
- •1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры.
- •2. Функцыянальна-стылістычная дыферэнцыяцыя сучаснай беларускай мовы.
- •3. Беларуская літаратурная мова і дыялекты.
- •4. Пытанне аб паходжанні і перыядызацыі беларускай мовы, іх асвятленне ў лінгвістычнай літаратуры.
- •5. Гістарычныя змены у марфемным складзе слова, іх выяўленне і вытлумачэнне пры марфемным і этымалагічным аналізе слова.
- •6. Сістэма зычных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •7. Сістэма галосных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •8. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі зычных фанем.
- •9. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі галосных фанем.
- •10. Прыстаўныя гукі і іх гісторыя ў беларускай мове.
- •11. Аканне ў беларускай літаратурнай мове і дыялектах.
- •12. Склад як фанетычная адзінка. Тэорыя складападзелу ў лінгвістычнай літаратуры. Структура беларускага склада. Прынцыпы складападзелу.
- •13. Прасодыка беларускай літаратурнай мовы: інтанацыя, націск, паўзы. Роля прасадычных адзінак у арганізацыі маўлення.
- •14. Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай мовы. Арфаэпічная варыянтнасць у вакалізме і кансанантызме.
- •15. Беларуская графіка і яе асноўныя прынцыпы. Алфавіт. Нялітарныя графічныя сродкі.
- •16. Арфаграфія. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі.
- •17. Слова як асноўная моўная адзінка. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.
- •18. Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Спосабы ўтварэння пераносных значэнняў слоў.
- •19. Лексічная аманімія. Шляхі ўтварэння амонімаў, тыпы амонімаў. Крытэрыі размежавання аманіміі і полісеміі
- •4 Тыпы няпоуных амонiмау:
- •20. Лексічная сінанімія. Тыпы сінонімаў. Сінанімічны рад і дамінанта. Стылістычнае ўжыванне сінонімаў.
- •22. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка. Запазычанні ў беларускай мове.
- •23. Актыўная і пасіўная лексіка беларускай мовы. Устарэлыя словы і неалагізмы, іх тыпы і асаблівасці ўжывання.
- •24. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы яе выкарыстання: агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжывання.
- •25. Беларуская лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў, прынцыпы іх пабудовы.
- •26. Фразеалогія і яе асноўныя адзінкі. Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў. Беларуская фразеаграфія.
- •27. Марфемная структура слова. Аснова і корань.
- •28. Паняцце марфемы і морфа. Віды марфем. Аламорфы і варыянты марфем. Субморф.
- •29. Паняцце словаўтваральнага тыпа і словаўтваральнай мадэлі. Прадуктыўнасць словаўтваральнага тыпа.
- •30. Словаўтваральная структура слова: утваральная аснова, вытворнае слова. Словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо.
- •31. Спосабы словаўтварэння слоў у беларускай мове. Афіксальнае словаўтварэнне і яго разнавіднасці.
- •32. Складанне як спосаб утварэння слоў. Абрэвіяцыя.
- •33. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
- •35. Граматычныя катэгорыі назоўнікаў, іх характарыстыка.
- •36. Сучасныя тыпы скланення назоўнікаў у беларускай мове і іх гісторыя.
- •37. Прыметнік як часціна мовы, яго лексіка-граматычныя разрады. Скланенне прыметніка ў сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •38. Ступені параўнання прыметнікаў у сучаснай беларускай мове. Спосабы ўтварэння форм ступеней параўнання.
- •39. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў па значэнні, па структуры і асаблівасці іх скланення. Спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове.
- •40. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў па значэнні, асаблівасці іх скланення.
- •41. Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя катэгорыі і формы дзеяслова.
- •42. Катэгорыя часу дзеяслова ў сучаснай беларускай мове і формы яе выражэння ў гісторыі беларускай мовы.
- •43. Спражэнне дзеясловаў у сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •44. Катэгорыя ладу дзеясловаў і яе гісторыя ў беларускай мове.
- •45. Катэгорыя трывання дзеясловаў. Зваротнасць дзеясловаў.
- •46. Катэгорыя стану дзеясловаў. Вучэнне аб катэгорыі стану ў лінгвістычнай літаратуры.
- •47. Пераходныя і непераходныя дзеясловы, іх граматычныя значэнні.
- •48. Дзеепрыметнік і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.
- •49. Дзеепрыслоўе і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў у сучаснай беларускай мове.
- •50. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прослоўяў па значэнні. Словы катэгорыі стану (прэдыкатывы).
- •51. Прыназоўнік як часціна мовы. Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі назоўнікаў. Функцыі прыназоўнікаў.
- •52. Злучнікі як службовыя словы. Вытворныя і невытворныя злучнікі. Функцыі злучнікаў.
- •53. Часціцы. Разрады часціц па значэнні. Вытворныя і невытворныя часціцы. Функцыі часціц.
- •54. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Сувязь слоў у словазлучэнні.
- •Сказ: яго паняцце, дыферэнцыльныя адзнакі, аспекты вывучэння сказа. Тыпы сказаў у беларускай мове.
- •56. Просты сказ, яго дыферэнцыльныя адзнакі. Фармальная, семантычная структура простага сказа.
- •57. Галоўныя і даданыя члены сказа. Пытанне аб членах сказа ў лінгвістычнай літаратуры.
- •58. Аднасастаўныя сказы, крытэрыі іх размежавання і класіфікацыі. Функцыянаванне аднасастаўных сказаў у мове.
- •59. Няпоўныя сказы. Эліптычныя сказы.
- •60. Актуальнае чляненне сказа, сродкі актуалізацыі выказванння.
- •61. Ускладнены просты сказ, разнавіднасці ўскладняльных канструкцый.
- •62. Складаныя сказы і іх класіфікацыя ў сучаснай лінгвістычнай літаратуры.
- •63. Складаназлучаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •64. Складаназалежныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •65. Бяззлучнікавыя складаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •66. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя сказы), іх структура і семантыка-сінтаксічныя адносіны.
- •67. Простая, ускосная і няўласна-простая мова. Цытата як акт камунікацыі.
- •68. Складанае сінтаксічнае цэлае. Абзац.
- •69. Тэкст як камунікатыўная адзінка. Асноўныя катэгорыі мастацкага тэксту.
- •70. Пунктуацыя як графічны сродак пісьмовай мовы. Прынцыпы беларускай пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку.
5. Гістарычныя змены у марфемным складзе слова, іх выяўленне і вытлумачэнне пры марфемным і этымалагічным аналізе слова.
Апрошчанне – вытворчая аснова становiцца невытворчай. Р-добры, хiтры, востры
Перараскладанне –перамяшэннемяжы памiж марфемамi пры падзел слова па марфемы.(абяздолiць, недаважыць)
Ускладненне – працэс, абратны апрошчванню; ператварэнне ранней невытворнага слова у вытворнага, Г.зн. адна марфема (акраневая) пачынае члянiцца на две.(агiт-ацыj-а*агiт-атар*агiт-ав-а-ць; тра-гедыj-а*траг-iзм*траг-iк)
Дэкарэляцыя – змены характару марфем, калi,напрыклад,словазменненая марфема набывае значэнне словаутваральнай. Д. не пыводзiць да змен у марфемн. Складзе слова(верхам-наз. АМ-канчатак; верхам-прыслоуе.АМ-суфiкс)
Прычынай змен з`яуляюцца:1.знiкненне з мовы некаторых слоу;2.страта сэнсавай сувязi памiж словамi;3.звязанымi з iнулымi словаутвар.адносiны;4.фанетычныя змены;5.страта непрадуктыуных афiксау.
Характар:На члянiмасць слоу уплывае узнiкненне новых слоу цi знi кненне з ужытку устарылых. Узнiкненне новых сэнс.сувязi, змяняюцца словаутваральныя адносiны, у выпадку чаго адбыв. Наступныя змены.
6. Сістэма зычных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
У беларускай літаратурнай мове 39 зычных гукаў: [б], [б'], [в], [в'], [г], [г'] —шчылінныя; [г], [г'] — выбухныя; [д], [дз], [дз'], [дж], [ж], [з], [з'], [й], [к], [к'], [л], [л'], [м], [м'], [н], [н'], п, [п'], [р], [с], [С'], [Т], [ў], [ф], [ф'], [X], [х'], [ц], [ц'], [ч], [ш]. Зычныя гукі складаюцца з шуму або з голасу і шуму, што ўзнікае ў час вымаўлення ў выніку сутыкнення струменю выдыхаемага паветра з перашкодай у поласці рота. Яны класіфікуюцца паводле:
удзелу голасу і шуму, 2 цвёрдасці і мяккасці, 3 спосабу ўтварэння, 4 органаў вымаўлення і месца ўтварэння. Паводле ўдзелу голасу і шуму адрозніваюць санорныя і шумныя зычныя. Пры вымаўленні санорных пераважае голас: [в]> [Ў]> [й], [л], [л'], [м], [м'], [н], [н'], [р]. Шумныя зычныя падзяляюцца на звонкія і глухія. Звонкія вымаўляюцца з перавагай шуму над голасам, глухія ўтвараюцца толькі пры ўдзеле шуму.
Зычны [й], які на пісьме перадаецца літарамі е, ё, ю, я, і, й, заўсёды мяккі: ехаць [йэхац'], юнак [йунак], яблык [йаблык], іней [йін'эй]. Паводле спосабу ўтварэння зычныя падзяляюцца на змычныя (выбухныя), шчылінныя (фрыкатыўныя), змычнашчылінныя (афрыкаты), змычна-праходныя і дрыжачы (вібрант). Змычныя, або выбухныя, гукі ўтвараюцца ў выніку імгненнага, падобнага да выбуху размыкання пад уздзеяннем струменю паветра моўных органаў — губ ці зубоў і языка: [б], [б'], [п], [п'], [д], [т], [к], [к'], [г], [г']. Змычныя [г], [г'] ужываюцца ў некаторых запазычаных словах: гонта, гарнец, гільза. Шчылінныя, або фрыкатыўныя зычныя ўтвараюцца ў выніку трэння выдыхаемага паветра аб краі няпоўна збліжаных актыўных і пасіўных органаў артыкуляцыі: [в], [в'], [г], [г'], [ж], [з], [з'], [с], [с'], [ў], [ф], [ф'], [х], [х'], [ш], [й]. Шчылінныя зычныя вымаўляюцца больш плаўна і працяжна ў параўнанні са змычнымі. Змычна-шчылінныя, або афрыкаты, да якіх належаць [дж], [дз], [дз'], [ц], [ц'], [ч], утвараюцца ў выніку паступовага, плаўнага размыкання першапачаткова збліжаных органаў артыкуляцыі. Змычна-праходныя гукі [л], [л'], [м], [м'], [н], [н'] утвараюцца пры поўным змыканні моўных органаў у адным месцы і пры няпоўным збліжэнні ў другім. Гукі [м], [м'] пачынаюць вымаўляцца пры поўнасцю самкнутых губах, а [н], [н'] з прыціснутым да зубоў языком, і струмень паветра выходзіць праз насавую поласць. Таму іх называюць яшчэ і насавымі. Праз шчыліны паміж зубамі і бакамі языка праходзіць струмень паветра пры вымаўленні гукаў [л], [л'], таму іх яшчэ называюць бакавымі. Дрыжачы гук [р] утвараецца ў выніку вібрацыі кончыка языка, набліжанага да дзяснаў верхніх зубоў. Таму яго і называюць вібрантам. Паводле месца ўтварэння і ўдзелу органаў маўлення зычныя гукі падзяляюцца на губныя і язычныя. Губныя, або лабіялізаваныя, утвараюцца пры поўным ці няпоўным збліжэнні ніжняй губы з верхняй губой ці верхнімі зубамі ў выніку рэзкага іх размыкання струменем выдыхаемага паветра. Зычныя [б], [б'], [п], [п'], [м], [м'], [ў] называюць губна-губнымі, а зычныя [в], [в'], [ф], [ф'] — губна-зубнымі. Язычныя гукі ўзнікаюць пры самым актыўным удзеле языка, які, артыкулюючы да паднябення, пярэдняй ці сярэдняй або задняй часткай утварае адпаведна пярэднеязычныя зычныя: [д], [дз], [дз'], [дж], [ж], [з], [з'], [л], [л'], [н], [н'], [р], [с], [с'], [т], [ц], [ц'], [ч], [ш]: сярэднеязычны [й] і заднеязычныя: [§], [§ '], [г], [г'], [к], [к'], [х], [х']. Спецыфічнае шыпенне пры вымаўленні гукаў [ж], [ш], [ч] дало ім назву шыпячыя, а паводле свісцячага адцення [з], [з'], [с], [с'], [ц], [ц'], [дз'] называюць свісцячымі. Санорны [ў] — губна-губны, шчылінны зычны гук, спецыфічны для фанетычнай сістэмы беларускай мовы, з'явіўся на месцы былых спалучэнняў [вь], [вь] у выніку страты рэдукаваных галосных [ь] і [ь], калі апынуўся на канцы слова або перад наступным зычным: крьвь — кров — кроў, травька — травка — траўка.Гук [у] ўзнік на месцы былых спалучэнняў рэдукаваных з [л],.[ьл], [ьл], калі яны знаходзіліся паміж зычнымі: вьлна — воўна, жьлна — жаўна, дьлгь — доўг. У беларускай мове гук [ў] ужываецца пасля галосных у канцы дзеяслоааў мужчынскага роду прошлага часу: напісаў, рашыў, а таксама пасля галосных перад зычнымі ў сярэдзіне слова: поўны, маўчанне, доўгі, поўнач, шаўковы. Пераход [л] у [ў] не адбываецца:
калі пасля [л] узнікае беглы галосны: стрэлка — стрэлак, галка — галак, сажалка — сажалак; 2 у запазычаных словах: алгебра, албанец, алмаз, Балканы, балтыйскі, валторна; 3 у канцы назоўнікаў: квартал, метал, вал, фінал, персанал, скандал, запал, сокал. Гук [ў] узнікае: 1)на месцы [у] ў пачатку слова; 2) у прыназоўніках, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны: гуляла ў садзе, прыгожае ўбранне, вялікая ўвага,на ўзбалоцці, плавалі ўюны.