Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
850.94 Кб
Скачать

2. Начало расселения славян на территории Беларуси. Славянизация балтов. Восточнославянские союзы поемен.

Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Яго храналагічныя рамкі: 3–2 тыс. гг. да н.э. – да нашага часу.

Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”. На прасторах Еўропы – ад Рэйна на захадзе да Волгі на ўсходзе, ад Прычарнамор’я на поўдні да Скандынавіі на поўначы – рассяліліся плямёны індаеўрапейскай моўнай групы.

Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якія знаходзіліся на больш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця (прынеслі з сабой земляробства і жывёлагадоўлю, кола і калёсны транспарт, пахаванне ў курганах, патрыярхат і інш.), перамагалі яго і асімілявалі. У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі на терыторыи Беларуси сфарміраваўся новы этнас – балты (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы, селы і інш.).

Пачаўся балцкі этап індаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі (3–2 тыс. гадоў да н.э. – IV–V стст. н.э.). Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.

Новы, славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. Яго храналагічныя рамкі: IV–V стст. н.э. – да нашага часу.

Найбольш навукова абгрунтаванай і распаўсюджанай з’яўляецца канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян (Висло-Одерское междуречье) , паводле якой прарадзімай славян трэба лічыць тэрыторыю, дзе сёння знаходзяцца Германія, Чэхія, Славакія, Польшча.

Да першых стагоддзяў нашай эры славяне ўяўлялі сабой адзінае цэлае. Гісторыкі і пісьменнікі VI ст. ведалі славянскі свет ужо падзеленым на тры часткі – венедаў, склавін і антаў.

У IV–VII стст. адбылося другое “вялікае перасяленне народаў”. Гэта – перамяшчэнні германскіх плямён на поўдзень і захад, а ўслед за імі славян ад Эльбы на захадзе і па Усходне-Еўрапейскай раўніне на ўсходзе.

Галоўнымі прычынамі міграцыі славян са сваёй прарадзімы былі наступныя: 1) дэмаграфічная перанаселенасць і вялікая шчыльнасць насельніцтва прывялі славян у рух для пошукаў новых зямель; 2) пагалоўнае ўзбраенне мужчын, іх рэгулярныя грабежніцкія паходы, якія з’яўляліся адным з найбольш лёгкіх, эфектыўных і распаўсюджаных спосабаў узбагачэння: Рымская імперыя – багатая і казачная краіна для грабяжоў; 3) прывабнасць новых зямель для земляробства, якое ў славян дасягнула дастаткова высокага ўзроўню; 4) ціск на славян з боку іншых народаў (германцаў, кельтаў, авараў і інш.).

Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень і ў VII–VIII стст. засяліла Балканы, землі сучаснай Югаславіі, Балгарыі, часткова Грэцыі. У працэсе асіміляцыі фракійскага насельніцтва ўтварылася галіна славян, якіх называюць паўднёвымі славянамі Сёння гэта – балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.

Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход, дайшла да Дняпра і ў VI–VII стст. на тэрыторыі сучаснай украінскай Валыні і Паўднёвай Беларусі (на поўдзень ад Прыпяці) сфарміравалася новая галіна славян – усходнія славяне. Яны асімілявалі мясцовае балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Усходнія славяне сёння – гэта беларусы, рускія і ўкраінцы.

Што датычыць заходніх славян (сёння гэта – палякі, чэхі, славакі і сербы-лужычане), то яны засталіся на сваёй прарадзіме, нікуды не мігрыравалі і ні з кім не змешваліся.

У VI–VII стст. славяне пачынаюць пранікаць у балцкі арэална территорию современной Беларуси.

У VIII–IX стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Спачатку славяне рассяліліся на правым беразе Дняпра і на Бярэзіне, затым праніклі ў Падзвінне і Падняпроўе, а ў Х ст. рассяліліся ў Верхнім Панямонні. Большая частка балцкага насельніцтва была асімілявана, другая – знішчана ці выціснута на паўночны захад, у Прыбалтыку, дзе прыняла ўдзел у фарміраванні этнічных латышоў і літоўцаў. Трэцяя частка балцкага насельніцтва працягвала жыць на сваіх былых месцах, іх асіміляцыя славянамі працягвалася да XII–XIII стст. і нават пазней.

Асіміляцыя балтаў адбылася хуткімі тэмпамі – культурная і гаспадарчая перавага славян садзейнічалі гэтаму працэсу. Але і балты таксама паўдзельнічалі ў стварэнні новага народа – славяне пераймалі геаграфічныя назвы ад мясцовага насельніцтва, некаторыя рэлігійныя адметнасці і прадметы матэрыяльнай культуры.

У выніку асіміляцыі славянами местных народов да IX ст. на тэрыторыі Усходняй Еўропы ўтварылася 15 этнічных славянскіх аб’яднанняў (протанароднасцяў ці протадзяржаў) – згодна з летапісамі – “княжэнняў”. З іх на Беларусі – 3 аб’яднанні: дрыгавічы, радзімічы і крывічы (дакладней – крывічы-палачане).

Крывічы рассяляліся на поўначы Беларусі. Дрыгавічы насялялі паўднёвыя і цэнтральныя раёны сучаснай Беларусі. Радзімічы насялялі паўднёва-усходнія раёны сучаснай Беларусі.

Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі сабой не плямёны ці саюзы плямён, як сцвярджалася ў літаратуры раней, а протанароднасці (народнасці, якія пачыналі фарміравацца). Іх дзяржаўныя ўтварэнні называюць протадзяржавамі (дзяржавы, якія пачыналі стварацца).У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі новыя этнічныя супольнасці, якія ўпамінаюцца ў сярэдневяковых крыніцах. У іх асяроддзі не было сацыяльнай роўнасці, з’явілася палітычнае кіраванне і свае князі.