Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШП_гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
30.01.2020
Размер:
186.82 Кб
Скачать

10.Беларуска-Літоўская дзяржава ў канцы XIII - першай палове XIV ст. Заснаванне дынастыі Гедыміна.

Панаванне князя літоўскага Тройдзеня(1270-1282 гг.) вызначалася барацьбой з Галіцка-Валынскім княствам, якая працягвалася з папераменным поспехам. У 1277-1281 гг. паспяхова ваяваў з крыжакамі за горад Дынабург(Дзвінск), ажыццяўляў паходы ў Мазовію падчас панавання вял. князя Віценя(1293 ці 1295-1316 гг.), пры якім канчаткова было замацавана Полацкае княства на падставе “рада” ад 1307 г., які гарантаваў аўтаномію і захаванне мясцовых законаў. Ён таксама ўвёў герб і пячатку з выявай пагоні. Пашырэнню тэр-рыі садзейнічала панаванне Гедыміна(1316-1341 гг.) – заснавальнік дынастыі Гедымінавічаў. Ён упершыню ўвёў тытул “вялікі князь літоўцаў і рускіх”. У 1320 г. ў склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 20-30-я гг. 14 ст. – Берасцейская зямля, Менскае княства і Турава-Пінская зямля. У 1323 г. перанёс сталіцу ў Вільню. Яго панаванне адзначана поспехамі ў барацьбе з крыжакамі. З гэтай жа мэтай узводзіліся абарончыя збудаванні(крэпасці ў Троках, Вільні, Медніках, Крэве і Лідзе). Яшчэ пры жыцці яго сыны атрымалі спадчыну. Альгерд атрымаў Віцебскае княства, Кейстут, Токі, Гарадзенскую і Берасцейскую землі, а малодшы сын Яйнут атрымаў Вільню і тытул вялікага кназя(1341-1345 гг.). У выніку змовы Альгерда і Кейнута Яйнут быў скінуты з прэстола і яму была перададзена васлаўскае княства. Вял. князем стаў Альгерд(1345-1377 гг.). Пры ім у сяр. 14 ст. у склад ВКЛ увайшло бел. Падняпроўе. У 1355 г. далучаецца Бранскае княства, у 40-я гады 14 ст. – Чарнігава-Северскае, у 60-70-я гады ў ВКЛ увайшлі Кіеўская зямля, Падольскае і Валынскае княствы і Жамойцкія землі. За час княжання Альгерда тэр-рыя ВКЛ павялічылася амаль удвая. Уся тэр-рыя Беларусі была ўключана ў склад ВКЛ. У 50-я гады 14 ст. ў паліт залежнасці ад ВКЛ апынулася Смаленскае княства. Прадпрыняў 3 паходы на маскву(1368, 1370, 1372 гг.), атрымаў перамогу над татарамі ў бітве пры Сініх Водах у 1362 г. Альгерд памёр у 1377 г. Тройчы Альгерд, які імкнуўся падпарадкаваць сабе ўсходнеславянскія землі, рабіў паходы супраць Маскоўскага княства, не жадаючы ўзмацнення маскоўскага князя Дзміт-рыя Іванавіча.

Пасля смерці Альгерда вялікім князем Стаў Ягайла. Ён імкнуўся замацаваць сваю велікакняжацкую ўладу ў ВКЛ і разлічваў на падтрымку з боку Польскага каралеўства. Знеш-няя небяспека з боку крыжакоў таксама рабіла неабходным збліжэнне ВКЛ і Польшчы. Самой Польшчы патрабавалася модная каралеўская ўлада. 14 жніўня 1385 г. у Крэўскім замку была заключана Крэўская унія — пагадненне пра аб'яд-нанне ВКЛ і Польскага каралеўства на чале з адным валада-ром. Адной з яго ўмоў стала патрабаванне буйных польскіх феадалаў, каб вялікі князь літоўскі, 34-гадовы Ягайла, ажа-ніўся з дачкой польскага караля 13-гадовай Ядвігай. У вышку шлюбу з Ядвігай Ягайла далучыў да свайго велікакня-жацкага тытула яшчэ і пасаду польскага караля. Ягайла прыняў каталіцтва і атрымаў пасля гэтага імя Уладзіслаў. Ён выдаў прывілей — грамату (дзяржаўны дакумент), які да-ваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам каталіцкага ве-равызнання і не распаўсюджваўся на праваслаўных феа-далаў. Ягайла, у адрозненне ад свайго дзеда Гедзіміна, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ, што выклікала нездавальненне праваслаўнай часткі насель-ніцтва.

Княжанне Вітаўта ў 1392—1430 гг. было звязана з імкненнем захаваць дзяржаўную самастойнасць ВКЛ пасля заключэння Крэўскага пагаднення. На беларускіх земляx актыўна вялася барацьба супраць акаталічвання, якое ажыц-цяўлялася пад кіраўніцтвам Ягайлы. У такіх умовах яму цяж-ка было адначасова трымаць уладу ў Польскім каралеўстве і захаваць яе за сабой у ВКЛ. Паміж Ягайлам і Вітаўтам пача-лася міжусобная барацьба, якая завяршылася заключэннем у 1392 г. Востраўскага пагаднення аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў яе ў ВКЛ Вітаўту, які стаў вялікім князем літоўскім.

У пачатку XV ст. улада ў ВКЛ стала практычна нале-жаць Вітаўту. Пры ім ВКЛ стала адной з найбуйнейшых па сваёй тэрыторыі дзяржаў у Еўропе, якая размяшчалася на абшарах ад Балтыйскага да Чорнага мора.

У1430 г. вялікім князем літоўскім стаў малодшы сын Аль-герда Свідрыгайла. Яго галоўнай апорай сталі феадалы пра-васлаўнага веравызнання. Ён прыцягваў іх да дзяржаўна-га кіравання, раздаваў ім замкі і пасады. Гэта выклікала нездавальненне феадалаў ВКЛ, якіх падтрымалі буйныя польскія землеўласнікі. Дамовіўшыся паміж сабой, яны аб-вясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча. Адбыўся часовы раскол ВКЛ. Гэтапрывялоў 1432—1436 гг. давайны за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгайлы і Жыгімонта. Вайна скончылася перамогай Жыгімонта, які стаў вялікім князем.