- •1.Першабытнае грамадства, яго асноуныя рысы I перыядызацыя.
- •2. Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку. Вялікае перасяленне народаў і Беларусь. Балцкія плямёны.
- •3. Усходнія славяне; рассяленне на тэрыторыі Беларусі; грамадскі лад; гаспадарчая дзейнасць; рэлігійныя ўяўленні.
- •4. Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў. Паходжанне назваў "Русь", "Белая Русь".
- •5. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх зямель у іх-хіі ст.Ст.
- •6. Фарміраванне старажытна-рускай дзяржавы. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.
- •7.Паходжанне хрысцiянства. Хрышчэнне Русi. Распаусюджанне хрысцiянства на тэрыторыi Беларусi. Роля хрысцiянства у развiццi культуры.
- •8. Культура Беларусі ў х-хііі ст.Ст. Фальклор і пісьменства, архітэктура і жывапіс.
- •9. Беларускія землі ў канцы XII - першай палове XIII ст. Перадумовы ўтварэння вкл (Беларуска-Літоўскай дзяржавы). Міндоўг, Войшалк.
- •10.Беларуска-Літоўская дзяржава ў канцы XIII - першай палове XIV ст. Заснаванне дынастыі Гедыміна.
- •11.Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV - пачатку XV ст.
- •12. Дзяржаўны лад, органы ўлады і сістэма кіравання Вялікага княства Літоўскага.
- •13. Асноўныя напрамкі развіцця Вялікага княства Літоўскага ў XV ст.
- •14.Сацыяльна-эканамічныя адносіны ў Вялікім княстве Літўскім, Рускім і Жамойцкім ў хіv-хvі ст.Ст. Фарміраванне буйнога землеўладання і павіннасці сялян.
- •15. Беларуска-Літоўская дзяржава ў канцы XV – сярэдзіне XVI ст. Лівонская вайна і яе вынікі.
- •16. Асаблівасці цывілізацыйнага развіцця краін Заходняй Еўропы ў XIV - XVI стст. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі.
- •17.Этнічныя працэсы на беларускіх землях у XIV – XVI ст.Ст. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі хіv–хvі стст.
- •18.Рэфармацыя ў Еўропе, перадумовы рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Беларусі. Берасцейская царкоўная унія.
- •19. Перадумовы ўтварэння Рэчы Паспалітай. Люблінскі сойм і яго рашэнні. Рэч Паспалітая на палітычнай карце Еўропы ў канцы XVI – першай палове XVII ст.
- •20. Гарады і мястэчкі Беларусі ў хvі-хvі ст. Магдэбургскае права.
- •21. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. Вынікі антыфеадальнай барацьбы для Беларусі.
- •21. Беларусь у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667 гт.). Вынікі вайны для Беларусі.
- •23. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII -пачатку XVIII ст.
- •24. Беларусь ў час Паўночнай вайны (1770-1721 гг.).
- •25. Эканамічнае развіццё і сацыяльныя супярэчнасці ў вкл ў сярэдзіне і др. П. XVIII ст.
- •26. Культура Беларусі хvіі-хvііі ст.Ст.
- •27. Рэформы ў Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюўкі.
- •28. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі, асноўныя напрамкі палітыкі рускага ўрада на далучаных землях Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX ст.
- •29. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. Змены ў палітыцы рускага ўраду ў адносінах да Беларусі.
- •30. Абвастрэнне міжнароднага становішча ў Еўропе ў пач. XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX ст. Пачатак прамысловай рэвалюцыі.
- •32. Абвастрэнне эканамічных супярэчнасцей у Расіі ў сярэдзіне XIX ст. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. XIX ст. І асаблівасці іх правядзенне: ў Беларусі.
- •33. Паўстанне ў Польшчы і Беларусі ў 1863-1864 гг. Яго вынікі і значэнне.
- •34. Навукова-тэхнічны прагрэс і яго ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •35. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •36. Культура Беларусі XIX ст. Гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі.
- •37. Беларусь на рубяжы хіх-хх ст. Грамадска-палітычны і нацыянальна-вызваленчы рух.
- •38. Уплыў 1905-1907 гг. На лёс і духоўнае абуджэнне беларускага народа.
- •39. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў пачатку XX ст.
- •40. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж краінамі Еўропы ў пачатку XX ст. Развязванне Першай сусветнай вайны. Ваенныя дзеянні ў Беларусі.
- •41. Лютаўская (1917г.) рэвалюцыя ў Расіі і Беларусі. Беларускі нацыянальны рух у 1917 г.
- •42. Кастрычніцкая (1917г.) рэвалюцыя ў Расіі, усталяванне савецкай улады ў Беларусі.
- •43. Беларусь падчас нямецкай акупацыі (люты-снежань 1918 г.). Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі.
- •44. Утварэнне Беларускай сср і Літоўска-Беларускай сср.
- •45. Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., Рыжскі мірны дагавор.
- •46. Грамадска-палітычнае і эканамічнае развіццё бсср у 20-х гадах XX ст.
- •47. Развіццё культуры Беларусі ў пачатку XX ст. Палітыка беларусізацыі 20-х гадоў і яе вынікі.
- •48. Беларусь у перыяд першых пяцігодак. Індустрыалізацыя і калектывізацыя ў Беларусі.
- •49. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср у 1928-1939 гг.
- •50. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.). Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух.
- •51 Міждзяржаўныя супярэчнасці ў 30-х гг. XX ст. Пачатак Другой сусветнай вайны уз'яднанне Беларусі.
- •52. Напад Германіі на ссср, акупацыя Беларусі, акупацыйны рэжым.
- •53. Народнае супраціўленне фашызму на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •54. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны.
- •Бсср у пасляваенны перыяд; аднаўленне народнай гаспадаркі, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё.
- •Сацыяльна-эканамічнае становішча і развіццё беларускай культуры ў 50-60 гг. ХХст.
- •Беларусь у 70-80 гг. XX ст. Крызісныя з'явы ў сацыяльна-палітычным і эканамічным жыцці рэспублікі.
- •58. Эканоміка бсср у перыяд пераходу да рыначных адносін і перабудовы палітычнай сістэмы ў ссср (80-90 гг. XX ст.).
- •Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Беларусь у перыяд умацавання дзяржаўнасці. Эканамічнае і палітычнае становішча на сучасным этапе.
- •Нацыянальнае адраджэнне. Развіццё культуры Беларусі ў 90-х гг. XX ст. І ў пачатку XXI ст.
31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX ст. Пачатак прамысловай рэвалюцыі.
Сацыяльна-эканамічнае становішча Бел.адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным для расійскай і сусветнай эканомікі. Перыяд вызначаецца новымі з'явамі ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы. Асаблівасцю новага этапа развіцця з'яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Узнікла манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў.У пачатку 1914 г. на Беларусі былі 34 акцыянерныя таварыствы. Яны карысталіся падтрымкай банкаў. Прамысловы ўздым цесна звязаны з аграрнай рэформай П. Сталыпіна. Гэта былі самыя высокія тэмпы развіцця за ўсю гісторыю Беларусі. Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўцы. На другім месцы знаходзілася папяровая прамысловасць, Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і прамысловы ўздым станоўча паўплывалі на паляпшэнне становішча рабочых фабрык і заводаў, дамагліся скарачэння працоўнага дня да 8-9 гадзін. 4 сакавіка 1906 г. дазвалялася ўтварэнне прафсаюзаў рабочых і служачых у прамысловасці. Назіралася тэндэнцыя да росту заработнай платы, Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны селянін мог аб'явіць прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца жыхарства; кожны селянін, які замацаваў зямлю ў прыватную ўласнасць, мог патрабаваць аб'яднання ўсіх яго раскіданых палосак у адзіны надзел. Рэформа ажыццяўлялася ў два этапы. Першы пачаўся з Указа ад 9 лістапада 1906 г. Згодна з ім кожны селянін мог выйсці з абшчыны і замацаваць свой надзел у прыватную ўласнасць.Дазвалялася ствараць хутары, што садзейнічала ліквідацыі цераспалосіцы. Другі этап пачынаецца з Указа ад 29 мая 1911 г. Зем-леўпарадкавальныя камісіі атрымалі права прымусова-у мэтах ліквідацыі цераспалосіцы- выдзяляць сялянам зямлю ў адным участку і такім чынам штурхаць іх да перасялення на хутары, прымаліся меры па ўзмацненню агранамічнай, службы, арганізацыі пунктаў продажу і пракату сельскагаспадарчых машын. Паскорыўся працэс распаду феадальнай і рост буржуазнай зямельнай уласнасці. Дваране, чыноўнікі, афіцэры прадавалі сваю зямлю. У той жа час больш за 40 тыс. двароў сялян-беднякоў і сераднякоў не змаглі наладзіць гаспадарку і былі вымушаны прадаць сваю зямлю. Сталыпінская аграрная рэформа не атрымала свайго лагічнага завяршэння. Забойства прэм'ер-міністра і пачатак Першай сусветнай вайны не далі магчымасці рэалізаваць паступовы пераход да амерыканскай мадэлі развіцця сельскай гаспадаркі.
32. Абвастрэнне эканамічных супярэчнасцей у Расіі ў сярэдзіне XIX ст. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. XIX ст. І асаблівасці іх правядзенне: ў Беларусі.
Рэформа 1861 лiквiдавала прыгоннае права. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і некаторыя грамадзянскія правы. Памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца сялянамі як сваёй уласнасцю, але захоўвалі поўнае права ўласнасці на зямлю, пры гэтым частку зямлі яны павінны былі прыдаставіць для надзялення сялян, якія павінны былі яе выкупіць. У Беларусі, улічваючы традыцыйна склаўшыяся сістэмы сял. землекарыстання, былі ўжыты 2 палажэнні, адно для Віленскай і Магілёўскай губерняў, другое для Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў. Ва ўсходняй частцы па меры надзелы складвалі ад 2 да 6 дзесяцін, у зах. і цэнтр. частцы сялянам перадавалася тая зямля, якая ў іх была да 1861 г. паводле інвентароў. Калі ў сялян атрымлівалася, што надзел зямлі большы чым указана ў інвентары ці ў памешчыка заставалася меней 1/3 часткі прыгодных для земляробства зямель, то памешчык меў права адрэзаць 1/6 сялянскай зямлі. Зямля станавілася ўласнасцю селяніна ў выніку выкупа, а выкупная сума вызначалася такім чынам, каб памешчык мог атрымоўваць штогадовы даход, які раўняўся памеру былога гадавога аброка, такім чынам з`ящлящся выкупам не толькі зямлі, але і ўсяго селяніна. Зямельная рэформа не апраўдала падзеі сялян, яна не скасавала феад. інстытуты ў прыватсці памешчыцкае землеўладанне, разам з тым адмена прыгон. права садзейнічала хутчэйшаму развіццю капітал. адносін. Адмена прыгон. права абумовіла неабходнасць правядзення іншых буржуазных рэформ: 1. земская рэформа(1864 г.) – пачатак стварэння ва ўездах і губернях ўстаноў для кіравання мясцовай гаспадаркай, а таксама адукацыяй, аховай здароўя; 2. судовая рэформа(1864 г.) – ліквідацыя саслоўных судоў, судапрамысловасць і незалежнасць судзей, уводзілася новая пасада адвакат, уводзіўся суд прысяжных; 3. рэформа гарадскога самакіравання(1870 г.) – стварэнне выбарных устаноў, гарадской думы і ўправы, якія займаліся пытаннямі ўладкавання гарадоў, гандлю, прамысловасці, транспарта, аховы здароўя і народнай адукацыі; 4. ваенная рэформа(1862-1874 гг.) – увядзенне замест рэкруцкай сістэмы камплектаванне войска, усеагульнай воінскай павіннасці, скарачэнне срока службы да 6-7 год; 5. школьная рэформа(1864 г.) – адмена саслоўных абмежаванняў пры паступленні ў пачатковыя народныя вучылішчы, гімназіі і прагімназіі, а таксама ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, г.зн. уваходзіўся прынцып усесаслоўнай адукацыі; 6. цэнзурная рэформа(1865 г.) – дэмакратызацыя перыядычнага друку, адмена цэнзуры на навуковыя выданні, на Беларусі першым і на доўгі час адзіным перыядычным недзяржаўным выданнем стала газета “Мінскі лісток”(1886-1902 гг.). Што тычыцца правядзення ўсіх гэтых рэформ на Беларусі, то ўсе яны былі ажыццёўлены значна пазней і са зменамі ў параўнанні з агульнарасійскімі з-за напружанага становішча ў связі з паўстаннем 1863 г. Так земская рэформа на Беларусі была ўведзена толькі ў 1911 г. і закранула толькі Віцебскую і Магілёўскую губерні. Судовая рэформа не толькі спазнілася на 8 год, але і была пазбаўлена аднаго з важнейшых пунктаў – выбранасці судзей. Рэформа гарадскога самакіравання праводзілася на тэр-рыі Беларусі ў 1875 г. Ад выбараў у гарадскія думы былі адсунуты гараджане, якмя не мелі адпаведнага маёмаснага цэнза(рабочыя, рамеснікі, хатняя прыслуга і г.д.). У сферы адукацыі на Беларусі былі штучнае стрымліванне развіцця сярэдняй адукацыі і зачыненне апошняй у Беларусі ВНУ (Горы-Горыцкага земляробчага інстытута).
