
- •1. Древнейшее население на территории Беларуси. Материальная и духовная культура первобытного общества. Присваивающее и производящее хозяйство.
- •Мезаліт (9-5 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Неаліт (5-3 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. Да н.Э.)
- •2. Начало расселения славян на территории Беларуси. Славянизация балтов. Восточнославянские союзы поемен.
- •3. Концепции этногенеза белорусов
- •4. Первые государства-княжества на Беларуси. Полоцкое и Туровское княжества.
- •5. Социально-экономические и политические условия формирования вкл. Роль восточно-славянских земель в процессе государственного строительства в вкл.
- •6. Кревская уния. Централизаторская политика и усиление власти великих князей.
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •Вышэйшыя асобы
- •8. Борьба вкл с тевтонским орденом и соперничество с Московским государством.Битва при Грюнвальде.
- •9. Аграрная реформа 1557 г. И ее итоги. Юридическое и экономическое закрепощение крестьян. Социально-политическое развитие городов. Магдебургское право.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Нарастание политического кризиса в Речи Посполитой. Включение белоруских земель в состав Российской империи в результате разделов Речи Посполитой.
- •1 Раздел
- •2 Раздел
- •3 Раздел
- •Беларусь в войне 1812 г.
- •Кризис феодально-крепостнической системы. Отмена крепостного права.
- •Восстание 1863-1864 гг.(под руководством к.Калиновского) и его влияние на политику царизма в белорусских губерниях.
- •Буржуазные реформы 60-70-х гг. Х1х в.: особенности их проведения в Беларуси. Развитие капиталистических отношений.
- •Беларусь в Первой мировой войне. Февральская буржуазно-демократическая революция.
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Беларусь в революционных событиях 1917г. Установление советской власти на Беларуси.
- •Создание белорусской советской государственности. Создание Литовско-Белорусской сср. Советско-польская война, ее итоги. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
- •Национально-государственное строительство в бсср (1921 – 1927 гг.). Особенности осуществления нэпа в бсср.
- •Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
- •Индустриализация, особенности ее проведения в бсср. Коллективизация сельского хозяйства.
- •Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
- •Общественно-политическое, экономическое, национально-культурное положение Западной Беларуси в составе Польши.
- •Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады
- •Советско-германский договор о ненападении. Ссср и страны Европы в начале Второй мировой войны. Освобождение Красной Армией Западной Беларуси.
- •24. Начало Великой Отечественной войны. Оборонительные бои на территории Беларуси.Установление фашистского оккупационного режиима. Политика геноцида.
- •Организация партизанского движения и подпольной борьбы. Деятельность партизан и подпольщиков на оккупированной территории бсср.
- •Операция “Багратион”. Освобождение Беларуси. Итоги войны для белорусского народа и его вклад в Победу над фашизмом. Вызваленне Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
- •Общественно-политическая ситуация в бсср в первое послевоенное десятилетие. Восстановление народного хозяйства бсср. Участие бсср в основании и деятельности оон.
- •Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах
- •Общественно-политическая жизнь в бсср в середине 50-х – середине 80-х гг. Основные тенденции индустриального развития бсср в условиях развертывания научно-технической революции.
- •Попытки модернизации советской общественно-политической системы во время политики перестройки. Кризис и распад ссср.
- •События августа 1991 г. В ссср и бсср. Провозглашение Республики Беларусь. Законодательно-правовое оформление государственного суверенитета Республики Беларусь.
- •Принятие Конституции Республики Беларусь 1994 г. Введение президентской формы правления. Республиканские референдумы и их итоги. Эволюция системы государственной власти.
24. Начало Великой Отечественной войны. Оборонительные бои на территории Беларуси.Установление фашистского оккупационного режиима. Политика геноцида.
З лета 1940 г. германскае ваенна-палітычнае кіраўніцтва пачало падрыхтоўку да вайны супраць СССР
Нарастанне ваеннай пагрозы бачыла вышэйшае кіраўніцтва СССР. І хаця з боку Сталіна і яго акружэння быў дапушчаны пралік у вызначэнні тэрміну пачатку вайны, тым не менш шэраг мер па ўмацаванні абароназдольнасці СССР, яго заходніх рубяжоў, у тым ліку Беларусі, быў прыняты. Іншая справа, што некаторыя з гэтых мер былі запозненымі і частковымі.
22 чэрвеня 1941 года без аб’яўлення вайны Германія напала на СССР. На Беларусі супраць савецкага Заходняга фронту (камандуючы Дз.Паўлаў), пераўтворанага з Заходняй асобай ваеннай акругі, дзейнічала нямецкая група армій “Цэнтр” (генерал-фельдмаршал фон Бок). У першыя гадзіны вайны адбыліся масавы артылерыйскі абстрэл прыгранічнай тэрыторыі і бомбавыя ўдары па аддалёных ваенных базах Чырвонай Арміі, якая панесла велізарныя страты тэхнікі і людскіх рэсурсаў.
На дзяржаўнай мяжы адразу адбыліся цяжкія баі. Да канца ліпеня абараняўся гарнізон Брэсцкай крэпасці. Аднак немцы прарвалі абарону і хутка прасоўваліся ўглыб Беларусі. 28 чэрвеня пасля жорсткіх баёў, у якіх удзельнічалі добраахвотныя атрады з жыхароў горада, Мінск быў здадзены. На захад ад Мінска ў акружэнні апынуліся злучэнні некалькіх савецкіх армій колькасцю некалькі соцен тысяч чалавек.
У пачатку ліпеня 1941 уздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра была створана лінія абароны. 14 ліпеня пад Оршай упершыню выкарысталі дывізіён рэактыўных мінамётаў “Кацюша” (камандаваў І.Флёраў). Жорсткія баі разгарнуліся за беларускія гарады. З 3 па 26 ліпеня абараняўся Магілёў, жорсткая шматгадзінная бітва адбылася на Буйніцкім поле. З 12 па 19 жніўня абараняўся Гомель. Аднак да пачатку верасня 1941 года ўся тэрыторыя Беларусі была захоплена германскай арміяй. Усё гэта было вынікам не столькі тэхнічнай адсталасці Чырвонай Арміі, сколькі памылак сталінскага кіраўніцтва, масавых рэпрэсій сярод афіцэраў. Але Сталін знайшоў “вінаватых” – за правал абароны Беларусі быў расстраляны Дз.Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі. У чым жа прычыны паражэння савецкіх войск у пачатку вайны, у тым ліку ў Беларусі? Па-першае, выявілася перавага эканамічнага патэнцыялу Германіі. Па-другое, гітлераўцы выкарысталі такія часовыя перавагі, як мілітарызацыя эканомікі, працяглая падрыхтоўка да захопніцкай вайны, якасць узброенасці войск, загадзя сканцэнтраваных у пагранічнай паласе. Мы мелі большую колькасць танкаў і самалётаў, але яны былі ў сваёй масе ўстарэлыя. Новыя тыпы ваеннай тэхнікі толькі пачалі паступаць на ўзбраенне Чырвонай Арміі, асабовы склад недастаткова іх асвоіў.Па-трэцяе, цяжка адбіліся на баяздольнасці Чырвонай Арміі масавыя парушэнні законнасці ў канцы 30-х гадоў. Толькі з мая 1937 г. па верасень 1938 г. былі рэпрэсіраваны 39761 камандзір і палітработнік. Арыштавана і пакарана амаль палова персаналу Генштаба, усе камандуючыя ваенных акругоў, 80 % кіруючага складу карпусоў і дывізій, 91 % камандзіраў палкоў, іх намеснікаў і начальнікаў штабоў. Па-чацвёртае, крайне негатыўную ролю адыгралі пралікі Сталіна і яго бліжэйшага акружэння ў ацэнцы ваенна-стратэгічнай абстаноўкі і вызначэнні магчымага тэрміну нападзення Германіі на СССР. Сталін ведаў, што да вялікай вайны мы не гатовы, і ўсяляк імкнуўся не даць Гітлеру падставы для нападзення, разлічваў, што Германія не адважыцца на вайну
Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі, нягледзячы на гераічнае супраціўленне часцей Чырвонай Арміі, была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Нягледзячы на паражэнні Чырвонай Арміі летам 1941 г., фашысцкі стратэгічны план “маланкавай вайны” быў сарваны. Цяжкія, кровапралітныя абарончыя баі савецкіх войск на Беларусі далі магчымасць сканцэнтраваць рэзервы для абароны Масквы і разгрому там гітлераўскіх войск.
Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
На акупаваных тэрыторыях быў усталяваны “новы парадак”, ідэалагічным падмуркам якога была тэорыя “расавай перавагі” нямецкай арыйскай расы над іншымі народамі, што давала першым права на сусветнае панаванне і права патрабаваць сабе “жыццёвую прастору”.
Мэты агрэсараў у адносінах да тэрыторыі СССР былі абазначаны ў плане “Ост” і “Дырэктывах па кіраўніцтву эканомікай у зноў акупіраваных усходніх абласцях” (так званая “Зялёная папка”). Яны прадугледжвалі паэтапную каланізацыю і германізацыю захопленых тэрыторый з мэтай поўнага выкарыстання яе рэсурсаў, знішчэнне каля 75% беларусаў і “агерманьванне” 25% беларусаў для выкарыстоўвання іх як працоўнай сілы. Адначасова з акупацыяй знішчаліся органы савецкай улады, мяняўся тэрытарыяльны падзел. Так, Віцебская, Магілёўская, Гомельская і ўсходнія часткі Мінскай і палесскіх абласцей увайшлі ў склад “вобласці армій тылу” группы армій “Цэнтр”. Улада тут належыла Штабу тыла групы армій “Цэнтр”, палявым і мясцовым камендатурам. Паўднёвыя часткі Гомельскай, Палесскай, Піснкай і Брэсцкай абласцей з гарадамі Мазыр, Пінск, Брэст перадаваліся рэйхскамісарыяту “Украіна”. Беластоцкая, частка Брэсцкай і Баранавіцкай абласцей увайшлі ў склад Усходняй Прусіі. Паўночна-Заходнія раёны Вілейскай вобласці ўвайшлі ў склад генеральнай акругі “Літва”, і толькі цэнтральная частка Беларусі ў складзе 68 раёнаў (з 201) утварылі генеральную акругу “Беларусь” у складзе рэйхскаміссарыята “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе. На чале акругі стаяў генеральны камісарыят Беларусі, яму падпарадкоўваліся мясцовыя камісарыяты ў гарадах і раёнах. Ствараліся так сама органы мясцовага самакіравання. Для падтрымання парадку на тэрыторыі былі размешчаны 5 ахоўных дывізій і створаны паліцыйскі апарат. Акрамя таго, дзейнічалі аператыўныя групы рэйхсфюрэра СС Гімлера, якія распачалі масавы тэрор супраць насельніцтва.
Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана “Ост” з’яўлялася палітыка генацыду – планамернага знішчэння цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана гітлераўцы выкарыстоўвалі цэлую сістэму мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, лагеры смерці і інш.
У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, з якіх мала хто вярнуўся жывым. Вязняў трымалі пад адкрытым небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі, катавалі. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх – Трасцянецкі – па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданака. На тэрыторыі Беларусі было больш за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з іншых краін. 21–23 кастрычніка 1943 г. было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў фашызму – масавае знішчэнне яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, дзе загінула амаль што 100 тыс. яўрэяў.
Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Паступова працэс знішчэння сваіх ахвяр гітлераўцы механізавалі: атручвалі ў спецыяльна прыстасаваных для гэтага памяшканнях – “gaswagen” (душагубках). Жорсткай расправе падлягалі ваеннаслужачыя, да якіх гітлераўцы адносілі практыччна ўсіх мужчын ва ўзросце 16–55 гадоў, што знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад раёнаў ваенных дзеянняў.
Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над партызанамі і мірным насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі больш за 140 карных экспедыцый, у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. За гады акупацыі ў Беларусі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, 186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны.
Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Угон беларускага насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. За час акупацыі з Беларусі было вывезена 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў пасля перамогі каля 120 тыс. чалавек.
Ахвярамі нямецка-фашысцкай “палітыкі генацыду і выпаленай зямлі” стала чвэрць насельніцтва Беларусі. Усяго ў рэспубліцы, як ужо гаварылася, было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.
Беларуская калабарацыя. У час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя (ад французскага ccolloboration – супрацоўніцтва). Савецкі ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць калабарацыю як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам.
Пасля правала палітыкі бліцкрыга адбыліся карэктывы палітыкі ў адносінах да мясцовага насельніцтва, акупантам неабходна было абапірацца на кола мяцовых супрацоўнікаў - калабарантов. Беларуская калабарацыя мела некалькі складаючых частак. Па першае, гэта ідэйная калабарацыя з ліку паслядоўнай антыбальшавісцкай эмігранцкай апазіцыі. Па-другое – гэта жыхары БССР, якія паверылі немцам і свядома пайшлі да іх на службу, і па-трэцяе – гэта людзі, пазбаўленыя выбару (ваеннапалонныя). Таму аднолькава трактаваць калабарацыю як асэнсаваную здраду радзіме немагчыма. Але касцяк калабарацыі складалі прадстаўнікі першай групы, і яны мелі намер аднавіць самастойную Беларусь.
У кастрычніку 1941 года з дазволу гаўляйтэра В.Кубэ была створана Беларуская народная самапомач (БНС), кіраваў якой І.Ермачэнка. Галоўнай мэтай яе існавання была вызначана дапамога пацярпеўшым беларусам ад вайны і бальшавікоў. Беларусы спрабавалі стварыць свае ўзброеныя сілы і органы ўлады, але немцы ім адмовілі і цалкам пачалі кантраляваць іх дзейнасць.
З паражэннямі на фронце мяняліся адносіны да калабарантаў. 29 чэрвеня 1942 года В.Кубэ дазволіў стварыць “Вольны корпус самааховы” (беларуская самаахова – БСА), Раду БНР з 12 чалавек і 13 аддзелаў пры ёй. 22 чэрвеня 1943 года В.Кубэ даў дазвол на стварэнне маладзёжнай арганізацыі “Саюз беларускай моладзі – СБМ” (М.Ганько, В.Абрамава), куды прымаліся юнакі і дзяўчынкі ва ўзросце 10-20 гадоў. Каб уступіць – трэба было пісьмова падцвердзіць арыйскае паходжанне і сваё жаданне служыць фашызму. Але члены СБМ не вывозіліся ў Германію на прымусовыя работы, таму ў арганізацыю ўступіла некалькі тысяч чалавек, галоўным чынам з Заходняй Беларусі. Часта яны далёка стаялі ад галоўнай мэты дзейнасці – аднаўлення Беларусі з дапамогай Германіі. Але беларускія калабаранты пакуль так і не атрымалі ад немцаў чаго жадалі – інстытутаў дзяржаўнасці. Поспехі Чырвонай Арміі прастымулявалі акупантаў. 27 чэрвеня 1943 года В.Кубэ дазволіў стварыць “Раду даверу” – пастаянны дарадчы орган пры генеральным камісары.
Пасля таго, як Чырванай Арміяй быў вызвалены Гомель, у Мінску ў снежні 1943 года была створана Беларуская Цэнтральная Рада з 14 чалавек – марыянетачны ўрад на чале з прэзідэнтам Р.Астроўскім. ЦБР атрымала права вырашаць толькі пытанні адукацыі, культуры, сацыяльнай дапамогі і стварыць войс- ка – Беларускую краёвую абарону (Ф.Кушаль – кумандуючы). Загадам 6 сакавіка 1944 года была аб’яўлена прымусовая мабілізацыя пад пагрозай пакарання смерцю для нез’явіўшыхся. Стварэнне войска зацягнулася і было неактуальным – 27 чэрвеня 1944 года пачалося вызваленне Мінска. Але шырока разгарнуць сваю дзейнасць БЦР, БКА ўжо не ўдалося. Чырвоная армія пачынала падрыхтоўку аперацыі па вызваленні Беларусі.