Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
213.75 Кб
Скачать

65. Бяззлучнікавыя складаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.

Бяззлучнікавым складаным сказам называецца складаны сказ, часткі якога ўзаемазвязаны сэнсава, структурна і інтанацыйна без дапамогі злучнікаў або злучальных слоў.Вылучаюцца:бяззлучнікавыя складаныя сказы аднароднага складу (з аднатыпнымі часткамі);бяззлучнікавыя складаныя сказы неаднароднага складу (з разнатыпнымі састаўнымі часткамі).Сярод бяззлучнікавых складаных сказаў з аднатыпнымі часткамі вылучаюцца складаныя сказы з часавымі і супастаўляльнымі адносінамі. У бяззлучнікавых складаных сказах з суб'ектнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю дзейніка адносна выказніка першай састаўной часткі. У бяззлучнікавых складаных сказах з аб'ектнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю дапаўнення адносна першай састаўной часткі.У бяззлучнікавых складаных сказах з атрыбутыўнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю азначэння адносна дзейніка, дапаўнення, іменнага выказніка першай часткі.У бяззлучнікавых складаных сказах з акалічнаснымі адносінамі перадаюцца прычынна-выніковыя, умоўна-выніковыя адносіны, адносіны спосабу дзеяння і інш. Асобна вылучаюцца складаныя сказы з бяззлучнікава-далучальнай сувяззю, якія маюць разнатыпныя часткі, другая з якіх з'яўляецца дадатковым паведамленнем адносна зместу першай. Сярод гэтых сказаў вылучаюцца:бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-азначальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка характарызуе ролю, якасць, прызначэнне таго, што сказана ў першай;; бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-дапаўняльнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка дапаўняе змест аднаго з членаў першай часткі;бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-тлумачальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка тлумачыць і раскрывае змест першай часткі;бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-вылучальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка з'яўляецца дадатковым паведамленнем з вылучэннем чагосьці важнага са зместу або паводле зместу першай састаўной часткі; бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-выніковымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка змяшчае вынік, які не выцякае непасрэдна са зместу першай часткі, а з'яўляецца дадатковым паведамленнем адносна гэтага зместу;бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-заключнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка змяшчае дадатковыя звесткі заключнага характару адносна зместу першай часткі. У другой частцы такіх складаных сказаў часта выкарыстоўваюцца мадальныя словы відаць, няйначай.Сярод бяззлучнікавых складаных сказаў ускладненага тыпу вылучаюцца два віды:сказы, у якіх кожная сінтаксічная трупа з'яўляецца злучэннем некалькіх састаўных частак. Такія сінтаксічныя групы вызначаюцца паралелізмам будовы,які выяўляецца ў аднолькавай колькасці аднатыпных або разнатыпных частак, паміж якімі існуюць аднайменныя сінтаксічныя адносіны;сказы, у якіх адна сінтаксічная група з'яўляецца злучэннем некалькіх частак, другая складаецца толькі з адной часткі. Сінтаксічныя групы не маюць паралелізму будовы.