Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
850.94 Кб
Скачать

6. Кревская уния. Централизаторская политика и усиление власти великих князей.

К канцу ХІV ст. складаюцца ўмовы збліжэння ВКЛ і Польшчы. Гэтага вымагала агульная знешняя небяспека – агрэсія Тэўтонскага Ордэна. У будучым саюзе кожны бок меў яшчэ і свой унутраны інтарэс. Пасля смерці Альгерда ў ВкЛ пачалася дынастычная барацьба (1370-1390-я гг.). Галоўнымі ўдзельнікамі барацьбы былі Ягайла, Андрэй Полацки, Кейстут і Вітаўт, а так сама іншыя Альгердавічы і Гедымінавічы.

Ягайла хацеў у Польшчы атрымаць падтрымку ў барацьбе з палітычнай апазіцыяй ў заходнерускіх землях, умацаваць уладу (сын Кейстута Вітаўт рыхтаваўся да барацьбы за ўладу), а таксама працягваць экспансію на Русь, каб пашырыць крыніцы даходаў і ўмацаваць матэрыяльную падставу для сваёй улады. Польскія феадалы таксама пры дапамозе саюза з ВКЛ хацелі вырашыць некаторыя свае праблемы: засцерагчы сябе ад дужага і небяспечнага суседа, а таксама пашырыць свае ўладанні за кошт княства.

У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім. У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднання Літвы і Польшчы. На падставе іх 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад назвай Крэўскай уніі. Ягайла абавязаўся прыняць каталіцтва разам з братамі і ўсімі сваімі падданымі. Ягайла быў ахрышчоны ў каталіцтва і абвешчаны каралем польскім і вялікім князем літоўскім пад іменем Уладзіслаў II. Пачалося хуткае акаталічванне язычніцкай Літвы і Жамойціі. Яшчэ больш паскорыўся гэты працэс пасля выдання Ягайлай прывілеяў 1387 г. Згодна з гэтымі дакументамі ў Вільні заснована каталіцкае біскупста, а феадалы, што прынімалі каталіцтва, атрымлівалі неабмежавальныя правы валодання сваімі вотчынамі, да того яны вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцяў. На праваслаўных феадалаў “рускага” паходжання гэтыя ўмовы не распаўсюджваліся.

Гэтым скарыстаўся Вітаўт, які ў 1388 г. выступіў супраць улады Ягайлы-Уладзіслава ў ВкЛ. У выніку ўпартай барацьбы было заключана Востраўскае пагадненне (5 жніўня 1392 г.) аб падзеле ўлады. Па ўмовах пагаднення, ВкЛ аднаўляла дзяржаўную незалежнасць, Вітаўт станавіўся князем літоўскім (рэальна вялікі князь у 1392-1430 гг.), Ягайла намінальна захоўваў тытул найвялікшага князя Літоўскага, але ўплыву на справы княства амаль не меў, ён застаўся толькі каралём Польшчы (1386-1434 гг.).

Вітаўт працягваў палітыку Гедыміна і Альгерда на ўзмацненне дзяржавы і пашырэнне яе межаў. Па сутнасці, была распрацавана праграма стварэння Руска-Літоўскага каралеўства. Годы правления Витовта называют “золотым веком ВКЛ”.

Вітаўт спадзяваўся ўмацаваць свае пазіцыі ў ВКЛ з дапамогай цэнтралізацыі дзяржавы. Галоўную стаўку пры гэтым ён зрабіў на літоўскіх феадалаў. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыкі, ён зрабіў радыкальны крок: сілай зброі ліквідаваў сістэму спадчыннага надзельнага княжання. Інстытут княжання быў заменены інстытутам намесніцтва. Намеснікамі ў заходнерускія княствы прызначаліся прадстаўнікі цэнтральнай улады, пераважна літоўскага паходжання.

Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся новыя перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі, якая ў адрозненне ад Востраўскага пагаднення юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ, але ўсё роўна пад уладай польскага караля.

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае было феадальнай манархіяй, дзе феадалам было забяспечана права валодання залежным насельніцтвам – сялянамі. Насельніцтва княства падзялялася на дзве вялікія групы – феадалаў-землеўласнікаў і феадальна-залежнае насельніцтва. Насельніцтва падзялялася на саслоўі – шляхту, мяшчан, духавенства і сялян.

Сталіца дзяржавы – гэта галоўны горад, дзе месціліся органы дзяржаўнага кіравання, рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы – вялікага князя. Тут збіраліся агульнадзяржаўныя вальныя сеймы. З 1323 г. сталіцай Вялікага княства Літоўскага Гедымін абраў Вільню Герб дзяржавы – “Пагоня” – летапісы ўзгадваюць пад 1270-1290-я гг., часцей за ўсё звязваюць з асобай Віценя. Спачатку гэта быў асабісты герб вялікага князя, пазней ён стаў гербам дзяржавы. Статут 1566 г. юрыдычна замацаваў “Пагоню” як дзяржаўны герб ВкЛ. На працягу XIV-XVII стст. беларуская, а дакладней, старабеларуская мова выконвала функцыі дзяржаўнай мовы ВкЛ. На ёй былі выдадзены галоўныя законы княства – Судзебнік 1468 г., усе тры Статуты ВкЛ, вялася Метрыка Вялікага княства Літоўскага.

7. Государственный строй, органы власти и управления ВКЛ.