Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШП_гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
186.82 Кб
Скачать

25. Эканамічнае развіццё і сацыяльныя супярэчнасці ў вкл ў сярэдзіне і др. П. XVIII ст.

Цяжкія вынікі войнаў ускладняліся захаваннем і ўмацаваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаркі, феадальнай анархіяй і міжусобіцамі. Для вядзення войнаў урад Рэчы Паспалітай пазычыў буйныя грашовыя сумы ў магнатаў. Не маючы сродкаў для іх пакрыцця, ён раздаваў рэшткі дзяржаўных зямель. У выніку на Беларусі ўтварыліся велізарныя латыфундыі - буйныя зямельныя ўладанні, якімі валодалі Радзівілы, Вішнявецкія, Глябовічы, Сяняўскія, Яблонскія і інш. Пастаянная міжусобная барацьба магнацкіх груповак, якая даходзіла да ўзброеных сутыкненняў, прычыняла вялікія спусташэнні. Ні мясцовыя, ні цэнтральныя ўлады не маглі не толькі спыніць, але нават абмежаваць свавольствы ў краіне.

За сялянскі кошт жылі і карміліся дзяржава, шляхта, войска, царква. На іх карысць прыгонныя адпрацоўвалі шматлікія павіннасці. Галоўныя з іх, як і раней, - паншчына (дармавая праца сялян з уласным інвентаром у гаспадарцы феадала), чынш (грашовы падатак) і дзякла (натуральная даніна, якая складалася з прадуктаў сельскай гаспадаркі і прыродных дароў). Акрамя штотыднёвай паншчыны сяляне выконвалі адработачныя павіннасці - гвалты, талокі, згоны - работы, звязаныя са жнівом, сенакосам, узворваннем зямлі феадала. За XVII - XVIII стст. нормы паншчыны, грашовыя падаткі павялічыліся.

Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала далейшае абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей на Беларусі. Найбольш пашыранымі формамі супраціўлення з'яўляліся падача скаргаў на злоўжыванні з боку феадальнай адміністрацыі, арандатараў, адмова выконваць павіннасці, уцёкі сялян ад сваіх уладальнікаў за межы Рэчы Паспалітай. Вышэйшай формай барацьбы сялян і гараджан былі ўзброеныя выступленні. Адным з найбольш буйных выступленняў сялян на Беларусі было Крычаўскае паўстанне 1740 - 1744 гг., якое ўзначаліў Васгль Вашчыла. Паўстанцы ўстанавілі ў старостве ўладу, выгнаўшы ненавісных арандатараў. Да Крычава падышло вялікае войска з гарматамі, якое ўзначаліў уладальнік староства I. Радзівіл. Расправа над паўстанцамі была жахлівай. Выступленні сялян мелі абмежаваны, стыхійны, разрознены і лакальны характар, а таму лёгка падаўляліся.

Пасля разбуральных войнаў жыхары беларускіх гарадоў і мястэчак пачалі расчышчаць пажарышчы і адбудоўваць свае сядзібы. Але вярнуць былую веліч і прыгажосць людным, багатым гарадам Беларусі ім так і не ўдалося. Напрыклад, 18 гарадоў і мястэчак Наваградскага ваяводства страцілі больш чым 40 % свайго насельніцтва. Гарады Беларусі па-ранейшаму карысталіся магдэбургскім правам, паводле якога гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ім гарантавалася свабода занятку рамяством, гандлем, земляробствам і дазвалялася выбіраць свае органы ўлады - магістрат, суд", ствараць рамесныя аб'яднанні - цэхі. У пачатку XVIII ст. на Беларусі з'яўляюцца першыя мануфактуры - Налібоцкая і Урэцкая шкляныя. Еўрапейскую вядомасць мела мануфактура ў радзівілаўскім мястэчку Урэчча - першае прадпрыемства па вырабе люстэркаў ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Шырокую вядомасць атрымалі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў. Слуцкія паясы маюць сусветную славу. Пры іх вырабе выкарыстоўваліся беларускія народныя узоры, нацыянальны арнамент. Даўжыня такога пояса складала 2 - 4, 5 м.

Такім чынам у другой палове XVII - першай палове XVIII ст. беларускія вёска і горад перажывалі заняпад, звязаны з ваенным ліхалеццем. Але ў другой палове XVIII ст. пачалося аднаўленне гаспадаркі.