- •1.Першабытнае грамадства, яго асноуныя рысы I перыядызацыя.
- •11. Перадумовы Люблінскай уніі
- •14 Пытанне Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII – XVIII ст.
- •Пытанне 34 Беларусь у перыяд першых пяцiгодак. Iндустрыялiзацыя I калектывiзацыя у Беларусi
- •Iндустрыялiзацыя—працэс стварэння буйнай машыннай вытворчасцi ва усiх галинах народнай гаспадаркi I у першую чаргу у прамысловасцi.
- •Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.). Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух.
- •36 Билет: Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939). Нацыянальна-вызваленчы, сялянскi I рабочы рух.
- •40 Билет Вызваленне Беларуси ад ням-фаш захопникау.Заканчэнне Вяликай Айчыннай и другой Сусветнай вайны
11. Перадумовы Люблінскай уніі
З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 – 1494, 1500 – 1503, 1507 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале гетмана К. Астрожскага ўшчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць вынікі перамогі вялікі князь не здолеў. У 1558 – 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ.
Ужо ў 1562 – 1563 гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся за свае правы і высоўвалі праекты, непрымальныя для польскага боку. Тым не менш, 10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула Люблін. Кароль быў вымушаны асобнымі актамі далучыць да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі .
Гэта вайна, як адзначалі пазней польскія палітыкі, прыгнала ВКЛ да ўніі з Каронай, зрабіла беларуска-літоўскую шляхту больш падатлівай у пытанні аб новым дзяржаўным саюзе.
Адна з важных прычын паўстання ўніі 1569 года - супярэчнасці ў пануючым саслоўі ВКЛ: паміж магнатэрыяй (багатай шляхтай) і шляхтай сярэдняй ды дробнай. Элітарнае магнацтва мела амаль неабмежаваную ўладу і адціскала шляхту на другі план. У Кароне на той час шляхта ўжо мела "залатыя вольнасці", доступ да ўлады, рашуча ўплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Літоўская, беларуская і ўкраінская шляхта жадалі зраўняцца з ёй у правах і прывілеях, атрымаць верх над магнатэрыяй, заняць вядучую ролю ў сваёй дзяржаве. Дасягненне гэтых мэтаў яна звязвала з заключэннем уніі з Каронай. Супрацьстаянне магнацтва і шляхты ў 60-я гады стала адкрытым. Удзельнікі сойму, што адбыўся пад Віцебскам у 1562 годзе, звярнуліся да Вялікага князя і караля Польскага Жыгімонта ІІ з прашэннем "учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіралі, мелі агульную абарону, супольна саймікавалі і права аднолькавае ўжывалі". Каб неяк кансалідаваць грамадства, збіць прапольскія настроі шляхты, урад ВКЛ пайшоў на значную мадэрнізацыю ўнутранай палітыкі. Пастановай 1563 года былі ўраўнены ў правах праваслаўная і каталіцкая шляхты. Паводле судовай рэформы 1564 г. уводзіліся мясцовыя суды, у якіх галоўную ролю адыгрывала шляхта. Гэтыя захады магчыма мелі б поспех, калі б не драматычнае знешнепалітычнае становішча краіны, моц якой была паслаблена вайной.
Польшча сама дамагалася ўніі з княствам, у якой ёй бачыўся багаты тэрытарыяльны прыдатак. Ідэі паглынання княства атрымалі распаўсюджанне сярод пэўных колаў польскай шляхты напярэдадні заключэння дамовы. Далучэнне новых зямель прываблівала магчымасцю атрымання новых багаццяў, пасад, узнагарод. Перадлюблінскі час вызначаецца разгулам шавіністычных настрояў у Польшчы, узмоцненай каталіцкай прапагандай на заходніх землях Беларусі і Украіны, прыгранічнымі непаразуменнямі .
Польскім каралем і Вялікім князем літоўскім у гэты трывожны час быў Жыгімонт ІІ Аўгуст. Ён не меў патомства і не мог ужо на яго спадзявацца. На ім магла перарвацца дынастыя Ягелонаў, якая злучала сабой гэтыя дзве дзяржавы. Польскія палітыкі баяліся, што пасля яго смерці княства абярэ для сябе асобнага гаспадара. Трэба было своечасова зрабіць больш адпаведную часу сувязь паміж дзяржавамі. Жыгімонт згадзіўся з гэтым і пачаліся перамовы аб новым саюзе.
Урад ВКЛ і кіруючыя колы Кароны прапаноўвалі розныя умовы злучэння дзяржаў. Літоўска-беларускія феадалы хацелі абмежавацца ваенна-палітычным саюзам, які б захаваў незалежнасць і самастойнасць княства. Прадстаўнікі Польшчы стаялі за першынство іх краіны і скасаванне незалежнасці княства.
На працягу 1564-1568 г.г. справа ўніі абмяркоўвалася на чатырох соймах. Кожны бок цвёрда стаяў на сваім. Для канчатковага вырашэння пытання быў назначаны з'езд у Любліне на 23 снежня 1568 года. Паслы ВКЛ, сярод якіх было шмат магнатаў - праціўнікаў уніі, адчуваючы, што абставіны складваюцца не на іх карысць, збіраліся памалу, нехаця, іншыя і зусім не прыехалі, жадаючы ўхіліцца ад удзелу ў ракавой справе. 10 студзеня 1569 г., праз два тыдні пасля прызначанага тэрміну, сойм быў адкрыты. На яго прыбылі Жыгімонт ІІ і каля 160 паслоў і сенатараў Кароны і ВКЛ, якія на працягу шасці драматычных месяцаў абмяркоўвалі самую важную дзяржаўную справу .
Бурныя дэбаты працягваліся ўжо каля двух месяцаў. Найбольш актыўна супрацьдзейнічалі падпісанню ўніі дэлегаты княства - канцлер і Віленскі ваявода Мікалай Радзівіл, падканцлер Астафій Валовіч, жамойцкі стараста Ян Хадкевіч. Калі яны бачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння ўніі на непрымальных для сваёй дзяржавы ўмовах, то ў знак пратэсту ў ноч на 1 сакавіка пакінулі Люблін, жадаючы сарваць перамовы. Перад ад'ездам яны падалі каралю свае ўмовы уніі.
Аднак ад'езд дэлегатаў княства аказаўся іх палітычнай памылкай. Гэта выклікала моцнае абурэнне польскага боку. Паслы працягнулі абмеркаванне справы і склалі пункты інкарпарацыі княства. Пры падтрымцы польскіх паслоў Жыгімонт ІІ, скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча краіны, фактычна здзейсніў акт дзяржаўнай здрады - незаконна, насуперак сваім абяцанням і прысягам аб захаванні цэласнасці тэрыторыі ВКЛ, 5 сакавіка ён выдаў універсал аб далучэнні да Польшчы Падляшша з гарадамі Беласток, Бельск, Драгічын на Бузе, Мельнік. Такімі ж незаконнымі актамі, без згоды сойма, былі адарваны ад княства і далучаны да Польшчы Валынь (25 мая), Падолле (1 чэрвеня), Кіеўшчына (5 чэрвеня) .
1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт уніі. Сутнасць заключанага саюза была, ці дакладней, павінна была быць у тым, што "каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае ўяўляюць сабой ужо адно нераздзельнае і недзялімае цела, а таксама не асобную, але агульную рэспубліку, якая злучылася і злілася ў адзін народ з дзвух дзяржаў і народаў"
Новаўтвораная дзяржава атрымала назву Рэч Паспалітая.
12."Гарады і мястэчкі Беларусі"
Насельніцтва гарадоў у ХIV - XVI стст.
У ХIV - XVI стст. На Беларусі ішоў інтэнсіўны працэс урбанізацыі грамадства. Калі да 1500 г. крыніцы змяшчаюць звесткі аб 83 гарадах Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, то з 1500 па 1600 г. налічваецца 530 гарадскіх пасяленняў.
Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад. Сярод жыхароў гарадоў каля 80% былі беларусы. Тут жылі таксама рускія, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, немцы, татары. Большую частку насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Яны называліся мяшчанамі. Акрамя іх у гарадах мелася вялікая колькасць гарадскіх нізоў (плебса). Гарадзкія нізы (плебс) - "людныя людзі" і "гульцяі" - у горадзе выконвалі камунальныя работы, служылі пры дамах багатай гарацкой вярхушкі. Былі і жабракі-найміты. Насельніцтва ў гарадах і мястэчках займалася і сельскай гаспадаркай, забяспечваючы сябе ўсім неабходным.
Беларускі горад феадальнай эпохі ў сваёй большасці ўяўляў невялікае паселішча, якое налічвала ад 1,5 да 3 тысяч жыхароў. Горад з насельніцтвам у 10 і болей тысяч складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая прыкаванасць селяніна да феадальнага маёнтка была асноўнай перашкодай на шляху росту гарадскога насельніцтва. Грамата вялікага князя літоўскага Казіміра 1444 г. вылучала ва ўсёй дзяржаве 15 лепшых гарадоў. У іх ліку былі названы Берасце, Віцебск, Гародня, Драгічын, Менск, Наваградак, Полацк, Слуцк. Важным крытэрыем эканамічнай ролі гарадоў быў памер падатку, які ішоў у дзяржаўную казну.
Стан развіцця гораду
Сярод усіх беларускіх гарадоў таго часу сваім вядучым значэннем у гаспадарчым, палітычным і культурным жыцці грамадства вызначаўся Полацк. Аб ім самі палачане, як сведчыць грамата полацкага ваяводы 1476 г., з гонарам заяўлялі, што іх горад места славутае, нічым не саступае сталіцы ВКЛ - Вільні.
Але ўсё ж асноўная частка беларускіх гарадскіх паселішч заставалася ў становішчы паўаграрным, паўгандлёвым з невялікай колькасцю рамеснікаў. Такім узроўнем характарызавалась жыццё ва ўмовах феадалізацыі бадай усіх еўрапейскіх краін. Прычынай таго былі абмежаваныя магчымасці развіцця таварна-грашовых адносін. Разам з развіццём фальварачнай сістэмы арганізацыі сельскай гаспадаркі павялічвалася зацікаўленасць феадалаў, асабліва буйных землеўладальнікаў, у гандлёвых сувязях. Сродкам яе задавальнення стала стварэнне ў межах свайго ўладання горада ці мястэчка з рынкам, дзе ўладальнік, а таксама і яго падданыя, прадавалі прадукты сваёй гаспадаркі і набывалі для сябе неабходныя рэчы. Выдзяляюцца дзве групы гарадоў - дзяржаўныя (вялікакняжацкія) і прыватнаўласніцкія.
Горад служыў феадалу не толькі як рынак, які забяспечваў грашовы даход, але таксама як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.
Гарадское рамяство
Да другой паловы XVI ст. у буйных гарадах рамяством займалася большасць жыхароў. На Беларусі было вядома больш за 100 рамесніцкіх спецыяльнасцей. Высокага ўзроўню дасягнула ювелірная справа. Значную ролю адыгрывала апрацоўка металу. Беларускія рамеснікі займаліся таксама апрацоўкай дрэва, касцей, каменя. Асабліва славіліся беларускія майстры-гарбары. Юхт, замша, саф ян і іншыя вырабы карысталіся вялікім попытам у Польшчы і гарадах Прыбалтыкі, куды вывозіліся гэтыя вырабы цэлымі партыямі. Высокім узроўнем развіцця вызначалася і шклаварнае рамяство.
Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб яднаны ў цэхі. Яны ствараліся з мэтай абароны грамадскіх, палітычных і маёмасных правоў горада. Гэта былі своеасаблівыя манапалізаваныя структуры, якія дапамагалі рамеснікам пазбегнуць канкурэнцыі, а таксама засцерагчы мясцовы гарадскі рынак ад вырабаў іншагародніх і іншаземных рамеснікаў. Цэх уяўляў сабой не толькі вытворчую кааперацыю, але і вайсковую адзінку. Падчас ваенных дзеянняў цэхі пераўтвараліся ў вайсковыя атрады, якія абаранялі горад і крэпасць, займаючы раней акрэсленае для кожнага цэха месца дыслакацыі.
Карпарацыі рамеснікаў у гарадах Беларусі існавалі ўжо ў першай палове XVI ст. пад сваімі мясцовымі назвамі: сотні ў Гародні, брацтвы Ў Полацку, Менску, староствы - у Магілёве. Да канца XVI ст. усюды замацавалася назва цэх.
Гарадское рамяство абслугоўвала ў гарадах Беларусі разнастайныя патрэбы ўсіх слаёў насельніцтва, фарміравала ўнітарны рынак. Вырабы з адных гарадоў прадаваліся купцамі на рынках іншых гарадоў, вывозіліся за мяжу. Цэхі садзейнічалі замацаванню ўнутранага рынку за мясцовай вытворчасцю, паколькі мелі сваю манаполію на гарадскім рынку. Аднак развіццё рамяства тармазілася перш за ўсё з-за таго, што колькасць рамеснікаў павялічвалася вельмі марудна, паколькі сельскі рамеснік, прывязаны да феадальнага маёнтка ланцугамі прыгоннай залежнасці, не меў магчымасці перасяліцца ў горад. Не мог ён разлічваць і на свабодны продажсваіх вырабаў там, дзе існавалі цэхі. У такіх умовах усё эканамічнае жыццё горада надоўга застывала на аднолькавым узроўні.
Гандлёвая дзейнасць
Рамесная вытворчасць актыёна садзейнічала развіццю гандлёвай дзейнасці гарадоў. Цэнтральнай фігурай у гандлі быў гараджанін - купец. Гандлёвая частка гарадскога насельніцтва была прадстаўлена некалькімі групамі. Яе багатыя вярхі складывалі купцы, якія займаліся замежным гандлем, - госці. Беларускі госць садзейнічаў ганлёвым сувязям гарадоў Вялікага княжества Літоўскага з Масквою, Ноўгарадам, Псковам, Цверру, Рязанню.
Сярод беларускіх купцоў вядучае месца займалі палачане і магілёўцы. Піскія, мозрскія, тураўскія госці былі цесна звязаны з кіевам, Львовам, рабілі паездкі ў Ясы, гарады Венгрыі, звязваючы тым самым Заходнюю Еўропу з усходнім светам.
Шырокае развіццё атрымаў унутраны гандаль, аб чым сведчаць шляхі, што звязвалі многія гарады і мястэчкі. Мясцовы гандаль стаў спецыяльнасцю часткі купецтва. Адной з яе назваў была прасол, часта ужываўся тэрмін купец. Прасол купляў тавар у адным горадзе і меў магчымасць яго прадаць у другім горадзе ці мястэчку.
Купцы гандлявалі таксама ў крамах. Склалася асобная праслойка тых, для каго гэта было асноўным і пастаянным заняткам.
Крыніцы ўпамінаюць купецкія цэхі ў Магілёве, Пінску, Слуцку, Шклове, Менску.
Прадпасылкі прыняцця магдэбурскага права
Развіццё беларускага горада як цэнтра разнастайнага эканамічнага жыцця праходзіла ў складанай палітычнай і ваеннай абстаноўцы. Вялізарныя разбурэнні прыносілі гарадам напады орд крымскіх татар у канцы XV - пачатку XVI ст., пагранічныя войны Вялікага княства Литоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Азначаны час характарызаваўся таксама разрастаннем феадальных усобіц, шляхецкага разбою и самавольства. Яны наносілі значную шкоду гандлёвым сувязям. Адной з форм супрациўлення гараджан феадальнаму самавольсву служылі скаргі гарадоў. Вярхоўная ўлада выдавала па гэтых скаргах вярдыкты, у якіх асуджала і забараняла беззаконнасць. Але ўсё заставалася па-ранейшаму. З гэтымі вялікакняжацкімі пастановамі ніхто не лічыўся, а больш рашучыя меры ўрад не прымаў.
Патрэбнасць у абароне горада і гараджан ад феадальнага самавольства, саслоўна-карпарацыйны лад феадальнага грамадства наогул спарадзілі імкненне гараджан да самакіравання саслоўнай арганізацыі, саслоўных гарантый. Першароднае значэнне мела права на самакіраванне. Яно дазваляла ператварыць горад у імунітэтную вобласць, якая мела ўласныя органы ўлады, замацаваць прынцып уласнай свабоды гараджаніна. Толькі так гараджанін меў магчымасць абараніць сябе ад прыгонніцкай няволі, якая панавала за гарадскою сцяной. Гэтае права гарадам павінна была даць вярхоўная ўлада. Зацікаўленая ў дзейнасці гарадоў, якія давалі немалы прыбытак у дзяржаўную казну, яна пайшла ім насустрач.
Азначэнне магдэбурскага права
Дакументам, які абумаўліваў стварэнне ў тым, альбо іншым горадзе органаў самакіравання, быў прывілей на магдэбурскіе правы. Гэта быў поўны комплекс правоў і абавязкаў мяшчанаў у дачыненні як да вярхоўнай улады, так і да іншых саслоўяў тагачаснага грамадства. Першым местам, якое атрымала такія правы, было ўсходненямецкае места Магдэбург ( XIII ст.). Адсюль і пайшла назва магдэбурскае ці немецкае права.
Наданне магдэбурскіх правоў абумоўлівала якасна новае становішча паселішча ў сацыяльнай іерархіі, адрознівала і вылучала яго з навакольных населеных пунктаў. Адпаведна са Статутамі Вялікага княства Літоўскага кожны мешчанін магдэбурскага горада мог на роўных прыцягнуць за адказнасці прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя. Гэта пераканаўчае сведчанне асобага статусу жыхароў магдэбурскіх паселішчаў. Ён не распаўсюджваўся на іншых мяшчан - жыхароў немагдэбурскіх месцаў і мястэчкаў.
З атрыманнем прывілея на самакіраванне само места ставало аўтаномнай юрыдычнай адзінкай у дзяржаве. Вялікія князі такім чынам імкнуліся стварыць у гарадах адзіны прававы парадак, каб ліквідаваць нязручнасць адначасовага існавання права рускага, нямецкага і польскага, а з другога боку, каб прыцягнуць у гарады гандлёвае насельніцтва.
Першым на Беларусі местам, якое атрымала магдэбурскае права, было Бярэсце. Кароль польскі, вялікі князь літоўскі Ўладзіслаў - Ягайла падпісаў 15 жніўня 1390 г. адпаведны прывілей, другім - Гародна (1391).
Магдэбургскае права атрымалі на Віцебшчыне - Полацк (1498), Браслаў (1500), Дзісна (1569), Сураж (1576), Ула (1577), Віцебск (1597), Друя (1619), Орша (1920), Бешанковічы (1634), Косарава (1648), Ушачы (1758). Залатым векам вольных беларускіх гарадоў з яўляецца другая палова XVI і першая палова XVII стагоддзяў. У гэты перыяд кончаткова фарміруецца структура кіравання магдэбурскім горадам, афармляюцца яго атрібуты - пячатка і герб.
Прывілеі для гарадоў і мястэчак
Знешне прывілей на магдэбурскія правы ў яўляў сабой аркуш пергамена памерам ад 20 - 70 см у вышыню і ад 30 да 100 см у шырыню, на якім пісаўся тэкст, дзе агаварваліся дараваныя гораду ільготу, правы і абавязкі. У цэнтры падаваўся малюнак герба.
Пачынаўся прывілей з імя і тытула таго правіцеля, які надаваў яго, подпісам караля - вялікага князя і пісара канцэлярыі і замацоўваўся, часцей, пячаткай Вялікага княства Літоўскага з выявай герба Пагоні.
Акт надання гораду магдэбурскіх правоў фіксаваўся на асобым аркушы (прывілеі) і падлягаў да выдання мескім уладам і захоўваўся ў адпаведных службовых асобаў. Такі самы тэкст заносіўся ў кнігі дзяржаўнага архіва, які называўся Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Акрамя таго, адпаведна з тагачасным заканадаўствам, кожны дакумент набываў юрыдычную моц і права вечнасці, калі ён на працягу паўгоддзя або году быў унесены ў актавыя кнігі земскага суда адпаведнага павету. Такая трайная фіксацыя дакумента забяспевала найбольш аптымальныя магчымасці для яго захавання ад вогнішчаў вайны, зламыснікаў і іншых надзвычайных здарэнняў.
Увогуле правамі надання самакіравання для гарадоў валодала толькі першая асоба ў дзяржаве, але здараліся выпадкі, калі буйныя магнаты (якія былі гаспадарамі такіх маёнткаў і сродкаў, што маглі спрачацца з каралём) таксама надавалі прывілеі местам у сваіх прыватных валоданнях. Часта прывілей зацвярджаўся на Сейме і нават для прыватніцкіх мест падпісваўся, як правіла, каралём - вялікім князем.
Прывілеі былі двух відаў: першапачатковы (фундацыйны) і канфірмацыйны (пацвярджальны). За некалькі стагодзяў карыстання правамі самакіравання у некаторых беларускіх гарадах (Гародня, Віцебск і іншыя) скапілася столькі прывілеяў, што яны складалі цэлыя кнігі. У сярэднім кожны магдэбурскі горад на Беларусі меў ад пяці да трынаццаці асноўных і канфірмацыйных прывілеяў.
а свайму зместу прывілей складаўся з асноўных частак і гарантаваў дзейнасць органаў самкіравання ў наступных сферах:
1.Стварэнне, функцыянаванне размеркаванне паўнамоцтв органаў улады, наданне ім юрыдычных правоў і атрыбутаў самакіравання.
2.Гандлёвыя ільготы жыхарам упрывіліяваных местаў:
вызваленне ад мыта за права правозу тавараў праз межы як унутрыдзяржаўныя, так і знадворныя;
забарона купцам з іншых местаў гандлю ў раздроб і ўстанавленне таргоў і кірмашоў;
стварэнне "складаў" - гэта значыць абавязковы продаж у месце тавараў, якія прывозіліся з-за мяжы.
Билет 13 Казацка-сялянская вайна (1648—1651) — баявыя дзеянні, распачатыя казацкім паўстаннем на Украіне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім у 1648 г., якія вяліся на значнай частцы тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пад час вайны ў гетмана і казацкай старшыны з'явіўся план стварэння ўласнай дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і паўднёва-ўсходнія землі ВКЛ, прынамсі Падняпроўе і Палессе.Яшчэ ў маі 1648 г. Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць у паўднёва-ўсходнія раёны ВКЛ сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны, якія распачыналі тут баявыя дзеянні. Універсалы, якія ўкраінскі гетман высылаў аж да Барысава, Быхава і Магілёва, заклікалі сялян узбройвацца ды пачынаць вайну супраць паноў.Сацыяльная глеба для паўстання ў ВКЛ была вельмі прыдатная, таму казацкі рух хутка тут распаўсюдзіўся. Народныя нізы на поўдні і ўсходзе ВКЛ актыўна ўключыліся ў барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і ў пэўнай ступені рэлігійны характар. Як адзначалі ваяводы памежных маскоўскіх гарадоў, паміж «беларусамі» і «палякамі» пачалася «сварка за веру».З'яўленне казацкіх загонаў Нябабы, Галавацкага, Крывашапкі, Мікуліцкага, Гаркушы, Сакалоўскага і іншых палкоўнікаў, сярод якіх было нямала беларусаў (з ліку палкоўнікаў Хмяльніцкага многія таксама мелі беларускае паходжанне, напрыклад Бутрым, Грамыка, Крычэўскі, Ждановіч, Нячай, Хведаровіч), выклікала масавае далучэнне да іх бяднейшага сялянства і мяшчанства. Ужо летам 1648 г. на поўдні і ўсходзе Беларусі пачалася шырокая ўзброеная барацьба казацка-сялянскіх аддзелаў супраць шляхты, купцоў, магнатаў і каталіцкага духавенства. Узброіўшыся, сяляне-паўстанцы грамілі галоўным чынам маёнткі сваіх паноў, рабавалі двары, знішчалі падатковыя дакументы і рэестры.Да восені 1648 г. жыхары Гомеля, Мазыра, Лоева, Рэчыцы і Турава «ўсе паказачыліся і пакляліся адзін другому стаяць да апошняга». Казакі авалодалі таксама Чачэрскам, Брагінам, Бабруйскам, Чэрыкавам, Пінскам і іншымі гарадамі. Перапужаная шляхта ўцякала ў глыб краіны.Хоць колькасна аснову ўзброеных фарміраванняў паўстанцаў складалі мясцовыя прыгонныя сяляне і бяднейшыя мяшчане, стрыжнёвай і арганізацыйнай сілай у занятых раёнах заставаліся ўкраінскія казакі. Паколькі сацыяльныя вярхі грамадства былі ўжо фактычна апалячаныя, антыфеадальны рух набыў тут, як і на Украіне, выразную антыпольскую накіраванасць.3 боку дзяржавы доўгі час не праводзілася ніякіх ваенных акцый супраць паўстанцаў. Састарэлы Ян Кішка, вялікі гетман, разгубіўся і нават не сабраў войска. Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынуліся амаль усе галоўныя гарады паўднёва-ўсходняй Беларусі. У шэрагу выпадкаў сялянам з казакамі ўдалося нават разбіць шляхецкія фарміраванні (напрыклад, у Кобрыне — войска стольніка В. Гасеўскага, пад Мазыром — жаўнераў пісара Валовіча, а каля Чэрыкава — аддзел Лукомскага).Казацка-сялянскі полк Сакалоўскага паспрабаваў здабыць горад Слуцк — буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства, аднак пасля бясплённай аблогі адышоў ад яго. Дарэмнай была спроба казакоў захапіць другую важную фартэцыю ўсходняй Беларусі — Стары Быхаў. Толькі ўвосень 1648 г. на барацьбу з паўстанцамі ўрад накіраваў некалькі фарміраванняў шляхты і наёмных жаўнераў. Хоць у сутычках каля Рэчыцы і Рагачова казакі і сяляне разбілі іх, прымусіўшы адступіць, у кастрычніку таго ж года значныя сілы шляхецкага войска, якімі кіраваў стражнік Мірскі, пасля ўпартай барацьбы авалодалі Пінскам. Затым шляхецкае войска авалодала Чэрыкавам, а ў студзені 1649 г., калі на поўдні Беларусі з 10-тысячным войскам з'явіўся палявы гетман Януш Радзівіл, пачалася буйная кампанія па ўдушэнні паўстання.Гетман рушыў уздоўж Беларускага Палесся, ад Бярэсця на Тураў, Мазыр і далей. Хутка захапіўшы Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыцу і бязлітасна расправіўшыся з абаронцамі, ён за зіму 1649 г. ліквідаваў усе асноўныя асяродкі хваляванняў. За час перамір'я паміж Багданам Хмяльніцкім і Янам Казімірам войска Януша Радзівіла цалкам узяло пад свой кантроль землі ўздоўж Прыпяці і Дняпра, чым адрэзала Беларусь ад украінскіх казакоў.Аднак вясной 1649 г., пасля таго як ад гетмана Хмяльніцкага прыйшоў 3-тысячны казацкі загон палкоўніка Іллі Галоты, вызваленчы рух на поўдні Беларусі ўзнавіўся. Дзякуючы далучэнню мясцовага сялянства сілы Галоты неўзабаве павялічыліся да 30 тыс. чалавек.У чэрвені Януш Радзівіл пачаў аперацыю супраць казацка-сялянскіх фарміраванняў і неўзабаве разграміў полк Галоты ў бітве каля Прыпяці. Тады Хмяльніцкі прыслаў на Беларусь яшчэ 6 тыс. казакоў на чале з Гаркушам і Пабадайлам, да якіх пазней быў накіраваны і загон палкоўніка Міхаіла Крычэўскага. Для ўкраінскага гетмана, які ўзнаўляў ваенныя акцыі супраць кароннага войска, важна было затрымаць сілы Вялікага Княства ў Беларусі, не дапусціць іх супольных дзеянняў з палякамі.Разам з мясцовым сялянствам, якое прыстала да казакоў, сілы палкоўніка М. Крычэўскага дасягалі прыкладна 30 тыс. Каб не даць ім злучыцца з фарміраваннямі Пабадайлы, што стаялі ўмацаваным лагерам каля Лоева, паміж Дняпром і Сожам, Януш Радзівіл атакаваў непрыяцеля і ў жорсткай бітве 21 чэрвеня 1649 г. разграміў моцнае злучэнне Крычэўскага. Хутка быў знішчаны і лагер Пабадайлы, сілы якога здолелі вырвацца з акружэння.Пасля гэтага харугвы палявога гетмана ліквідавалі асяродкі паўстанцкага руху ў Пасожжы і некаторых іншых раёнах Беларусі. Вядома, што ў 1649 г. разам з рэгулярным войскам Януша Радзівіла супраць паўстанцаў вяло барацьбу і фарміраванне беларускіх мяшчан і шляхты.Апошнім значным подыхам казацка-сялянскай вайны стала ажыўленне хваляванняў у тым жа рэгіёне ў 1650 і летам 1651 гг., але яно зноў было хутка падаўлена Янушам Радзівілам. Летам 1651 г. Б. Хмяльніцкі накіраваў пад Гомель полк Забелы, а да Крычава — полк Шохава, што ажывіла выступленні мясцовай беднаты. Аднак ні Гомель, ні Крычаў казакі не захапілі. У ліпені 1651 г. гетман рушыў на Украіну.
Злучэнне Марціна Нябабы (15 тыс.), высланае Хмяльніцкім з мэтай затрымаць Радзівіла ў Беларусі, было цалкам разгромлена каля лоеўскіх перапраў. Неўзабаве Радзівіл пераможна ўвайшоў у Кіеў.Паражэнне Б. Хмяльніцкага ад польскай арміі пад Берасцечкам карэнным чынам змяніла сітуацыю. Паводле Белацаркоўскага мірнага дагавора ад 18 верасня 1651 г. казацкія загоны больш не маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і адводзіліся на Украіну. Так былі канчаткова ліквідаваны народныя хваляванні ў беларускім краі.У выніку ваенных дзеянняў вялізныя абшары паўднёва-ўсходняй Беларусі былі спустошаны і выпалены. Асабліва пацярпелі Мазырскі, Пінскі, Рэчыцкі паветы, a таксама Берасцейшчына. Шляхта Старадубскага павета пакінула свае маёнткі і больш не вярнулася. Улічваючы цяжкі эканамічны стан гэтых зямель, сойм Рэчы Паспалітай у 1649 г. зменшыў падаткі або зусім вызваліў ад іх шэраг паўднёвых паветаў Беларусі.Антыфеадальная па сваёй сутнасці казацка-сялянская вайна 1648—1651 гг. у Беларусі з'яўлялася складовай часткай вялікай вызваленчай вайны на Украіне. Але тут яна не мела такой непарыўнасці і цэльнасці, як на ўкраінскіх землях, а была працэсам перманентным, серыяй лакальных паўстанняў. He было ў Беларусі і мясцовага казацтва — арганізаванай ваеннай сілы, якая б выступала ў ролі галоўнага суб'екта ўзброенай барацьбы. Адсутнасць адзінага кіраўніцтва і сталага арганізацыйнага цэнтра ў рэгіёне, ахопленым хваляваннямі, не дазваляе разглядаць яе як самастойную з'яву беларускай гісторыі. Аднак па сваіх маштабах гэта была несумненна самая масавая ў гісторыі Беларусі адкрытая ўзброеная барацьба ніжэйшых слаёў народа супраць феадальнага прыгнёту.
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў[1], руска-польская вайна 1654—1667 гг.[2], Патоп — вайна Расіі і Рэчы Паспалітай, пачатая 20.5.1654 і скончаная Андрусаўскім мірам 1667 года.
Непасрэднай падставай для пачатку вайны стала памылка паслоў Рэчы Паспалітай у напісанні царскага тытулу. Усе тры царскія арміі павінны былі ўдарыць адначасова. Галоўныя сілы пачалі рухацца з Масквы 15 мая 1654 г. Ход вайны ад самага пачатку агрэсіі разгортваўся надта ўдала для заваёўнікаў. Добра ведаючы канфесійныя праблемы Вялікага Княства Літоўскага, маскоўскі ўрад рабіў стаўку на яго праваслаўных жыхароў. Царскія граматы, што папярэдне засылаліся ў Рэч.Паспалітую, мусілі пераконваць людзей у лаяльнасці Масквы да іх, схіляць праваслаўных на бок царскіх ратнікаў. 29 ліпеня, царскія войскі захапілі Полацк. 25 чэрвеня, царскія войскі ўзялі ў аблогу Смаленск і пасля моцнага супраціўлення, здалі горад 29 верасня. 24 жніўня з-за здрады Канстанціна Паклонскга здаўся Магілёў, 29 жніўня захапілі Друю і Дзісну. 12 кастрычніка здалася Дуброўна, пасля чаго, з горада выгналі ўсіх людзей, шляхту адправілі цару пад Смаленск а сам горад спалілі. 22 лістапада Шарамецьеў з баямі ўзяў Віцебск, пасля чаго зноў разаслаў усіх хто аказаў супраціў у розныя гарады Маскоўшчыны. Працягваў аказваць супраціўленне толькі Стары Быхаў, моцная крэпасць.Толькі тады, 18 чэрвеня, атрымаўшы ад караля на Варшаўскім сойме булаву вялікага гетмана, Януш Радзівіл кінуўся дзейнічаць. Проста з сойму ён рушыў на тэрыторыю ваенных дзеянняў і стаў збіраць пад Оршай абоз. У канцы чэрвеня гетман фармальна меў 11 261 чалавека. Але на справе шмат з іх было хворымі і параненымі. 12 жніўня пад Шкловам той прыняў бой з войскам Чаркаскага. Пры вялізнай дыспрапорцыі сіл (у Чаркаскага было не менш за 20 тысяч) ён змог нанесці непрыяцелю надзвычай цяжкія страты — ад 3 да 7 захапіць 610 палонных, а яго загінула ўсяго каля 700 чалавек. Але ўжо 24 жніўня пад мястэчкам Шапялевічы ён быў вымушаны даць бой насядаючаму войску Трубяцкога. Загінула пад тысячу чалавек што былі вялікімі стратамі для 6-8-тысячнага корпуса. Сам гетман быў паранены. Разбітае войска рассеялася па лесе. Арміі Вялікага Княства Літоўскага больш не існавала. Але ўжо ў верасні 1654 г. Януш Радзівіл абвясціў, што войска Вялікага Княства адроджана і гатовае да дзеянняў. Праўда, сабраная сіла была намнога меншая, чым ухваленыя соймам 15 тысяч жаўнерскіх ставак. Сам вялікі гетман лічыў, што яго мабільныя часткі могуць скласці толькі 6 тысяч, астатніх лепей скарыстаць дзеля ўмацавання гарадоў. Баявыя дзеянні 1654 года скончыліся толькі глыбокай восенню. Пасля даўгіх перамоў 30 студзеня 1667 года было заключана Андрусаўскае перамір'е. Згодна з ім Смаленская, Чарнігаўская і Ноўгарад-Северская землі заставаліся ў складзе Расійскай дзяржавы, а беларускае Падзвінне вярталася Вялікаму княству Літоўскаму. Украіна была падзелена па Дняпры: левабярэжжа адыходзіла да Расіі, правабярэжжа замацоўвалася за Рэччу Паспалітай. Вывезены падчас вайны шматтысячны палон вяртанню не падлягаў.
