Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШП_гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
186.82 Кб
Скачать

2. Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку. Вялікае перасяленне народаў і Беларусь. Балцкія плямёны.

Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Бронзавы век - з часу рассялення на тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён (3–2 тыс. гг. да н.э. – да нашага часу). 3 – 2 тыс. гг. да н.э. - дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”. Існуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. Адна з іх – канцэпцыя еўрапейскай лакалізацыі – Паўночнай Германіі і Паўднёвай Скандынавіі. У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. узнікла так званая балканская канцэпцыя прарадзімы індаеўрапейцаў.Найбольш навукова абгрунтаванай з’яўляецца канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў. У адпаведнасці з ёй праіндаеўрапейцы да міграцыі жылі ў Пярэдняй Азіі, там, дзе цяпер знаходзяцца Іран, Ірак, АфганістанУ 4–3 тысячагоддзі да н.э. пачалася міграцыя праіндаеўрапейцаў са сваёй прарадзімы. Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення праіндаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якія знаходзіліся на больш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця перамагалі яго і асімілявалі. У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты. Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3–2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.). Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек.Бронзавы век уступіў месца жалезнаму веку (1 тыс. гг. да н.э. – IV–V стст. н.э.). Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку.Ёсць некалькі канцэпцый прарадзімы славян. Но найбольш навукова абгрунтаванай і распаўсюджанай з’яўляецца канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян, паводле якой прарадзімай славян трэба лічыць тэрыторыю дзе сёння знаходзяцца Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, самыя заходнія раёны Беларусі. У IV–VII стст. адбылося другое “вялікае перасяленне народаў”. Аднак яго храналагічныя Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень. Сёння гэта – балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход. Яны асімілявалі мясцовае балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Усходнія славяне сёння – гэта беларусы, рускія і ўкраінцы.У VI–VII стст. славяне пачынаюць пранікаць у балцкі арэал. У VIII–IX стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі крывічы, дрыгавічы, радзімічы – не непасрэдныя продкі беларусаў, а этнічныя супольнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX – першай палове XII ст.

3. Усходнія славяне; рассяленне на тэрыторыі Беларусі; грамадскі лад; гаспадарчая дзейнасць; рэлігійныя ўяўленні.

Славяне вылучылiся з індаеўрапейскай моўна–этнічнай супольнасці ў самастойную групоўку прыкладна да сярэдзiны I тысячагоддзя да н.э. Масавыя міграцыі людзей у эпоху Вялікага перасялення народаў (ІІІ — VІІ ст. н.э.) уплывалі і на рухомасць славян. На тэрыторыю Беларусі першыя славяне прыйшлі з поўдня прыкладна ў VI—VII ст., калi ўзрост балцкiх старажытнасцяў тут сягаў ужо двух тысячагоддзяў. Храналагiчна гэта супала з пачаткам распаду агульнаславянскай мовы. Моцная славянская групоўка з’явiлася тады на Ўкраiне i на поўднi Беларусi, нiжэй Прыпяцi. Але абшары на поўнач ад гэтай ракi славяне пачалi асвойваць толькi ў VIII ст. Што ж да паўночных i заходнiх зямель краiны, дык iх тут не было да IХ ст.

Рухаючыся па рэках, славяне сялiлiся побач з балтамi, нярэдка падпарадкоўваючы iх, займалi гарадзiшчы абарыгенаў. Яны пераўзыходзiлi балтаў па ўзроўнi сацыяльнай арганiзацыi, мелi больш развiтую гаспадарку: займалiся ворыўным земляробствам, ведалi двухполле, карысталiся ралам з жалезным наканечнiкам, чараслом. Аб паступовым рассяленнi ўсходнiх славян па тэрыторыi ўсёй Беларусi ў IХ ст. сведчаць пашыраныя тут тыпова славянскiя старажытнасцi — акруглыя курганы з пахаваннямi паводле абраду трупаспальвання, паўзямлянкi з печамi–каменкамi ў куце, спецыфiчная керамiка, асаблiвыя ўпрыгожваннi i iнш.

Вынiкам працяглых і актыўных мiжэтнiчных кантактаў, паступовага змешвання славян з карэнным балцкiм насельнiцтвам ды яго метысацыi стала ўтварэнне новых мiжплемянных супольнасцяў — сiмбiёз балцкай i славянскай культуры. Сведчаннем такога сiмбiёзу можна лiчыць прысутнасць балцкiх элементаў у славянскiх старажытнасцях, спалучэнне ў адных помнiках i славянскiх, i балцкiх этнавызначальных рысаў.

Пералічваючы ўсходнеславянскія плямёны, Географ Баварскі ў ІХ і Канстанцін Парфірародны ў Х ст., а таксама «Аповесць мiнулых гадоў», створаная на пачатку ХІІ ст., называюць вяцiчаў, дрыгавiчоў, драўлянаў, крывiчоў, палачанаў, палянаў, радзiмiчаў, севяранаў, славенаў, цiверцаў, улiчаў, ды бужанаў i дулебаў, якiх звалi яшчэ валынянамi. Тэрыторыю Беларусi займалі дрыгавiчы, крывiчы i радзiмiчы. Яны з’явiлiся тут, вiдаць, у VIII—IХ ст., хоць працэс актыўнай асiмiляцыi балтаў цягнуўся яшчэ некалькi стагоддзяў. Палачане былі хутчэй не этнiчнай, а тэрытарыяльна–палітычнай супольнасцю.

Крывiчы займалi абшары Падзвiння i Верхняга Падняпроўя. Iх племянным цэнтрам быў Полацк. Дрыгавiчы засялялi землi ад Прыпяцi да лiнii Заслаўе — Лагойск — Барысаў. На ўсходзе яны былi абмежаваныя Дняпром, на захадзе — Выганаўскiмi балотамi, а цэнтрам мелi Тураў. На поўначы Беларускага Палесся славянскiя рысы дрыгавiцкiх старажытнасцяў малазаўважныя, паколькi дрыгавiчы перанялi тут усю матэрыяльную культуру балцкага насельнiцтва. Радзiмiчы ж займалi басейн Сожа да левага берага Дняпра. Самым значным пасяленнем на радзiмiцкай тэрыторыi быў Гомель, магчыма, iх племянны цэнтр.

Прыкладна з Х ст. крывiчы i дрыгавiчы распачалi каланiзацыю Панямоння, заселенага плямёнамi яцвягаў па левы i лiтвы па правы бераг Нёмана. Туды ж памкнулiся валыняне i драўляне. Аднак асiмiляцыя балтаў тут праходзіла надта марудна, таму Панямонне яшчэ стагоддзямi заставалася змяшанай балта–славянская зонай.

У VIII—IX стст. на тэрыторыі Беларусі склалася некалькі аб'яднанняў усходніх славян. Крывічыпалачане- сяліліся па цячэнні Заходняй Дзвіны. Паўднёвымі суседзямі полацкіх крывічоў былі дрыгавічы, якія жылі паміж Прыпяццю і Дзвіной..Суседзямі дрыгавічоў былі радзімічы, якія пасяліліся на рацэ Сож. Усходнія славяне паступова асвойвалі тэрыторыю Беларусі і да X ст. сталі яе асноўным насельніцтвам. Асноўнымі заняткамі насельніцтва. былі земляробства і жывёлагадоўля. Пры земляробства высякалі лес, палілі пні, засявалі вызваленую з-пад лесу зямлюў. Распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі былі жыта, проса, пшаніца. Другарадную ролю адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва — збор мёду лясных пчол. Пераход ад родавай да суседскай абшчыны быў звязаны з пераходам ад падсечнаагнявога да ворнага земляробства. Цяпер апрацоўваць зямлю з дапамогай сахі і рала і збіраць ураджай можна было сіламі адной невялікай сям'і. Людзі атрымалі магчымасць жыць асобнымі сем'ямі. родзічы з адной сям'і пачалі пакідаць гарадзішчы і будаваць на новых землях неўмацаваныя паселішчы. Насельніцтва ў паселішчах складала суседскія абшчыны. Самастойныя сялянскія сем'і ўваходзілі ў суседскую абшчыну, якая называлася ў славян «вере ва ўсходніх славян зараджаўся феадальны гаспадарчы уклад — спосаб вядзення гаспадаркі. Ён быў звязаны з і расслаеннем людзей на бедных і багатых. Феадал — уладальнік пэўнай колькасці мясцовых зямель — разам са сваёй (войскам) збіраў з насельніцтва — натуральны падатак прадуктамі, які называўся палюддзем. У X—XI стст. узнікаюць гарады. Прычынамі іх узнікнення сталі: аддзяленне рамяства ад земляробства; Самым старажытным беларускім горадам з'яўляецца Полацк Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі ў гарадах былі кавальства ган-чарства бондарства, ткацтва.