Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШП_гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
186.82 Кб
Скачать

1.Першабытнае грамадства, яго асноуныя рысы I перыядызацыя.

Першабытны лад на тэрыторыі Беларуси падзяляецца вучонымі на тры перыяды (у залежнасці ад таго, з якіх матэрыялаў рабіліся прылады працы): каменны, бронзавы, жалезны вякі. Першыя спробы першабытнага чалавека пранікнуць на тэрыторыю Беларусі датуюцца прыкладна 35 тыс. гадоў назад. Тагачасных людзей называюць краманьёнцамг (рэшткі чалавека такога тыпу знайшлі ў пячоры Кра-Маньён у Францыі). Яны па знешнім выглядзе вельмі падобныя да сучасных. Людзі прыстасаваліся да жыцця ў халодным клімаце, які быў абумоўлены знаходжаннем на тэрыторыі Беларусі ледавіка. Краманьёнцы пачалі рассяляцца на поўдні Беларусь Самыя старажытныя паселішчы людзей (стаянкі) знойдзены археолагамі на берагах рэк Прыпяць і Сож каля вёсак Юравічы і Бердыж у Гомельскай вобласці. Яны існавалі прыкладна 26—23 тыс. гадоў назад. Тут знойдзены рэшткі вогнішча, прылады працы з крэменю, а такса-ма косці і чарапы мамантаў, што выкарыстоўваліся для 6у-даўніцтва жылля.

1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н. э. За гэты перяд адбылося некалькі наступленняў ледавіка. Найбольш важнымі дасягненнямі першабытных людзей былі асваенне агню, вынаходства востраканцовых прылад, На тэрыторыі, што заставала-ся свабоднай ад ледзянога покрыва ў час адыходаў ледавіка, людзі займаліся збіральніцтвам каранёў, клубняў. Для гэтага яны выкарыстоўвалі палкі-капалкі, вострыя камяні. Заняткам людзей таксама было загоннае паляванне на маман-таў, паўночных аленяў і іншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнікаў, нажоў, сякер, дзідаў (коп'яў). Людзі выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі пры рыбнай лоўлі. Асаблівасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што яны бралі ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе. Такі від гаспадаркі называюць спажывецкім. Першабытныя людзі пасту-пова сталі займацца індывідуальным паляваннем. У гэтым ім дапамагаў сабака — першая прыручаная чалавекам жывё-ла. Людзі пераходзілі да аселага жыцця, вынайшлі лук і драўляныя стрэлы з каменнымі наканечнікамі, свідраваныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, пачалі выкарыстоўваць пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкі). Зараджаюцца гончарства і ткацтва. Людзі пачал! вырабляць вастрадонны гліняны посуд, які ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля або ў цэнтр вогнішча. Незаменным матэрыялам для вырабу прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалі ў першабытных шахтах — вертыкальных калодзежах глыбінёй 3—5 м; знойдзены археолагамі каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.

Першым вядомым калектывам людзей быў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылі ўжорода-вымі абшчынамі, якія аб'ядноўвалі 50—70 кроўных родзічаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб'ядноў-валіся ўплямёны. Некаторыя гісторыкі падзяляюць думку аб тым, што роднасць першапачаткова лічылася па мацярын-скай лініі, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю ў жыцці першабытнага грамадства. Такі парадак жыцця называюць матрыярхатам.

2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся на мяжы III і II тыс. да н. э. і доўжыўся прыкладна да пачатку I тыс. да н. э. У гэты час вырабы з медзі і бронзы з поўдня трапля-юць на тэрыторыю Беларусі. Тут не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Людзі пачалі прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Вера-годна, свіння стала першай свойскай жывёлай. Адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлі і ад збіральніцтва да земляробства. Ён азначаў пераход ад спажывецкай да вытвор -чай гаспадаркі. Пры вытворчым тыпе гаспадаркі старажыт-ныя людзі ўласнай працай здабывалі неабходныя для жыцця прадукты, якіх не існавала ў гатовым выглядзе ў прыро-дзе.Спачатку земляробства было матычным, калі асноўнай прыладай працы служыла матыка, а потым — падсечна-агнявым. Старажытныя людзі высякалі сякерамі лес, карча-вал! і палілі пні, попел выкарыстоўвалі ў якасці ўгнаення, зямлю апрацоўвалі бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалі сярпы, муку атрымлівалі на зерняцёрках. Для захавання зерня і малака ад разведзеных жывёл рабілі пласкадонны гліняны посуд.

Жывёлагадоўля і падсечна-агнявое земляробства ў брон-завым веку сталі асноўнымі заняткамі мужчыны. Роля муж-чынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену ма-цярынскаму роду прыйшоў бацькоўскі (патрыярхат).

У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі паступова пачалі пранікаць індаеўрапейцы — шматлікія плямёны жы-вёлаводаў-вандроўнікаў, якія жылі першапачаткова ў Малой Азіі па суседстве з народамі Старажытнага Усходу. У час рас-сялення на тэрыторыі Еўропы ў выніку змешвання індаеўра-пейцаў з мясцовым насельніцтвам узніклі племянныя аб'яд-нанні германцаў, славян і балтаў. Балцкія плямёны, якія з'яўляюцца продкамі сучасных літоўцаў і латышоў, пачалі паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі.

3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі пачаўся прыклад-на ў VII ст. да н. э. Людзі навучыліся здабываць жалезную руду. Яе называлі балотнай, таму што знаходзілі яе па бурым кодеры на балоце або пад дзірваном на лузе. 3 руды выплаў-лялі ў сыродутных домніцах — печах, зробленых з гліны, по-рыстую масу — крычнае жалеза. Паступова развівалася земляробства, якое стала ворным. Выкарыстоўваліся ралы з жалезным нарогам-наканечнікам.

Родавая абшчына ў працэсе рассялення людзей на новых землях у пошуках урадлівай глебы і пашы для жывёлы, а так-сама змешвання прышлых земляробаў і жывёл аводаў з мясцовым насельніцтвам пачала паступова ператварацца ў су-седска-родавую. На чале абшчыны стаяў выбарны савет ста-рэйшын.

Удасканаленне прылад працы прывяло да з'яўлення ліш-каў прадуктаў і ўзнікнення маёмаснай няроўнасці сярод людзей. З'явіліся багатыя і бедныя. Паміж імі ўзнікалі сутычкі. Для абароны людзі пачалі будаваць умацаваныя паселішчы — гарадзішчы.

4. Немагчымасць растлумачыць прыродныя з'явы (малан-ку, гром і інш.) парадзіла веру людзей у звышнатуральныя сілы прыроды. Чалавек верыў у існаванне душы, здольнай жыць асобна ад цела і нават пасля смерці. Такія вераванні называюць анімізмсш (ад лацінскага «душа»). Вера чалаве-ка ў духаў, што маглі ўсяляцца ў асобныя неадушаўлёныя прад-меты, атрымала назву «фетышызм». Фетыш (ідал, амулет) — гэта прадмет, які будзе дапамагаць яго ўладальніку. Кожны род меў сваю свяшчэнную жывёлу — «татэм». Вера ў звыш-натуральную сувязь паміж членамі роду і якой-небудзь жы-вёлай ці раслінай называецца татэмізмам. Анімізм, феты-шызм і татэмізм — адны з першых формаўрэлш'г'. Узнікненне рэлігійных вераванняў, а таксама гаспадар-чыя заняткі першабытных людзей паўплывалі на ўзнікнен-не мастацтва. Першымі яго помнікамі сталі статуэткі жанчын, мужчын, лася, качкі, арнамент (узор) на гліняным посудзе, малюнкі на косці, жаночыя ўпрыгажэнні — падвескі, пацеркі, лунніцы, зашпількі, музычныя інструменты — бубен, дудкі. У 2 тыс. да н.э. тэрыт., на якой жылі славяне паменьшылася ў сувязі з германскімі памешчыкамі, якія злучыліся з балцкімі і адрэзамі ад мора.

1 тыс. н.э. (другая палова)– перыяд феадалізму, распад рымскай імперыі. Пад націскам пляменаў лютаў і гунаў адбываецца значнае расшырэнне арэала, націск з боку германцаў, хазараў. У выніку славяне балцкага сінтэзу у 8-10 ст. узніклі новыя этнічныя супольнасці: дрыгавічы, радзімічы, крывічы Дрыгавічы – паміж Прыпяццю, Зах. Дзвінй, займалі балцкую частку Паўдневай, сярэдняй Б., мова славянская. У культуры слав. Элементы Радзімічы – паміж Дняпром і Дзясной у балоце ракі Сож, пераважалі элементы славянскай культуры Крывічы – займалі Паун. Б., Падняпроўе, Падзвінне. Найбольш шматлікія па насельніцтву. Культура- балацка-смаленская.

Раннія супольнасці дрыгавічы, радзімічы, крывічы сфарміраваны ў выніку змяшчэння славянскіх і балцкіх груп насельніцтва. У іх культуры і мове былі усе рысы. Менавіта гэтыя супольнасці, а не наступныя ўтрымлівалі балцкі субстрат. Гэта не плямены, а протанародныя народцы