Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История беларуси.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
71.46 Кб
Скачать

14 Пытанне Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII – XVIII ст.

У другой палове XVII ст. Рэч Паспалітая, у тым ліку і Беларусь, якая ўваходзіла ў яе склад, знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызісу. З сярэдзіны XVII ст. гэта дзяржава ўступіла ў паласу разбуральных войнаў і ўнутраных міжусобіц. Напрыклад, 1648 -1651 гг. - казацка-сялянская вайна, якая насіла адначасова антыфеадальны і вызваленчы (асабліва на тэрыторыі Украіны) характар; 1654 - 1667 гг. - вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, выкліканая імкненнем цара Аляксея Міхайлавіча далучыць да сваіх уладанняў Беларусь і Украіну. Яна пачалася ў сувязі з уваходжаннем Украіны ў склад Рускай дзяржавы паводле дамоўленасці паміж Б. Хмяльніцкім і маскоўскім баярствам (Пераяслаўская Рада 1654 г.). Для развіцця грамадства яна была самай трагічнай у гісторыі феадальнай Беларусі, паскорыла працэсы паланізацыі і амаль цалкам пазбавіла беларусаў іх арыстакратыі і мяшчанства.

Голад, эпідэміі прычынілі велізарныя бедствы, а месцамі прывялі да поўнага разарэння сялян, цяжка адбіліся на панскай гаспадарцы. Былі разбураны гарады, колькасць насельніцтва зменшылася больш чым у два разы. Руйнаванні населеных пунктаў, салдацкія пастоі і рабаванні садзейнічалі таму, што сельскае насельніцтва пакідала наседжаныя месцы, натоўпы галодных і бяздомных сялян блукалі ў пошуках хлеба і прытулку. "Крывавым патопам" называлі сучаснікі падзеі 1654 -1667 гг. (загінула 1,5 млн чалавек з 2,9 млн жыхароў Рэчы Паспалітай). Канец вайне паклала заключэнне Андрусаўскага перамір'я (1667 г.). Наступныя 30 гадоў былі перыядам адносна мірнага развіцця, але ўжо ў пачатку XVIII ст. аднаўленне гаспадаркі было спынена Паўночнай вайной, якую вялі Расія, Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая супраць Швецыі. Карл XII намерваўся ўмацаваць пазіцыі ў Еўропе, Пётр I жадаў "прарубіць акно" ў тую ж Еўропу. Да Палтаўскай бітвы Беларусь зноў была галоўнай арэнай баявых дзеянняў. Хоць межы Рэчы Паспалітай пасля Паўночнай вайны (1700 - 1721 гг.) засталіся некранутымі, але рэальны суверэнітэт дзяржавы быў згублены.

Цяжкія вынікі войнаў ускладняліся захаваннем і ўмацаваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаркі, феадальнай анархіяй і міжусобіцамі. Для вядзення войнаў урад Рэчы Паспалітай пазычыў буйныя грашовыя сумы ў магнатаў. Не маючы сродкаў для іх пакрыцця, ён раздаваў рэшткі дзяржаўных зямель. У выніку на Беларусі ўтварыліся велізарныя латыфундыі - буйныя зямельныя ўладанні, якімі валодалі Радзівілы, Вішнявецкія, Глябовічы, Сяняўскія, Яблонскія і інш. Пастаянная міжусобная барацьба магнацкіх груповак, якая даходзіла да ўзброеных сутыкненняў, прычыняла вялікія спусташэнні. Ні мясцовыя, ні цэнтральныя ўлады не маглі не толькі спыніць, але нават абмежаваць свавольствы ў краіне.

За сялянскі кошт жылі і карміліся дзяржава, шляхта, войска, царква. На іх карысць прыгонныя адпрацоўвалі шматлікія павіннасці. Галоўныя з іх, як і раней, - паншчына (дармавая праца сялян з уласным інвентаром у гаспадарцы феадала), чынш (грашовы падатак) і дзякла (натуральная даніна, якая складалася з прадуктаў сельскай гаспадаркі і прыродных дароў). Акрамя штотыднёвай паншчыны сяляне выконвалі адработачныя павіннасці - гвалты, талокі, згоны - работы, звязаныя са жнівом, сенакосам, узворваннем зямлі феадала. За XVII - XVIII стст. нормы паншчыны, грашовыя падаткі павялічыліся.

Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала далейшае абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей на Беларусі. Найбольш пашыранымі формамі супраціўлення з'яўляліся падача скаргаў на злоўжыванні з боку феадальнай адміністрацыі, арандатараў, адмова выконваць павіннасці, уцёкі сялян ад сваіх уладальнікаў за межы Рэчы Паспалітай. Вышэйшай формай барацьбы сялян і гараджан былі ўзброеныя выступленні. Адным з найбольш буйных выступленняў сялян на Беларусі было Крычаўскае паўстанне 1740 - 1744 гг., якое ўзначаліў Васгль Вашчыла. Паўстанцы ўстанавілі ў старостве ўладу, выгнаўшы ненавісных арандатараў. Да Крычава

падышло вялікае войска з гарматамі, якое ўзначаліў уладальнік староства I. Радзівіл. Расправа над паўстанцамі была жахлівай.

Выступленні сялян мелі абмежаваны, стыхійны, разрознены і лакальны характар, а таму лёгка падаўляліся.

Пасля разбуральных войнаў жыхары беларускіх гарадоў і мястэчак пачалі расчышчаць пажарышчы і адбудоўваць свае сядзібы. Але вярнуць былую веліч і прыгажосць людным, багатым гарадам Беларусі ім так і не ўдалося. Напрыклад, 18 гарадоў і мястэчак Наваградскага ваяводства страцілі больш чым 40 % свайго насельніцтва. Гарады Беларусі па-ранейшаму карысталіся магдэбургскім правам, паводле якога гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ім гарантавалася свабода занятку рамяством, гандлем, земляробствам і дазвалялася выбіраць свае органы ўлады - магістрат, суд", ствараць рамесныя аб'яднанні - цэхі. У пачатку XVIII ст. на Беларусі з'яўляюцца першыя мануфактуры - Налібоцкая і Урэцкая шкляныя. Еўрапейскую вядомасць мела мануфактура ў радзівілаўскім мястэчку Урэчча - першае прадпрыемства па вырабе люстэркаў ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Шырокую вядомасць атрымалі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў. Слуцкія паясы маюць сусветную славу. Пры іх вырабе выкарыстоўваліся беларускія народныя узоры, нацыянальны арнамент. Даўжыня такога пояса складала 2 - 4, 5 м.

Такім чынам у другой палове XVII - першай палове XVIII ст. беларускія

вёска і горад

перажывалі заняпад, звязаны з ваенным ліхалеццем. Але ў другой палове XVIII ст. пачалося аднаўленне гаспадаркі.

Билет 32 Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 20-х — 30-я гг. ХХ ст

Ужо ў першай палове 1920-Х гг. склаліся асноўныя рысы той грамадска-палітычнай сістэмы, якая праіснавала аж да пачатку 1990-х гг.Аснову яе афіцыйна складалі саветы, што было заканадаўча замацавана Канстытуцыямі СССР і БССР. Кіруючая роля адвэдзілася Камуністычнай партыі як авангарду савецкага народа. Надзейным памочнікам і рэзервам Кампартыі быў Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (ВЛКСМ).Савецкую палітычную сістэму дапаўнялі шматлікія гра-мадскія арганізацыі (маладзёжныя, студэнцкія, абаронныя, спартыўныя, творчыя, навуковыя, па інтарэсах і інш.). Яны ставілі розныя задачы, выкарыстоўвалі розныя формы работы, але выконвалі адну функцыю — выхаванне мас у духу камуністычнай ідэалогіі. Такая сістэма забяспечвала ўстой-лівасць палітычнага рэжыму.Палітычны рэжым, якіўсталяваўся ў СССР, а таксама ў БССР, у канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі. Гэта была форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляўся поўны кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця грамад-ства. Такому палітычнаму рэжыму ўласціва наяўнасць усе агульнай дзяржаўнай ідэалогіі, г. зн. сістэмы поглядаў, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацы-ялістычнага ладу, звязаны з тэорыяй пра абвастрэнне класа-вай барацьбы памерыруху да сацыялізму.Ва ўмовах, калі Савецкі Саюз заставаўся адзінай сацыя-лістычнай краінай у свеце, якая праводзіла ў жыццё індуст-рыялізацыю, калектывізацыю, «культурную рэвалюцыю», усталяваўся прынцып падначалення цэнтральнай уладзе. Органы ўлады дзейнічалі толькі адміністрацыйна-каманд-нымі метадамі кіравання. 3 сярэдзіны 30-х гг. умацоўваўся рэжым асабістай улады, які звязаны з узнікненнем культу асобы Сталіна. У гэты час пачалося ўзвялічванне ролі адна-го чалавека, прыпісванне яму вызначальнага уплыву на ход гістарычных падзей.Сталінскі палітычны рэжым забяспечыў усталяванне цэлас-най грамадскай сістэмы, якую гісторыкі характарызуюць як дзяржаўны сацыялізм. Пры ім функцыі па распараджэнні па-літычнай уладай аказаліся адчужанымі ад народа і ажыццяў-ляліся партыйна-дзяржаўным апаратам.У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзро-вень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, атаксамажорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэп-рэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу і беспамылковасць палітыкі I. Сталіна. 2. Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х—30-я гг. былі звязаны са спыненнем новай эка-намічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітыч-ных рэпрэсій і абвінавачванняў. У гэтых умовах Саветы, гра-мадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі сваю ролю. У той жа час павялічылася роля Народнага камі-сарыята ўнутраных спраў, які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя процістаяла ці не супадала са сталінскай. У 1937 г. прынята Канстытуцыя БССР. У ёй быў замаца-ваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Ал е на самай справе ваўмовах існавання аднапартыйнай палітыч-най сістэмы быць выбраным у Вярхоўны і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных маглі па падрыхтаваных спісах толькі члены камуністычнай партыі або беспартыйныя, якія падтрым-лівалі палітыку адзінай існуючай партыі.Рэпрэсіі адбываліся ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулакоў як класа. 3 1929 г. пачалося раскулачванне і высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступал! супраць прымусовага стварэння калгасаў. У сувязі з пе-раглядам палітыкі беларусізацыі былі абвінавачаны ў «на-цыянал-дэмакратызме» прадстаўнікі культуры Беларусі. У 1930 г. зрабіў спробу самагубства Янка Купала, які ў перад-смяротным лісце адзначыў, што «лепш смерць фізічная, чым палітычная». Пікам рэпрэсій стаў 1937 г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае раз-галінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсірава-ны 99першыхсакратароўрайкомаўКП(б)Бса 101 райкома, што існавалі ў той час на тэрыторыі БССР.

эканамічная палітыка на Беларусі

Асноўным прынцыпам новай эканамічнай палітыкі (НЭП) Савецкай дзяржавы ў 1921 - 1928 гг. з'яўляецца выкарыстанне таварна-грашовых адносін. X З'езд РКП(б) (сакавік 1921 г.) стаў паваротным у палітыцы Савецкай дзяржавы. НЭП, па задумцы яе творцаў, павінен быў забяспечыць хуткі ўздым эканомікі.На вёсцы НЭП выяўляўся ў: замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам, які быў у два разы меншы; свабодзе выбару формаў землекарыстання, заахвочванні розных формаў кааперацыі; праве сялян свабодна распараджацца лішкамі сваёй працы; замене натуральнага падатка грашовым; дазволе арэнды зямлі і найму рабочай сілы. У горадзе НЭП характарызаваўся наступнымі рысамі: дэцэнтралізацыя кіравання вытворчасцю (мелкія і сярэднія прадпрыемствы аддаваліся ў арэнду); у прамысловасці дапускалася прыватная, змешаная, кааператыўная і дзяржаўная формы ўласнасці, за дзяржавай захоўваліся камандныя вышыні ў эканоміцы (буйныя прадпрыемствы, банкі); былі дазволены прадпрымальніцтва і прыватны гандаль (знешні гандаль заставаўся дзяржаўнай манаполіяй); работа дзяржаўных прадпрыемстваў перабудоўвалася: яны атрымалі пэўную самастойнасць і пераводзіліся на гаспадарчы разлік; бясплатныя паслугі, ураўнілаўка ў аплаце працы, картачная сістэма адмяняліся; матэрыяльная зацікаўленасць у выніках працы; фінансавая стабілізацыя (у 1922 - 1924 гг. Праведзена грашовая рэформа, у выніку якой у абарот быў уведзены савецкі чырвонец - грашовая адзінка наміналам 10 рублёў, якая выраблялася з золата ці магла замяняцца папяровымі грашыма і раўнялася 5 доларам і 14,5 цэнта ЗША). Асаблівасці НЭПа ў Беларусі. У РСФСР буйныя фабрыкі і заводы аб'ядналіся у дзяржаўныя трэсты, кіраўніцтва імі ажыццяўляў Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі (ВСНГ). На Беларусі пераважала дробная прамысловасць і гэта не спрыяла стварэнню трэстаў. На самазабеспячэнне былі пераведзены многія прадпрыемствы, а каля 300 здадзены ў арэнду. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР на пачатку 20-х гг. меўся арганізаваны прыватна-гандлёвы апарат, які за папярэдні перыяд выявіў здольнасці да выжывання ў неспрыяльных умовах, а пры НЭПе пачалося яго хуткае развіццё. Беларускае сялянства імкнулася да хутарской формы гаспадарчай дзейнасці. Гэта было абумоўлена наступнымі прычынамі: забяспечанасць зямлёй ніжэйшая, чым у сярэднім па СССР, неспрыяльныя прыродныя ўмовы: балоцістасць, лясістасць, нізкая якасць глебы, мясцовыя асаблівасці землекарыстання - 74 % сялянскіх двароў былі цераспалоснымі. Таму 95,5 % сельскіх гаспадарак не магла забяспечыць нават саміх сябе. Развіццё хутарской формы землекарыстання забяспечыла хуткія тэмпы аднаўлення сельскай гаспадаркі Беларусі. Паспяхова прайшлі пасяўныя кампаніі 1921 і 1922 гг., набіралі сілу кааператыўныя аб"яднанні сялян, якімі было ахоплена 60 % насельніцтва вёскі. Да 1927 г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, прамысловасць перавысіла даваенны узровень развіцця. НЭП стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамадства, у чым бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт. З усталяваннем асабістай улады I. Сталіна НЭП быў згорнуты.

Билет 33. развицце культуры Беларуси у 20-30 гады ХХв. З усталяваннем Савецкай улады на Беларусі распачаўся працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі і навукі.Станоўчымі фактарамі, што садзейнічалі духоўнаму ўздыму, з'яўляліся ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці і палітыка беларусізацыі. З другога боку, негатыўны адбітак на культурнае жыццё Беларусі аказаў таталітарны палітычны рэжым і распачатая ў 30-я гады барацьба з нацыянал-дэмакратызмам.Галоўнай задачай развіцця нацыянальнай культуры ў 20-я гг. стала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. У 1920 г., на момант заканчэння грамадзянскай вайны, у БССР на 1000 чалавек прыходзілася 673 непісьменных.Ліквідацыя непісьменнасці патрабавала арганізацыі новай сістэмы народнай адукацыі. Ужо ў лістападзе - пачатку снежня 1917 г. на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў ствараюцца аддзелы народнай адукацыі.Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва.На 1927/1928 навучальны год было 3,455 школ, дзе вучылася 292,9 тыс. вучняў і 85 гімназій.Супраць гэтай сітуацыі выступіла Таварыства беларускай школы (ТБШ). Яно дзейнічала на працягу 1921-1937 гг. У розны час яго ўзначальвалі Б.Тарашкевіч, І.Дварчанін, Р.Шырма, П.Пестрак і інш. Яго сябры выступалі за беларускую школу, рыхтавалі новыя падручнікі, стваралі чытальні, гурткі самаадукацыі. У канцы 20-х гг. пад націскам грамадскасці было адчынена 18 беларускіх школ.Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар, аўтар "Беларускай граматыкі для школ" (1918 г.) Браніслаў Тарашкевіч.Сапраўднымі асяродкамі беларускай мовы і культуры становяцца Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (1926-1936 гг.), беларускія гімназіі ў Вільні (1914-1944).У час, калі ў БССР пачаўся працэс згортвання палітыкі беларусізацыі, супрацьстаянне прымусовай паланізацыі ў Заходняй Беларусі садзейнічала актывізацыі і аб’яднанню беларускай інтэлігенцыі. Нацыянальны фактар вызначаўся як галоўны ў сацыяльна-палітычнай барацьбе. У канцы 20-х – 30-я гады палітыка польскага ўрада канчаткова павярнулася да ліквідацыі беларускіх нацыянальных асяродкаў (выдавецтваў і выданняў, культурна-асветніцкіх арганізацый).Для заходнебеларускай літаратуры характэрна перавага паэтычнага жанру, які адзначаецца эмацыянальнай рэакцыяй на падзеі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй аўтараў (М.Танк, В.Таўлай, М.Засім), а таксама рамантызмам і лірызмам (Н.Арсеннева, К.Сваяк, У.Жылка і інш.)Выяўленчае мастацтва адметна касмічнымі, гістарычнымі і сімволіка-алегарычнымі карцінамі Я.Драздовіча (“Дух зла” і інш.), бытавымі палотнамі М.Сеўрука і П.Сергіевіча, партрэтам і пейзажам (Г.Семашкевіч), карыкатурамі Я.Горыда. Сур’ёзную працу па збіранні і прапагандзе беларускага фальклору праводзілі Р.Шырма, г.Цітовіч. Утвараліся хоры (адзін з самых папулярных – хор Беларускага саюзу студэнтаў у Вільні), рэпертуар якіх складаўся пераважна з беларускіх песень. Значны ўнёсак у музычную культуру зроблены кампазітарамі К.Галкоўскім, Л.Раеўскім, оперным спеваком і выканаўцам народных беларускіх песень М.Забэйда-Суміцкім. Белорусизация — проводившаяся в 1920-е годы в Белорусской ССР политика по расширению употребления белорусского языка в общественно-политической и культурной жизни республики. Также под белорусизацией понимается развитие белорусской культуры и увеличение доли белорусов на руководящих должностях в БССР.Впервые в БССР о необходимости проведения политики по продвижению белорусского языка в общественной и государственной жизни было заявлено на II Всебелорусском съезде советов (декабрь 1920 года). Предлагалось создать сеть учреждений, которые будут содействовать развитию культуры на всех языках народов Беларуси, а также готовить для них специальные кадры и издавать литературу.Белорусизация происходила одновременно с расширением территории БССР. В 1924 году БССР были возвращены территории современных Могилёвской и Витебской областей, а в 1926 — Гомельский и Речицкий округа[8]. Уже в июле 1924 года ЦИК БССР принял постановление «О практических мероприятиях по проведению национальной политики», который было дано начало белорусизации.В 1924 году была создана Комиссия по осуществлению национальной политики ЦИК БССР.Большинство начальных школ перешло на белорусский язык обучения. Постепенно он вводился и в высшие учебные заведения.В статье 22 Конституции БССР 1927 года белорусский язык был объявлен основным для государственных, профессиональных и общественных заведений и организаций. Начинается активная белорусизация всех сфер жизни: развитие печати на белорусском языке, открытие школ, специальных и высших учебных заведений, перевод на белорусский язык государственных, партийных, профсоюзных и прочих общественных организаций.По результатам переписи 1926 года в БССР проживало 80,6 % белорусов, 8,2 % евреев, 7,7 % русских и 2 % поляков. При этом 67 % назвали своим родным языком белорусский, 23,5 % — русский, 7,5 % — идиш, и около 1 % — польский. В городах соотношение было иным: 40,2 % горожан составляли евреи, затем шли белорусы (39 %) и русские (15,6 %). Для 19 % горожан белорусский был родным языком[источник не указан 497 дней].Одновременно, процентное соотношение основных языков в школах отличалось от результатов переписи. Так, школы с основным русским языком в 1926/27 учебном году составляли менее 1 %, при том, что белорусских было 92 %, а польских и еврейских соответственно 2,6 % и 4 %. Однако количество белорусских школ среди наиболее высоких по статусу семилетних школ составляло 67% (по другим данным, 57%) и выросло до 75% к 1928/29 учебному году.