Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры сбм.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
213.75 Кб
Скачать

1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры.

Усе мовы свету, колькасць ў межах ад 3000 да 6000, лучацца ў генетычна роднасныя сем'і. Найбольш вялікай індаеўрапейская. Усе моўныя сем'і распадаюцца на групы. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую па колькасці і тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы. Упершыню пісьмовыя звесткі пра славян сустракаюцца ў старажытнарымскіх вучоных пісьменнікаў - Герадота, Плінія, Тацыта, Пталамея і інш. яшчэ да нашай эры (звыш 2000 гадоў таму). Да 9 ст. нашай эры гэтае адзінства распалася на тры падгрупы: усходняя, заходняя і паўднёвая Але яшчэ і ў 11 ст. моўныя адрозненні паміж усімі славянскімі плямёнамі не выходзілі за межы міждыялектных адрозненняў, што існуюць унутры любой сучаснай славянскай мовы. На сённяшні час усходнеславянскія мовы распадаюцца на беларускую, рускую і ўкраінскую; заходнеславянскія - на польскую, сербалужыцкую , славацкую, чэшскую паўднёваславянскія - на балгарскую, македонскую, сербскахарвацкую, славенскую Да мёртвых славянскіх моў, якія цяпер не выкарыстоўваюцца, адносяцца стараславянская і палабская. Па колькасці асоб, якія карыстаюцца славянскімі мовамі на пачатак 80-х гадоў 20 ст., славяне размяркоўваюцца ў наступнай паслядоўнасці: рускія (159 млн.), украінцы (42,5 млн.), палякі (39 млн.), беларусы (9,3 млн.). Славяне кожнай моўнай падгрупы могуць зносіцца паміж сабой на сваіх мовах і разумець адзін аднаго, што сведчыць пра бліжэйшае падабенства іх моў. Калі да пачатку 20 ст. толькі адна славянская нацыя, рускія, якія дамінавалі ў складзе Расіі, мела дзяржаўнасць, то зараз кожная з іх утварае сваю дзяржаву, a іх мовы маюць пісьменнасць, з'яўляюцца літаратурнымі і прызнаныя адзінымі дзяржаўнымі на сваіх тэрыторыях, за выключэннем Беларусі, дзе дзяржаўнай мовай паводле Канстытуцыі 1996 года абвешчана поруч з беларускай і руская. Дадзенай акалічнасцю абумоўлена і спецыфіка выкарыстання беларускай мовы ў жыцці насельнікаў краіны, якія складаюць каля 80% усіх жыхароў, або пераважную іх большасць.

2. Функцыянальна-стылістычная дыферэнцыяцыя сучаснай беларускай мовы.

Дынамічная тэорыя нормы, абапіраючыся на патрабаванне адноснай устойлівасці, сумяшчае ў сабе і ўлік прадуктыўных і не залежачых ад волі гаворачых тэндэнцый развіцця мовы, і беражлівыя адносіны да тых маўленчых навыкаў, якія былі атрыманы ад папярэдніх пакаленняў. Улічваючы гэта, норма - значна дыферэнцыраваны комплекс моўных сродкаў, які дазваляе захаванне варыянтаў і сінанімічных спосабаў выражэння. Варыятыўнасць моўных сродкаў забяспечвае функцыянальна-стылістычную дыферэнцыяцыю літаратурнай мовы.

Норма неаднародная па саставу ўваходзячых у яе прыкмет. Ядро літаратурнай нормы складаюць стылістычна нейтральныя (найбольш ужывальныя) моўныя з'явы, перыферыю - з'явы архаічныя і новыя, тэрытарыяльна і функцыянальна адзначаныя, але якія ўваходзяць у рамкі літаратурнай нормы.

Вялікая роля ў выпрацоўцы літаратурнай нормы належыць лепшым прадстаўнікам культуры, вучоным-філолагам. Дыялекты, прафесійная мова, жаргоны знаходзяцца па-за межамі літаратурнай мовы, аднак могуць істотна ўплываць на норму.

Моўная норма - катэгорыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая. Яна не з'яўляецца пастаяннай, яна змяняецца, удасканальваецца, развіваецца, мае варыянты.

Аднак змены павінны адпавядаць агульным заканамернасцям моўнай сістэмы, тэндэнцыям яе развіцця. Афіцыйнаму замацаванню змен моўнай нормы звычайна папярэднічае перыяд варыянтнасці. Варыянты - гэта разнавіднасці адной і той жа моўнай адзінкі, якія валодаюць аднолькавым значэннем, але адрозніваюцца па форме (дзіця-дзіцё; у адрас - на адрас). Варыянты існуюць на ўсіх моўных узроўнях (арфаэпічных, акцэнталагічных, марфалагічных, лексічных).

Працэс змены норм адбываецца наступным чынам. Новае трапляе ў мову ў процівагу існуючым правілам. Яно з'яўляецца звычайна па-за межамі літаратурнага ўжывання - у прастамоўі, у прафесійным маўленні, у размоўна-бытавым і г.д. На другім этапе адбываецца паступовае збліжэнне гэтых двух з'яў, ужо пачынае ўжывацца і ў літаратурнай мове, у вуснай яе разнавіднасці. Трэці этап характарызуецца тым, што дзве з'явы ўжываюцца як варыянты нормы. Затым на чацвёртым этапе адбываецца зрух нормы: раней пазалітаратурны варыянт паступова выцясняе першапачатковы варыянт і замацоўваецца ў літаратурнай мове.