Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
спецуха гос 2.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
29.3 Кб
Скачать

7. Характарыстыка чытання дзяцей малодшага школьнага ўзросту і асаблівасці бібліятэчнага абслугоўвання.

Узрост ад 6 да 9 гадоў. У ім развіваецца рацыянальнае і крытычнае стаўленне да асяроддзя. Гэта выражаецца ў фарміраванні і разуменні сваіх інтарэсаў і густаў, сваіх поглядаў і ацэнак. З’яўляецца асэнсаваная патрэбнасць ў душэўным жыцці, ўзнікае сфера «патаённага». Прымус і ўціск на гэтым этапе могуць назаўсёды адбіць жаданне чытаць.Вялікую ролю адыгрывае стымуляванне творчай дзейнасці: малявання, лепкі, стварэння лялек для лялечнай інсцэніроўкі, непасрэднага ўдзелу ў інсцэніроўках. Літаратурныя гульні, віктарыны па творах дзіцячай літаратуры таксама прыцягваюць дзяцей да больш актыўнага чытання.У гэтым узросце чытачы вельмі даверлівыя, таму іх супрацоўніцтва з дарослымі, якія цікавяцца іх чытаннем, мае вялікае значэнне ў фарміраванні адносін да кнігі і чытання, выхаванні любові да чытання.Дзіця малодшага школьнага ўзросту яшчэ не разглядае кнігу як крыніцу ведаў, інфармацыі. Для яго пакуль што няма істотнай розніцы праміж мастацкай і навукова-пазнавальнай кнігай. Усе яны любяць кнігі аб жывёлах, раслінах, навакольным асяроддзі, захапляюцца казкамі і прыгодніцкімі гісторыямі. У гэтым узросце чытачу ўласцівы “эфект прысутнасці”. Ён ужываецца ў вобраз любімага героя, перажывае разам з ім, Даследчыкі дзіцячага чытання адзначаюць любоў малодшых школьнікаў да паэзіі і іх здольнасць да эмацыйна-эстэтычнага ўспрымання паэтычных твораў. На жаль у падлеткавым узросце гэта здольнасць затухае, але дарослыя, ў тым ліку – бібліятэкары, могуць спрыяць захаванню інтарэса да паэзіі, развіваць паэтычнае пачуцце, стымуляваць уласную паэтычную творчасць.

У сваёй рабоце дзіцячыя бібліятэкі цесна ўзаемадзейнічаюць з сям’ёй і школай, імкнуцца ствараць найбольш спрыяльныя ўмовы для чытацкага развіцця дзіцяці, шырока выкарыстоўваюць гульню не толькі як сродак прапаганды кнігі і чытання, але і як магчымасць самавыражэння і самасцьвярджэння маленькага чытача.Само асяроддзе сучаснай дзіцячай бібліятэкі распалагае да чытання, прыцягвае ўвагу да найбольш значных твораў, вучыць маленькіх карыстальнікаў разбірацца ў кнігах, адшукваць тое, што ім патрэбна.Бібліятэкары дзіцячых бібліятэк шырока выкарыстоўваюць бібліятэрапеўтычны патэнцыял кнігі, праводзячы мэтанакіраваную работу з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў асобым псіхолога-педагагічным падыходзе, карэкцыі дэвіянтных паводзін.Бібліятэка далучае да заняткаў і боцькоў, тым больш што многія сем’і маюць патрэбу ў карэкцыі паводзін не толькі дзяцей, але і дарослых.

8. Характарыстыка чытання падлеткаў і асаблівасці работы бібліятэкі па іх абслугоўванні.Падлеткі – гэта вучні сярэдняга школьнага ўзросту (да 15 гадоў). Даследчыкі звычайна выдзялаюць малодшых падлеткаў (10-11 гадоў) і старшых (12-14 гадоў). У любым выпадку ім уласціва паглыбленне аўтаномнасці культурнага і чытацкага самаразвіцця. Культурнае самавызначэнне падлетка ажыццяўляецца ў межах маладзёжнай субкультуры, якая развіваецца ў апазіцыі да субкультуры дарослых. Гэта этап крызісу адносін да культуры, ў тым ліку і да чытання.У чытанні 10-11-ці гадовых падлеткаў дамініруюць вострасюжэтныя творы. Пазнавальныя інтарэсы 12-13 гадовых падлеткаў ужо набываюць асобасны сэнс, становяцца ўсвядомленымі і выбіральнымі. Ва многіх узнікаюць устойлівыя інтарэсы да асобных вучэбных прадметаў і галін ведаў. У працэсе чытання ў іх не толькі з'яўляюцца пытанні, але і імкненне самім знайсці адказы на іх.Асобай увагі патрабуюць 14 гадовыя чытачы. Гэта цяжкія для кіраўніцтва чытаннем падлеткі. Адносіны да кнігі ў гэтым узросце палярна супрацьлеглыя. Альбо станорўчыя, альбо – зусім адмоўныя. У найбольшай ступені тут праяўляюцца вынікі ўплыву сацыяльна-педагагічных умоў, у якіх падлетак развіваўся раней. Тыя, хто далучыліся да чытання і кнігі і авалодалі культурай чытання, адрозніваюцца шырынёй і ўстойлівасцю чытацкіх запытаў, іх выбіральнасцю, магчымасцю ўспрымання складаных твораў, развітасцю крытэрыяў ацэнкі прачытанага. Кола чытання, матывы ўспрымання нясуць на сабе адбітак індывідуальнасці.Найбольшыя магчымасці ўплыву на чытацкае развіццё маюць індівідуальныя зносіны з бібліятэкарам. Калі падлетак бачыць у бібліятэкара прафесійную кампетэнтнасць, эрудыцыю, павагу да свайго чытацкага выбару, ён будзе прыслухоўвацца да парад. У дыялог з бібліятэкарам 14 гадовы падлетак уступіць толькі ў выпадку поўнага даверу да яго.

Формы і метады групавога і франтальнага абслугоўвання падлектаў адрозніваюцца вялікай разнастайнасцю. Для іх характэрна выкарыстанне духу спаборніцтва: турніры, інтэлектуальныя гульні, конкурсы. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца сустрэчы з цікавымі людзьмі, якія многага дабіліся ў жыцці, дзякуючы кнігам і чытанню.З падлеткаў дзіцячая бібліятэка фарміруе кола валанцёраў, «сяброў бібліятэкі», якія аказваюць вялікую дапамогу і самой бібліятэцы і яе карыстальнікам. Напрыклад, у адной з расійскіх бібліятэк валанцёры-падлеткі і юнакі распачалі камп'ютарны «лікбез» для людзей сталага ўзросту. Гэта паслуга карыстаецца вялікім попытам сярод пенсіянераў, а самім валанцёрам прыносіць задавальненне, таму што яны адчуваюць сваю перавагу, патрэбу ў сваіх ведах.