Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
214 Кб
Скачать
☆

3. Беларуская літаратурная мова і дыялекты.

Беларуская нацыянальная мова склалася на аснове мовы беларускай народнасці ў перыяд фарміравання нацыі (канец XVIII — XX ст.). Гэта — літаратурная з яе разнастайнымі стылямі і дыялектная мова. Абедзвюх аб'ядноўвае агульны слоўнік, агульны граматычны лад, агульныя фанетычныя асаблівасці. Літаратурная мова — ўзорная, унармаваная і найбольш прадстаўнічая форма нацыянальнай мовы. Яна займае вядучае месца. Дыялектная мова — вусная тэрытарыяльная разнавіднасць мовы нацыі. Не з'яўляецца агульна-народным сродкам зносін з-за функцыянальнай абмежаванасці. Літаратурная мова абслугоўвае ўсе сферы жыцця і дзейнасці людзей. Літаратурная мова мае дзве формы — вусную і пісьмовую. Вусная - абслугоўвае надзённыя патрэбы людзей. Яна разлічана на слыхавое ўспрыняцце. Характарызуецца багаццем інтанацыйных магчымасцей, мелодыкай, выразнасцю жывога гучання. Пісьмовая літаратурная мова —апрацаваная і прадуманая фіксацыя мовы з мэтай узнаўлення сказанага. Разлічана на зрокавае ўспрыняцце. Пісьмовая форма літаратурнай мовы мае спецыфіку ў адборы слоў, дае магчымасць прадумана і правільна выкарыстаць словы ў структуры сказаў і г. д. Літаратурная мова знаходзіцца ў цеснай сувязі з дыялектнай: першая імкнецца спыніць развіццё дыялектных адрозненняў, уплываючы на іх з дапамогай нарматыўнага выкарыстання моўных сродкаў; другая з'яўляецца пастаяннай скарбніцай для папаўнення слоўніка літаратурнай мовы, змянення літаратурнай нормы. Аднак паміж літаратурнай і дыялектнай мовай ёсць адрозненні: Літ мова адзіная і абавязковая для ўсіх, хто піша і гаворыць па-беларуску. Дыялектная мова выкарыстоўваецца людзьмі пэўнай тэрыторыі.Літ мова абслугоўвае ўсе сферы грамадскага і культурнага жыцця. Дыялектная мова — бытавая, на ёй размаўляюць у сям'і, на вуліцы. Літаратурная мова строга ўнармаваная, мае дзве формы — вусную і пісьмовую. Дыялектная мова — гутарковая, беспісьмовая мова, не мае строгіх нормаў.

4. Пытанне аб паходжанні і перыядызацыі беларускай мовы, іх асвятленне ў лінгвістычнай літаратуры.

У яе развіцці можна выдзеліць некалькі этапаў. У VII-IX ст. склалася ўсходнеславянская народнасць. Яна мела сваю мову - агульнаўсходнеславянскую, якую яшчэ называюць старажытнарускаю. Гэта быў першапачатковы этап у гicтopыi трох усходнеславянскіх моў - беларускай, рускай i ўкраінскай. Ён працягваўся да XIII стагоддзя. У X ст. усходнія славяне прынялі хрысціянства, з якім прыйшла да ix пісьменнасць. Гэта абумовіла з'яўленне пісьмовых помнікаў на ўсходнеславянскай мове, сярод якіх такія, як летапіс «Аповесць мінулых часоў» i «Слова пра паход Ігаравы». У XIII ст. заходнія землі ўсходніх славян (тэрыторыя сучаснай Беларусі) адасобіліся ў складзе Вялікага княства Літoўcкагa. На тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі славянскія плямёны дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў, на аснове якіх i складвалася беларуская народнасць, а з асаблівасцей ix гаворак - беларуская мова. У складзе Вялікага княства Літоўскага ў XIV - XVI ст. сфарміравалася беларуская народнасць i ўласна беларуская літаратурная мова, якую прынята называць старажытнай беларускай мовай або старабеларускай. Храналагічна ўвесь гэты перыяд развіцця беларускай мовы вызначаюць у межах XIII—XVIII ст. Старабеларуская мова складвалася на аснове спадчыны ўсходнеславянскай мовы i жывых гаворак былых плямёнаў драгавічоў, крывічоў, радзімічаў.

Найвышэйшага ўзроўню развіцця беларуская мова дасягнула ў XV-XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім яна стала афіцыйнай дзяржаўнай мовай i абслугоўвала ўсе сферы грамадскага жыцця. На ей вялося навучанне, афармляліся дзяржаўныя дакументы, стваралася літаратура. Упершыню на тэрыторыі ўсходніх славян на старабеларускай мове з'явіліся друкаваныя кнігi Францыска Скарыны, на ей пicaлi i выдавалі свае творы С. Будны, Л. Зізаній, А. Філіповіч, А. Рымша i інш. На старабеларускай мове быў створаны самы дасканалы ў Еўропе таго часу звод законаў - Статут Вялікага княства Літоўскага. Да нашага часу дайшоў apxiў урадавай канцылярыі ВКЛ - Літоўская метрыка. У 1569 г. паводле Люблінскай yнii Вялікае княства Літоўскае i каралеўства Польскае аб'ядналіся ў адной дзяржаве - Рэчы Паспалітай, а ў 1696 г. дзяржаўнай моваю Рэчы Паспалітай становіцца польская. 3 гэтага часу беларуская мова апынулася ў неспрыяльных умовах, пачынаецца заняпад яе пісьмовай традыцыі.

У канцы XVIII ст. у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь была далучана да Расійскай імперыі. 3 гэтага часу на Беларусі афіцыйнай мовай стала руская. Царскі ўрад забараняў друкаванне кніг на беларускай мове, забараніў нават афіцыйнае ўжыванне назвы «Беларусь». Безумоўна, тaкi працяглы заняпад пісьмовай традыцыі не мог адмоўна не адбіцца на фарміраванні i cтанаўленнi сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Яна развіваецца ў XIX-XX ст. на базе вуснай народна-гутарковай мовы Сучасная беларуская літаратурная мова пачынала фарміравацца ў XIX ст. як мова мастацкай літаратуры, якая ўбipала ў сябе лепшыя рысы жывой народнай мовы, фальклору. У XIX ст. з'явіліся паэмы «Энеіда навыварат» i «Тарас на Парнасе» вялікую ролю адыгралі ў фарміраванні i станаўленні беларускай літаратурнай мовы В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, М. Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, М. Гарэцкі, Ц. Гартны i іншыя пісьменнікі.

На пачатку XX ст. была знята забарона друкаваць на беларускай мове, узніклі беларускія выдавецтвы, беларускія народныя выданні. «Наша хата», «Наша доля», «Лучынка», «Наша ніва». На беларускай мове пачалі друкаваць не толькі мастацкія i публіцыстычныя, a i навукова-папулярныя творы, дапаможнікі, падpyчнiкi, разнастайныя дакументы. Выпрацоўваліся арфаграфічныя, граматычныя, лексічныя, арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Новы штуршок для развіцця сучасная беларуская літаратурная мова атрымала ў 20-я гады, калі ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі. Беларуская мова становіцца мовай навучальных устаноў, справаводства, Haвукi, культуры, суда i г. д. Паводле Канстытуцыі БССР 1927 г. беларуская мова аб'яўлялася «пераважнай для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесіянальнымі i грамадскімі ўстановамі i арганізацыямі». Пачынаючы з 30-х гадоў, паступова звужаюцца функцыі беларускай мовы. 3 многіх сфер грамадскага жыцця яна выцясняецца рускай мовай. У пасляваенны час, асабліва з другой паловы 50-х гадоў, значна скарачаецца колькасць беларускамоўных школ. Працэс гэты быў абумоўлены мэтанакіраванай дзяржаўнай моўнай палітыкай у СССР. Страта беларускай мовай сваіх важных функцый затармазіла яе развіццё, самым адмоўным чынам паўплывала на стан нацыянальнай самасвядомасці народа.

26 студзеня 1990 года быў прыняты Закон «Аб мовах у Беларускай ССР». Паводле гэтага закона беларуская мова набыла статус дзяржаўнай мовы. На сучасны момант у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы - беларуская i руская.

Сёння сучасная беларуская літаратурная мова - гэта адметная i самабытная, са cвaiмi, толькі ей уласцівымі рысамі славянская мова, якая ў стане абслугоўваць усе сферы грамадскага жыцця беларускага народа.