Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Язэп Лёсік. Беларускі правапіс. 1929.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.01 Mб
Скачать

§ 7. Правапіс галосных.

1. Літары о, э.

ПРАВІЛА 11. Гукі о, э (таксама ё, е) чуваць выразна толькі пад націскам: горы, рэчкі, добра, чэрап; сьлёзы, вёдры, сені, вецер.

Калі націск зыходзіць з гэтых гукаў, то заместа о, э чуваць і пішацца а, а заместа е, ё—я: горыгара, рэчка—рака, чэрап—чарапы; леслясы, вербывярба, увесну—вясна, сьлёзысьляза, вёдрывядро, цёплыцяпло.

Практыкаваньне 13. Горы, як волаты, падымаюцца к небу. Стаіць гара высокая, а пад гарою—гай. Наш ячмень рэдкі, а ваш яшчэ радзейшы. Шэпчуць вербы над рэчкаю. Зашаптала вярба над ракою. Пачуўся птушыны шчэбет. Птушкі ў лесе шчабяталі. Увосень холадна, а ўзімку халадней. Увесну цёпла, а ўлетку цяплей. Кужэльнае палатно ткуць з кужалю. Маладому моладасьць, а старому старасьць. Работы на полі даўно скончаны. Шэрага зайца называюць шараком. І мая капейка не шчарбата. Чалавек—гаспадар прыроды. Хто ў жніво халадку шукае, той узімку галадае. Голад і холад мучаць людзей. Садовыя дрэвы глуміць чарва. Чэрві капусту аб’елі. Глуха шэпча лес зялёны. Ці паскачаш, ці паплачаш. Цэлае лета вісеў жолуд на дубе. Жалуды растуць на дубе. Ніводзін стрэл не прапаў дарма. На вайне стралялі з гармат. Сёстры гулялі ў садзе. Сястра пашыла прыгожую сукенку. Праляцела борзда лета. Кругом усё зелена. Поле пакрылася зяленівам.

2. Літары е, я.

ПРАВІЛА 12. А. Гук е чуваць ясна толькі пад націскам: палена, калена, лета, мелка, асеньні, неба.

Калі націск зыходзіць з е, то заместа е чуваць я: землізямля, лежаньляжыць, сем’ісямейка, зеленазялёны. (Бач. прав. 11).

Не пад націскам е пішацца ў наступных разох:

1) Перад ненаціскным а ці я: лесавік, сенажаць, селянін, цецярук.

2) У 3-м і далейшых складох перад націскам: ве-лі-чы-ня, зе-ле-на-ва-ты.

Але ў такіх словах, як сьвяткаваць, ясакар, якава (Ня бачыць сава, якава сама), я-зы-ка-ва-ты і іншых пішацца я, а ня е, бо тут я ў корані.

Б. Ненаціскное я пішацца:

1) Перад тым складам, на каторы падае націск: бя-да, ня-ма, ня-хай, я-на, ля-сы, зям-ля, зя-лё-ны, ве-ра-ця-но, ля-жыць.

2) У 2-м складзе перад націскам, калі ў першым няма а ці я: ня-шы-ро-кі, ня-ву-чо-ны, ля-су-на, бя-ду-на.

Увага: Аб тым, калі я пішацца ў канчатку, глядзі ніжэй: § 12, прав. 34; § 13, прав. 40 і 42.

Практыкаваньне 14. Ляжыць невядомы бядак. Неспакойна зашумела жыта маладое. Уся сямейка сьпіць ды спачывае. У пастушкі няма служкі. Сьпее-дасьпявае колас сіратой. Абы бяда, а шыя будзе. Мой брат любіць паляваньне. Наш сусед занядужаў. Зямля мае галападобную форму. Усьлед думкам неспакойна вецер падпявае. Сенажаць ужо скошана. Птушкі перасталі сьпяваць. У няўмекі рукі калекі. Няшырокая дарога падымалася на горку. У нашага суседа была ўчора бяседа. Селянін арэ сваё поле. Каля гаю стаіць векавечны курган. Сьнегавая вада. Веснавая кветка. Бачыць вока, да ляжыць далёка. Ня бачыць сава, якава сама. Кожная рэч мае велічыню. Садовіна яшчэ зеленаватая. Цянькі на два дзянькі. Ці цяпер, ці ў чацьвер. Жар быў нястрывалы. Памятай мяне, як я цябе. Павесялела сялянская доля. Пацямнела ў хаце. Нешчасьлівая доля. Зелянее травіца. Вада ў рэчках абмялела. Сяляне аруць сваё поле.

ПРАВІЛА 13. На словы не, без ня падае націск; яны становяць як-бы частку таго слова, перад каторым стаяць, і дзеля гэтага часам пішацца не, без, а часам—ня, бяз. Ужываньне гэтых слоў падлягае правілу 12, і пішацца ў іх то е, то я, у залежнасьці ад таго, на якім складзе націск: не магу, не хачу, не знайшоў, не пе-рас-та-юць, не пе-ра-жы-веш, не дзе-ля таго; ня буду, ня ведаю, ня шуміць; без вады, без ахвоты, бяз хлеба, бяз дроў.

Словы цераз, перад, і пера нязьменна пішуцца з літарай е, бо заўсёды перад е будзе стаяць ненаціскное а; напр.: цераз мост, перад намі; перавоз, церасчур і т. д.

Словы дзеля і каля прынята пісаць нязьменна з літарай я на канцы: каля мліна, каля броду, каля мяне, каля вады; дзеля гэтага, дзеля таго.

Практыкаваньне 15. Ад прыбытку галава не баліць. Ня слухаеш ківа, паслухаеш кія. Без правадыра войска гіне. Будзе кій, да не такі. Ніхто ня дасьць самохаць волі. Нішто багатых ня турбуе. Без ахвоты няма работы. Ня так шкода, як нявыгода. Адважны не баіцца няўдачы. Абяцаная шапка на вушы ня лезе. Упартыя адзін другога не пераважаць. Цераз сілу і конь не пацягне. Тады хіба перастане, як уся сарока бела стане. Дзіця перапалохалася ды захварэла ад пярэпалахаў. Летась у нас былі пярэбары на новую кватэру. Баяцца не цівуна, а яго бізуна (старая прыказка). Без падпалу дровы не гараць. Чужым розумам век не перажывеш. Бяз штучкі ня ступіць. То не бяда, што ня п’ецца вада. Каля рэк туман падымаецца. Не шкадуе, хто серадуе. Каля плоту расла крапіва. Перад невадам рыбы ня ловяць. Перад Тодарам расхадзіўся ходарам. Сын вярнуўся дзеля хворае мацеры. Цераз мора катоў хвост (восілка на вядры). Запас бяды ня чыніць. Няпрыветна цераз вокны ночка пазірае.