Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШП_гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
186.82 Кб
Скачать

21. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. Вынікі антыфеадальнай барацьбы для Беларусі.

Распачатае ў 1648 г. на Украіне казацкае паўстанне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім хутка вылілася ў вялікую вызваленчую вайну. Ва ўкраінскага гетмана і казацкай старшыны падчас гэтай барацьбы з'явіўся план стварэння сваёй дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і землі паўднёва-ўсходняй Беларусі Падняпроўе і Палессе. Яшчэ ў маі 1648 г. Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць у гэтыя раёны сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны, якія распачыналі ваенныя дзеянні. Сацыяльная глеба для паўстання ў Беларусі была вельмі прыдатная, таму казацкі рух хутка перакінуўся і сюды. Народныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі актыўна ўключыліся ў барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і ў пэўнай ступені рэлігійны характар. Як адзначалі ваяводы памежных маскоўскіх гарадоў, паміж беларусамі і палякамі пачалася "сварка за веру".

З'яўленне казацкіх загонаў Нябабы, Галавацкага, Крывашапкі, Мікуліцкага, Гаркушы, Сакалоўскага і іншых палкоўнікаў, сярод якіх было нямала беларусаў (з ліку палкоўнікаў Хмяльніцкага многія таксама мелі беларускае паходжанне, напрыклад Бутрым, Грамыка, Крычэўскі, Ждановіч, Нячай, Хведаровіч), выклікала масавае далучэнне да іх бяднейшага сялянства і мяшчанства. Ужо летам 1648 г. на поўдні і ўсходзе Беларусі пачалася шырокая ўзброеная барацьба казацка-сялянскіх аддзелаў супраць шляхты, купцоў, магнатаў і каталіцкага духавенства. 3 боку дзяржавы доўгі час не праводзілася ніякіх ваенных акцый супраць паўстанцаў. Састарэлы Ян Кішка, вялікі гетман, разгубіўся і нават не сабраў войска. Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынуліся амаль усе галоўныя гарады паўднёва-ўсходняй Беларусі. Толькі ўвосень 1648 г. на барацьбу з паўстанцамі ўрад накіраваў некалькі фарміраванняў шляхты і наёмных жаўнераў. Хоць у сутычках каля Рэчыцы і Рагачова казакі і сяляне разбілі іх, прымусіўшы адступіць, у кастрычніку таго ж года значныя сілы шляхецкага войска, якімі кіраваў стражнік Мірскі, пасля ўпартай барацьбы авалодалі Пінскам. Затым шляхецкае войска авалодала Чэрыкавам, а ў студзені 1649 г., калі на поўдні Беларусі з 10-тысячным войскам з'явіўся палявы гетман Януш Радзівіл, пачалася буйная кампанія па ўдушэнні паўстання. Хутка захапіўшы Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыцу і бязлітасна расправіўшыся з абаронцамі, ён за зіму 1649 г. ліквідаваў усе асноўныя асяродкі хваляванняў. За час перамір'я паміж Багданам Хмяльніцкім і Янам Казімірам войска Януша Радзівіла цалкам узяло пад свой кантроль землі ўздоўж Прыпяці і Дняпра, чым адрэзала Беларусь ад украінскіх казакаў. Януш Радзівіл атакаваў непрыяцеля і ў жорсткай бітве 21 чэрвеня 1649 г. разграміў моцнае злучэнне Крычэўскага. Хутка быў знішчаны і лагер Пабадайлы, сілы якога здолелі вырвацца з акружэння..

Паражэнне Б.Хмяльніцкага ад польскай арміі пад Бе-расцечкам карэнным чынам змяніла сітуацыю. Паводле Белацаркоўскага мірнага дагавора ад 18 верасня 1651 г. казацкія загоны больш не маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і адводзіліся на Украіну.Так былі канчаткова ліквідаваны народныя хваляванні ў беларускім краі. У выніку ваенных дзеянняў вялізныя абшары паўднёва-ўсходняй Беларусі былі спустошаны і выпалены. Антыфеадальная па сваёй сутнасці казацка-сялянская вайна 1648 - 1651 гт. у Беларусі з'яўлялася складовай часткай вялікай вызваленчай вайны на Украіне. Але тут яна не мела такой непарыўнасці і цэльнасці