
- •5. Арганізацыя, вядзенне і выкарыстанне (эк) у дзіцячых бібліятэках
- •6. Чытацкае развіццё асобы дзіцяці ва ўмовах бібліятэкі
- •7. Характарыстыка чытання дзяцей малодшага школьнага ўзросту і асаблівасці бібліятэчнага абслугоўвання.
- •9. Улік узроставых асаблівасцей дзіцячага чытання ў бібліятэчным абслугоўванні.
- •10. Бібліятэчнае заканадаўства і нарматыўныя дакументы па арганізацыі дзейнасці школьнай бібліятэкі.
- •11. Школьная бібліятэка як стркутурнае падраздзяленне агульнаадукацыйнай установы
9. Улік узроставых асаблівасцей дзіцячага чытання ў бібліятэчным абслугоўванні.
У педагагічнай і псіхалагічнай літаратуры прынята такая перыядызацыя: ад 1 да 3 год – ранні ўзрост, ад 3 да 4 гадоў – малодшы дашкольны ўзрост, ад 4 да 6 гадоў – старшы дашкольны ўзрост. Дашкольны ўзрост асоба спрыяльны для развіцця вобразнага мыслення, уяўлення, фантазіі, пазнавальнай актыўнасці, творчых здольнасцяў. Сацыяльная абумоўленасць развіцця дашкольніка выражаецца ў характэрных для гэтага ўзросту відах дзейнавсці, перш за ўсё ў сюжэтна-ролевай гульні. У працэсе гульні дзеці актыўна спазнаюць навакольную рэчаіснасць. Засвойваюць сацыяльны вопыт. Дзіця ранняга ўзросту, слухаючы апавяданне ці казку, адчувае рэальнасць існавання героя, спачувае яму і садзейнічае, перажывае разам з ім. Праз садзейнічанне і ваўдзельнічанне ўзнікае саперажыванне – аснова эстэтычнага ўспрымання. Навукоўцы рэкамендуюць знаёміць дашкольніка з кнігаю ва ўзросце да года. Кніжкі-цацкі, кніжкі-карцінкі стымулююць развіццё мовы, істотна дапаўняюць уяўленні дзіцяці аб прадметах і з’явах навакольнага асяроддзя. Першымі навыкамі чытання можа авалодаць гуляючы ўжо трохгадовае дзіця. Уменне чытаць становіцца важным фактарам паскоранага развіцця, параджае новыя стымулы для навучання.Дзеці 3–4 гадоў здольныя разумець асноўныя падзеі твору і ўлаўліваць іх дынаміку. У цэнтры падзей – герой твору, яго знешнасць, дзеянні, учынкі. Разуменню дзяцей даступныя простыя, адкрытыя матывы ўчынкаў. Скрытая матывіроўка застаецца незразумелай. Вялікую ролю адыгрываюць ілюстрацыі. Адносіны да герояў эмацыянальныя, дзеці імкнуцца ўмешвацца ў падзеі: спыняюць чытанне, б’юць адмоўнага героя на карцінцы, перагортваюць непрыемныя старонкі. У пяцігадовым узросце дзіця праяўляе больш пільны інтарэс да зместу твору, ўчынкаў і перажыванняў герояў. Дзеці набываюць навык засяроджваць сваю ўвагу, слухаючы твор, уменне выказаць сваю думку і адносіны да твору. З’яўляюцца любімыя кніжкі, фарміруецца кола чытання. Праяўляецца цяга да моўнай творчасыі: складання загадак, сачынення казак, вершаў. Чытачоў гэтага ўзросту мэтазгодна знаёміць з рознымі жанрамі літаратуры, паказваць адрозненне прозы ад вершаў, казкі ад апавядання і г.д. Неабходна развіваць творчыя здольнасці дзяцей.Юнацкі перыяд даводзіцца на ўзрост 15-18 год. Гэта вучні старэйшых класаў, тэхнікумаў і іншых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Этап выбару асобы, яе культурнага самавызначэння. Перад маладым чалавекам адчыняюцца, па меньшай меры, два шляхі: альбо засваенне дамініруючых у грамадстве культурных нормаў і сэнсаў, альбо іх непрыняцце, замыканне ў рамках той субкультуры, да якой належыць асоба.Часовыя (узроставыя) рамкі культурнага самаразвіцця індывідуальня і дакладнасць тут не можа быць поўнай. Але заўсёды ёсць паэтапнасць, паступовасць уключэння асобы ў культуру (ад поўнага прынцця да эфекта апазіцыі, затым крытыкі і, у рэшце рэшт, дыялога). В.А.Барадзіна гаворыць аб асяроддзі чытацкай сацыялізацыі і аб тых сацыяльных інстытутах, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе. У тэорыі чытацкага развіцця абгрунтоўваецца пашырэнне сацыяльнай прасторы праз сацыяльныя інстытуты ад этапа да этапа ў чытацкім развіцці. Пры гэтым на кожным этапе дамініруе той ці іншы сацыяльны інстытут, але не паасобна, а ва ўзаемадзеянні з іншымі, ствараючы асяроддзе для чытацкага развіцця.Веданне ўзроставых і індывідуальных асаблівасцяў культурнага развіцця дзіцяці, падлетка, юнака вельмі важныя для разумення і павінны ляжаць у аснове ўсёй арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання дзяцей. Менавіта ў гэтым сэнсе разумеецца тэрмін “спецыялізаванае абслугоўванне”, на якое дзеці маюць права па ўсіх законах і дэкларацыях.