- •1.Першабытнае грамадства, яго асноуныя рысы I перыядызацыя.
- •2. Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку. Вялікае перасяленне народаў і Беларусь. Балцкія плямёны.
- •3. Усходнія славяне; рассяленне на тэрыторыі Беларусі; грамадскі лад; гаспадарчая дзейнасць; рэлігійныя ўяўленні.
- •4. Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў. Паходжанне назваў "Русь", "Белая Русь".
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх зямель у іх-хіі ст.Ст.
- •6. Фарміраванне старажытна-рускай дзяржавы. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.
- •7.Паходжанне хрысцiянства. Хрышчэнне Русi. Распаусюджанне хрысцiянства на тэрыторыi Беларусi. Роля хрысцiянства у развiццi культуры.
- •8. Культура Беларусі ў х-хііі ст.Ст. Фальклор і пісьменства, архітэктура і жывапіс.
- •9. Беларускія землі ў канцы XII - першай палове XIII ст. Перадумовы ўтварэння вкл (Беларуска-Літоўскай дзяржавы). Міндоўг, Войшалк.
- •10.Беларуска-Літоўская дзяржава ў канцы XIII - першай палове XIV ст. Заснаванне дынастыі Гедыміна.
- •11.Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV - пачатку XV ст.
- •12. Дзяржаўны лад, органы ўлады і сістэма кіравання Вялікага княства Літоўскага.
- •13. Асноўныя напрамкі развіцця Вялікага княства Літоўскага ў XV ст.
- •14.Сацыяльна-эканамічныя адносіны ў Вялікім княстве Літўскім, Рускім і Жамойцкім ў хіv-хvі ст.Ст. Фарміраванне буйнога землеўладання і павіннасці сялян.
- •15. Беларуска-Літоўская дзяржава ў канцы XV – сярэдзіне XVI ст. Лівонская вайна і яе вынікі.
- •16. Асаблівасці цывілізацыйнага развіцця краін Заходняй Еўропы ў XIV - XVI стст. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі.
- •17.Этнічныя працэсы на беларускіх землях у XIV – XVI ст.Ст. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі хіv–хvі стст.
- •18.Рэфармацыя ў Еўропе, перадумовы рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Беларусі. Берасцейская царкоўная унія.
- •19. Перадумовы ўтварэння Рэчы Паспалітай. Люблінскі сойм і яго рашэнні. Рэч Паспалітая на палітычнай карце Еўропы ў канцы XVI – першай палове XVII ст.
- •20. Гарады і мястэчкі Беларусі ў хvі-хvі ст. Магдэбургскае права.
- •21. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. Вынікі антыфеадальнай барацьбы для Беларусі.
- •21. Беларусь у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667 гт.). Вынікі вайны для Беларусі.
- •23. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII -пачатку XVIII ст.
- •24. Беларусь ў час Паўночнай вайны (1770-1721 гг.).
- •25. Эканамічнае развіццё і сацыяльныя супярэчнасці ў вкл ў сярэдзіне і др. П. XVIII ст.
- •26. Культура Беларусі хvіі-хvііі ст.Ст.
- •27. Рэформы ў Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюўкі.
- •28. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі, асноўныя напрамкі палітыкі рускага ўрада на далучаных землях Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX ст.
- •29. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. Змены ў палітыцы рускага ўраду ў адносінах да Беларусі.
- •30. Абвастрэнне міжнароднага становішча ў Еўропе ў пач. XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX ст. Пачатак прамысловай рэвалюцыі.
- •32. Абвастрэнне эканамічных супярэчнасцей у Расіі ў сярэдзіне XIX ст. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. XIX ст. І асаблівасці іх правядзенне: ў Беларусі.
- •33. Паўстанне ў Польшчы і Беларусі ў 1863-1864 гг. Яго вынікі і значэнне.
- •34. Навукова-тэхнічны прагрэс і яго ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •35. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •36. Культура Беларусі XIX ст. Гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі.
- •37. Беларусь на рубяжы хіх-хх ст. Грамадска-палітычны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •38. Уплыў 1905-1907 гг. На лёс і духоўнае абуджэнне беларускага народа.
- •39. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў пачатку XX ст.
- •40. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж краінамі Еўропы ў пачатку XX ст. Развязванне Першай сусветнай вайны. Ваенныя дзеянні ў Беларусі.
- •41. Лютаўская (1917г.) рэвалюцыя ў Расіі і Беларусі. Беларускі нацыянальны рух у 1917 г.
- •42. Кастрычніцкая (1917г.) рэвалюцыя ў Расіі, усталяванне савецкай улады ў Беларусі.
- •43. Беларусь падчас нямецкай акупацыі (люты-снежань 1918 г.). Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі.
- •44. Утварэнне Беларускай сср і Літоўска-Беларускай сср.
- •45. Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., Рыжскі мірны дагавор.
- •46. Грамадска-палітычнае і эканамічнае развіццё бсср у 20-х гадах XX ст.
- •47. Развіццё культуры Беларусі ў пачатку XX ст. Палітыка беларусізацыі 20-х гадоў і яе вынікі.
- •48. Беларусь у перыяд першых пяцігодак. Індустрыалізацыя і калектывізацыя ў Беларусі.
- •49. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср у 1928-1939 гг.
- •50. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.). Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух.
- •51 Міждзяржаўныя супярэчнасці ў 30-х гг. XX ст. Пачатак Другой сусветнай вайны уз'яднанне Беларусі.
- •52. Напад Германіі на ссср, акупацыя Беларусі, акупацыйны рэжым.
- •53. Народнае супраціўленне фашызму на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •54. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны.
- •Бсср у пасляваенны перыяд; аднаўленне народнай гаспадаркі, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё.
- •Сацыяльна-эканамічнае становішча і развіццё беларускай культуры ў 50-60 гг. ХХст.
- •Беларусь у 70-80 гг. XX ст. Крызісныя з'явы ў сацыяльна-палітычным і эканамічным жыцці рэспублікі.
- •58. Эканоміка бсср у перыяд пераходу да рыначных адносін і перабудовы палітычнай сістэмы ў ссср (80-90 гг. XX ст.).
- •Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Беларусь у перыяд умацавання дзяржаўнасці. Эканамічнае і палітычнае становішча на сучасным этапе.
- •Нацыянальнае адраджэнне. Развіццё культуры Беларусі ў 90-х гг. XX ст. І ў пачатку XXI ст.
48. Беларусь у перыяд першых пяцігодак. Індустрыалізацыя і калектывізацыя ў Беларусі.
Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа – 70–80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету.
Лічыцца, што аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы.Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых Гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі.
Сацыялістычная індустрыялізацыя – гэта палітыка, якая мела галоўнай мэтай стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абаронным патэнцыялам.Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў.На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці.Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. На дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў разлічваць не даводзілася. У прамысловасць накіроўвалася частка сродкаў, атрыманых ад сельскай гаспадаркі. Важныя змены адбываліся ў структуры капітальнага будаўніцтва. Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю БССР у першыя гады індустрыялізацыі, стварылі неабходныя перадумовы для далейшага развіцця прамысловых галін.Аднак Беларуская ССР уласнымі сродкамі не магла забяспечыць неабходнае фінансаванне капітальнага будаўніцтва.Тым не менш індустрыялізацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі развівалася дастаткова высокімі тэмпамі.Рабочы клас Беларусі разгарнуў спаборніцтва за авалоданне новай тэхнікай, уздым тэхнічнай пісьменнасці.Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак таксама не былі выкананы.У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала развіццю і рэканструкцыі транспарту.Адбыліся некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва. Узровень жыцця людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ заставаўся нізкім, як у іншых рэспубліках СССР.
Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі. Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.
