- •1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры.
- •2. Функцыянальна-стылістычная дыферэнцыяцыя сучаснай беларускай мовы.
- •3. Беларуская літаратурная мова і дыялекты.
- •4. Пытанне аб паходжанні і перыядызацыі беларускай мовы, іх асвятленне ў лінгвістычнай літаратуры.
- •5. Гістарычныя змены у марфемным складзе слова, іх выяўленне і вытлумачэнне пры марфемным і этымалагічным аналізе слова.
- •6. Сістэма зычных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •7. Сістэма галосных фанем у беларускай мове: акустычна-артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.
- •8. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі зычных фанем.
- •9. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных у беларускай мове. Варыянты і варыяцыі галосных фанем.
- •10. Прыстаўныя гукі і іх гісторыя ў беларускай мове.
- •11. Аканне ў беларускай літаратурнай мове і дыялектах.
- •12. Склад як фанетычная адзінка. Тэорыя складападзелу ў лінгвістычнай літаратуры. Структура беларускага склада. Прынцыпы складападзелу.
- •13. Прасодыка беларускай літаратурнай мовы: інтанацыя, націск, паўзы. Роля прасадычных адзінак у арганізацыі маўлення.
- •14. Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай мовы. Арфаэпічная варыянтнасць у вакалізме і кансанантызме.
- •15. Беларуская графіка і яе асноўныя прынцыпы. Алфавіт. Нялітарныя графічныя сродкі.
- •16. Арфаграфія. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі.
- •17. Слова як асноўная моўная адзінка. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.
- •18. Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Спосабы ўтварэння пераносных значэнняў слоў.
- •19. Лексічная аманімія. Шляхі ўтварэння амонімаў, тыпы амонімаў. Крытэрыі размежавання аманіміі і полісеміі
- •4 Тыпы няпоуных амонiмау:
- •20. Лексічная сінанімія. Тыпы сінонімаў. Сінанімічны рад і дамінанта. Стылістычнае ўжыванне сінонімаў.
- •22. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка. Запазычанні ў беларускай мове.
- •23. Актыўная і пасіўная лексіка беларускай мовы. Устарэлыя словы і неалагізмы, іх тыпы і асаблівасці ўжывання.
- •24. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы яе выкарыстання: агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжывання.
- •25. Беларуская лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў, прынцыпы іх пабудовы.
- •26. Фразеалогія і яе асноўныя адзінкі. Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў. Беларуская фразеаграфія.
- •27. Марфемная структура слова. Аснова і корань.
- •28. Паняцце марфемы і морфа. Віды марфем. Аламорфы і варыянты марфем. Субморф.
- •29. Паняцце словаўтваральнага тыпа і словаўтваральнай мадэлі. Прадуктыўнасць словаўтваральнага тыпа.
- •30. Словаўтваральная структура слова: утваральная аснова, вытворнае слова. Словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо.
- •31. Спосабы словаўтварэння слоў у беларускай мове. Афіксальнае словаўтварэнне і яго разнавіднасці.
- •32. Складанне як спосаб утварэння слоў. Абрэвіяцыя.
- •33. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
- •35. Граматычныя катэгорыі назоўнікаў, іх характарыстыка.
- •36. Сучасныя тыпы скланення назоўнікаў у беларускай мове і іх гісторыя.
- •37. Прыметнік як часціна мовы, яго лексіка-граматычныя разрады. Скланенне прыметніка ў сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •38. Ступені параўнання прыметнікаў у сучаснай беларускай мове. Спосабы ўтварэння форм ступеней параўнання.
- •39. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў па значэнні, па структуры і асаблівасці іх скланення. Спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове.
- •40. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў па значэнні, асаблівасці іх скланення.
- •41. Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя катэгорыі і формы дзеяслова.
- •42. Катэгорыя часу дзеяслова ў сучаснай беларускай мове і формы яе выражэння ў гісторыі беларускай мовы.
- •43. Спражэнне дзеясловаў у сучаснай беларускай мове і яго гісторыя.
- •44. Катэгорыя ладу дзеясловаў і яе гісторыя ў беларускай мове.
- •45. Катэгорыя трывання дзеясловаў. Зваротнасць дзеясловаў.
- •46. Катэгорыя стану дзеясловаў. Вучэнне аб катэгорыі стану ў лінгвістычнай літаратуры.
- •47. Пераходныя і непераходныя дзеясловы, іх граматычныя значэнні.
- •48. Дзеепрыметнік і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.
- •49. Дзеепрыслоўе і яго гісторыя ў беларускай мове. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў у сучаснай беларускай мове.
- •50. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прослоўяў па значэнні. Словы катэгорыі стану (прэдыкатывы).
- •51. Прыназоўнік як часціна мовы. Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі назоўнікаў. Функцыі прыназоўнікаў.
- •52. Злучнікі як службовыя словы. Вытворныя і невытворныя злучнікі. Функцыі злучнікаў.
- •53. Часціцы. Разрады часціц па значэнні. Вытворныя і невытворныя часціцы. Функцыі часціц.
- •54. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Сувязь слоў у словазлучэнні.
- •Сказ: яго паняцце, дыферэнцыльныя адзнакі, аспекты вывучэння сказа. Тыпы сказаў у беларускай мове.
- •56. Просты сказ, яго дыферэнцыльныя адзнакі. Фармальная, семантычная структура простага сказа.
- •57. Галоўныя і даданыя члены сказа. Пытанне аб членах сказа ў лінгвістычнай літаратуры.
- •58. Аднасастаўныя сказы, крытэрыі іх размежавання і класіфікацыі. Функцыянаванне аднасастаўных сказаў у мове.
- •59. Няпоўныя сказы. Эліптычныя сказы.
- •60. Актуальнае чляненне сказа, сродкі актуалізацыі выказванння.
- •61. Ускладнены просты сказ, разнавіднасці ўскладняльных канструкцый.
- •62. Складаныя сказы і іх класіфікацыя ў сучаснай лінгвістычнай літаратуры.
- •63. Складаназлучаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •64. Складаназалежныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •65. Бяззлучнікавыя складаныя сказы: структура і значэнне, семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж часткамі і спосабы іх выражэння.
- •66. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя сказы), іх структура і семантыка-сінтаксічныя адносіны.
- •67. Простая, ускосная і няўласна-простая мова. Цытата як акт камунікацыі.
- •68. Складанае сінтаксічнае цэлае. Абзац.
- •69. Тэкст як камунікатыўная адзінка. Асноўныя катэгорыі мастацкага тэксту.
- •70. Пунктуацыя як графічны сродак пісьмовай мовы. Прынцыпы беларускай пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку.
30. Словаўтваральная структура слова: утваральная аснова, вытворнае слова. Словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо.
Словаутв.- раздзел мовазнауства, у якiм вывуч.будове вытворн.(маьываваных) слоу, спосабы I сродкi iх утвар.. У словаутвар. Вывуч.толькi вытворныя слова- узнiклi у працэсе словаутв.i значэнне,I гучанне якiх абумоулена iнш.аднакарэннымi слова(утваральн). Невытворн.словы – узнiклi не у працэсе словаутвар., а як умоун.назвы прадметау, прымет, з`яу: стол, белы, iсцi, дрэва. Вытворн.слова склад з : утвар.асновы, словаутв. Фарманта.
Утвар.аснова – частка утвар.слова, агульная з вытворным(бераг- берагавы). Словаутв.фармант – сродак, з дапамогай якога утвар.новае слова (прыст, суф,постф…)
Словаутвар.вытворнасць – такiя адносiны памiж 2-мя аднакарэннымi словам,калi знач.аднаго можна растлумач.праз знач.другога.: ~~~выкладаць-выкладчык, перапiсваць-перапiсчык. Словаутв.ланцужок – аднакарэн.словы,звяз. Адносiнамi паслядоунай вытворнасцi. Словаутв.гняздо – сук-сць словаутвар.ланцужкоу, якiя маюць адно зых.слова.
Касiць: *касец,*касьба,*выкасiць-выкошваць-выкошванне,*пакасiць-пакос,*скасiць-скошваць-скошванне,*касiлка.
31. Спосабы словаўтварэння слоў у беларускай мове. Афіксальнае словаўтварэнне і яго разнавіднасці.
Немарфалагiчныя спосабы утварэння слоу
1.Складанне – пры якiм апошнi кампанент(апорны) з`яуляецца цэлым соловам, а папядэднi-аснова цi цэлае слова.(Прыкл.земляроб, iльназавод, бела-ружовы, тэлескоп,землямер)
2.Субстантывацыя – пераход, прыметн. I дзеепрым.у назоунiк(Прыкл.вартавы. хворы, малы.марожанае,сутачныяi)
3.Лексiка-семантычны –расчапленне значэнняу слова(Пыкл.гасцiнец-шлях, падпрунак)
4.Складана-суфiксальны – змешаны спосаб, пры якiм складанне спалучаецца з суфiксальным.(збожжауборачны, землепрходзец, пяцiгадовы)
5.Зрошчэнне – кампаненты словазлучэння аб`ядновываюцца у адно слова i пiш.разам.(Прыкл.мiмаволi, рэдканаселены, глыбокапаважаны)
6.Абрэвiацыя – спосаб утвар.складанаскарочаных слоу, або абрэвiятур,шляхам аб`яднання усечаных частак або цэльнага слова(БелАЗ, спецкор, ВНУ)
Марфалагiчныя спосабы утвар.слоу
Дырывацыйны спосаб – афiксацыя.
1.Суфiксальны – утвар слоу далучэннем да утваральнай асновы суфiкса або суф. I канчатка
Разнавiднасць –нульсуфiксальны:1.дзеясл.-наз.(прыходзiць-прход), 2.прыметн.-наз.(сiнi-сiнь),3.колькасны лiчэбн.-парадк.лiч.(пяць - пяты)
2.Прыставачны – утвар.слоу далучэннем прстыукi да утвар.асновы.
3.Постфiксальны – утвар.слоу далуч. Постф. Да утвар.асновы. Утвар. дзеясловы,займ.i прыслоуi
4.Прыстав.-суф. – далуч.прыстаукi i суф.
5.Прыстав.-постфiкс.
Афiксацыя – утвар.новых слоу шляхам далучэння да утвар.асновы або да утваральнага слова розных афiксаў.
32. Складанне як спосаб утварэння слоў. Абрэвіяцыя.
Абрэвіяцыя – спосаб утварэння складана-скарочаных слоў, або абрэвіятур;
33. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
Часціны мовы — гэта лексіка-граматычныя разрады слоў, для якіх характэрны абагульненае значэнне, агульныя граматычныя катэгорыі, асноўныя сінтаксічныя функцыі, асаблівасці формазмянення і словаўтварэння.
Абагульненае значэнне кожнай часціны мовы з'яўляецца адцягненым ад лексічных значэнняў слоў гэтага класа. Так, да назоўнікаў адносяцца словы з рознымі лексічнымі значэннямі: аловак, брат, гай, кніга, ліпа, мора, поле, аднак усе назоўнікі маюць абагульненае значэнне прадметнасці. Для дзеяслова абагульненае значэнне — гэта значэнне дзеяння, стану як працэсу, для прыметніка — прыметы.
Кожнай часціне мовы ўласцівы свае граматычныя катэгорыі. Так, абагульненае значэнне прадметнасці ў назоўніку выражаецца катэгорыямі роду, ліку і склону, а абагульненае значэнне дзеяння, стану як працэсу ў дзеяслове — катэгорыямі часу, ладу, асобы, трывання, стану і інш.
Словам, кожнай часціне мовы ўласцівыя свае асноўныя сінтаксічныя функцыі. Напрыклад, назоўнік у сказе выконвае ролю дзейніка або дапаўнення, дзеяслоў — выказніка. Адрозніваюцца словы розных часцін мовы сваім словаўтварэннем і формазмяненнем.
У сучаснай беларускай мове традыцыйна выдзяляюць дзесяць часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, часціцы, выклічнік. Усе часціны мовы падзяляюцца на дзве групы — самастойныя і несамастойныя. Сярод самастойных часцін мовы адрозніваюць пяць зменных (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік скланяюцца, дзеяслоў спрагаецца) і адну нязменную (прыслоўе). Словы, якія ўваходзяць у склад гэтых часцін мовы, выконваюць намінатыўную функцыю (называюць прадметы, прыметы, дзеянні) і з'яўляюцца членамі сказа. Сярод несамастойных часцін мовы адрозніваюць службовыя словы (прыназоўнік, злучнік, часціцы) і выклічнік. Службовым словам не ўласціва намінатыўная функцыя, яны не з'яўляюцца членамі сказа. Яны выконваюць службовыя функцыі ў словазлучэннях і сказах: паказваюць на адносіны паміж словамі (прыназоўнікі), звязваюць паміж сабой словы і часткі сказа (злучнікі), надаюць словам або сказам розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні (часціцы). Выклічнікі не выконваюць ні намінатыўнай, ні службовай функцЫі. Гэта нязменныя словы, якія выражаюць пачуцці і волевыяўленні чалавека, не называючы іх.
Разгледжаныя часціны мовы не ахопліваюць усіх слоў. У некаторых граматыках і падручніках вылучаюцца ў асобны лексіка-граматычны разрад безасабова-прэдыкатыўныя словы. Гэта нязменныя словы, якія выконваюць ролю выказніка ў безасабовых сказах: весела, добра, прыемна, светла, чыста. Настаўнікам было прыемна за сваіх вучняў. (К-с) На вуліцы было ціха. (К. Ч.)
Не ўключаюцца ў часціны мовы мадальныя словы, якія з'яўляюцца сродкам выражэння адносін асобы да зместу выказвання і ў сказе выступаюць у ролі пабочных слоў: безумоўна, канечне, напэўна, мусіць, відаць. Відаць, спрадвек цягнула чалавека ў нязнаны шлях, к чужым мацерыкам. (Бач.) Так зычліва ззяюць зоры, мабыць, радыя вясне. (К-с)
Па-за межамі часцін мбвы застаюцца гукапераймальныя словы, якія перадаюць гукі жывой і нежывой прыроды: мяў, му, кукарэку, ш-ш-ш.
Словы могуць пераходзіць з адной часціны мовы ў другую, што найчасцей абумоўлена зменай сінтаксічнай функцыі. Напрыклад: Добрае слова не забываецца. (Прык.) Добрае чуваць далёка, а благое яшчэ далей. (Прык.) Такі пераход разглядаецца як адзін са спосабаў утварэння новых слоў.
34. Назоўнік як часціна мовы, яго лексіка-граматычныя разрады.
Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склону. Паняцце прадметнасці ахінае не толькі найменні канкрэтных рэалій рэчаіснасці, але і назвы адцягненых рэалій, якасцяў, дзеянняў, прышет, працэсаў, з'яў, уласцівасцяў і інш.Значэнне прадметнасці ўяўляецца лексічнай катэгорыяй, якая афармляецца пэўнымі граматычнымі паказчыкамі, таму назоўнікі правамерна называюсь лексіка-граматычным разрадам слоў. Акрамя лексіка-граматычных разрадаў, назоўнікі натуральна падзяляийцца на разнастайныя тэматычныя групоўкі, якія часцей за ўсё вылучаюцца ў межах памянёных разрадаў. Агульныя і ўласныя назоўнікі падзяляюцца на аснове таго, што першыя абагульняюць назвы аднародных прадметаў у адзін клас, абазначаюць не асобныя прадметы, а мноства прадметаў або тоесных цалкам, або з агульнай дамінантнай рысай; другія ж абазначаюцьасобныя предметы і рэаліі з шэрагу аднатыпных, індывідуалізуюць іх. Сярод уласных іменаў вылучаюцца імёны людзей, тапанімічныя і астранамічныя назвы, найменні прадпрыемстваў, арганізацый выдавецтваў, назвы ратункаў, вырабаў і інш.. У адрозненне ад агульных назоўнікаў уласныя ўжываюцца у адной форме ліку, часцей у адзіночным, не супрацьпастаўляюцца па ім. У множным ліку могуць ужывацца ўласныя імёны, якія адносяцца, напрыклад, да розных людзей.Ва ўзаемасувязях агульных і ўласных імёнаў існуе адваротная залежнасць: агульныя імёны часцей выкарыстоўваюцца ў значэнні ўласных, пэўным чынам матывуюць іх, у той час як уласныя імёны ўжываюцца ў значэнні агульных значна радзей. На пісьме ўласныя назвы адрозніваюцца ад агульных тым, што пішуцца ў беларускай мове заўсёды з вялікай літары. Канкрэтныя i абстрактныя назоўнікі размяжоўваюцца тым, што ў першых граматычная і лексічная прадметнасць супадае, тады як у другіх адзначаецца толькі граматычная прадметнасць. Але канкрэтныя назоўнікі абазначаюць не толькі ўспрымальныя нашымі органамі пачуццяў прадметы, але і больш ёмістыя рэаліі, калі нашымі органамі пачуццяў фіксуецца толькі іх частка. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць адцягненыя паняцці, пачуцці, якасці, прыкметы, дзеянні, не спалучаюцца з лічэбнікамі і рэдка выкарыстоўваюцца ў форме множнага ліку. Абстрактныя назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -у (-ю), a іх канкрэтныя адпаведнікі -а (-я).У некаторых выпадках мяжа паміж канкрэтнымі і абстрактнымі назоўнікамі не з'яўляецца выразнай, што прыводзіць да іх неадназначнай граматычнай характарыстыкі. Абстрактныя назоўнікі па свайму ўтварэнню часта з'яўляюцца аддзеяслоўнымі ці адпрыметнікавымі. Канкрэтны або абстрактны характер пэўных назоўнікаў часам можа вызначацца кантэкстам.Падзел назоўнікаў на адушаўлёныя і неадушаўлёныя заснаваны на семантычным крытэрыі, бо адушаўлёныя назоўнікі звычайна абазначаюць жывых істот, а неадушаўлёныя - нежывыя прадметы, паняцці, падзеі, прыкметы і інш., прычым дадзены сэнсавы крытэрый падмацоўваецца марфалагічнымі паказчыкамі: у адушаўлёных назоўнікаў форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з родным склонам, а ў неадушаўлёных - з формай назоўнага склону. Неабходна аднак заўважыць, што зазначаны моўны паказчык часам не супадае з прыроднымі характарыстыкамі адпаведных прадметаў, бо адушаўлёнымі назоўнікамі могуць абазначацца нежывыя людзі, віртуальныя, міфічныя істоты, дэманы, шахматныя фігуры, цацкі, ігральныя карты. Неадушаўлёнымі ж назоўнікамі называюць расліны, мікраарганізмы, якія з біялагічнага пункту гледжання з'яўляюцца жывымі. Згодна з граматычным крытэрыем да неадушаўлёных назоўнікаў адносяцца абазначэнні сукупнасцей людзей ці іншых жывых істот. У пэўных кантэкстах неадушаўлёныя назоўнікі могуць набываць значэнне адушаўлёных.Сярод агульных назоўнікаў асобую групу складаюць зборныя, якія абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў,што ўяўляюць сабой адно цэлае. 3 граматычнам пункту гледжання зборныя назоўнікі характарызуюцца тым, што большасць з іх не мае карэляцыі па ліку, ужываецца пераважна ў форме адзіночнага ліку і не спалучаецца з колькаснымі лічэбнікамі. У якасці фармальнай падмацаванасці для выдзялення зборных назоўнікаў у асобны лексіка-граматычны разрад выступаюць спецыфічныя словаўтваральныя суфіксы -ств- (-цтв-), -нік-, -няк-, -ін-, -ар-, -ур- і інш.. Меншую групу зборных назоўнікаў утвараюць словы, што выражаюць ідэю непадзельнасці цэлага, складзенага з аднародных адзінак, лексічна, без спецыяльных суфіксаў. Лексіка-граматычную групу ўтвараюць таксама рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць аднародныя па саставу матэрыялы, што пры дзяленні на часткі не страчваюць якасцяў цэлага. Падобна зборным назоўнікам рэчыўныя не маюць супрацьпастаўленых адпаведнікаў па ліку і выступаюць або толькі ў форме адзіночнага ліку, або толькі множнага. У суадносных формах віно - віны, масла -маслы і да т.п. супрацьпастаўляюцца не столькі лікавыя, колькі якасныя характарыстыкі згаданых рэчываў. Да зборных назоўнікаў адносяцца найменні металаў, хімічных элементаў, прадуктаў харчавання, лякарстваў і медыцынскіх прэпаратаў, раслін,прамысловых вырабаў, сельскагаспадарчых культур, вадкасцяў і сыпучых матэрыялаў, прыродных з'яў. Некаторыя рэчыўныя незоўнікі супрацьпастаўляюцца аднакаранёвым назоўнікам са значэннем адзінкавасці, што словаўтваральна эбліжае іх са зборнымі назоўнікамі, Граматычны характер рэчыўных назоўнікаў мужчынскага роду выражаецца тым, што ў родным склоне яны звычайна маюць канчатак -у (-ю), што ўсе рэчыўныя назоўнікі выступаюць у форме аднаго ліку (пераважна адзіночнеге), што яны не спалучаюцца з колькеснымі лічэбнікамі.
