
- •1.Першабытнае грамадства, яго асноуныя рысы I перыядызацыя.
- •11. Перадумовы Люблінскай уніі
- •14 Пытанне Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII – XVIII ст.
- •Пытанне 34 Беларусь у перыяд першых пяцiгодак. Iндустрыялiзацыя I калектывiзацыя у Беларусi
- •Iндустрыялiзацыя—працэс стварэння буйнай машыннай вытворчасцi ва усiх галинах народнай гаспадаркi I у першую чаргу у прамысловасцi.
- •Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.). Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух.
- •36 Билет: Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939). Нацыянальна-вызваленчы, сялянскi I рабочы рух.
- •40 Билет Вызваленне Беларуси ад ням-фаш захопникау.Заканчэнне Вяликай Айчыннай и другой Сусветнай вайны
40 Билет Вызваленне Беларуси ад ням-фаш захопникау.Заканчэнне Вяликай Айчыннай и другой Сусветнай вайны
Восенню 1943 г., пасля разгрома фашысцкіх войскаў пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з тэрыторыі Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР Камарын. Асенне-зімовае наступленне прынесла вызваленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам - Гомелю і Мазыру, быў фарсіраваны Днепр у раёне Лоева. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны - поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі. Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назвай "Баграціён". Лінія фронту ў Беларусі ўяўляла сабой выступ. Гэты выступ атрымаў назву "Беларускі балкон". Утрыманню гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, бо ён прыкрываў галоўныя напрамкі - усходне-прускі і варшава-берлінскі. Па берагах рэк - Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Нёмана - былі падрыхтаваны і абарончыя рубяжы, гарады Віцебск, Магілёў, Полацк, Мінск, Орша, Бабруйск, Барысаў аб'яўлены крэпасцямі, якія не належаць здачы. Лінію абароны назвалі "Фатэрлянд" ("Айчына"), чым падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут рубяжы самой Германіі.
23 чэрвеня 1944 г. - пачатак наступлення. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск.
Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня. 2-і Тацынскі танкавы корпус генерала А. Бурдзейнага вёў баі на ўсходняй ускраіне Мінска, на паўночную ўскраіну выйшлі танкісты П. Ротмістрава. Першым уварваўся ў Мінск танк Д. Фролікава.
Партызаны і падпольшчыкі захоплівалі масты, стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў. Самастойна вызвалялі раённыя цэнтры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Акруговага дома афіцэраў і інш. К канцу ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году.Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году.