Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
213.75 Кб
Скачать

38. Ступені параўнання прыметнікаў у сучаснай беларускай мове. Спосабы ўтварэння форм ступеней параўнання.

Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве формы ступеней параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Кожная з іх можа мець простую і складаную формы.

Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае на большую ці меншую якасць аднаго прадмета ў параўнанні з іншым, або на розную ступень якасці прадмета ў залежнасці ад часу і абставін: цікавы — цікавейшы, высокі — вышэйшы. 3 набліжэннем цемнаты агні ў вокнах вясковых хат станавіліся ярчэйшыя. (Хвед.)

Простыя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -ейш- (-эйш-): дарагі — даражэйшы, салодкі — саладзейшы, смелы — смялейшы. У асобных выпадках простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфікса -ш-, добры — лепшы, дрэнны — горшы.

Складаныя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца шляхам далучэння да прыметнікаў прыслоўяў больш (болей), менш (меней): больш (болей) дарагі, менш (меней) салодкі.

Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання найчасцей ужываюцца з назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам за: Любоў, без якой не народзіцца песня ніводная, любоў святлейшую за майскі вечар лагодны, ярчэйшую нават за сонца і зоры, мацнейшую нават за скалы і горы, гучнейшую за рокат прыліва,— я знайшоў у сэрцы народным. (М. Т.)

Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае самую высокую ці самую нізкую якасць прадмета ў параўнанні з адпаведнай якасцю іншых прадметаў: Найцяжэйшай была дарога праз горны пераваА. (Я. М.)

Простыя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца шляхам далучэння да простай формы вышэйшай ступені прыстаўкі най-: важнейшы — найважнейшы, прыгажэйшы — найпрыгажэйшы. Ляснік — першы ў наваколлі паляўнічы, і рыбак найлепшы, і грыбнік. (В. В.)

Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца далучэннем займенніка самы ці прыслоўяў найбольш, найменш да якасных прыметнікаў: самы шчаслівы, самы дарагі, найбольш шчаслівы, найбольш дарагі, найменш цяжкі, найменш сонечны. Вера з маленсшва лічыла, шшо яе маці самая добрая, самая разумная. (Шам.)

Не ўсе якасныя прыметнікі ўтвараюць формы ступеней параўнання. Гэта залежыць ад іх структуры і значэння семантыкі. Толькі складаныя формы ступеней параўнання ўтвараюць прыметнікі з суфіксамі дзеепрыметнікаў -уч- (-юч-), -ім-: траскучы, гаючы, любімы; з суфіксамі -ат-, -авіт-, -альн-, -к-, -лів-, -льн-, -н-, -іст- і інш.: стракаты, хваравіты, мінімальны, гаваркі, спагадлівы, марозны, спрыяльны, лясісты. Не ўтвараюць форм ступеней параўнання прыметнікі з суфіксамі -ават- (-яват-): стараваты, сіняваты, -ав- (-ов-), - харавы, каляровы, ігераможны, а таксама прыметнікі, якія абазначаюць нязменныя якасці: жывы, босы, глухі; называюць масці жывёл: буланы, пярэсты, рабы; абазначаюць колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў: васільковы, бэзавы, вішнёвы. Не могуць утвараць форм ступеней параўнання складаныя якасныя прыметнікі: свеіпла-зялёны, чарнавокі.

39. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў па значэнні, па структуры і асаблівасці іх скланення. Спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове.

Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку. Лічэбнікі могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што абазначаюць адцягнены лік, і несамастойна ў спалучэнні з субстантывамі. З семантычнага пункту гледжання лічэбнікі падзяляюцца на пэўна-колькасныя, што фіксуюць дакладны лік чаго-небудзь і няпэўна-колькасныя, якія выражаюць недакладны лік адзінак.

Сярод пэўна-колькасных лічэбнікаў выдзяляюцца зборныя, што абазначаюць колькасць як адно цэлае, адзінства, дробавыя, што абазначаюць часткі цэлага або цэлае і яго часткі. Зборныя назоўнікі часцей за ўсё спалучаюцца з назвамі маладых істот, асобамі мужчынскага полу, субстантываванымі прыметнікамі, асабовымі займеннікамі, множналікавымі назоўнікамі, пры набыцці імі сэнсу прыслоўяў тыпу ўдвух. Зборныя лічэбнікі не маюць роду і ліку, утвараюцца звычайна ад колькасных лічэбнікаў у межах ад двух да дзесяці, натуральна робяцца субстантывамі, рэдка выкарыстоўваюцца ў навуковым і ў афіцыйна-дзелавым стылях. Зборны лічэбнік абодва (мужчынскі і ніякі род) у жаночым родзе мае форму абедзве, а пры спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага роду, ужываецца форма абое.

Як і дробавыя лічэбнікі, няпэўныя спалучаюцца з назоўнікамі, што абазначаюць матэрыяльныя рэчывы, абстракт-ныя рэаліі.

Лічэбнікі з’яўляюцца лексіка-граматычнымі разрадамі слоў, бо выражанае імі паняцце мае найперш семантычную прыроду, у той час як марфалагічныя катэгорыі прадстаўлены ў іх непаслядоўна і менш выразна, таму што адны лічэбнікі надзелены граматычнымі характарыстыкамі назоўнікаў, другія – прыметнікаў (парадкавыя лічэбнікі), трэція маюць не зусім вызначаны граматычны статус. У матэматыцы лічэбнікі выступаюць як абазначэнні абстрактных велічынь і могуць функцыянаваць самастойна, без спалучэння з назоўнікамі. У адрозненне ад слоў іншых часцін мовы многія лічэбнікі могуць дубліравацца на пісьме лічбамі, і арабскімі, і лацінскімі, якія ўжываюцца часта ў пісьмовым тэксце побач і ў спалучэнні з вербальнымі сродкамі.

Па сваёй граматычнай структуры лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаюцца з аднаго кораня, складаныя, маюць як мінімум дзве асновы, састаўныя, утвараюцца з двух і болей лічэбнікаў-слоў. Асноўнай граматычнай прыкметай лічэбнікаў служыць катэгорыя склону, бо ўсе яны, акрамя паўтара, паўтары, дзевяноста, мала, шмат, многа, нямала, скланяюцца. Па родах і ліках змяняецца толькі колькасны лічэбнік адзін, а толькі па родах – паўтара, паўтары, абодва, абедзве, два, дзве. Астатнія колькасныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку, апрача тых, што належаць па сваіх граматычных прыкметах да назоўнікаў. У склад назоўнікаў уключаюцца ўтвораныя ад лічэбнікаў словы накшталт тройка, сотня, дзесятак і інш., якія маюць родавыя адрозненні, спалучаюцца з лічэбнікамі і прыметнікамі і акрамя ліку выражаюць прадметнасць. Пэўныя колькасныя лічэбнікі пры постпазіцыйным ужыванні выражаюць прыблізную колькасць. Катэгорыю адушаўлёнасці маюць толькі лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры. Асобную невялікую групу лічэбнікаў складаюць займеннікавыя, што ўключаюць у свой склад словы колькі, некалькі, столькі, гэтулькі і інш. Дадзеныя словы выступаюць як адносныя і пытальныя займеннікі, у спалучэнні з дзеясловамі як прыслоўі, а таксама ўжываюцца для абазначэння няпэўнай колькасці. У апошнім выпадку гэтыя словы звычайна спалучаюцца з назоўнікамі ў родным склоне і скланяюцца як прыметнікі множнага ліку.

Парадкавыя лічэбнікі па сваёй семантыцы адносяцца да лічэбнікаў, а па граматычных уласцівасцях – да прыметнікаў. У першым выпадку яны суадносяцца з пэўнымі колькаснымі паняццямі, маюць сваё вызначанае месца пры лічэнні, могуць выражацца на пісьме лічбамі. Марфалагічныя катэгорыі роду, ліку, склону ў парадкавых лічэбніках прадстаўлены як і ў граматычна зменных прыметнікаў. У састаўных лічэбніках пры гэтым скланяецца толькі апошняя слова. Граматычнай асаблівасцю дробавых лічэбнікаў служыць тое, што яны ўтвараюцца з колькасных лічэбнікаў (у лічніку) і парадкавых (у назоўніку).Пры спалучэнні дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі, апошнія ўжываюцца ў родным склоне. Да дробавых лічэбнікаў адносяцца словы паўтара (ужываецца ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду) і паўтары (выкарыстоўваецца ў спалучэнні з назоўнікамі жаночага роду). Колькасныя лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў, а лічэбнікі ад пяці і вышэй граматычна кіруюць назоўнікамі.