Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
213.75 Кб
Скачать

4 Тыпы няпоуных амонiмау:

*амаформы (у асобных формах)- палi-палi

*амафоны (супад. У вымаулен, адрозн у напiс)- код-кот, казка-каска

*амографы (пiш аднолькава, вымаул. па-розн.)- кАса-касА, сЫпаць-сыпАць, стАлы-сталЫ

*сiнт.амонiмы (адн. Па форме, розн сiнтаксiчн. функцыi)- (яны) студыi (мн.лiк), (ей) студыi (адз.лiк)

Па марфалагiчнай будове амонiмы бываюць простыя(невытворныя) I вытворныя. Невытворныя у асноуным сустрвкаюцца сярод назоунiкау (таран-рыба, удар), а вытворныя – сярод дзеясловау (вЫхадзiць-многа прахадзiць, вылечыць).

Шляхi утварэння: 1.распад полiсемii 2.страты сэнсавай сувязi памiж значэннямi мнагазн. Слоу. (Напр. 1-гасцiнец 1)шлях;2)падарунак →госць-*купец* 2-каса1)вiд жаночай прыгажосцi;2)водмель;3)прылада для касьбы)

Прчыны узнiкнення – гукавае супадзенне этымалагiчна розных слоу: 1) спрадвечнабеларускiх i запазычаных(бор -1лес,2хiм,3стамат);2)запазыч. з розных моу(акцыя -1кашт.папера,2дзеянне); 3)запазыч.з адной i той жа мовы(крона-з ням.1вяршына,2грошы)

Размежаванне аманiмii i полiсемii:1) семант.спосаб:прыналежнасць слоу да пэунай лексiка семант. Групп(журавель-1птушка,2прыстасаванне; гасцiнец-1шлях,2падарунак) + фанет.спосаб

2) спалучальнасцю з iнш.словамi (русая каса-новая жалезная касса;шыр.драуляная лава-горная расплауленая лава)3)словаутв.спосаб: амонiмы трапляюць у розныя словаутв.рады (смалiць –смазаць смалой

20. Лексічная сінанімія. Тыпы сінонімаў. Сінанімічны рад і дамінанта. Стылістычнае ўжыванне сінонімаў.

Словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце, маюць аднолькавыя ці падобныя значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнямі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі або стылістычным выкарыстаннем, называюцца сінонімамі.Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад, у які могуць уваходзіць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы з такім жа значэннем. Слова ў сінанімічным радзе з найбольш агульным значэннем, нейтральнае ў экспрэсіўных і стылістычных адносінах, называецца дамінантай.Паводле ўзнікнення і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя і стылістычныя. Семантычнымі, паняційнымі або ідэаграфічнымі называ­юцца такія сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы. Сінонімы, якія адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай, называюцца стылістычнымі. Вызначыць іх можна, параўноўваючы са стылістычна ней­тральным словам. Найбольш у мове сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай; іх называюць семантыка-стылістычнымі. Кантэкстуальнйя аўтарскія сінонімы - гэта словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі, дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні. У сучаснай беларускай літаратурнай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць перыфразы — выразы, якія апісальна раскрываюць значэнне слова.Сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычньий адценнямі, ні стылістычнай афарбоўкай, а выяўляюць поўнае супадзенне значэнняў, называюцца абсалютнымі сінонімамі або лексічнымі дублетамі.

Сiн.рад – некалькi сiнонiмаў, не толькi асобныя словы, але I фразеалаг. (многа-шмат-хоць кассой касi)

Дамiнанта – слова у сiн.радзе з найбольш.агульным значэн, нейтр. у экспрэс. I стылiст.адносiнах.

Вiды сiн: 1-семантычныя(адрозн.сэнс. адценнямi і ўжыв. ва усiх стылях ~ лес-бор, гай, дуброва) 2- стылiст(адрозн.толькi стылicт.афарбоўкай~ гаварыць-балтаць, малоць яз, тачыць лясы) 3-семант-стылiст (адрозн.i сэнсав,I стылiст.афарбоукамi~ павозка-брычка, пралетка, кабрыялет(уст)) 4-кантэкст-аутарск(сiн толькi у пэуным кантэксце~брынь-джазны аркестр) 5-абсалютныя (мовазнауства-лiнгвiстыка)

Лекс.сiнанiмiя – сiн з адрознен.адценнем, звычайна сін.рад

Сiнтакс.сiнанiм – маюць назву параллельных сiнт.канструкцый (здаровая, прыгожая жанчына)

Перыфраза – выраз, апiсальна раскрыв. значэнне слова (маладая далечыня - маладосць)

Эўфемiзмы – выразы, замяняюць грубае значэнне больш мяккiм (памер-зышой ад нас)

Ф-цыi Сiн: *замяшчэння;* дэталiзацыi;*экспрэс-стылiст. Шляхi узн: *сiн з розных гiст.эпох(ружжо-вiнтоука),* з розных гаворак(пасека-пчольнiк),*уласнабел.i запазыч. (доказ-аргумент)

21. Антонімы, іх тыпы і функцыянаванне. Паронімы, крытэрыі іх вызначэння і шляхі ўзнікнення.

Словы адной часціны мовы, якія абазначаюць супрацьлеглыя паняцці, называюцца антонімамі . Суадноснасць антонімаў выяўляецца ў цеснай сувязі іх значэнняў, якія адносяцца да адной і той тэматычнай групы. Антанімічнымі могуць быць як рознакаранёвыя, так і словы з адным і тым жа коранем, якім супрацьлеглае значэнне надаюць прыстаўкі.

Тыпы:1)супрацьлеглыя(кантрарныя)-не дапускае уключэннi сяр. Звяна ~ жывы-мертвы 2)супярэчлiвыя(кантрадыктарныя)-могуць мець сяр.звяно (любiмы-абыякавы-нянавiсны) 3)вектарныя (канверсiйныя)-звязаны з напрамкам, якi уключ. У сябе дзеянне або прымету ~ прадаць-купiць.

Антонiмы абавязкова:*адсутн.часцiца не,*адной часцiны мовы, *можа выраж ва усiх знач, або толькi асобным (~белы-чорны”колер”)

Паронімы. Аднакарэнныя словы, якія маюць знешняе гукавоё падабенства, але не тосныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях, называюцца паронімамі.Паронімы — словы адной часціны мовы, якія маюць аднолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабою па структуры. Словы-паронімы маюць неаднолькавыя словазлучальныя магчымасці.Паранімічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей — паміж дзеясловамі. Пераважная большасць паронімаў утварае пары, а некаторыя аб'ядноўваюцца па тры, чатыры ў адным радзе. Кожны паронім ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі, характарызуецца семантычнай самастойнасцю і можа мець свае сінонімы і антонімы.