- •Уводзіны
- •1. Старажытныя славянскія імёны
- •2. Адкуль прыйшлі імёны
- •3. Імёны нашай краіны
- •3.1. Запазычанні з грэчаскай мовы
- •3.2. Запазычанні з лацінскай мовы
- •3.3. Запазычанні са старажытнаяўрэйскай мовы
- •3.4. Запазычанні са старажытнагерманскай мовы
- •3.5. Запазычанні з іншых моў
- •3.6. Славянскія імёны
- •4. Ад мянушкі да прозвішча
- •5. Некаторыя прозвішчы нашай краіны
- •Высновы
- •Спіс выкарыстанай літаратуры
Высновы
Імя чалавека – гэта самае жывое слова, бо яно ідзе разам з носьбітам праз увесь яго век, пачынаючы з тых дзён, калі немаўля пачынае асэнсавана гаварыць. І перш чым разумець слова “я” як асабістую прыналежнасць, дзіця разумее, што яно мае сваё імя і часта замяняе ім асабовы займеннік.
Мянушкі, як і імёны ды прозвішчы, – гэта своеасаблівы ўмоўны знак гісторыі. Вось чаму, дакопваючыся да першаасновы асабовага імя, заўсёды пазнаеш таямніцы жыцця. Цэлыя гістарычныя эпохі праходзяць перад вачыма, калі праглядаеш захаваныя да нашага часу спісы, разрадныя кнігі, метрычныя кнігі царкоўныя і касцёльныя, спісы рэкрутаў-навабранцаў, кнігі запісу актаў грамадзянскага стану.
Таму нельга бясконца прыдумваць новыя імёны. Лепш навучыцца разумна карыстацца тым, што прыдумана або ўтворана ўжо, пашыраць колькасць імёнаў за кошт даўно забытых, самых зручных і мілагучных. Самае страшнае – гэта панаванне моды на імёны, калі яна становіцца самамэтай. Імя чалавеку даецца адно на адно жыццё, а мода – справа перыядычная і часовая.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Стариченок, В. Д. Культура речи и деловое общение: Словарь-справочник / В. Д. Стариченок. – Минск, 2004.
2. Шур, В. З гісторыі ўласных імёнаў / Пад рэд. П. У. Сцяцко / В. Шур. – Мінск: Вышэйшая школа, 1993.
3. Юрэвіч, У. Слова жывое, роднае, гаваркое…: Дапаможнік для настаўнікаў / У. Юрэвіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1998.
