- •1.Першабытнае грамадства, яго асноуныя рысы I перыядызацыя.
- •2. Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку. Вялікае перасяленне народаў і Беларусь. Балцкія плямёны.
- •3. Усходнія славяне; рассяленне на тэрыторыі Беларусі; грамадскі лад; гаспадарчая дзейнасць; рэлігійныя ўяўленні.
- •4. Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў. Паходжанне назваў "Русь", "Белая Русь".
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх зямель у іх-хіі ст.Ст.
- •6. Фарміраванне старажытна-рускай дзяржавы. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.
- •7.Паходжанне хрысцiянства. Хрышчэнне Русi. Распаусюджанне хрысцiянства на тэрыторыi Беларусi. Роля хрысцiянства у развiццi культуры.
- •8. Культура Беларусі ў х-хііі ст.Ст. Фальклор і пісьменства, архітэктура і жывапіс.
- •9. Беларускія землі ў канцы XII - першай палове XIII ст. Перадумовы ўтварэння вкл (Беларуска-Літоўскай дзяржавы). Міндоўг, Войшалк.
- •10.Беларуска-Літоўская дзяржава ў канцы XIII - першай палове XIV ст. Заснаванне дынастыі Гедыміна.
- •11.Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV - пачатку XV ст.
- •12. Дзяржаўны лад, органы ўлады і сістэма кіравання Вялікага княства Літоўскага.
- •13. Асноўныя напрамкі развіцця Вялікага княства Літоўскага ў XV ст.
- •14.Сацыяльна-эканамічныя адносіны ў Вялікім княстве Літўскім, Рускім і Жамойцкім ў хіv-хvі ст.Ст. Фарміраванне буйнога землеўладання і павіннасці сялян.
- •15. Беларуска-Літоўская дзяржава ў канцы XV – сярэдзіне XVI ст. Лівонская вайна і яе вынікі.
- •16. Асаблівасці цывілізацыйнага развіцця краін Заходняй Еўропы ў XIV - XVI стст. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі.
- •17.Этнічныя працэсы на беларускіх землях у XIV – XVI ст.Ст. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі хіv–хvі стст.
- •18.Рэфармацыя ў Еўропе, перадумовы рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Беларусі. Берасцейская царкоўная унія.
- •19. Перадумовы ўтварэння Рэчы Паспалітай. Люблінскі сойм і яго рашэнні. Рэч Паспалітая на палітычнай карце Еўропы ў канцы XVI – першай палове XVII ст.
- •20. Гарады і мястэчкі Беларусі ў хvі-хvі ст. Магдэбургскае права.
- •21. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. Вынікі антыфеадальнай барацьбы для Беларусі.
- •21. Беларусь у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667 гт.). Вынікі вайны для Беларусі.
- •23. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII -пачатку XVIII ст.
- •24. Беларусь ў час Паўночнай вайны (1770-1721 гг.).
- •25. Эканамічнае развіццё і сацыяльныя супярэчнасці ў вкл ў сярэдзіне і др. П. XVIII ст.
- •26. Культура Беларусі хvіі-хvііі ст.Ст.
- •27. Рэформы ў Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюўкі.
- •28. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі, асноўныя напрамкі палітыкі рускага ўрада на далучаных землях Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX ст.
- •29. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. Змены ў палітыцы рускага ўраду ў адносінах да Беларусі.
- •30. Абвастрэнне міжнароднага становішча ў Еўропе ў пач. XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX ст. Пачатак прамысловай рэвалюцыі.
- •32. Абвастрэнне эканамічных супярэчнасцей у Расіі ў сярэдзіне XIX ст. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. XIX ст. І асаблівасці іх правядзенне: ў Беларусі.
- •33. Паўстанне ў Польшчы і Беларусі ў 1863-1864 гг. Яго вынікі і значэнне.
- •34. Навукова-тэхнічны прагрэс і яго ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •35. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •36. Культура Беларусі XIX ст. Гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі.
- •37. Беларусь на рубяжы хіх-хх ст. Грамадска-палітычны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •38. Уплыў 1905-1907 гг. На лёс і духоўнае абуджэнне беларускага народа.
- •39. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў пачатку XX ст.
- •40. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж краінамі Еўропы ў пачатку XX ст. Развязванне Першай сусветнай вайны. Ваенныя дзеянні ў Беларусі.
- •41. Лютаўская (1917г.) рэвалюцыя ў Расіі і Беларусі. Беларускі нацыянальны рух у 1917 г.
- •42. Кастрычніцкая (1917г.) рэвалюцыя ў Расіі, усталяванне савецкай улады ў Беларусі.
- •43. Беларусь падчас нямецкай акупацыі (люты-снежань 1918 г.). Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі.
- •44. Утварэнне Беларускай сср і Літоўска-Беларускай сср.
- •45. Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., Рыжскі мірны дагавор.
- •46. Грамадска-палітычнае і эканамічнае развіццё бсср у 20-х гадах XX ст.
- •47. Развіццё культуры Беларусі ў пачатку XX ст. Палітыка беларусізацыі 20-х гадоў і яе вынікі.
- •48. Беларусь у перыяд першых пяцігодак. Індустрыалізацыя і калектывізацыя ў Беларусі.
- •49. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср у 1928-1939 гг.
- •50. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.). Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух.
- •51 Міждзяржаўныя супярэчнасці ў 30-х гг. XX ст. Пачатак Другой сусветнай вайны уз'яднанне Беларусі.
- •52. Напад Германіі на ссср, акупацыя Беларусі, акупацыйны рэжым.
- •53. Народнае супраціўленне фашызму на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •54. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны.
- •Бсср у пасляваенны перыяд; аднаўленне народнай гаспадаркі, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё.
- •Сацыяльна-эканамічнае становішча і развіццё беларускай культуры ў 50-60 гг. ХХст.
- •Беларусь у 70-80 гг. XX ст. Крызісныя з'явы ў сацыяльна-палітычным і эканамічным жыцці рэспублікі.
- •58. Эканоміка бсср у перыяд пераходу да рыначных адносін і перабудовы палітычнай сістэмы ў ссср (80-90 гг. XX ст.).
- •Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Беларусь у перыяд умацавання дзяржаўнасці. Эканамічнае і палітычнае становішча на сучасным этапе.
- •Нацыянальнае адраджэнне. Развіццё культуры Беларусі ў 90-х гг. XX ст. І ў пачатку XXI ст.
12. Дзяржаўны лад, органы ўлады і сістэма кіравання Вялікага княства Літоўскага.
Сістэма кіравання ў ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, якое бытавала ў Полацкім, Менскім, Наваградскім, Тураўскім і інш. княстваў. Пасля заключэння Крэўскай уніі і ўсё большага збліжэння з Польшчай у арганізацыю кіравання сталі пераносіцца тыя рысы і формы, якія склаліся ў Польшчы. Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь(гаспадар). Ён з`яўляўся таксама суддзёй, адміністратарам, галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны. Вялікі князь меў даволі шырокія паўнамоцтвы: права весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну, заключаць мір, прызначаць на дзярж. пасады і распараджацца дзярж. Маёнткамі, права заканадаўчай ініцыятывы. Выбіраўся з прадстаўнікоў дома Гедымінавічаў,а пазней–Ягелонаў. Джярж. лад ВКЛ-парламанская манархія. Непасрэдны уплыў вялікага князя, які адначасова з`яўляўся і польскім каралём на дзярж. справы аслабляўся працяглымі ад`ездамі ў Польшчу. Рада або паны-рада спачатку была дарадчым органам пры князю і назначалася па яго ўласным выбары. Потым ўзмацнілася, ператварылася ў кіруючы орган. Права засядаць у ёй мелі каталіцкія віскупы па Яволі, Кашталяну, нек. старосты і найбольш важныя службовыя асобы. Поўны састаў рады налічваў 45 чал., а пазней 65. Кампетэнцыя рады: пытанне абароны дзяржавы, міжнар. адносіны, бягучае кіраванне, фінансавая дзейнасць, прызнач. на вышэйшыя дзярж. пасады. Важнае значэнне меў сойм. На яго пасяджэнне запрашаліся ўсе прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, вярхі каталіцкага і праваслаўнага духавенства. У 1512г-павятовай шляхтай выбіраліся па 2 дэпутаты адпаведна. На соймах выпрацоўваліся агульныя кірункі знешняй і унутранай палітыкі. Вышэйшымі службовымі асобамі ў дзяржаве былі:1.маршалак дземскі,2.гетман найвышэйшы,3.Канцлер,4.падскарбій земскі. Асобнае кіраванне было ў гарадах, якія атрымалі магдэб. права (Вільня,Брэст,Гродна,Менск). Галоўнай асобай у ваяводстве быў ваявода. Ваявода назначаўся вялікім князем і радай пажыццёва. Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста. Як і ваявода назначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў павеце былі павятовыя сеймікі, на якіх маглі прысутнічаць усе шляхціцы паветаў. Яны збіраліся штогод, або некалькі разоў у год, у павятовых цэнтрах.
13. Асноўныя напрамкі развіцця Вялікага княства Літоўскага ў XV ст.
Унiя з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынiкi, умацавала мiжнародныя пазiцыi княства. Галоўным ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напружаную барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» з Тэўтонскiм ордэнам. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i нямецкая агрэсiя была спынена.У XIV-XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыторыю ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам мангола-татар на р.Сiнiя Воды. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўскага князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спынiлiся.
З другой паловы XV ст. у знешняй палiтыцы ВКЛ паўстае пытанне ўзаемаадносiн з мацнеючым суседам на поўднi - Крымскiм ханствам. Першапачаткова адносiны былi добрыя, але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй, ён па дамоўленасцi з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. У 1527 г. лiтоўскiмi, беларускiмi i ўкраiнскiмi атрадамi было нанесена паражэнне крымскiм татарам пад Каневам на Ўкраiне. З гэтага моманту яны ўжо не пагражалi ВКЛ. З канца XV ст. абвастрылiся адносiны памiж ВКЛ i Рускай дзяржавай. Прычыны - завяршэнне палiтычнага аб`яднання Паўночна-Усходняй Русi пад уладай Масквы. Беларускiя феадалы iмкнулiся да пераходу пад уладу Масквы.
Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ была складанай i супярэчлiвай, прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV-XV стст у канцы XV-XVI стст. - галоўным напрамкам знешнепалiтычнай дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны з маскоўскай дзяржавай. Страта 1/4 тэрыторыi ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значнае аслабленне ВКЛ i неабходнасцi больш цеснага саюзу з Польшай.
