Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШП_гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
186.82 Кб
Скачать

24. Беларусь ў час Паўночнай вайны (1770-1721 гг.).

Паўночная вайна (1700–1721): Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая - саюз супраць Швецыі.Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Данія церпіць параженне ад Карла XII.Пасля адной бітвы пад польскім горадам, дзе рускія атрымалі перамогу, гал. шведскія войскі накіраваліся на Беларусь. Пры набліжэнні шведаў белэ насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала.Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, - 1708 г. Шведы пацярпелі паражэнне. 27 чэрвеня 1709 наступленне шведаў пад Палтавай. Рус. армія атрымала бліскучую перамогу. Б. у выніку страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны

У канцы XVII ст. на поўначы Еўропы склалiся эканамiчныя i палiтычныя перадумовы памiж мацнейшымі дзяржавамi рэгiёну. Расiя, Саксонiя i Данiя ўтварылi каалiцыю пад назвай "Паўночны саюз" (адсюль i назва вайны), паспрабавалi захапiць частку ўладанняў Швецыі. У ходзе вайны Расія імкнулася забяспечыць сабе выхад да Балтыйскага мора,. Пад час вайны тэатрам ваенных дзеянняў становіцца тэрыторыя Літвы, Польшчы, Украіны і амаль усю Беларусь . Грамадства падзялілася на праціўнікаў і прыхільнікаў шведаў. У ВКЛ на бок шведаў перайшлі Сапегі і Патоцкія, якія разам з ворагам руйнавалі гарады і вёскі. Агінскія і Вішнявецкія шукалі падтрымкі ў рускай арміі. Тэрыторыя Беларусі часта станавілася полем баёў. Былі спалены Карэлічы, Нягневічы, Мір, Свержань, Клецк. Шведы разрабавалі Наваградак і канчаткова разбурылі яго замак захапілі і зруйнавалі Ляхавічы і Нясвіж. У красавіку 1706 г. у бітве каля Клецка шведы разграмілі 5-тысячны расійскі атрад Няплюева . Бедствы насельніцтва Беларусі падчас ваеннага ліхалецця. Чарговая вайна прынесла жыхарам беларускіх зямель велізарныя страты. Утрыманне шматтысячных армій Расіі і Швецыі цалкам забяспечвалася за кошт пабораў з мясцовага насельніцтва. Пры несвоечасовай выплаце накіроўваліся ўзброеныя атрады для “экзекуцыі” – прымусовага спагнання.

28 верасня 1708 г. пад вёскай Лясная ля Прапойска руская армiя разграмiла шведскі корпус генерала Левенгаўпта, які ішоў з Рыгі на дапамогу Карлу ХІІ.Разгром шведаў пад Палтавай рэзка памяняў палiтычную сiтуацыю ў краiне. Расiйскае і польскае войскі ачысцiлi ад шведаў i iх прыхiльнiкаў Беларусь, Жамойцію i Польшчу, ваенныя дзеяннi перакiнулiся на тэрыторыю Швецыi i iшлi далей пры поўнай перавазе Расii. Трон Рэчы Паспалiтай пры падтрымцы саксонскага войска зноў заняў Аўгуст II, прыхiльнiк цара Пятра, якi разам з прускiм каралём устанавiў над Рэччу Паспалiтай палiтычны кантроль Хоць межы Рэчы Паспалітай пасля Паўночнай вайны (1700 - 1721 гг.) засталіся некранутымі, але рэальны суверэнітэт дзяржавы быў згублены.

Вялiкае княства Лiтоўскае зноў было адкiнута на дзесяткi гадоў назад у сваiм гаспадарчым развiццi. Ваенныя дзеяннi, грабяжы, пастоi войскаў, непасiльныя кантрыбуцыi давялi Беларусь да страшнага спусташэння, нанеслi вялiкi ўрон яе эканомiцы. Сотнi населеных пунктаў ляжалi ў руiнах. Былi спалены Нясвiж, Ляхавiчы, Магiлёў, Вiцебск, Мсцiслаў i шмат iншых гарадоў. Ваенныя спусташэннi ўзмацнiлiся засухай, што спасцiгла сельскую гаспадарку. Вялiкiм цяжарам для разрабаванага i збяднелага народа была эпiдэмiя У Наваградку пасля яе засталася толькi палова жыхароў. Сельская гаспадарка, гарады, рамяство, гандаль прыйшлi ў глыбокi заняпад. Вялiкай цаной заплацiў беларускi народ у гэтай вайне.