
- •Дзяржаўны экзамен па беларускай мове і літаратуры
- •Тлумачальная запіска
- •Змест вучэбнага матэрыялу па беларускай мове сучасная беларускай літаратурная мова уводзіны
- •Лексікалогія I лексікаграфія
- •Фразеалогія I фразеаграфія
- •Фанетыка I арфаэпія
- •Графіка I арфаграфія
- •Словаўтварэнне
- •Граматыка
- •Марфалогія
- •Часціны мовы
- •Пунктуацыя
- •Уводзіны ў мовазнаўства. Агульнае мовазнаўства
- •Гістарычная граматыка беларускай мовы
- •Беларуская дыялекталогія
- •Параўнальная граматыка усходнеславянскіх моў
- •Гісторыя беларускай літаратурнай мовы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Змест вучэбнага матэрыялу па беларускай літаратуры старажытны перыяд у гісторыі беларускай літаратуры
- •Беларуская літаратура хіх стагоддзя
- •Беларуская літаратура пачатку хх стагоддзя
- •Літаратурны працэс 30-50-х гадоў хх стагоддзя
- •Літаратурны працэс 60–80-х гг. Хх стагоддзя
- •Сучасны літаратурны працэс
- •Інфармацыйна-метадычная частка Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
Фразеалогія I фразеаграфія
Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Аб’ём фразеалогіі. Фразеалагізм як aдзінкa мовы, яго асноўныя асаблівасці (aдзінae цэласнае значэнне, устойлівасць, узнаўляльнасць, ciнтаксічнае непадзельнасць, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка). Фразеалагізм i слова. Фразеалагізм i словазлучэнне.
Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў (зрашчэнні, адзінствы, спалучэнні), адпаведнасць часцінам мовы (назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя i iнш.), адпаведнасць сінтаксічным адзінкам (адпаведныя словазлучэнню, сказу, спалучэнню), стылістычнай афарбоўцы (міжстылявыя, кніжныя, гутарковыя).
Фразеалогія беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларускія i запазычаныя фразеалагізмы. Гістарычныя пласты спрадвечна беларускай фразеалогіі: агульнаславянскія, усходнеславянскія i ўласнабеларускія фpaзeaлaгiзмы. Запазычаныя фразеалагізмы. Крыніцы беларускай фразеалогіі.
Фразеаграфія. Фразеалагічныя слоўнікі.
Парэміялогія. Прыказкі (пpымаўкi). Крылатыя словы, выслоўі i афарызмы. Устойлівыя параўнанні. Перыфразы. Пapэмiягpaфiя. Зборнiкi прыказак i прымавак.
Стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў, ycтoйлiвых параўнанняў, прыказак (прымавак), перыфраз i афарыстычных выслоўяў у мове мастацкіх твораў.
Фанетыка I арфаэпія
Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Паняцце гука. Фанетычная cicтэмa. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы. Галосныя і зычныя гyкi.
Фаналогія. Паняцце фанемы. Гукі ў моцнай (незалежнай) i слабай (залежнай) пазіцыі.
Галосныя гyкi, ix класіфікацыя (паводле ўдзелу губ, спосабу i месца ўтварэння). Пазіцыйныя змены галосных. Пазіцыйныя чаргаванні галосных.
Зычныя гyкi. Класіфікацыя зычных (паводле ўдзелу голасу i шуму, спосабу ўтварэння, месца ўтварэння, цвёрдасці i мяккасці). Фанетычнае падаўжэнне i марфалагічнае падваенне зычных.
Прыстаўныя галосныя i зычныя гyкi.
Пазіцыйныя змены зычных (асіміляцыя, сцяжэнне i зліццё гукаў, дзеканне i цеканне [д] – [дз’], [т] – [ц’]). Пазіцыйныя чаргаванні зычных (звонкіх i глухіх, цвёрдых i мяккіх, свісцячых i шыпячых).
Склад. Тыпы складоў у беларускай мове. Складападзел. Фразы, моўныя такты.
Націск як фанетычны сродак. Націск як сродак размежавання слоў i формаў слоў. Словы з рухомым i нерухомым націскам.
Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Сувязь арфаэпіі з фанетыкай. Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Вымаўленне націскных i ненаціскных галосных. Вымаўленне зычных i спалучэнняў зычных.
Графіка I арфаграфія
Графіка як раздзел мовазнаўства. Сувязь графікі з фанетыкай i арфаграфіяй. Алфавіт. Суадносіны літар i гукаў. Ётавыя літары. Абазначэнне мяккасці зычных. Перадача на пісьме гука [j].
Гукавы i складовы прынцыпы беларускай графікі. Адназначныя i двухзначныя літары.
З ricтopыi беларускай графікі. Тры графічныя сістэмы ў гісторыі беларускага пісьменства (кірылаўская, лацінская, арабская).
Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Сувязь арфаграфіі з фанетыкай i гpaфiкaй. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі (фанетычны i марфалагічны). Абмежаванасць дыферэнцыйных i традыцыйных напісанняў у беларускай мове.
Haпicaннi, заснаваныя на фанетычным прынцыпе правапісу. Haпicaннi, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе правапісу. Нарматыўныя граматыкі i арфаграфічныя слоўнікі беларускай літаратурнай мовы.