- •1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры.
- •2. Функцыянальна-стылістычная дыферэнцыяцыя сучаснай беларускай мовы.
- •3. Беларуская літаратурная мова і дыялекты.
- •4. Пытанне аб паходжанні і перыядызацыі беларускай мовы, іх асвятленне ў лінгвістычнай літаратуры.
- •5. Гістарычныя змены у марфемным складзе слова, іх выяўленне і вытлумачэнне пры марфемным і этымалагічным аналізе слова.
- •6. Сістэма зычных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •7. Сістэма галосных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •8. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі зычных фанем.
- •9. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі галосных фанем.
- •10. Прыстаўныя гукі і іх гісторыя ў беларускай мове.
- •11. Аканне ў беларускай літаратурнай мове і дыялектах.
- •12. Склад як фанетычная адзінка. Тэорыя складападзелу ў лінгвістычнай літаратуры. Структура беларускага склада. Прынцыпы складападзелу.
- •13. Прасодыка беларускай літаратурнай мовы: інтанацыя, націск, паўзы. Роля прасадычных адзінак у арганізацыі маўлення.
- •14. Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай мовы. Арфаэпічная варыянтнасць у вакалізме і кансанантызме.
- •15. Беларуская графіка і яе асноўныя прынцыпы. Алфавіт. Нялітарныя графічныя сродкі.
- •16. Арфаграфія. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі.
- •17. Слова як асноўная моўная адзінка. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.
- •18. Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Спосабы ўтварэння пераносных значэнняў слоў.
- •19. Лексічная аманімія. Шляхі ўтварэння амонімаў, тыпы амонімаў. Крытэрыі размежавання аманіміі і полісеміі
- •4 Тыпы няпоуных амонiмау:
- •20. Лексічная сінанімія. Тыпы сінонімаў. Сінанімічны рад і дамінанта. Стылістычнае ўжыванне сінонімаў.
- •22. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка. Запазычанні ў беларускай мове.
- •23. Актыўная і пасіўная лексіка беларускай мовы. Устарэлыя словы і неалагізмы, іх тыпы і асаблівасці ўжывання.
- •24. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы яе выкарыстання: агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжывання.
- •25. Беларуская лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў, прынцыпы іх пабудовы.
- •26. Фразеалогія і яе асноўныя адзінкі. Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў. Беларуская фразеаграфія.
- •27. Марфемная структура слова. Аснова і корань.
- •28. Паняцце марфемы і морфа. Віды марфем. Аламорфы і варыянты марфем. Субморф.
- •29. Паняцце словаўтваральнага тыпа і словаўтваральнай мадэлі. Прадуктыўнасць словаўтваральнага тыпа.
- •30. Словаўтваральная структура слова: утваральная аснова, вытворнае слова. Словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо.
- •31. Спосабы словаўтварэння слоў у беларускай мове. Афіксальнае словаўтварэнне і яго разнавіднасці.
- •32. Складанне як спосаб утварэння слоў. Абрэвіяцыя.
- •33. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
- •35. Граматычныя катэгорыі назоўнікаў, іх характарыстыка.
- •36. Сучасныя тыпы скланення назоўнікаў у беларускай мове і іх гісторыя.
- •37. Прыметнік як часціна мовы, яго лексіка-граматычныя разрады. Скланенне прыметніка ў сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •38. Ступені параўнання прыметнікаў у сучаснай беларускай мове. Спосабы ўтварэння форм ступеней параўнання.
- •39. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў па значэнні, па структуры і асаблівасці іх скланення. Спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове.
- •40. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў па значэнні, асаблівасці іх скланення.
- •41. Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя катэгорыі і формы дзеяслова.
- •42. Катэгорыя часу дзеяслова ў сучаснай беларускай мове і формы яе выражэння ў гісторыі беларускай мовы.
- •43. Спражэнне дзеясловаў у сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •44. Катэгорыя ладу дзеясловаў і яе гісторыя ў беларускай мове.
- •45. Катэгорыя трывання дзеясловаў. Зваротнасць дзеясловаў.
- •46. Катэгорыя стану дзеясловаў. Вучэнне аб катэгорыі стану ў лінгвістычнай літаратуры.
- •47. Пераходныя і непераходныя дзеясловы, іх граматычныя значэнні.
- •48. Дзеепрыметнік і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.
- •49. Дзеепрыслоўе і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў у сучаснай беларускай мове.
- •50. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прослоўяў па значэнні. Словы катэгорыі стану (прэдыкатывы).
- •51. Прыназоўнік як часціна мовы. Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі назоўнікаў. Функцыі прыназоўнікаў.
- •52. Злучнікі як службовыя словы. Вытворныя і невытворныя злучнікі. Функцыі злучнікаў.
- •53. Часціцы. Разрады часціц па значэнні. Вытворныя і невытворныя часціцы. Функцыі часціц.
- •54. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Сувязь слоў у словазлучэнні.
- •Сказ: яго паняцце, дыферэнцыльныя адзнакі, аспекты вывучэння сказа. Тыпы сказаў у беларускай мове.
- •56. Просты сказ, яго дыферэнцыльныя адзнакі. Фармальная, семантычная структура простага сказа.
- •57. Галоўныя і даданыя члены сказа. Пытанне аб членах сказа ў лінгвістычнай літаратуры.
- •58. Аднасастаўныя сказы, крытэрыі іх размежавання і класіфікацыі. Функцыянаванне аднасастаўных сказаў у мове.
- •59. Няпоўныя сказы. Эліптычныя сказы.
- •60. Актуальнае чляненне сказа, сродкі актуалізацыі выказванння.
- •61. Ускладнены просты сказ, разнавіднасці ўскладняльных канструкцый.
- •62. Складаныя сказы і іх класіфікацыя ў сучаснай лінгвістычнай літаратуры.
- •63. Складаназлучаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •64. Складаназалежныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •65. Бяззлучнікавыя складаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •66. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя сказы), іх структура і семантыка-сінтаксічныя адносіны.
- •67. Простая, ускосная і няўласна-простая мова. Цытата як акт камунікацыі.
- •68. Складанае сінтаксічнае цэлае. Абзац.
- •69. Тэкст як камунікатыўная адзінка. Асноўныя катэгорыі мастацкага тэксту.
- •70. Пунктуацыя як графічны сродак пісьмовай мовы. Прынцыпы беларускай пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку.
17. Слова як асноўная моўная адзінка. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.
Слова— галоўная адзінка мовы, якая называе прадметы, якасці, уласцівасці або паказвае на адносіны паміж імі. Асноўная функцыя слова намінатыўная — называць канкрэтныя прадметы, адцягненыя паняцці, дзеянні, стан, якасці. Словы, якія маюць лексічную самастойнасць, г. зн. называюць прадметы, прыметы, дзеянні або ўказваюць на іх і з'яўляюцца членамі сказа, называюцца с а м ас т о й н ы м і або знамянальнымі. Словы, у якіх лексічнае значэнне аслабленае або зусім адсутнічае, членам сказа не з'яўляюцца, яны выкарыстоўваюцца для сувязі слоў, сказаў або частак сказаў і называюцца службовымі або незнамянальнымі. Лексічнае значэнне слова - яго сэнсавае, семантычнае напаўненне, якое гістарычна замацавалася за пэўным гукавым комплексам і з'яўляецца адлюстраваннем аб'ектыўнай рэальнасці. Лексічнае значэнне складае змест слова, яго ўнутраную, або рэчаўную, сутнасць. Лексічнае значэнне маюць толькі граматычна самастойныя, паўназначныя словы. Граматычныя значэнні— абстрактный значэнні, што выяўляюцца ў прыналежнасці слова да пэўнага класа і выражаюццасадх фармальнымі сродкамі.. Граматычнае значэнне выражаецца канчаткам або канчаткамі і прыназоўнкам адначасова, прыстаўкай, націскам і праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу інш.Асновай, назвы прадмета,з’явы магла стаць пэўная характэрная прымета. Такім чынам, слова як галоўная намінатыўная і структурная адзінка мовы суадносіцца з асноўнай катэгорыяй мыслення — паняццем. У аснове значэння самастойных, знямянальных слоў ляжыць паняцце, у якім абагульнена адлюстроўваюцца адпаведныя рэаліі навакольнага свету. Службовыя словы, выклічнікі, займеннікі, а таксама ўласныя назоўнікі паняццяў не называюць, таму што не вызначаюць характэрных прымет, не паказваюць, чым адрозніваецца. Паняцце фарміруецца з дапамогай слова і замацоўваецца за ім. Слова і яго значэнне — катэгорыі лінгвістычныя, а паняцце — катэгорыя лагічная, аднак сувязь паміж імі самая цесная. Паводле словаўтваральнай структуры словы бываюць невытворныя і вытворныя. Невытворныя складаюцца толькі з кораня або з кораня і канчатка. Вытворныя словы апрача кораня маюць іншыя марфемы, афіксы, значэнні такіх слоў матываваныя значэннямі кораня і словаўтваральных афіксаў. На працягу існавання ў мове слова можа змяняць лексічнае значэнне, звужаць яго або пашыраць. Паводле лексічнай спалучальнасці слоў адрозніваюць свабодныя і несвабодныя значэнні. Словы са свабодным значэннем маюць найболыпыя спалучальныя магчымасці, адносна шырока ўстулаюць у сувязь з іншымі словамі. Свабоднымі бываюць, як правіла, прамыя значэнні слоў.Несвабодныя значэнні слоў істотна абмежаваныя ў сваёй спалучальнасці. Сярод лексічна несвабодных вылучаюцца дзве групы значэнняў слоў — фразеалагічна звязаныя і сінтаксічна абумоўленыя. Фразеалагічна звязанае — значэнне, якое праяўляецца, рэалізуецца ў адзінкавых ці нешматлікіх устойлівых словазлучэннях. Сінтаксічна абумоўленае значэнне -лексічнае значэнне, якое слова набывае ў пэўным кантэксце, калі ўжываецца не ў прамым значэнні.
