Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
850.94 Кб
Скачать

Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў

У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайну з Савецкай Расіяй, да якой польскае кіраўніцтва пры фінансавай падтрымцы буйнейшых заходніх краін было добра падрыхтавана. У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў. У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск. Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна-Днепр. Фактычна ЛітБелССР і БССР як яе частка перасталі існаваць.

На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Ліквідаваліся не толькі бальшавісцкія органы ўлады, але не дапускалася стварэнне мясцовых органаў улады БНР. Жорстка праследваліся і адны, і другія. Рада БНР раскалолася па пытанні супрацоўніцтва з польскімі ўладамі. Пад час перамоў дзеячаў БНР і польскіх уладаў апошнія згадзіліся прызнаць існаванне незалежнай БНР, але ў адказ урад БНР павінен падпісаць дагавор аб уваходжанні Беларусі ў склад Польскай дзяржавы. Найвышэйшая Рада БНР 24 сакавіка 1920 г. падпісала дагавор аб уваходжанні Беларусі ў склад Польшчы. Супраць гэтага дагавору выступілі адзіным фронтам бальшавікі і эсэры. Менавіта апошнія арганізавалі антыпольскі сялянскі партызанскі рух і кіравалі ім. Да арганізаваных камуністамі і эсэрамі партызанскіх атрадаў пачалі далучацца прадстаўнікі іншых палітычных сіл.

Распачатае вясной 1920 г. наступленне палякаў дазволіла ім захапіць шэраг беларускіх і ўкраінскіх гарадоў, аднак летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне, і да жніўня 1920 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя, якая другі раз абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.

У жніўні 1920 г. польская армія здолела разбіць пад Варшавай Чырвоную Армію, перайсці ў наступленне і зноў заняць значную частку Беларусі. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе паміж Украінай і Расіяй з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны дагавор аб перамір’і. Беларусаў зноў не запрасілі ўдзельнічаць у перамовах. 18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Польшча атрымала заходнюю частку Беларусі з больш чым 4-мільённым насельніцтвам. Усходняя частка Беларусі апынулася ў складзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і РСФСР. Але Рыжскі мір не прызнаў урад БНР у эміграцыі.

  1. Национально-государственное строительство в бсср (1921 – 1927 гг.). Особенности осуществления нэпа в бсср.

Пасля завяршэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, а так сама правалу спадзяванняў бальшавікоў на “сусветную пралетарскую рэвалюцыю” паўстала пытанне далейшага існавання савецкіх рэспублік, створаных на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. І.Сталін прапаноўваў дамагацца ўключэння савецкіх рэспублік у склад Расійскай Федэрацыі як аўтаномных адзінак. Ленінскі план прадугледжваў стварэнне саюзу незалежных самастойных савецкіх рэспублік (з правам выхаду), і гэты план атрымаў падтрымку ў рэспубліках. У выніку большасць дэлегатаў IV Усебеларускага з’езда Саветаў (снежань 1922 г.) выказалася за стварэнне СССР. Была выбрана дэлегацыя на X Усерасійскі з’езд Саветаў (узначаліў А.Чарвякоў). Усерасійскі з’езд пачаў працу 30 снежня 1922 года, ён пераўтварыўся ў I з’езд Саветаў СССР.

Пасля ўваходжання БССР у склад СССР паўстала новая праблема – неадпаведнасць тэрыторыі БССР і тэрыторыі, заселенай пераважна беларусамі. БССР у 1922 годзе – гэта 6 паветаў былой Мінскай губерні з колькасцю насельніцтва 1,5 млн. чалавек. У сакавіку 1923 года кампартыя Беларусі звярнулася да кіраўніцтва РСФСР з прапановай вярнуць у склад БССР адабраныя ў студзені 1919 года тэрыторыі. ЦК РКП(б) згадзілася з гэтай прапановай У сакавіку 1924 и у лістападзе 1926 года адбылися узбуйненни тэыторыи БССР за кошт присоединения Віцебскай, Гомельскай (былой Магілёўскай) і Смаленскай губерняў, Гомельскага і Рэчыцкага паветаў.. Тэрыторыя павялічылася крыху болей, чым ў два разы, насельніцтва вырасла да 4,2 млн. чалавек. 5-12 красавіка 1927 года на чарговым VIII з’ездзе Саветаў БССР была прынята новая Канстытуцыя БССР, якая замацавала тэрытарыяльныя змяненні і адзначыла некаторыя асаблівасці дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. Вышэйшым органам улады з’яўляўся Усебеларускі з’езд Саветаў. Дзяржаўнымі мовамі былі зацверджаны беларуская, руская, польская і яўрэйская. Мовай міжнацыянальных зносін вызначалася беларуская.