
- •1.Першабытнае грамадства, яго асноуныя рысы I перыядызацыя.
- •2. Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку. Вялікае перасяленне народаў і Беларусь. Балцкія плямёны.
- •3. Усходнія славяне; рассяленне на тэрыторыі Беларусі; грамадскі лад; гаспадарчая дзейнасць; рэлігійныя ўяўленні.
- •4. Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў. Паходжанне назваў "Русь", "Белая Русь".
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх зямель у іх-хіі ст.Ст.
- •6. Фарміраванне старажытна-рускай дзяржавы. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.
- •7.Паходжанне хрысцiянства. Хрышчэнне Русi. Распаусюджанне хрысцiянства на тэрыторыi Беларусi. Роля хрысцiянства у развiццi культуры.
- •8. Культура Беларусі ў х-хііі ст.Ст. Фальклор і пісьменства, архітэктура і жывапіс.
- •9. Беларускія землі ў канцы XII - першай палове XIII ст. Перадумовы ўтварэння вкл (Беларуска-Літоўскай дзяржавы). Міндоўг, Войшалк.
- •10.Беларуска-Літоўская дзяржава ў канцы XIII - першай палове XIV ст. Заснаванне дынастыі Гедыміна.
- •11.Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV - пачатку XV ст.
- •12. Дзяржаўны лад, органы ўлады і сістэма кіравання Вялікага княства Літоўскага.
- •13. Асноўныя напрамкі развіцця Вялікага княства Літоўскага ў XV ст.
- •14.Сацыяльна-эканамічныя адносіны ў Вялікім княстве Літўскім, Рускім і Жамойцкім ў хіv-хvі ст.Ст. Фарміраванне буйнога землеўладання і павіннасці сялян.
- •15. Беларуска-Літоўская дзяржава ў канцы XV – сярэдзіне XVI ст. Лівонская вайна і яе вынікі.
- •16. Асаблівасці цывілізацыйнага развіцця краін Заходняй Еўропы ў XIV - XVI стст. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі.
- •17.Этнічныя працэсы на беларускіх землях у XIV – XVI ст.Ст. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі хіv–хvі стст.
- •18.Рэфармацыя ў Еўропе, перадумовы рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Беларусі. Берасцейская царкоўная унія.
- •19. Перадумовы ўтварэння Рэчы Паспалітай. Люблінскі сойм і яго рашэнні. Рэч Паспалітая на палітычнай карце Еўропы ў канцы XVI – першай палове XVII ст.
- •20. Гарады і мястэчкі Беларусі ў хvі-хvі ст. Магдэбургскае права.
- •21. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. Вынікі антыфеадальнай барацьбы для Беларусі.
- •21. Беларусь у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667 гт.). Вынікі вайны для Беларусі.
- •23. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII -пачатку XVIII ст.
- •24. Беларусь ў час Паўночнай вайны (1770-1721 гг.).
- •25. Эканамічнае развіццё і сацыяльныя супярэчнасці ў вкл ў сярэдзіне і др. П. XVIII ст.
- •26. Культура Беларусі хvіі-хvііі ст.Ст.
- •27. Рэформы ў Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюўкі.
- •28. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі, асноўныя напрамкі палітыкі рускага ўрада на далучаных землях Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX ст.
- •29. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. Змены ў палітыцы рускага ўраду ў адносінах да Беларусі.
- •30. Абвастрэнне міжнароднага становішча ў Еўропе ў пач. XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX ст. Пачатак прамысловай рэвалюцыі.
- •32. Абвастрэнне эканамічных супярэчнасцей у Расіі ў сярэдзіне XIX ст. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. XIX ст. І асаблівасці іх правядзенне: ў Беларусі.
- •33. Паўстанне ў Польшчы і Беларусі ў 1863-1864 гг. Яго вынікі і значэнне.
- •34. Навукова-тэхнічны прагрэс і яго ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •35. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •36. Культура Беларусі XIX ст. Гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі.
- •37. Беларусь на рубяжы хіх-хх ст. Грамадска-палітычны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •38. Уплыў 1905-1907 гг. На лёс і духоўнае абуджэнне беларускага народа.
- •39. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў пачатку XX ст.
- •40. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж краінамі Еўропы ў пачатку XX ст. Развязванне Першай сусветнай вайны. Ваенныя дзеянні ў Беларусі.
- •41. Лютаўская (1917г.) рэвалюцыя ў Расіі і Беларусі. Беларускі нацыянальны рух у 1917 г.
- •42. Кастрычніцкая (1917г.) рэвалюцыя ў Расіі, усталяванне савецкай улады ў Беларусі.
- •43. Беларусь падчас нямецкай акупацыі (люты-снежань 1918 г.). Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі.
- •44. Утварэнне Беларускай сср і Літоўска-Беларускай сср.
- •45. Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., Рыжскі мірны дагавор.
- •46. Грамадска-палітычнае і эканамічнае развіццё бсср у 20-х гадах XX ст.
- •47. Развіццё культуры Беларусі ў пачатку XX ст. Палітыка беларусізацыі 20-х гадоў і яе вынікі.
- •48. Беларусь у перыяд першых пяцігодак. Індустрыалізацыя і калектывізацыя ў Беларусі.
- •49. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср у 1928-1939 гг.
- •50. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.). Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух.
- •51 Міждзяржаўныя супярэчнасці ў 30-х гг. XX ст. Пачатак Другой сусветнай вайны уз'яднанне Беларусі.
- •52. Напад Германіі на ссср, акупацыя Беларусі, акупацыйны рэжым.
- •53. Народнае супраціўленне фашызму на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •54. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны.
- •Бсср у пасляваенны перыяд; аднаўленне народнай гаспадаркі, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё.
- •Сацыяльна-эканамічнае становішча і развіццё беларускай культуры ў 50-60 гг. ХХст.
- •Беларусь у 70-80 гг. XX ст. Крызісныя з'явы ў сацыяльна-палітычным і эканамічным жыцці рэспублікі.
- •58. Эканоміка бсср у перыяд пераходу да рыначных адносін і перабудовы палітычнай сістэмы ў ссср (80-90 гг. XX ст.).
- •Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Беларусь у перыяд умацавання дзяржаўнасці. Эканамічнае і палітычнае становішча на сучасным этапе.
- •Нацыянальнае адраджэнне. Развіццё культуры Беларусі ў 90-х гг. XX ст. І ў пачатку XXI ст.
7.Паходжанне хрысцiянства. Хрышчэнне Русi. Распаусюджанне хрысцiянства на тэрыторыi Беларусi. Роля хрысцiянства у развiццi культуры.
Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у 988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй.. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У XII ст. Полацку ўзнiкаюць манастыры. Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат усходне-славянскiх народаў. Аднак Старажытная Русь мела сваю спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася ў Полацкай зямлi. Там развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджвалiся рамествы. З прыняццем хрысцiянства ў архiтэкрутры Беларусi пачынаецца ўзвядзенне культавых пабудоў быў пабудаваны Сафiйскi сабор, Благавеншчанская царква, Спаскi сабор. Помнiкам Гродна Каложская царква.
На Беларусi развiвалася пiсьменства. Маюцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы : Кiрыл Тураўски, Ефрасiння Полацкая. Кiрыла Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Ефрасiння Полацкая паходзiла з сям`i полацкiх князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефрасiння, хутка стаў буйным культурным i рэлiгiйным цэнтрам. Аб высокiм узроўнi прыкладнога мастацтва сведчыць крыж, якi заказала Ефрасiння таленавiтаму мясцоваму майстру Лазару Богшы.
8. Культура Беларусі ў х-хііі ст.Ст. Фальклор і пісьменства, архітэктура і жывапіс.
Дамінантам мастацкай культуры ў гэты пер-яд з`яўл. архітэктура. На яе аснове сінтэзаваліся ўжытковае і выяўленчае мастацтва: музыка, элементы літ-ры, тэатра і красамоўства. У пер-яд хрысціянізацыі сцвярджаліся новыя хрысціянскія каштоўнасці. У 12 ст. на Беларусі склаліся 2 школы дойлідства: полацкая і гродненская. Полацкая была вынікам сінтэзу візантыйскіх каланічных узораў і мясцовых традыцый дойлідства. Архітэктура гродненскай школы складвалася пад уплывам Візантыі і зах.-еўрап. раманскай архітэктуры(каложская царква, Ніжняя царква і інш.). .У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор.У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавешчанская царква, якая моцна пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай вайны і канчаткова разбурана ў 1961 г.У сярэдзіне ХІІ ст. у Полацку быў пабудаваны Спаса-Праабражэнскі (Спаса-Ефрасіннеўскі) сабор, які захаваўся амаль цалкам. Мастацтва беларусаў 9-13 ст. было прадстаўлена фрэскамі, мазаікамі, іконамі і кніжнай графікай. Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі.
Пасля прыняцця хрысціянства развівалася пісьменнасць. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы. Адбывалася станаўленне маст. літ-ры, рукапіснай кніжнай культуры. Асноўнай крыніцай літ. мастацкіх сюжэтаў была Біблія. У 4-13 ст. з`явіліся рэгіянальныя пераклады біблейскіх кніг. У тым ліку пераклад на царкоўна-слав. мову асветнікамі Кірылам Тураўскім і Міфодзіем(9 ст.). Пра сталую біблейскую традыцыю сведчаць тураўскае “Евангелле”(11 ст.) і 1-е і 2-е полацкае “Евангелле”(12-13 ст.). Пераходныя жанры ад царкоўнай літ-ры – гэта жыціе святых, патрыстыка. Вяршыняй маст. сярэднявечнай літ-ры з`яўляецца “Слова пра паход Ігаравы”(80-я гг.12 ст.). У ім змешчаны звесткі пра полацкіх князёў і інш. Першы гіст. твор бел. літ-ры – гэта “Жыціё Ефрасіні Полацкай”. У 12 ст. Е. Полацкая стварыла кніжна-асветніцкі цэнтр ў Полацку. З яе імем звязана творчасць Лазара Богшы, які ў 1161 г. для Ефрасіні зрабіў напрастольны крыж. Адкрыццём усходнеслав. хрысціянск. культуры былі летапісы. Самы ранні – “Полацкі летапіс”(11-13 ст.). Сярод іншых летапісаў можна адзначыць “Аповесць мінулых гадоў”, “Іпацьеўскі летапіс” і інш. Пра высокі ўзровень адукацыі сведчаць імёны царк. дзеячаў:К.Смаляціча, А.Смаленскага і К.Тураўскага.