Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиотековедение Теория (Стрижонок).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
605.7 Кб
Скачать

Тэматычны план для студэнтаў завочнай формы навучання (5-гадовае навучанне)

Тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

У тым ліку

лекцыі

семінары

Раздзел І. Асновы вучэння аб бібліятэцы

Тэма 1. Генезіс і сутнасць бібліятэкі

1

1

Тэма 2. Прынцыпы дзейнасці бібліятэк

1

1

Тэма 3. Сацыяльныя і тэхналагічныя функцыі бібліятэк

1

1

Тэма 4. Шматконтурная мадэль сістэмы “Бібліятэка”

0,5

0,5

Тэма 5. Тыпалагізацыя і класіфікацыя бібліятэк

1

1

Раздзел ІІ. Бібліятэчная справа як галіна дзейнасці

Тэма 6. Сутнасна-функцыянальная структура бібліятэчнай справы

1

1

Тэма 7. Галіновыя сістэмы навуковых і спецыяльных бібліятэк

4

2

2

Тэма 8. Кіраванне бібліятэчнай справай

1

1

Раздзел ІІІ. Тэарэтычныя асновы бібліятэказнаўства

Тэма 9. Станаўленне і развіццё бібліятэказнаўства

1

1

Тэма 10. Агульнатэарэтычныя пытанні бібліятэказнаўства

3

1

2

Тэма 11. Метадалогія бібліятэказнаўства

1

1

Тэма 12. Бібліятэказнаўства ў сістэме навук

0,5

0,5

Усяго

16

12

4

Метадычныя ўказанні для семінараў тэматыка семінараў

Сёння галоўным метадам вывучэння спецыяльнай дысцыпліны з’яўляецца самастойная работа студэнтаў у міжсесійны перыяд. На СРС выдзяляецца ўсё больш і больш гадзін у вучэбным плане. Пры вывучэнні курса "Бібліятэказнаўства. Раздзел І. Тэорыя" адным з кірункаў самастойнай работы студэнтаў з’яўляецца падрыхтоўка да семінарскіх заняткаў, накіраваная на вывучэнне асноўнай і дадатковай літаратуры па прапанаваных ніжэй тэмах.

У падрыхтоўку да семінарскага занятку ўваходзіць вывучэнне рэкамендуемай літаратуры, канспектаванне, складанне разгорнутых адказаў па кожным пытанні. Неабходна прачытаць асноўную і дадатковую літаратуру, зрабіць выпіскі і падрыхтаваць разгорнуты пісьмовы адказ на кожнае пытанне семінара. Зробленнымі запісамі студэнт можа карыстацца пры адказах на семінарскіх занятках.

Выступленне студэнта павінна сведчыць аб добрым валоданні вывучаным матэрыялам, аб уменні звязаць яго з адпаведным напрамкам практычнай дзейнасці бібліятэк. Неабходна лагічнасць і паслядоўнасць у адказе, а таксама ўменне выдзяліць найбольш важныя палажэнні і зрабіць вывады па кожным пытанні семінара.

Студэнты, якія дапаўняюць выступленні, выказваюць крытычныя і ацэначныя меркаванні, вядуць дыскусію па тэматыцы семінараў, маюць магчымасць атрымаць дадатковыя балы суадносна рэйтынгаваму рэгламенту па курсу “Бібліятэказнаўства. Раздзел 1. Тэорыя”.