Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШП_гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
186.82 Кб
Скачать

36. Культура Беларусі XIX ст. Гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі.

Класіцызм ў архітэктуры.. Распаўсюджанне - антычная ордэрная сістэма і простыя дэкаратыўныя ўпрыгожванні. Iнтэнсіўнае развіццё горадабудаўніцтва. Новыя тыпы будынкаў: правільныя абрысы. Горадабудаўніцтва станавілася дзярж.справай. У п. XIX - планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў. Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, 1809- 1819: ідэі класіцызму атрымалі перавагу над традыцыямі будаўніцтва праваслаўных храмаў. Палацава-сядзібнае будаўніцтва: ад невялікіх сядзіб дробнай шляхты да манументальных пабудоў буйных магнатаў. Го-мельскі, Жыліцкі, Сноўскі (Нясвіжскі раён) палацы. Пры гэтых збудаваннях =ствараліся паркі ў стылі рамантызму, аздобленыя штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі. Класіцызм панаваў да сярэдзіны XIX ст. Альтэрнатывай класіцызму выступаў рамантызм, які праявіўся пераважна ў пейзажна-паркавым мастацтве.

Мастацтва Беларусі ў 19 ст. Жывапіс бел. зямель у 19 ст. прайшоў 3 мастацкія накірункі: класіцызм, рамантызм, рэалізм. У пачатку 19 ст. на базе Віленскага універсітэта была створана мастацкая школа – умоўная назва маст. кафедр, факультэта літ-ры і мастацтва. Яе заснавальнік – прафесар Смуглевіч. За 35 гадоў сваёй дзейнасці школа падрыхтавала больш за 250 мастакоў, гравёраў і скульптараў. Аляшкевіч – адзіны прадстаўнік класіцызму, жывапісец, партрэтыст і майстар гістарычнай кампазіцыі. Стварыў шмат партрэтаў у стылі класіцызму, сярод іх групавыя партрэты моладзі, юнакоў, дзяўчат, партрэты Сапегі, Радзівіла, Чартарыйскага, Міцкевіча і інш. Ян Дамель. Творчасць сфарміравалася пад уплывам класіцызму, але пісаў пераважна карціны на гіст. тэматыку. Сярод іх “Смерць князя Панятоўскага”, “Хрышчэнне славянаў”, “Вызваленне Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню”. Вікенцій Ваньковіч. “Адам Міцкевіч на скале Аюдах”, “Подзвіг маладога кіеўляніна пры аблозе Кіева печанегамі у 968 г.”, аўтар партрэта Пушкіна, аўтар рамант. пейзажаў “Возера Свіцязь”, “Замак і вежа у Троках”, “Вуліца ў Вільні”. Напалеон Орда – выдатны піяніст, кампазітар, педагог, музык. пісьменнік, мастак-графік. Стварыў серыю графічных замалёвак, архітэктурных пабудоў Беларусі, якія на сённяшні дзень з`ящляюцца гист. крыницай па развиццю архитэктуры Беларусі. Хруцкі – майстар нацюрмортаў, скончыў факультэт вольных мастацтваў Полацкага калегіума, Акадэмію мастацтва у Санкт-Пецярбургу, акадэмік жывапісу за нацюрморт “Кветкі і садавіна”. Ён упершыню звярнуўся да сялянскай тэматыкі(“Хлопчык у саламяным капелюшы”). Сільвановіч. Яго творчасць развівалася ў пераходны пер-яд ад рамантызму да рэалізму. У стылі рэалізму напісаў карціну “Пастух са Свянцяншчыны”, адзін з першых белар. мазаістаў за мазаічнае пано “Тайная вячэра”, за аздабленне Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу атрымаў званне акадэміка. Альхімовіч – жывапісец і графік, прадстаўнік позняга рамантызму і рэалізму ў бел. жывапісу. Найбольш вядомы твор – “Пахаванне Гедыміна”. Бялыніцкі-Біруля развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу, у ранні пер-яд былі напісаны пейзажы. За пейзажы “Вясна ідзе” аўтар атрымаў першую прэмію маскоўскага таварыства аўтараў мастацтва. У стылі мадэрна працавалі архітэктары Шабунеўскі, Краснапольскі і мастак Фердымонд Рушчыц, аўтар эмацыян.-вобразных пейзажаў, сац. матывы назіраюцца ў карцінах “У свет” і “Эмігранты”. Мадэрн – стылявы накірунак у мастацтве канца 19-пач. 20 ст. Яго характэрнымі рысамі былі новыя прынцыпы формаўтварэння, багатая арнаментыка, шырокае ўжыванне хвалістай лініі ў дэкоры з элементамі готыкі, класіцызму і інш. У канцы 19 ст. у Віцебску заснавана мастацкая школа-майстэрня. Яе заснавальнік Юдаль Пэн(настаўнік Марка Шагала), працаваў у жанры пейзажа і тэматычнай карціны. Найбольш знакамітыя творы “Жабрак”, “Вуліца ў Віцебску” і інш.

Бел. літ-ра 19 ст. Літ-ра першай паловы 19 ст. развівалася пад уплывам польскай мовы. У гэтым кантэксце можна вызначыць дзейнасць некалькіх паэтаў: Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Баршчэўскі(паэма “Рабункі мужыкоў”. У сваім галоўным творы шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях, напісан. на польск. мове, аўтар літаратурна перапрацаваў бел. фальклорны матэрыял), Тамаш Зан(вывучаў бел. фальклор, аўтар паэм “Табакерка”, “Мёд” і балады “Свіцязь-возера”), Дунін-Марцінкевіч(паэт, драматург, тэатр. дзеяч, меў уплыў на развіццё бел. літар. мовы, на выпрацоўку новых жанравых літаратурных форм), Францішак Багушэвіч(бел. пісьменнік, публіцыстыка якога стала асновай распрацоўкі ідэялогіі бел. нацыянальна-вызваленчага руху; уступ да зборніка “Дудка беларуская”, пісаў пад псеўданімам Мацей Бурачок, удзельнік паўстання 1863-64 гг., аўтар зборнікаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, першы ў поўным сэнсе нацыян. бел. пісьменнік), Янка Купала(паэт, драматург, публіцыст, супрацоўнік газеты “Наша ніва”, яе рэдактар у 14-16 гг., у дакастрычніцкі час выдаў зборнікі “Жалейка”, “Гусляр”, Шляхам жыцця”, паэмы “Магіла льва”, “Курган”, драмат творы “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо” і інш., Якуб Колас( бел. паэт, драматург, крытык, публіцыст, вучоны, педагог, працаваў у газеце “Наша ніва”, у дакастрычніцкі пер-яд вышлі яго зборнікі паэзіі “Песні жальбы”, прозы, апавяданні “Родныя з`явы”, паэмы “Новая зямля”, “Сымон музыка” і інш.), Максім Багдановіч( бел. паэт-перакладчык, крытык і гісторык літ-ры, адзін з найбольш актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення бел. дэмакратычных пісьменнікаў, выдаў зборнік вершаў “Вянок”, паэмы “Максім і Магдалена”, “Страцім Лебедзь”і інш.

Для нацый характэрны наступныя прыметы: агульнасць тэр-рыі, адносная супольнасць мовы, агульнасць эканамічнага жыцця, агульнасць культуры, этнічная самасвядомасць(гал. прымета для фарміравання нацыі). Раскіданая па вёсках, расколатая паводле канфесійнай прыналежнасці, беларуская нацыянальная буржуазія не ўсведамляла сваёй ролі ў нацыянальна-культурным адраджэнн. Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў ХІХ ст. не выкарыстоўвалася беларуская мова. У канцы ХІХ ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні, частку Віленскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў. Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах. Адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і культуры таго перыяду. Сярэднебеларускія гаворкі склалі аснову беларускай літаратурнай мовы. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў. У др. п. ХІХ - пач. ХХ ст. завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі.