Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиотековедение Теория (Стрижонок).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
605.7 Кб
Скачать

Тэма 4. Шматконтурная мадэль сістэмы “Бібліятэка”

Выкарыстанне сістэмнага падыходу да вывучэння бібліятэчнай справы. Дэфініцыя паняццяў «сістэма», «падсістэма», «элемент». Эвалюцыя поглядаў на бібліятэку як сістэму. Аднаэлементная мадэль бібліятэкі (М.А.Рубакін, Л.Б.Хаўкіна). Дзвюхэлементная мадэль бібліятэкі (І.Т.Маркаў, О.С.Чубар’ян).

Трохэлементная мадэль бібліятэкі (М.С.Карташоў, А.Я.Чарняк, І.М.Фрумін).

Чатырохэлементная мадэль бібліятэкі Ю.М.Сталярова. Першы контур сутнаснай сістэмнай мадэлі бібліятэкі. Падсістэмы першага контура: бібліятэчны фонд (БФ), кантынгент карыстальнікаў (КК), бібліятэчны персанал (БП), матэрыяльна-тэхнічная база (МТБ). Характарыстыка дакумента (Д), карыстальніка (К), бібліятэкара (Б), матэрыяльна-тэхнічнага прыстасавання (МТП) як элементаў адпаведных падсістэм. Узаемадзеянне элементаў і падсістэм бібліятэк.

Другі контур сутнаснай сістэмнай мадэлі бібліятэкі. Характарыстыка мадэлей элементаў першага контура.

Пяціэлементная мадэль бібліятэкі (В.В.Скварцоў, Н.І.Цюліна, А.І.Астапаў, Я.Л.Шрайберг).

Семінар

Тэма 5. Тыпалагізацыя і класіфікацыя бібліятэк

Дэфініцыя і суадносіны паняццяў “тыпалогія” і “класіфікацыя”, “тып” і “від”.

Эвалюцыя поглядаў на класіфікацыю бібліятэк. Класіфікацыя бібліятэк ў 1920-40-я гг. ХХ ст. Класіфікацыя бібліятэк А.С.Чубар'янам у 1950-х гг. ХХ ст. Фасетныя, іерархічныя і шматаспектныя класіфікацыі бібліятэк. Класіфікацыйныя прыметы. Класіфікацыя бібліятэк у залежнасці ад іх сацыяльнага прызначэння, заснавальнікаў, формаў уласнасці, статуса, фонду, карыстальнікаў і іншых прымет.

Тыпалогія як агульнатэарэтычная праблема бібліятэказнаўства. Распрацоўка праблемы тыпалогіі бібліятэк у бібліятэказнаўстве. Канцэпцыі тыпалогіі бібліятэк М.А.Рубакіна, Е.Н.Мядынскага, А.А.Пакроўскага, І.М.Фруміна, М.К.Вяльяотс, М.І.Акілінай, Р.С.Матульскага, К.Т.Селіверставай, Ю.М.Сталяровым, А.І.Астапавым, Н.С.Карташовым. Сістэма крытэрыяў для тыпалагізацыі бібліятэк. Публічныя і спецыяльныя бібліятэкі, іх тыпалагічныя рысы.

Тэндэнцыі развіцця і змянення тыпалагічных рыс сучасных бібліятэк.

Семінар

РАЗДЗЕЛ ІІ. Бібліятэчная справа як галіна дзейнасці.

Тэма 6. Агульная характарыстыка бібліятэчнай справы

Паняцце аб бібліятэчнай справе, як вобласці дзейнасці па арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання, яе мэтах і задачах. Сутнасна-функцыянальная структура бібліятэчнай справы. Агульная характарыстыка бібліятэчнай дзейнасці (практыкі), бібліятэказнаўства, бібліятэчнай адукацыі і кіравання бібліятэчнай справай. Іх задачы, мэты, функцыі як складаючых частак бібліятэчнай справы.

Асноўныя прынцыпы арганізацыі бібліятэчнай справы. Рацыянальнае размяшчэнне сеткі бібліятэк у адпаведнасці з дэмаграфічным складам насельніцтва і з улікам развіцця ў асобных рэгіёнах галін вытворчасці. Узаемадзеянне і ўзаемавыкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк з мэтай найбольш поўнага задавальнення інфармацыйных патрэб карыстальнікаў. Дзяржаўна-грамадскі характар кіравання бібліятэчнай справай.

Семiнар