваццаць, трыццаць.

5) Лічэбнікі парадкавыя сваёю формай падобны да прыметнікаў, дзеля таго ўсе іх склонавыя канчаткі аднакія з канчаткамі прыметнікаў; напр.: усе яны (і слова адзін) зьмяняюцца паводле радоў: трэці дзень, трэцяя нядзеля, трэцяе месца; няма аднае або аднэй кнігі; ня бачу трэцяе або трэцяй хаты; бачу трэцюю кнігу; у прыладным і месным склоне мужч. і ніякага роду ўсе парадкавыя лічэбнікі маюць канчатакымім: першым, адным, другім; пры першым, у вадным, на другім.

Практыкаваньне 54. Семсот сарочак, семсот намётак. Маёй сястры шаснаццаты, а бабцы шэсьцьдзесяты год. Выпускалі трыста шэсьцьдзесят пяць лебядзёў. На гару чацьвёра цягнуць, а з гары адзін сапхне. Два ляжаць, два стаяць, пяты ходзіць, шосты водзіць (чалавек, вушакі і дзьверы). У нашай вёсцы ўсяго семнаццаць двароў, а ў суседнім сяле налічаюць восемдзесят сем. Адкіну бервяно, адкіну другое, выведу жывое (конь і аглоблі) Адным махам семсот забіяхам. Кабыла сівая, жарабя рабое—зьеў воўк абое. Пад адным брылём чатыры браты (стол). На адным палазку зіму і лета езьдзіць. Аднаго бацькі, аднае маткі ня роўныя бываюць дзіцяткі. Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. Пятае цераз дзесятае. Ёсьць мясцовасьці, дзе бывае дзьвесьце дажджовых дзён на год. Адно кажа—зіма, другое—лета, а трэцяе—а мне ўсё роўна (сані, калёсы і конь). Маленькія дзеці ўміраюць з голаду ўжо на трэці ці на чацьверты дзень. У тыдні сем дзён. Слонь можа насіць пяцьдзесят, шэсьцьдзесят і нават сто пудоў цяжару. Янка Купала радзіўся ў адным годзе з Якубам Коласам—у тысяча восемсот восемдзесят другім годзе.

Задачка 28-ая. Сьпісаць і цыфры ў сказах напісаць словамі.

Год мае 365 дзён, або 12 месяцаў ці 52 тыдні. Самы большы месяц мае 31 дзень, а самы меншы—28. У тыдні 7 дзён, а ў гадзіне 60 мінут. На маладой яблыні ня было ніводнага яблычка, а з старой атрэсьлі 456 штук. У нашай вёсцы толькі 17 двароў, а ў суседнім сяле налічаюць 87. Слонь можа насіць на сабе 50, 60 і нават 100 пудоў цяжару. 4-ая часьць зямной галы занята сушаю. Амэрыку людзі старога сьвету пазналі толькі за 400 год да нашага часу. Гор у 2 і 3 вярсты ёсьць шмат, але сустракаюцца горы і ў 7, у 8, нават 9 вёрст увышкі. Месяц у 50 раз меншы за зямлю. Месяц ходзіць навокала зямлі, і гэтую падарож робіць у 27 дзён і 12 гадзін. Кіт мае да 10 сажняў даўжыні і да 4.000 пудоў вагі. 3/4 паверхні ўсяе зямное галы абліта вадою. Ёсьць у моры месцы ў 13 вёрст глыбіні.

Задачка 29. Сьпісаць і дапісаць канчаткі.

Адкіну бервяно, адкіну друг—, выведу жыв— (конь і аглоблі). У вадн— мацеры пяць сыноў (пальцы ў чалавека). Хто ходзіць рана на чатыр—х нагах, у поўдзень на дзьв—х, а ўвечар— на трох? (дзіця, сталы чалавек і стары). Адн— поясам тысяч— падпіразана (сноп). У вадн— дзежачц— два цесьцечкі (яйцо). На адн— палазку зіму і лета езьдзіць. Дзьв— сьмярцей ня бывае, а раз чалавек умірае. Дз—сятая вада на кісял—. З аднаго вала дзьв— скур не дзяруць. Або— лукі, або— тугі. Два мядзьведзі ў адн— бярлозе ня месьцяцца. Адзін няхай будзе з гарачай вадою, а друг— — з халоднай. Адзін з сошкай, а с—мера з ложкай. Адн— махам с—мсот забіяхам. Адн— рукою вузла не завяжаш. Выпаў перш— сьнег.