Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Выкарыстанне некаторых злучнікаў і прыназоўніка...doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
66 Кб
Скачать
☆

Канструкцыі з прыназоўнікам па

Словазлучэнні з прыназоўнікам па вельмі пашыраны ў тэкстах АДС. Можна нават сказаць, што такія словазлучэнні з'яўляюцца прыкметай службовай дакументацыі, якая перанасычана імі часам звыш меры.

Галоўнае патрабаванне, якое прад'яўляецца да такіх словазлучэнняў, — выбар М. склону залежных слоў (па кім?, па чым?). Гэты моўны закон дзейнічае заўсёды, калі залежныя словы маюць жаночы род адзіночнага ліку або множны лік: чэмпіянат па мастацкай гімнастыцы, камітэт па справах моладзі, працаваць па новых правілах; няправільнасці павінны рэдагавацца: Аплата паслуг магчыма таксама па страхавым полісам (праўка: па страхавых полісах).

Калі ж залежныя словы маюць мужчынскі або ніякі род адзіночнага ліку, то ўзнікаюць цяжкасці пры рэдагаванні. Яны заключаюцца ў тым, што канструкцыі з прыназоўнікам па выражаюць разнастайныя адносіны, якія могуць змяніцца пасля праўкі Аднак канструкцыі з М. склонам пасля прыназоўніка па ў апошні час сталі звычайнай з'явай і не ўспрымаюцца штучнымі: спаборніцтвы па конным спорце, чэмпіянат па футболе, камісія па жыллёвым будаўніцтве, па вялікім рахунку, пераслаць па факсе і інш.

У той жа час, выправіўшы па закону на па законе, можна змяніць сэнс словазлучэння. Каб захаваць гэты сэнс, выкарыстоўваюцца сінанімічныя замены прыназоўніка па на іншыя прыназоўнікі і канструкцыі. Сярод найбольш ужывальных замен можна прапанаваць наступныя:

  1. Беспрыназоўнікавае словазлучэнне з Р. склонам: працэс па вываду шкодных рэчываў (праўка: працэс вываду), праект па стварэнню новых рабочых месцаў (праўка: праект стварэння).

  2. Для + Р. склон, з мэтай + Р. склон: работа па развіццю прадпрымальніцтва (праўка: для развіцця, з мэтай развіцця), прапановы па паляпшэнню сітуацыі (праўка: для паляпшэння ).

  3. Паводле + Р. склон; згодна з, у адпаведнасці з + Т. склон: паступіць па закону (праўка: згодна з законам), па выразу дырэктара (праўка: паводле выразу).

  1. На + М. склон, на + В. склон: зарплата па заводу (праўка: на заводзе), вырабіць па заказу (праўка: на заказ), паслаць па адрасу (праўка: на адрас), па меркаванню спецыялістаў (праўка: на думку, па меркаванні).

  2. Да, адносна, наконт + Р. склон: заўвагі па праекту (праўка: да праекта), рашэнне па будаўніцтву (праўка: адносна будаўніцтва).

  3. У + М. склон: патрэбнасць па аснашчэнню (праўка: у аснашчэнні), дапамога па правядзенню канферэнцыі (праўка: у правядзенні).

  4. 3 + Р. або В. склон: рускі па паходжанню (праўка: з паходжання); па прычыне можна паралельна выкарыстоўваць з прычыны.

8) Канструкцыя па ўзгадненню павінна замяняцца пасля ўзгаднення.

Кантрольныя пытанні:

    1. Назавіце стылёвыя асаблівасці некаторых злучнікаў у залежнасці ад кантэксту.

    2. Ахарактарызуйце асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў.

    3. Якая спецыфіка выкарыстання канструкцый з прыназоўнікам ПА?

Функцыянаванне адыменных прыназоўнікаў. Змест праграмы

Сфарміраваць уменні стылістычна правільна выкарыстоўваць адыменныя прыназоўнікі, улічваючы кантэкст.

Метадычныя ўказанні

Састаўны прыназоўнік згодна з (з Т. склонам) не замяняецца словам згодна, якое ўспрымаецца як калька з рускай мовы або як прыслоўе: згодна з законам, згодна з указаннем дырэктара (н е л ь г а: згодіш закону, згодна закона). Такія ж прычыны абмяжоўваюць выкарыстанне прыназоўніка адпаведна (з Д. склонам), які ўсё часцей замяняецца ў адпаведнасці з.

Прыназоўнік з-за (указвае на прычыну, якая перашкаджае ажыццяўленню чаго-небудзь) нельга замяняць на прыназоўнік дзякуючы (указвае на прычыну, якая садзейнічае ажыццяўленню чаго-небудзь). Н е л ь г а: Дзякуючы моцным дажджам, нельга нарыхтаваць якасныя кармы; праўка: 3-за моцных дажджоў нельга нарыхтаваць якасныя кармы. Таксама нельга замяняць прыназоўнік дзякуючы на прыназоўнік за кошт (яго значэнне выкарыстоўваючы што-небудзь для якой-небудзь мэты): Якасць прадукцыі фірмы палепшылася за кошт укаранення сучасных тэхналогій; праўка: Якасць прадукцыі фірмы палепшылася дзякуючы ўкараненню сучасных тэхналогій.

Выбар прыназоўнікаў у і на ў прасторавым значэнні залежыць ад значэння наступнага назоўніка і часта суправаджаецца традыцыяй: на Палессі, у (на) Беларусі, ва (на) Украіне, на заводзе, на фабрыцы, у фірме, ва ўстанове, у арганізацыі, у аддзеле, на пошце, у клубе, у Альпах, на Каўказе...

Прыназоўнік насуперак патрабуе пасля сябе пастаноўкі залежнага слова ў Д. склоне: насуперак рашэнню гарвыканкама, насуперак артыкулу 5 закона.

Прыназоўнік к амаль заўсёды замяняецца прыназоўнікам да: пайсці к дырэктару, рыхтавацца к святу (праўка: да дырэктара, да свята). Аднак пры неабходнасці падкрэсліць канкрэтны час выканання чаго-небудзь можа выкарыстоўвацца і прыназоўнік к: Выканалі план к 1 верасня абазначае канкрэтную дату, г. зн. план выкананы 31 жніўня; Выканалі план да 1 верасня можа абазначаць выкананне плана і раней, напрыклад, 25 жніўня.

Прыназоўнік звыш выкарыстоўваецца з Р. склонам залежнага слова: звыш нормы, звыш плана. Нельга спалучаць звыш з прыназоўнікам за: звыш за норму.

!!! Звярніце ўвагу на ўжыванне прыназоўнікавых канструкцый у беларускай і рускай мовах

Рускі прыназоўнік

Беларускі прыназоўнік

Дыферэнцыяльныя прыкметы

С помощью

3 дапамогай

При помощи

Пры дапамозе

Канкрэтызацыя дзеючай асобы

Меры к осуществлению

Меры да ажыццяўлення

Меры для осуществления

Меры для ажыццяўлення

Адценне большай мэтанакіраванасці

В подтверждение

У пацвярджэнне

АДС

Для подтверждений

для пацвярджэння

Нейтральны стыль

В последнее время

У апошні час

Указанне на пэўны момант

За последнее время

За апошні час

Указанне на часавую адлегласць

Прыклады:

Беларускі варыянт

Рускі варыянт

3 дапамогай экспертызы ацэнкі неграшовых укладаў

С помощью экспертизы оценки неденежных вкладов

Пры дапамозе кіраўніка

При помощи руководителя

Прыняць меры да ажыццяўлення пастаўленых задач

Принять меры к осуществлению поставленных задач

Прыняць меры для ажыццяўлення ўказа

Принять меры для осуществления указа

У пацвярджэнне пададзеных аргументаў

В подтверждение представленных аргументов

Для пацвярджэння выказанай думкі

Для подтверждения высказанной мысли

У апошні час паляпшаецца

В последнее время улучшается

За апошні час дабіліся паляпшэння

За последнее время добились улучшения